Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму.

Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю | Эвалюцыя сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва | Этнадэмаграфічныя характарыстыкі | Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі | Сялянскія хваляванні | Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг. | Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху | Асвета. Навука. Друк | Літаратура і мастацтва | Побыт. Ахова здароўя |


Читайте также:
  1. Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  2. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
  3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў 1 страница
  4. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў 2 страница
  5. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў 3 страница
  6. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў 4 страница

Пачатак рэвалюцыі. Рабочы рух у студзені - верасні 1905 г. іскрай, што выклікала рэвалюцыйны пажар у Расійскай імперыі, стаў расстрэл 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу масавых мірных шэсцяў рабочых, якія з іко-намі і партрэтамі цара накіроўваліся да зімовага палаца з петыцыяй аб паляпшэнні становшча народа. Ахвярамі гэтай правакацыйнай акцыі улад, падрыхтаванай з удзелам агента палітычнай паліцыі святара Г.Гапона, ставіў каля 4600 чалавек. Аднак разлікі урада запалохаць дэмакратычныя сілы, збіць рэвалюцыйную хвалю правалілася. Вынік атрымаўся адваротным: была расстраляна не рэвалюцыя, а вера народа ў цара. Хваля выступленняў пратэсту пракацілася па ўсёй імперыі, у тым ліку і ў Беларусь, дзе студзенскія палітычныя стачкі ахапілі 25 гарадоў і мястэчак, а ў IX - больш за 33 тыс. рабочых, разам з тым адбыліся 22 вулічныя дэманстрацыі і 44 массавыя сходы, якія суправаджаліся 9 узброенымі сутычкамі з паліцыяй і вай-сковымі патрулямі. 3 улікам дэманстрацый імасовак антыўрадавы рух ахапіў 30 гарадоў і мястэчак (табл. 9). Колькасць палітычных стачак за адзін месяц у 2,7 раза перавысіла адпаведны паказчык за ўвесь 1904 г.

_____________

 

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.302-305.

2 Бин М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.225-227.

 

У гадавы вынік населенныя пункты ўключаліся адзін раз незалежна ад «Утарэння выступленняў у асобныя месяцы.

Большастю выступленняў кіравалі мясцовыя арганізацыі РСДРП і Бунда, якія, як правіла, дамазляліся аб правяденні сумеснымі намаганнямі агульных акцый, найперш стачак. З гэтай мэтай мэтай на кааліцыйнай аснове ствараліся часовыя стачачныя камісіі. У Смаргоні па закліку такой камісіі студзеня спынілі працу каля 3 тыс. чалавек - практычна ўсё мясцовае ра-


бочае насельніцтва.,. У цэнтры горада адбыўся масавы мітынг, удзельнікі якога (каля 2 тыс. чалавек) прайшлі затым з чырвонымі сцягамі і рэвалю-цыйнымі заклікамі па некалькіх вуліцах. Мясцовыя ўлады і паліцыя, адчу-ваючы свае бясілле, хаваліся. Аднак на наступны дзень у Смаргош з'явіўся віленскі губернатар у суправаджэнні 36 казакаў.1400 салдат было арышта-

вана да 60 чалавек1.

Агульнымі стачкамі, з удзелам практычна ўсіх мясцовых рабочых, былі ахоплены таксама Гродна, Брэст, Мазыр, Полацк, Ашмяны, Слонім, Ветка, Дуброўна, Талачын, Парычы, Шчэдрын. Такі ж характар мелі стачкі ў Мінску, Гомелі, Шнеку, але ў гэтых гарадах не ўдалося далучыць да іх най-буйнешыя прадпрыемствы - чыгуначныя майстэрні дэпо. Тое ж здарылася і ў Віцебску ў дачыненні да льнапрадзільнай фабрыкі "Дзвіна". Выступлен­нямі ў Гродне і Брэсце кіравалі мясцовыя камітэты Бунда і ППС у Літве. У шэрагу гарадоў (Магілёу, Гомель, Горкі) паліцыя і салдаты выкары-стоўвалі супраць удзельнікаў дэманстрацый і маніфестацый агнястрэльную зброю, у выніку чаго там былі забітыя і параненыя. Пахавальная працэсія ў Гомелі з удзелам 8 тыс. чалавек ператварылася ў антыўрадавую дэманстрацыю2.

