Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дэмаграфічныя працэсы. Ахова здароўя

Сялянскія хваляванні | Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг. | Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху | Асвета. Навука. Друк | Літаратура і мастацтва | Побыт. Ахова здароўя | Уздым рабочага руху | Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму. | Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі | Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную |


Читайте также:
  1. А. Все нижче перераховане
  2. В зависимости от волеизъявления сторон страхование подразделяется на обязательное и добровольное.
  3. В якому з перерахованих закладів охорони здоров'я надається третинна медична допомога?
  4. ВОЛШЕБНАЯ СИЛА СТРАХОВАНИЯ ЖИЗНИ
  5. Выписка из индивидуального лицевого счета застрахованного лица
  6. Г) страховий внесок до Фонду не перераховано протягом 3 місяців.
  7. Де НКОЛ.—втрати тиску у колекторі, НФНЕВРАХОВ,--невраховані втрати тиску.

Дэмаграфічнае становішча. Важнай асаблівасцю дэмаграфічных зруіхаў у Беларусі ў пачатку XX ст., у параўнанні з другой паловай XIX ст., было больш значнае павелічэнне агульнай колькасці і ўдзельнай вагі гарадскога насельніцтва пры тых жа высокіх тэмпах натуральнага прыросту сельскіх жыхароў. Так, калі з 1863 па 1897 г. сельскае насельніцтва Беларусі вырасла на 94,3 %, а гарадское - на 86,7, то з 1897 па 1913 г. рост гараджан склаў 50,1, а вяскоўцаў - 36,6 %. Гэта сведчыла пра нарастанне ўрбанізацыйных працэ-саў. У цэлым тэндэнцыя да апераджальных тэмпаў росту насельніцтва краю, якая праяўлялася ў другой палове XIX ст., набыла новы імпульс: з 1897 па 1913 г. яно павялічылася ў 1,4 раза, або на 38,0 %.

Рост насельніцтва краю забяспечваўся выключна за кошт яго натураль­нага прыросту. Іміграцыя ў Беларусь з іншых рэгіёнаў Імперыі адбывалася на працягу ўсяго перыяду, але гэта былі аднолькавыя выпадкі, таму ніякага ўплыву на дынаміку насельніцтва яны аказаць не маглі На працягу 14 пе-Радваенных гадоў высокія тэмпы натуральнага прыросту насельніцтва захоўваліся (табл. 13).

_______________________

1 Шыбека 3. Гарады Беларусии (60-я гады XIX- пачатак XXстагоддзяў). С.94.

 

 

Выключэнні складалі толькі неспрыяльныя гады: 1903 і 1910 гг. -усплеск эшпідэміі, 1905 г. - расшска-японская вайна, 1908 г. - неураджай і голад. У гэтыя гады назіралася павышаная смяротнасць.

Паводле даных табл. 13 можна меркаваць аб рэгіянальных асаблівасцях натуральнага прыросту насельніцтва Беларусі. Самымі высокімі яго тэм-памі вылучаліся Мінская і Магілёўская губерніі - 19-20 чалавек на тысячу жыхароў. Іх паказчыкі былі вышэйшымі за сярэдні па Еурапейскай Расіі. Найболыл павольна (сярод пяці губерняў) расло насельніцтва Віленскай губерні (13,1 %о), за ей у парадку павелічэння каэфіцыента ішлі Гродзен-ская і Віцебская губерні - адпаведна 13,3 і 14,6 %. У цэлым пажаданы каэфіцыент натуральнага прыросту быў характэрны для рэгіёнаў краю са значнай удзельнай вагой каталіцкага насельніцтва.

Дадзеныя асаблівасці абумоўлены рознымі зыходнымі паказчыкамі ўзроўняў нараджальнасці і смяротнасці па губернях. У 1900 г. узровень смя­ротнасці ва ўсіх пяці губернях быў прыкладна аднолькавым, нараджаль­насць жа ў Мінскай і Магілёўскай губернях была ў сярэднім на 18 % вышэйшай.

 

 

Да 1913 г. зніжэнне абодвух паказчыкаў узнаўлення насельніцтва ішло фактычна сінхронна. Нараджальнасць у Мінскай і Магілёўскай губернях працягвала заставацца вышэйшай, што і абумовіла тут павышаны прырост насельніцтва на працягу ўсяго перыяду. У цэлым сельскае насельніцтва цалкам расло за кошт натуральнага прыросту.

