Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Агульная методыка правядзення практычных заняткаў

Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі | Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні | Раздзел ІІ. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ | MYCYJJhMAHE | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай | Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі | Лекцыя 6. Беларусь у 1914–1918 гг. | ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА | Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі |


Читайте также:
  1. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  2. еларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
  3. Патрабаванні да месца правядзення кірмашу
  4. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян
  5. Сярэдняя эпічная форма ў тв-сці Я.Брыля: агляд і агульная хар-ка.

Асноўная мэта практычнага занятку заключаецца ў актыві- зацыі разумовай дзейнасці студэнтаў. Праслухаўшы лекцыю вы- кладчыка па пэўнай тэме і самастойна перапрацаваўшы асноўныя яе пытанні па канспекце лекцый, падручніках, навучальных да- паможніках і дадатковай літаратуры, студэнт атрымлівае навыкі самастойнай работы, вучыцца сістэматызаваць тыя ці іншыя гістарычныя факты, сам прыходзіць да высноў аб заканамерна- сцях гістарычнага працэсу, паляпшае свае ўменні складаць планы, канспекты, падбіраць літаратуру, працаваць з падручнікамі, да- кументамі, даведачнай літаратурай, рыхтавацца да дакладаў і паведамленняў.

Форма і метады правядзення кожнага практычнага занятку залежаць ад яго мэты, тэматыкі і наяўнасці адпаведных сродкаў навучання. Вылучаюцца наступныя асноўныя формы правядзен- ня практычных заняткаў.

Семінар. семінар з’яўляецца адной з найбольш распаўсю- джаных у вышэйшых навучальных установах формай правядзен- ня практычнага занятку, нацэленай на засваенне і замацаванне ма- тэрыялу. Ён фарміруе самастойнасць у рабоце з першакрыніца- мі, садзейнічае развіццю дыялогавай мовы. студэнты самастой- на рыхтуюцца да занятку па раней вядомым плане, складаюць апорны канспект і індывідуальныя паведамленні па найбольш складаных пытаннях тэмы.

Лабараторны занятак. Лабараторная форма навучання час- цей за ўсё грунтуецца на засваенні абсалютна новых для студэн- таў гістарычных крыніц. Большую частку часу студэнты са- мастойна працуюць з першакрыніцамі па пытаннях і заданнях, падрыхтаваных выкладчыкам.

Дыскусія. Дыскусія – гэта абмен думкамі па канкрэтнай тэме альбо тэзісе з мэтай высвятлення ісціны. Гэта своеасаблівая форма калектыўнага мыслення. студэнцкая дыскусія садзейнічае творчаму засваенню матэрыялу. Падчас дыскусіі можа ўзнікнуць


палеміка, г. зн. сутыкненне розных, часта супрацьлеглых ці нават ўзаемавыключальных пазіцый. студэнт павінен умець даклад- на фармуляваць тэзіс, прапанаваны для абмеркавання, і пабуда- ваць лінію аргументацыі, дастатковай для абгрунтавання тэзі- са, а таксама вучыцца аспрэчваць і абвяргаць аргументы свайго апанента. Пры падрыхтоўцы да дыскусіі самастойна вывучаюц- ца ўсе пытанні тэмы, выкарыстоўваюцца першакрыніцы. Важна, каб студэнцкая аўдыторыя была добра падрыхтавана да абмер- кавання пытанняў, якія вызначаюцца загадзя. Падчас правядзен- ня падобнага занятку важна не забываць і пра ўзаемную пава- гу да суразмоўцаў.

Круглы стол. Асноўнай мэтай падобнай формы работы з’яўляецца развіццё навыкаў сістэмнага аналізу праблемных пытанняў тэмы. У залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі ўдзель- нікаў, складу групы, спецыяльнасці, варыянты правядзення падоб- нага занятку могуць быць рознымі. Роля выкладчыка пры гэтым амаль не заўважаецца. студэнты вылучаюць са свайго асяродку аднаго–двух вядучых, як правіла, найбольш падрыхтаваных на- вучэнцаў, якія поўнасцю вядуць занятак. яны размяркоўваюць паміж студэнтамі групы асобныя пытанні, што рыхтуюцца імі больш глыбока, чым у звычайных падручніках. Важным аспек- там правядзення круглага стала з’яўляецца далучэнне да ўдзелу ў абмеркаванні тэмы ўсіх членаў групы. сталы пры гэтым ста- вяцца па крузе, – так, каб забяспечыць не толькі слыхавы, але і зрокавы кантакт усёй аўдыторыі.