У лютым-сакавіку хваля палітычных выступленняў рэзка знізілася, але ў той жа час шырока разгарнулася барацьба рабочых з прадпрымальнікамі за паляпшэнне свайго эканамічнага становшча. Найбольш значныя эка-намічныя стачкі адбыліся ў чыгуначных майстэрнях Пінска, Мінска, на за-палкавых фабрыках у Мозыры, Пінску, Койданаве, кафельных заводах Ко-пысі, Мінска і Пінска. Агульнапрафесійныя ці групавыя страйкі правялі ра-бочыя інпалерных і тытунёвых фабрык, друкарняў у Мінску, Бабруйску, Рэ-чыцы, загатоўшчыкі і кавалі ў Барысаве, шаўцы ў Мінску і Баранавічах, краўцы ў Смаргоні, Пінску, Мінску, Лідзе, Барысаве, Ігумене, булачнікі ў Пінску. У барацьбу за паляпшэнне свайго становшча ўсё больш актыўна ўключаліся работнікі сферы абслугоўвання (прыказчыкі, фармацэўты, ку-харкі, цырульнікі і інш.). Некаторыя буйныя эканамічныя стачкі супра-ваджаліся антыурадавымі маніфестацыямі3. Агульная колькасць ста-чачнікаў за эканамічныя правы ў лютым дасягала 5,4 тыс., а ў сакавіку -5,8 тыс., што значна перавышала сумарны паказчык за ўвесь 1904 г.

Высокі ўзровень актыунасці рабочых у эканамічнай барацьбе захоўваўся і ў наступныя месяцы (гл. табл. 9). Колькасць стачачінкаў у кож­ным з іх не саступала сумарнаму паказчыку папярэдняга года, а ў маі пера-высіла яго амаль у два разы. Найбольшы размах у той час набылі стачкі на металаапрацоўчых, дрэваапрацоўчых, гарбарна-абутковых і харчасмакавых прадпрыемствах у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Мозыры, Пінску, Слоніме, Магілёве, Віцебску, Гродне, Смаргоні, Ашмянах. Нярэдка выступленні ахоплівалі ўсе прадпрыемствы пэўнай галіны вытворчасці ў маштабах гора­да. У маі 1905 г. цэнтралізаваны прафсаюз шчаціннікаў арганізаваў рэгіянальны страйк на прадпрыемствах па апрацоўцы шчаціны, які ахапіў шэраг гарадоў і мястэчак заходніх губерняў і імперыі і праходзіў з адзінымі патрабаваннямі (8-гадзінны рабочы дзень, гарантыя працы не менш чым на 40 тыдняў у год, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання і інш.). Як

___________________________

1 Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг. Мн., 1955. С.24-25; МайзелъЛ.Н-
1905-1907 гг. на Беларусі Хрошка падзей. Мн., 1934. С.7.

2 Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.395.; МайзелъЛ.Н. 1905-1907 гг.
на Беларусь Хрошка падзей. С.7-20.

3Майзелъ Л.Н. 1905-1907 гг. на Беларусь Хрошка падзей. С.25, 28, 37-44; Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 3. С.402, 405-406; Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг. С.63-64.

316

правіла, выступленні заканчваліся поўнымі ці частковымі ўступкамі прадпрымальнікаў. У некаторых выпадках рабочыя дамагаліся ўстанаўлен-ня 8-гадзіннага працоўнага дня1.