У параўнанні з Беларуссю ў сярэднім па Еўрапейскай Расіі за той жа час тэмпы зніжэння нараджальнасці аказаліся ў 1,5 раза, а смяротнасці прык­ладна ў два разы больш павольнымі. У цэлым па паказчыках узнаўлення на-сельніцтва Беларусі знаходзілася на ўзроўні краін Усходняй Еўропы.

Гарадское насельніцтва кожны год павялічвалася на 20,5 тыс. чалавек. На тэрыторыі Беларусі налічвалася 45 гарадоў. Нягледзячы на тое што ў эканамічным жыцці важная роля належала сярэднім і дробным гарадам, роля буйных (звыш 40 тыс. жыхароў) увесь час узрастала. У 1913 г. яны сканцэнтравалі ўжо 54,8 % усіх гараджан Беларусі. Хуткімі тэмпамі рос Віцебск. Яго насельніцтва з 1897 па 1913 г. павялічылася з 65,9 тыс. да 103,6 тыс. чалавек, або на 57,2 %. Больш павольна расло насельніцтва Мінска - з 90,9 тыс. да 116,7 тыс. (28,7 %). Небывалы рост паказаў Гомель. Са звычайнага "сераднячка" з насельніцтвам у 36,8 тыс. (1897) ён стаў напя-рэдадні Першай сусветнай вайны індустрыяльным цэнтрам поўдня Бела-русі з насельніцтвам 100,5 тыс. чалавек. У цэлым урбанізацыйныя працэсы з цэнтра і захаду Беларусі перамясціліся на поўдзень і поўнач, што дазволіла выраўняць ступень урбан1іацыі розных рэгіёнаў. У 1913 г. буйных гарадоў было сем. Акрамя трох вышэй названых "стотысячнікаў", да іх адносіліся Гродна (61,6 тыс.), Брэст (57,3 тыс.), Магілёў (54,2 тыс.) і Бабруйск (45,3 тыс.). Сярэдніх гарадоў з насельніцтвам 10-40 тыс. чалавек налічвалася 17, з іх найбольш буйнымі былі Пінск (39,0 тыс.) і Полацк (30,3 тыс.). Астатнія мелі насельніцтва менш чым 10 тыс. чалавек.

У рэцыянальных адносінах найбольшай ступенню ўрбанўзацыі ў 1913 г. вылучыўся захад (Брэст, Ваўкавыск, Гродна, Кобрын, Ліда, Навагрудак, Адэльск, Ашмяны, Пружаны, Слонім, Смаргонь) цэнтр (Бабруйск, Бары-саў, Вілейка, Докшыцы, Ігумен, Мінск, Нясвіж, Радашковічы, Слуцк) Бела-русі - адпаведна 24,4 1 23,6 % усяго гарадскога насельніцтва. Поўнач іпоўдзень сканцэнтравалі адпаведна 19,2 1 19,0 % гараджан. Астатнія 13,8 % прыпадалі на ўсход2. Аддаленасць ад чыгуначных шляхоў зносін на ўсходзе абумовіла тут запаволеныя тэмпы горадаўтварэння. У цэлым нягледзячы на значны рост гарадскога насельніцтва Беларусі, яго ўдзельная вага за 1897-1913 гг. павялўчылася неістотна - з 10,1 да 11,0 %. Яе павелічэнню процідзейнічаў высокі натуральны прырост сельскіх жыхароў.

Папаўненне гарадскога насельніцтва ішло пераважна за кошт міграцый Роля натуральнага прыросту заставалася другараднай. Пры гэтым міра-цыйныя працэсы ў гарады за межы Беларускага рэгіёна з кожным годам на­расталі.

Пэўныя зрухі адбыліся ў этнічнай самаіндэнтыфікацыі насельніцтва паўднёва-заходняй Беларусі.Так, калі, паводле перапісу 1897 г., абсалютная большасць жыхароў Кобрынскага павета (79,6 %) адпаведна роднай мове аДнесла сябе да ўкраінцаў, то ў 1913 г., згодна з данымі Гродзенскагастат-камітэта, 85,7 % лічылі сябе беларусамі. За гэты ж перыяд, паводле даных тои жа крышцы, павялічылася ўдзельная вага беларусаў і ў іншых паветах:

________________

1 Шыбека 3. Гарады Беларусі (60-я гады XIX- пачатак XX стагоддзяу). С.61.