сярод іншых відаў практычных заняткаў па гісторыі ў студэн- таў ВнУ вылучаюцца таксама брыфінгі, прэс-канферэнцыі, семі- нары-дыспуты, сімпозіумы, прэзентацыі, з’езды, навукова-практыч- ныя канферэнцыі, дэбаты, ролявыя гульні і шмат іншых формаў.

Адной з формаў самастойнай падрыхтоўкі да практычнага занятку з’яўляецца напісанне студэнтамі рэфератаў з далей- шым іх абмеркаваннем у групе. самай адметнай і істотнай ры- сай рэферата (ад лац. Referre – паведамляць, дакладаць) па гісторыі Беларусі для студэнтаў не гісторыкаў з’яўляецца яго ін- фарматыўнасць. У рэфераце студэнты выкладаюць кароткі змест навуковага артыкула альбо манаграфіі, прысвечаных асобнай,


даволі вузкай тэме, якая не разглядаецца супольна ў межах асоб- нага семінару, але мае пэўны пазнавальны інтарэс. Падобныя, да- кладна арыентаваныя на студэнцкую аўдыторыю працы могуць складацца як на аснове апрацоўкі адной навуковай работы (ма- награфічныя), так і на базе некалькіх гістарычных крыніц (звод- ныя рэфераты). Рэферат характэрызуецца арыгінальнай, самастой- най літаратурнай формай, дакладнай структурай і лагічнай па- слядоўнасцю выкладання матэрыялу. У адрозненне ад даклада, у рэфераце павінен прыводзіцца аналіз, даследаванне шырокага кола матэрыялаў, якія адносяцца да тэмы, прычым матэрыялаў даследчыцкага, а не вучэбна-метадычнага характару.

структура рэферата можа пэўным чынам мяняцца ў залеж- насці ад формы яго выкарыстання: чытаецца ён у аўдыторыі ці на студэнцкай навуковай канферэнцыі альбо проста здаецца вы- кладчыку для праверкі ці нават для публікацыі ў студэнцкім ча- сопісе альбо зборніку. Пры афармленні рэферата інфарматыўна- га характару рэкамендуецца наступная структурная схема:

• на тытульным лісце ўказваецца назва ВнУ (Прыватная ус- танова адукацыі “Мінскі інстытут кіравання”), кафедра, на якой выконваецца работа (кафедра гісторыі і тэорыі права), прадмет (гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)), тэма ра- боты, прозвішча і ініцыялы аўтара, курс і нумар групы, а таксама прозвішча і ініцыялы выкладчыка, горад і год выканання работы;

• змест альбо план работы (у плане не ўказваецца нумара- цыя старонак і спіс выкарыстанай літаратуры). У сваю чаргу у змесце павінны быць прадстаўлены: уступ, асноўная частка, за- ключэнне і спіс выкарыстаных крыніц;

• ва ўступе студэнт фармулюе праблему, вызначае яе месца ў канкрэтнай эпохе, характэрызуе кола разглядаемых пытанняў. Тут жа даецца агульная характарыстыка першакрыніц і даслед- чыцкай літаратуры па праблеме, ацэнка ступені распрацавана- сці тэмы. Потым фармулюецца кароткае абгрунтаванне актуаль- насці тэмы, апісанне сувязі тэмы з сучаснасцю, а затым даклад- на вызначаюцца задачы, пастаўленыя аўтарам работы. Асноўны змест (да 2/3 ад агульнага аб’ёма работы) паслядоўна раскрывае асноўныя пытанні тэмы, кожнае з якіх – невялікая самастойная