У той жа час назіраўся рэзкі ўздым палітычнай барацьбы рабочых, які пачаўся ў сярэдзіне красавіка (па старым стылі) ў сувязі са святкаваннем і мая. У красавку палітычных стачках узялі ўдзел каля 51 тыс. чалавек, г зн. у 1,5 раза больш, чым у студзені. Павялічылася таксама колькасць дэманстрацый і асабліва масовак. Палітычнымі выступленнямі рабочых былі ахоплены 47 гарадоў і мястэчак (на 17 больш, чым у студзені) (гл. табл. 9).

У чэрвені-ліпені 1905 г. шырокі размах у Беларусі набылі выступленні пратэсту супраць крывавых рэпрэсій царызму ў Лодзі, Варшаве, Адэсе, ка­нава- Вазнясенску. У пачатку ліпеня яны спалучаліся з выступленнямі, на якіх ўшаноўвалася памяць ахвяр "крывавай нядзелі" у Пецярбургу і паўгод-дзе рэвалюцый. Палітычнымі выступленнямі ў форме стачак, вулічных дэманстрацый, мітынгаў і маніфестацый у чэрвені былі ахоплены 32, а ў ліпені - 53 населеныя пункты (гл. табл. 9). У Мінску, Бабруйску, Віцебску адбыліся ўзброеныя сутычкі з паліцыяй і казакамі, мелі месца чалавечыя ах-вяры. Сотні людзей былі арыштаваны.

Уздым сялянскага руху. Першыя хваляванні ў войску. У адрозненні ад гарадскіх рабочых, якіх падзеі 9 студзеня ў Пецярбургу ў значнай меры пазбавілі царысцкіх ілюзій, абсалютная большасць сялян працягвала яшчэ верыць цару. Іх царысцкія ілюзіі нават узмацніліся пасля публікацыі ўказа Мікалая II ад 18 лютага 1905 г., якім дазвалялася прысылаць у Савет Міністраў хадайніцтвы і петьцыі на імя цара з прапановамі аб паляпшэнні дзяржаўнага ладу і становішча народа.

У сваіх прапановах сяляне выказвалі пажаданні ўраўнавання ў правах з іншымі саслоўямі, ліквідацыі валасных судоў і самавольства начальнікаў, увядзенне міравых суддзяў і земстваў, выбраных усім насельніцтвам, ства-рэння земскіх школ, бальніц, ветлячэбніц, адмены выкупных плацяжоў, ак-цызных падаткаў на прадметы першай неабходнасці, дадатковага надзялен-ня сялян зямлёю за кошт свабодных казённых, удзельных, царкоўных, а пры неабходнасці і памешчыцкіх зямель па справядлівых расцэнках, спынення вайны з японцамі2. Фактычна беларускія сяляне патрабавалі ўвядзення ў Расіі заканадаўчага народнага прадстаўніцтва.

Пачатак рэвалюцыі прыкметна адбіўся на дынаміцы сялянскага руху: калі ў 1901-1904 гг. у сярэднім штогод адбывалася 28 выступленняў, то ў студзені - сакавіку 1905 г. іх колькасць вырасла да 533. Аднак у формах руху якасных змен у гэты час не назіралася. Пераважную большасць студзень-ска-сакавіцкіх выступленняў складалі парубкі панскіх лясоў4.

У красавіку-чэрвені сумарны паказчык сялянскіх выступленняў узняўся да 237, з IX175 прыйшлося на чэрвень5. Менавіта гэтымі месяцамі можна дата-ваць пачатак рэвалюцыі ў беларускай вёсцы. Пад уплывам аптацыі мясцовых арганізацый РСДРП, ПСР, а таксама (у меншай ступені) Бунда, ППС у.Літве і БСГу сялянскім руху ў вяснова-летні перыяд 1905 г. хутка пашырылюя но-

__________________

1История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.227-228.

2Майзелъ Л.Н. 1905-1907 гг. на Беларусь Хрошка падзей. С.458-459.

3 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Приложение 3.

4 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.323-324.

5Шабуня К.И. Аграрный вопрос в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Приложение 3.