2 Там жа. С.218-220.

 

 

Гродзенскім - з 65,7 да 69,0 %, Ваўкавыскім - з 82,4 да 88,0, Пружанскім – з 75,5 да 88,0%.

Міграцыі ў гарады і іншыя месцы імперыі. Высот натуральны прырост насельніцва, перш за ўсё сельскага, рост адноснай перанаселенасці гарадоў і вёсак, існаванне "рысы аселасці" абумовы ў пачатку XX ст., асабліва пасля рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., шырокія міграцыйныя патокі народных мас. Ра­зам з прасторавай узмацнілася і сацыяльная мааштабнасць насельніцтва -міжсаслоўныя пераходы, выкліканыя ўзроўнем даходаў, зменай месца жыхарства і заняткаў.

Дэмаграфічны выбух у вёсцы і як вынік адносная перанаселенасць, абез-зямельванне і сацыяльнае расслаенне - з аднаго боку, рост фабрычнай і ра-меснай вытворчасці, шляхоў зносін, сферы паслуг - з другога, выклікалі хуткі адток лішніх рабочых рук з вёскі ў гарады. Аднак гэты працэс тар-мазіўся сканцэнтраванасцю ў гарадах Беларусі яурэйскага насельніцтва, якое з-за слаба развітой прамысловасці не магло знайсці сабе заняткаў. На мяжы стагоддзяў прыток у гарады вяскоўцаў некалькі аслабеў. У 1896-1902 гг. асноўнай крыніцай папаўнення гарадскога жыхарства (92,7 %) ста-новяцца яурэі мястэчак, пасля чаго іх удзельная вага ў механічным прытоку перасяленцаў скарачаецца да 40 %. Такія рэзкія змены ў структуры пры-росту гараджан былі выкліканы шэрагам прычын. Рост гарадоў прыводзіў да звужэння рамеснай прамысловасці і дробнага гандлю. Гэта вымушала бяднейшыя пласты яурэйскага грамадства, якія ў асноўным займаліся ме-навіта гэтымі відамі дзейнасці, шукаць сабе занятак у іншых месцах "рысы аселасці" або выязджаць за межы імперыі. Міграцыйную хвалю, у асноўным на Амерыканскі кантынент, выклікалі таксама яурэйскія пагромы ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг., рост антысемщюх настрояў у цэлым.

Шлях беларускіх сялян у мясцовыя гарады быў у пэўнай ступені "расчышчаны", тым больш што рост буйной прамысловасці патрабаваў маладых рабочых рук. Аднак гарадская прамысловасць развівалася недастаткова, каб прыняць усіх мігрантаў, што і было пастаянным стрымліваючым фактарам. I ўсё ж доля сялянства ў папаўненні гарадскога насельніцтва ў пачатку XX ст. значна ўзрасла. Калі ў 1897 г. колькасць сялян у гарадах складала 31,5 тыс. чалавек, або 4,5 % гараджан, то ў 1913 г. - 106,6 тыс. чалавек (10,8 %)5.

Асноўная маса абеззямеленага сялянства накіроўвалася за межы Бела-рускага рэгіёна, на свабодныя землі, у прамысловыя цэнтры ўнутраных гу-берняў імперыі. Асноўным напрамкам выхаду ў пачатку XX ст. стаў сібірскі. Значны штуршок перасяленням у Сібір надала сталыпінская аграрная рэ-форма, пра якую шла гаворка вышэй. Пры гэтым трэба адзначыць, што тым, хто жадаў перасяліцца за Урал на свабодныя землі, даваліся пэўныя льготы: вызваленне ад уплаты падаткаў на пяць гадоў, спісанне ўсіх нядоімак, гра-шовая пазыка, адтэрміноўка на тры гады ад воінскай службы і інш.

Пры перасяленні царскаму ўраду адразу давялося сутыкнуцца з цяжкас-цямі. Жадаючых перасяляцца выявілася столькі, што не хапала зямельнага фонду. Так, у 1906 г. ён быў разлічаны толькі на 60 тыс. перасяленцаў, а іх аказалася 220 тыс. У 1907 - 1908 гг. патрэбнасць павысілася да 1 млн зямель-ных долей (1 доля =15 дзесяцін), было ж нарыхтавана толькі 640 тыс. долей3.

