Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Разгляд першага пункту плана мае асабліва важнае значэнне для раскрыцця астатніх

Раздзел ІІ. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ | MYCYJJhMAHE | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай | Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Агульная методыка правядзення практычных заняткаў |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады

Разгляд першага пункту плана мае асабліва важнае значэнне для раскрыцця астатніх пытанняў, паколькі асвятленне дадзенай тэмы патрабуе стараннага аналізу і сацыяльна-эканамічных і па- літычных адносін, якія прывялі да фарміравання першых дзяр- жаўных утварэнняў на тэрыторыі нашай краіны. Феадалізм – гэта сацыяльна-палітычная і эканамічная сістэма, пры якой феадалы (ад старафранцузскага – уладальнікі) эксплуатуюць асноўную масу насельніцтва шляхам манапалізацыі ўласнасці на зямлю і частковага ці поўнага падпарадкавання асноўных вытворцаў – сялян. Для развіцця феадальнага ладу характэрны наступныя рысы: пераважна натуральны спосаб гаспадарання, надзяленне сялян зямлёй і сродкамі вытворчасці, асабістая залежнасць сялян ад памешчыка, вельмі нізкі ўзровень тэхнічнага абсталявання, існаванне асобных сацыяльна-палітычных груп насельніцтва – саслоўяў, кожнае з якіх валодае ўласцівымі толькі яму грама- дзянскімі правамі і абавязкамі. неабходна заўважыць, што


ў IX–XIII стст. феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі зна- ходзіліся толькі на першапачатковым этапе развіцця. Вам патрэб- на паказаць, якія працэсы падштурхнулі фарміраванне феадаль- нага ладу, якія формы феадальнага землекарыстання пераважалі, як феадальныя адносіны паўплывалі на развіццё заканадаўства. Таксама прааналізуйце сацыяльную структуру раннефеадальна- га грамадства, якая фарміруецца на беларускіх землях. Вылучы- це асноўныя сацыяльныя групы, іх правы і абавязкі, стан аса- бістай свабоды.

У другім пытанні неабходна прааналізаваць асноўныя тэндэн- цыі палітычнага развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў. ча- му, на вашу думку, Полацкае княства (цэнтр крывічоў-палачан) значна раней за астатнія землі Беларусі пачало барацьбу за не- залежнасць? Вызначце асноўныя фактары росквіту Полаччыны пры князі Усяславе Брачыславічы (1044–1101). Прааналізуйце значэнне Полацкага княства для гісторыі Беларусі. У чым спе- цыфіка палітычнай гісторыі Тураўскай зямлі (цэнтра дрыгаві- чоў)? што сабой ўяўляў грамадска-палітычны лад Полацкай і Тураўскай зямель? Вызначце функцыі асноўных органаў закана- даўчай (веча) і выканаўчай (князь) улады ў Полацкім княстве ў хІІ–хІІІ ст. У чым спецыфіка палітычнага ладу Тураўшчыны? якія фактары сталі прычынай заняпаду Кіеўскай дзяржавы ў XII ст.?

Пасля смерці Усяслава чарадзея Полацкая зямля была па- дзелена на ўдзелы паміж яго сынамі, што стала пачаткам перыя- ду феадальнай раздробленасці на беларускіх землях. назавіце га- лоўныя прычыны феадальнай раздробленасці, яе станоўчыя і ад- моўныя бакі ў развіцці беларускіх княстваў. якія асноўныя па- літычныя падзеі адбываюцца ў гэты перыяд на беларускіх землях? як праходзіла барацьба княстваў з нямецкімі крыжакамі і мангола-татарскімі захопнікамі? чым адрозніваліся мэты і так- тыка заваёўнікаў? якія захады прадпрымаліся для барацьбы са

знешняй пагрозай?


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 76 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)