 

 

выя для яго формы - забастоўкі, палітычныя сходы і мітынгі. Іх удзельная вага ў параўнанні з традыцыйнымі формамі павялічылася да 35,5 %.

Першым найбольш значным іарганізаваным выступленнем новага для вёскі тыпу з'яўлялася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў іпарабкаў, якая ў пачатку чэрвеня 1905 г. ахапіла амаль усе маёнткі Навагрудскага па-вета. У канцы чэрвеня агульнымі сялянскімі забастоўкамі былі ахоплены Ваўкавыскі іГродзенскі паветы.. Шырокі размах набылі сельскагаспадарчыя страйкі, у Мінскім, Бабруйскім, Рэчыцкім, Слуцкім, Брэсцкім, Го-ращам, Аршанскім, Гомельскім і Рагачоўскім паветах.

Галоўнай мэтай барацьбы, якая вызначала характар сялянскага руху, па-ранейшаму з'яўлялася ліквідацыя панскага землеўладання. 3 традыцый-ных формаў сялянскай барацьбы самымі распаўсюджанымі былі патравы памешчыцкіх угоддзяў (18,2 %) і парубка лесу (9 %). Сутычкі сялян з паіцыяй і войскамі складалі 10 %. Імі звычайна завяршаліся найбольш вострыя выступленне. Колькасць разгромаў іпадпалаў панскіх двароў у Бе-ларусх была адносна нязначнай (адпаведна 0,4 1 2,5 % выступленняў)1.

Пад уплывам магутнага вяснова-летняга ўздыму рабочага і сялянскага руху, узмоцненым аптацыяй рэвалюцыйных партый, задагалася галоўная апора самадзяржаўя - армія. Пра гэта сведчыць паўстанне на браняносцы "Потемкин", хваляванні матросаў на іншых чарнаморскіх і балтыйскіх ваен-ных караблях, а таксама салдат у шэрагу месцаў, у тым ліку ў Беларусь. У Мінску у ліпені 1905 г. салдаты Баранавічскага чыгуначнага батальёна выка­залі пратэст супраць адпраўкі іх на Далёкі Усход. Сацыял-дэмакратычная аптацыя вялася ў гарнізонах Бабруйска, Гродна, Брэста іншых гарадоў.

Ажыўленне ліберальнага руху. Арганізацыйнай асновай либераль­на- апазіцыйнага руху ў Расіі да восені 1905 г. былі выбарныя органы мясцовага (земскага) самакіравання, якія ў сваёй дзейнасці з часу з'яўлення (1864) па-стаянна сутыкаліся з дыктатам царскай бюракратыі. Аб'яднанне земстваў і ўтварэнне імі агульнарасійскай структуры накшталт Земскага сабора катэга-рычна забаранялася самадзяржаўем, аднак яны пастаянна імкнуліся да ўзае-мадзеяння і выпрацоўства адзиных зямельных патрабаванняў. У 1902 г. з гэтай мэ­тай было створана Бюро земскіх з'ездаў. У наступным годзе радыкальная частка земцаў аб'ядналася ў нелегальны "Саюз вызвалення". У лістападзе 1904 г. згаданае бюро арганізавала ў Маскве з'езд земскіх і гарадсіх дзеячаў, які прызнаў неабходнасць ураўнавання ў правах усіх грамадзян Расійскай імперыі без адрознення расы, нацыянальнасці, веравызнання, саслоўя і маёмаснага стану, абвяшчэння свабоды сумлення, слова, друку, сходаў, недатыкальнасц асобы і жылля, увядзення адказнасці службовых асоб перад судом за парушэнне закона, распаўсюджання земстваў на ўсю тэрыторыю Расіі, скасавання саслоўнага прынцыпу ў арганізацыі земскага прадстаўніцтва, утварэння дробных земскіх адзінак (у валасцях), вызвалення сельскага насельніцтва ад апекі адміністрацыі. У рэзалюцыі з'езда выказвалася надзея на тое, што вярхоўная ўлада забяспечыць скіканне свабодна выбраных народных прадстаўнікоў, каб з іх дапамогай вывесці Расію "на новы шлях дзяржаўнай улады і народа". Большасць удзельнікаў з'езда прызнала неабходнасць надзялення народнага прадстаўніцтва заканадаўчымі паўнамоцтвамі і правам кантролю за дзейнасцю адміністрацыі. Гэту праграму ў канцы 1904 - пачатку 1905 г. падтрымала пераважная большасць земскіх сходаў2.