________________

 

1 Обзор Гродненской губернии за 1913 год. Гродно, 1914. Приложение. Табл. 9.

2 Шыбека 3. Гарады Беларуси (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзяу). С.151,156.

3 Вопросы колонизации. 1908. №4. С.207-209.

 

 

Вельмі мізэрнымі аказаліся і выдадзеныя крэдыты. Для таго каб завесці сваю гаспадарку на новым месцы, патрабавалася, як было адзначана вышэй, прыкладна 450 руб. Большасць жа перасяленцаў (61,5 %) у 1911-1912 гг' мелі каля 100 руб., 22 % - звыш 200 руб. Пры гэтым палову грошай перася- ленцы звычайна трацілі на харчаванне, што пазбаўляла іх права на другую палову пазыкі. Тым не менш з 1907 г. дзяржава скараціла суму крэдыту, што яшчэ больш ускладніла працэс перасялення1.

Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, за восем гадоў (1907-1914) з пяці заходніх губерняў перасялілася на ўсход 335,3 тыс. чалавек, або 11,5 % ад усіх перасяленцаў Расійскай Імперыі.

У авангардзе па колькасці перасяленцаў ішла Магілёўская губерня. За дадзены перыд з яе выехала амаль палова ўсіх перасяленцаў краю - 47,4 %. Разам з Віцебскай губерняй яны далі больш за дзве трэці ўсіх, хто накіроўваўся з Беларусі на ўсход. Такая вялікая перавага мігрантаў з гэтых дзвюх губерняў тлумачыцца спецыфікай іх эканамічнага развіцця. Для Усходняй Беларусі былі характэрны больш дробныя надзелы зямлі, наяўнасць абшчыны, спольшчыны, змешанай сістэмы вядзення панскай гаспадаркі. Акрамя таго, як было паказана вышэй, Магілёўская губерня вы-лучалася высокім натуральным прыростам насельніцтва, што ўзмацняла зя-мельны "голад".

У Заходняй Беларусі такога "голаду" не было: тут больш значнымі былі зямельныя надзелы і ў той жа час прырост насельніцтва быў прыкметна меншым.

Неўраджай і голад 1907-1908 гг. значна падштурхнулі перасяленчы рух. Максімум міграцыі прыпадае на 1908 г., калі краіну пакінула 102 516 чалавек.

Пераважную большасць сярод перасяленцаў складалі бедната ісяляне сярэдняга дастатку. Тры чвэрці з іх былі беззямельнымі і толькі 17,9 % сем'яў мелі больш за 10 дзесяцін зямлі2.

3 1909 г. хваля перасяленцаў у Сібірна Дальні Усход пачынае спадаць. Для гэтага быў шэраг прычын. Галоўная з іх - гэта недахоп матэрыяльных сродкаў, выдаткаваных на перасяленне. Для перамяшчэння вялізных людскі мае на такую ўнушальную адлегласць патрабавалася значна больш сродкаў, чым тыя, што выдзяляліся ўрадам, тым больш што выдача пазыкі

______________________

1 История СССР: В 12 т. М„ 1968. Т. 6. С.738.

2 Липинский Л.П. Столыпинская аграрная реформа в Белоруссии. Мн., 1978. С. 129.

 

 

была спынена. За свой кошт уладкавацца на новым месцы было немагчыма. Нямала ўзнікала іншых цяжкасцей. Як пісаў сучаснік тых падзей, "глебы на адведзеных перасяленцам хутарах у болынасці аказваліся або саланцава-тымі, або забалочанымі да такой ступені, што займацца землеробствам зусім немагчыма, сенакосаў расчышчаных амаль зусім няма, частыя засухі вясно-выя і восеньскія замаразі, а ў сувязі з гэтым штогадовыя неўраджаі - вось галоўныя прычыны таго агромнага адліву перасяленцаў, якія штогод дзе-сяткамі тысяч перакачоўваюць назад на радзіму"1.

Не маючы сродкаў для існавання, знясіленыя і абяздоленыя, многія пе-расяленцы вярталіся назад. Гэты працэс ішоў пастаянна, але найбольш ма-гутны іх адток прыпадае на 1909-1911 гг., калі ў межы пяці заходніх губер­няў вярнулася палова ўсіх перасяленцаў. Усяго з 1907 па 1914 г. на радзіму вярнулася 37 566 чалавек, або 10,5 % перасяленцаў.