частка работы. У канцы кожнага пытання неабходна зрабіць ка- роткі вывад. У заключэнні студэнт робіць галоўныя вывады па ўсёй рабоце. яно павінна быць канкрэтным, аргументаваным, вагомым і арганічна звязвацца з усёй работай;

• спіс выкарыстаных крыніц можа змяшчаць як адну пазіцыю (манаграфічны рэферат), так і некалькі пунктаў (зводны). Пры гэтым неабходна ўважліва падысці да праблемы правільнага афармлення гэтага спісу (гл. табл. 4):

 

Табліца 4

 

Адзін, два аль- бо тры аўтары ермаловіч, М. старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды / М. ермаловіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. – 366 с. чарняўскі, М.М. старажытныя шахцёры на Русі / М.М. чарняўскі, В.я. Кудрашоў, В.Л. Ліпніцкая. – Мінск: навука і тэхніка, 1996. – 143 с.
чатыры і болей аўтараў Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя: дапаможнік для студэнтаў прыродазнаўчых факультэтаў / А.Г. Каханоўскі [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2008. – 311 с.
шматтомнае выданне Археалогія Беларусі: у 4 т. / рэдкал.: М.В. Біч (старш.) [і інш.] – Мінск: Бел. навука, 1997 – 2001. – 4 т.
Асобны том у шматтомным выданні Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый / І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, с.В. Марозава [і інш.]. – Мінск: РІВш, 2000 – 2002. – ч.1: са старажытных часоў да канца хVIII ст. – 656 с.
Вучэбна- метадычныя матэрыялы Лянцэвіч, В.М. Гісторыя Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс / В.М. Лянцэвіч. – Мінск: Выд-ва МІК, 2011. – 256 с.
электронныя рэсурсы (CD- ROM, DVD- ROM) Театр [электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд-ва “Большая российская энциклопедия”: в 3 т. – элек- трон. Дан. (486 Мб). – М.: Кордис & Медиа, 2003. – элек- трон. опт. Диски (CD-ROM): зв., цв. – Т.1: Балет. – 1 диск; Т.2: опера. – 1 диск; Т.3: Драма. – 1 диск.
Рэсурсы уда- ленага досту- пу (інтэрнэт- рэсурсы) справочно о сотрудничестве Республики Беларусь и между- народных организаций. организация североатлантического договора [электронный ресурс] // сайт Министерства ино- странных дел Республики Беларусь. – Режим доступа: http:// www.mfa.gov.by. – Дата доступа: 31.08.2012.
Раздзел з кнігі Ладысеў, У.Ф. заходняя Беларусь у 1921 – 1939 гг. / У.Ф. Ладысеў // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: Белэн, 2000. – с. 166 – 179.

 

частка зборніка савіцкі, э.М. Матэрыяльныя ўмовы жыцця насельніцтва Беларусі ў пач. хх ст. / э.М. савіцкі // з гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі: вуч.-метад. зб. – Вып. 2. / Г.П. Буш- чык, У.А. сосна, А.М. сасім [і інш.]; пад агульн. рэд. В.І. Галубовіча. – Мінск: ВП “экаперспектыва”, 1997. – с. 57–69.
Артыкулы са зборнікаў тэзісаў дакладаў і матэрыялаў канферэнцый Іванова, Л.с. Рэфармацыя на Беларусі ў другой палове XVI – першай палове XVII стст. / Л.с. Іванова //Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: зб. арт. – Мінск, 1992. – с. 73 – 83.
Артыкул з часопіса ходзін, с. Летапісанне на Беларусі / с. ходзін // Беларус. гіст. часоп. – 1997 – №2. – с. 81–94.
Артыкул са слоўніка, энцыклапедыі Рассадзін, с. неўры / с. Рассадзін // энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. – Т. 5. – с. 322.

 

немалую ролю ў самастойнай рабоце студэнта па гісторыі Беларусі займае падрыхтоўка даклада. Даклад, падрыхтаваны студэнтам, павінен уяўляць сабой самастойную работу, засна- ваную на паглыбленым вывучэнні крыніц і гістарычнай літара- туры. Даклады інфарматыўнага характару павінны ясна, коратка, проста і дакладна выкласці неабходную інфармацыю; матэрыял пры гэтым падаецца ў форме апісання альбо канстатацыі. Таму аб’ём падобнай работы не павінен перавышаць 2-3 старонак дру- каванага тэксту (без афармлення даведачнага апарату).