_________________

1 Щабуня КЦ, Аграрный вопрос в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Приложение 7.

2Новейшие преобразования русского государственного строя. СПб., 1906. С.39-42;
Королева Н.Г. Земство на переломе (1905-1907 гг.). М., 1995. С.78-82, 207.

 

 

У Беларусі ва ўмовах панавання рэжыму выключных законаў арганіза-цыйныя структуры для развіцця ліберальнага руху ў форме выбарных зем­стваў адсутнічалі Адзіна дазволенымі арганізацыямі для мясцовых зем-леўладальнікаў - дваран у канцы XIX - пачатку XX ст. з'яўляліся таварыствы сельскай гаспадаркі. Звышпільны нагляд і кантроль за іх дзейнасцю стрымліваў апазіцыйнасць. Тым не менш дваранства Беларусі, найперш каталіцкае, не магло змірыцца з мураўёўскімі абмежавальнымі законамі, якія адмоўна адбіваліся на развіцці эканоміцы і культуры краю. Гадавыя сходы таварыстваў, праведзеныя ў сакавіку 1905 г. у Мінску, Гродне і Віцебску, выказаліся за неадкладнае ўвядзенне ў краі земскіх і гарадскіх органаў самакіравання на агульнавыбарнай аснове, за скасаванне нацыянальных і канфесіянальных абмежаванняў і ліквідацыю саслоунай замкнёнасці сялян, за ўсеагульную народную асвету1.

Палітычная апазіцыя царызму пасля падзей 9 студзеня ў Пецярбургу. пачала праяўляцца і ў гарадскіх думах Беларусі. У зале мінскай думы 12 студзеня пры вялікім наплыве пабочнай публікі (рабочыя, людзі воль­ных прафесій і інш.) гласным Амбрашкевічам была абвешчана рэзалюцыя з патрабаваннем палітычнай свабоды2. У чэрвені 1905 г. Мінская гарадская дума прыняла пастанову, у якой хадайнічала аб хутчэйшым скліканні на­родных прадстаўнікоў. Члены гарадскіх дум Беларусі ўдзельнічалі ў агуль-нарасійскіх з'ездах земскіх і гарадскіх дзеячаў. Гласны Мінскай гарадской думы В. Янчэўскі быў абраны ў арганізацыйнае бюро гэтых з'ездаў.

Тыберальны рух паступова пашыраўся сярод яўрэйскай гандлёва-пра-мысловай буржуазіі. У пачатку XX ст. значная яе частка прытрымлівалася ідэалогіі сіянізму і прынцыпу поўнага неўмяшання ў палітычнае жъщцё ды-яспары. Разам з тым фарміравалася і другая плынь, якая прызнакала неаб­ходнасць дамагацца скасавання шматлікіх дыскрымінацыйных законаў у адносінах да яўрэяў і звязвала гэта з увядзеннем у Расіі канстытуцыйнага ладу. Яе агульнапалітычная платформа супадала з праграмай расійскіх ліберальных земцаў. У сакавіку 1905 г. на з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі гэтай плыні ўтварылі Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі4.

Першыя палітычныя захады прыхільнікаў гэтага саюза ў Беларусі былі вельмі сціплыя. Так, магілёўская яўрэйская абшчына ў маі 1905 г. падала ў гарад-скую думу петыцыю, у якой заяўка аб непрызнанні прызначаных адміністра-цыяй гласных з яўрэяў сваімі прадстаўнікамі і прасіла яе хадайнічаць у вышэй-шых інстанцыях аб наданні яўрэйскаму насельніцтву права рэальнага ўдзелу ў выбарах органаў гарадскога самакіравання5.