У дадзены перыяд сібісрскі вектар міграцыі з Беларусі не быў адзіным. Асвойваліся і новыя землі цэнтральных губерняў. Працягвалася каланіза-цыя ўрадлівых зямель, але іх станавілася ўсё менш. Былі свабодныя земліна поўначы, куды таксама накіроўваліся выхадцы з Беларусі Так, у 1913 г. толькі з Магілёўскай губерні пажадалі перасяліцца ў Школьскі павет Вала-годскай губерні больш за 2 тыс. сем'яў. Для іх было выдзелена 278 хутароў і 777 долей (11 655 дзесяцін). Сярод каланктаў бьлі выхадцы з Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай губерняў2.

Такім чынам, дэмаграфічны выбух пачатку XX ст., аграрнае перанася-ленне ў вёсцы, недастатковыя прамысловыя магутнасці гарадоў выклікалі магутныя міграцыйныя патокі. Не маючы магчымасці знайсці занятак у га-радах, адносна лішняе насельніцтва накіроўвалася за межы краіны. Склада- ныя пералівы людскіх рэсурсаў адбываліся і паміж горадам і мястэчкам, што было выклікана царскай палітыкай у "мяжы аселасці". Рэзервы рабочай сілы меліся ва ўсіх сектарах эканомікі.

Ахова здароўя. У пачатку XX ст. адбыліся якасныя зрухі ў ахове здароўя. Гэта было звязана з увядзеннем у 1903 г. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях упраўленняў па справах земскай гаспадаркі. Усе медычныя ўстано-вы Прыказа грамадзянскай апекі і сельскай медыцыны былі перададзены створаным органам. Для жыхароў гэтых губерняў было ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Павялічылася колькасць урачэбных участкаў: у Мінскай і Віцебскай губернях у 2,5 раза, у Магілёўскай - амаль у два разы. 3 36 ўчасткаў, якія меліся ў 1905 г. у Магілёўскай губерні, у 30 былі бальніцы з пастаяннымі ложкамі, у шасці - пакоі для амбулаторнага прыёму. Акрамя таго, дзейнічала пяць фельчарска-акушэрскіх і 120 фельчарскіх пунктаў. Штат медперсаналу губерні складаўся з 30 урачоў (1 на 61 164 жыхары)3.

У Віцебскай губерні ў кожным павеце ствараўся трэці ўчастак, цэнтрам якога станавіўся амбулаторны пункт на чале з фельчарам. У 1910 г. коль­касць урачэбных участкаў у гу6ерні вырасла да чатырох на павет, а ў Ле-пельскім іх было пяць4.

_______________

 

1 Известия Архангельского общества изучения Русского Севера. 1913. №19. С.868.

2 Там жа. С.868.

3 Кононович К.Ю. Земско-врачебная организация Могилевской губернии и ее деятельность
за 1905 год. Могилев, 1907. С.34-37,43-45; Обзор Могилевской губернии за 1910 год. Могилев,
1911. С.59.

4 Памятная книжка Витебской губернии на 1912 год. Отд. IV. С.58, 59,87,138,139, 4Д 149,191.

 

 

У Мінскай губерні да 1910 г. працавала 35 сельскіх бальнні, 20 прыёмных пакояў, пяць амбулаторый і каля 200 фельчарскіх пунктаў1.

У губернскіх і павятовых гарадах бальніцы разгарнулі больш шырокую дзейнасць. Былі павялічаны штаты, уведзены пасады галоўных урачоў. Значна павялічыўся прыток хворых. Так, у Мінскай губернскай бальніцы ў 1905 г. у Хірургічным аддзяленні колькасць пацыентаў удвая перавысіла норму. Кожны дзень даводзілася адмаўляць у прыёме на стацыянар двум-тром хворым з больш лёгкімі пашкоджаннямі. У тым жа годзе ў бальніцы была створана бактэрыялагічная лабараторыя, набыты новыя інструменты і апараты2.

У павятовых гарадах ажыўленне медыцынскай дапамогі не было такім значным, як у губернскіх. Тым не менш і тут ужо пазначылася спецыяліза-цыя па хірургіі, інфекцыйных хваробах, акушэрству.