Работа над дакладам скаладаецца з наступных асноўных этапаў:

1. Азнаямленне па падручніках з праблемай увогуле (не толькі з тэмай даклада, але і з эпохай, да якой адносіцца абраная тэма).

2. Вывучэнне спецыяльнай літаратуры. Для студэнта-пер- шакурсніка пры падрыхтоўцы даклада важнай умовай стае пра- ца са спецыяльнымі даследаваннямі – артыкуламі і манаграфія- мі, даведачнай літаратурай.

3. Вывучэнне першакрыніц (дакументаў азначанай эпохі). Для сапраўднага даклада вельмі важна падабраць матэрыял у крыніцах і правільна яго пракаменціраваць. Усе асноўныя па- лажэнні даклада павінны падмацоўвацца дадзенымі гістарыч- ных помнікаў.


4. Распрацоўка плана даклада і ўзгадненне яго з выклад- чыкам. Канчатковы варыянт плана будзе складзены пасля на- пісання асноўнай часткі работы; пытанні плана фармулююцца студэнтам самастойна і дэманструюць праблемнасць абранай тэмы. План павінен уключаць не больш за 4 – 5 пытанняў.

5. напісанне даклада. Толькі пасля вывучэння крыніц і літа- ратуры па тэме даклада студэнт можа канчаткова сфармуляваць сутнасць вывучаемай праблемы і ўдакладніць план сваёй рабо- ты. Пытанні тэмы неабходна выкладаць паслядоўна. Мэтазгодна рабіць вывады па асобных пытаннях і даць агульны вывад аль- бо заключэнне па ўсёй рабоце.

6. Афармленне даклада. Работа пачынаецца з тытульнага ліста і зместу (узор афармлення глядзіце вышэй). затым ідзе выкла- данне уступу, асноўнай часткі і заключэння. завяршаецца да- клад спісам выкарыстаных крыніц. Пры афармленні неабходна звярнуць ўвагу на правільнае афармленне даведачнага апарату: спасылкі на дакументы і літаратуру лепш рабіць па тэксце, у ад- паведнасці з нумарацыяй па спісе крыніц; напрыклад: [3, с.45] (дадаткова аб афармленні пісьмовых работ гл. ў выданні: стан- дарт предприятия: Работы курсовые и дипломные. структура и правила оформления. сТП МИУ 2.0.01-10 / авт.-сост. н.В. су- ша [и др.]. – Минск: Изд-во МИУ, 2010. – 48 с.). Работа друку- ецца альбо акуратна пішацца на паперы фармату А-4, старонкі нумаруюцца; пакідаюцца палі.

Алгарытм адпрацоўкі прапушчанага практычнага занят- ку. Прапушчаны студэнтам практычны занятак абавязкова неаб- ходна адпрацаваць у пазааўдыторны час. Для гэтага студэнт са- мастойна рыхтуе рэферат па прапушчанай тэме (пытанні і спіс літаратуры бярэ ў адпаведным раздзеле практыкума) на лістах фармату А-4, друкавана ці рукапісна, аб’ёмам не меней за 3 лісты тэкста. Рэферат павінен быць належным чынам аформлены і ме- ць у наяўнасці тытульны ліст, план, асноўную частку, вывады і спіс літаратуры. Пасля падобнай самастойнай распрацоўкі тэмы студэнт абараняе рэферат перад выкладчыкам.

Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі не могуць ахапіць усё кола пытанняў, звязаных з вывучэннем гісторыі Беларусі, і пра-


дугледжваюць толькі дапамогу студэнтам пры самастойнай падрыхтоўцы да заняткаў. У дадзеным практыкуме вы знойдзе- це тэматыку практычных заняткаў па гісторыі Беларусі, а такса- ма метадычныя парады для падрыхтоўкі студэнта да семінара.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 285 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)