Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Дадзены практычны занятак прысвечаны аналізу стану га- радской гаспадаркі падчас

Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай | Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Агульная методыка правядзення практычных заняткаў | Літаратура | Метадычныя парады |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады
  7. Метадычныя парады

Дадзены практычны занятак прысвечаны аналізу стану га- радской гаспадаркі падчас развіцця беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага. Пры асвятленні першага пытання


трэба звярнуць увагу на ўплыў феадальнага спосабу вытворча- сці на колькасны рост гарадоў і мястэчак, павелічэнне гарад- скога насельніцтва. неабходна вызначыць крытэрыі адрознен- ня гарадоў і мястэчак, гаспадарскіх двароў; спыніцца на харак- тарыстыцы іх функцый, знешняга выгляду, складу і заняткаў на- сельніцтва. якія тыпы мястэчак вылучаюцца паводле іх прына- лежнасці? што такое юрыдыкі?

У коле другога пытання студэнтам неабходна асэнсаваць ад- метнасці і характар беларускіх рамёстваў (першапачаткова ра- меснікі працавалі на заказ і толькі ў хVІ – пач. хVІI ст. назіра- ецца драбленне рамесных спецыяльнасцей, што сведчыць аб росце таварнай вытворчасці ўвогуле). У гэтай сувязі разгледзь- це рамёствы і промыслы, найбольш развітыя на нашых землях. Важна вызначыць і прычыны ўтварэння рамесных цэхаў (феа- дальна-прыгонніцкія адносіны, канкурэнцыя з боку сельскіх ра- меснікаў, свавольства шляхты, інш.), структуру цэха, а таксама тыпалогію цэхаў на тэрыторыі Беларусі.

Асвятленне трэцяга пытання лепш пачаць з вызначэння катэ- горый купцоў (перакупнікі, прасолы, госці, інш.) і характарыстыкі іх дзейнасці. звярніцу ўвагу на прычыны ўтварэння і дзейнасць купецкіх карпарацый. Прааналізуйце ўзровень развіцця ўнутра- нага і знешняга гандлю ў краіне.

звяртаючыся да чацвёртага пытання нагадайце, што ў азна- чаны перыяд беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, а затым Рэчы Паспалітай, што прадвызначыла пера- важна еўрапейскі ўплыў на фарміраванне тут сістэмы гарадско- га самакіравання. чаму літоўскія князі пачалі дараваць гарадам магдэбургскае права? У чым сутнасць прывілеяў, якія даравалі- ся гарадам вялікакняжацкай уладай? якую ролю ў развіцці га- радоў адыграла магдэбургскае права? Разгледьце структуру ма- гістрата, асвятліце кола яго дзейнасці.

завяршаючы падрыхтоўку тэмы трэба зрабіць вывад, што беларускія гарады ў хІV–хVІI стст. сталі цэнтрамі культурнага жыцця, рамяства і гандлю; іх роля ў эканоміцы краіны ўзрастала. яна пашыралася за кошт прытоку сельскага насельніцтва (якія прычыны ляглі ў аснову гэтага працэсу?). сфарміраваліся іх са- цыяльныя і кіруючыя структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне, што пашырала магчымасці развіцця іх эканомікі.



Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 82 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)