Новы штуршок у плане аховы здароўя быў нададзены земствамі, якія ў тых жа губернях былі ўведзены ў 1911 г. Да 1913 г. колькасць сельскіх ура­чэбных участкаў на павет павялічылася ў Мінскай губерні да шасці-васьмі, у Магілёўскай - да чатырох-пяці. У Віленскай і Гродзенскай губернях, дзе земствы не былі ўведзены, таксама ішоў працэс пашырэння медыцынскай дапамогі. У кожным павеце быў створаны трэці ўчастак з новай бальніцай. У Гродзенскай губерні з 1909 па 1913 г. колькасць сельскіх бальніц узрасла з 19 (на 210 ложкаў) да 30 (на 361 ложак)3.

Дзякуючы гэтаму паменшылася тэрыторыя, што належала да ўрачэбных участкаў. Гэта дазволіла медыцыне стаць больш даступнай для народа.

Усяго да 1914 г. у Беларусі было 106 сельскіх бальніц, 93 прыёмныя пакоі, 263 фельчарскія пункты, 1530 штатных бальнічных ложкаў4.

3 кожным годам расла колькасць медыцынскіх устаноў і ў гарадах, у тым ліку спецыялізаваных. У 1911 г. у Мінску былі ўведзены начныя дзяжурствы ўрачоў, у 1913 г. пабудавана інфекцыйная бальніца на 60 ложкаў, праца­вала псіхіятрычнае аддзяленне ў губернскай і яўрэйскай бальніцах, адпаведна па 240160 ложкаў, шэсць радзільных прыютаў па 59 ложкаў, дзве прыватныя хірургічныя лячэбніцы, прыватная глазная лячэбніца5.

3 1910 г. у Магілёве, а з 1911 г. у Мінску і Оршы пачалі працаваць пастэ-раўскія станцыі. У губернскіх гарадах дзейнічалі ўрачэбна-санітарныя саветы, медыка-статыстычнае бюро.

У шэрагу гарадоў будаваліся бальніцы для рабочых. У 1905 г. у Смар-гоні пачала працаваць лячэбніца на 10 ложкаў. У Барысаве на 7 з 32 прад-прыемстваў аказвалася медыцынская дапамога. Урач прымаў хворых на запалкавай фабрыцы "Молния" у Мазыры. Пры фабрыках і заводах Магілёўскай губерні мелася сем прыёмных пакояў і амбулаторый. Амбу-латорыя з прыёмным пакоем для рабочых была адкрыта ў 1899 г. у Мінску6.

У цэлым колькасць медперсаналу Беларусі вырасла з 2248 у 1900 г. да 3189 чалавек у 1914 г. Сярод іх 796 урачоў, 378 дантыстаў, 1254 фельчары і

_______________________

1 Обзор Минской губернии за 1910 год. Мн., 1911. С.49-50.

2 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.133-134, 136, 137.

шпг/ обзор Виленской губернии за 1912 год. С.68, 69; Обзор Гродненской губернии - С.84; Обзор Гродненской губернии за 1913 год. С.89.

4 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.586

5 Обзор Минской губернии за 1913 год. Мн., 1914. С.49-52.

6 Крючок Г.Р. Очерки истории медицины Белоруссии. С.143-144.

 

 

761 акушэрка. Акрамя штатных урачоў у гарадах вольнай практыкай зай-маліся дзесяткі спецыялістаў розных спецыяльнасцей1.

Усё гэта дало магчымасць у некаторай ступені палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, больш эфектыўна змагацца з інфекцыйнымі хваробамі, паменшыць смяротнасць сярод дарослых і дзяцей. Аднак забяс-печанасць насельніцтва медыцынскай дапамогай працягвала заставацца не-дастатковай, а для многіх жыхароў яна была недасягальнай. У 1913 г. у ся-рэднім па Беларусі на 10 тыс. насельніцтва прыходзілася па 0,9 урача і 1,6 фельчара, а ва ўсіх лячэбных установах (275) налічвалася ўсяго 5690 ложкаў, што было далека ад патрэб насельніцтва.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 69 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пачатак індустрыялізацыі. Урбанізацыйныя працэсы| Агульная характарыстыка эміграцыйнага руху канца XIX- пачатку

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)