У пачатку 1905 г. прыкметную палітычную актыўнасць праяўляла лібе-ральная інтэлігенцыя Мінска, што групавалася вакол Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. На яго літаратурныя, філасоўскія, тэатральныя ве-чары траплялі рабочыя, прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганіза-цый. 3 іх удзелам гэтыя вечары нярэдка ператвараліся ў антыурадавыя маніфестацыі, якія, як правіла, заканчваліся вулічнымі дэманстрацыямі6.

______________

1Майзель Л.Н. 1905-1907 гг. на Беларусь Хроніка падзей. С.42,48,51.

2Там жа. С.7.

3 Забаўскі ММ., Пуцис У.С. Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай думе Расіі (1906-1917гг.). Мн., 1998. С.23.

4Майзель Л.Н. 1905-1987 гг. на Беларусь Хроніка падзей. С.49.

5Там жа. С.75.

6Там жа. С.28,29,32.

 

 

Першыя палітычныя ўступкі. Каб аслабіць рэвалюцыйны націск і знайсці падтрымку ў ліберальных колах грамадства, Мікалай II рэскрыптам на імя Міністра ўнутраных спраў А. Булыпна ад 18 лютага 1905 г. абвясціў аб сваім намеры склікаць "самых годных, даверам надзеленых, выбраных ад насельніцтва людзей для ўдзелу ў папярэдняй распрацоўцы і абмеркавані заканадаўчых мерапрыемстваў"1. Былі перагледжаны некаторыя абмежа-ванні правоў неправаслаўнага хрысціянскага, нехрысціянскага і нярускага насельніцтва імперыі. Царсгамі ўазамі ад 17 красавіка 11 мая 1905 г. дазва-ляўся пераход з праваслаўнай веры ў іншыя хрысціянскія канфесіі без нега-тыўных вынікаў для адступнікау, ад праваслаўя. Адначасова скасоўваліся абмежаванні на будаўніцтва, абнаўленне і рамонт неправаслаўных хрысціянскіх цэркваў і малітоўных дамоў, з'яўлялася магчымасць выкла-дання Закона Божага ў навучальных установах для дзяцей неправаслаўных хрысціян на іх роднай мове2.

Таксама былі адменены ці паслаблены некаторыя абмежаванні правоў польскага і наўогул каталіцкага насельніцтва дзевяці заходніх губерняў, уведзеныя ў сувязі з паўстаннем 1863 г. "Асобам польскага паходжання" даз-валялася ў гэтых губернях на агульных падставах арандаваць, набываць ва ўласнасць і пажыццёвае ўладанне, а таксама прымаць у заклад зямельныя маёмасці ад асоб такога ж паходжання. Адмяняўся закон ад 27 студзеня 1901 г., якім землеўладанне сялян-католікаў у дзевяці заходніх губернях абмя-жоўвалася 60 дзесяцінамі на двор. У гэтых губернях аднаўляліся дваранскія сходы з правам выбару прадвадзіцеляў дваранства. Дапускалася выкладан-не літоўскай і польскай моў у пачатковых двухкласных і гарадскіх ву-чылішчах, а таксама ў сярэдніх навучальных установах у тых мясцовасцях, дзе большасць насельніцтва складашлі літоўцы ці адпаведна палякі. Дапушчэнне ў школу беларускай і ўкраінскай моў было прызнана нямэтазгодным3.

6 жніўня 1905 г. Мікалай II зацвердзіў законапраект аб выбарах у Дзяр-жаўную думу, распрацаваны камісіяй на чале з А. Булыніным. Патрабаванні земскіх з'ездаў былі цалкам праігнараваны. Выбарчая сістэма, паводле зако­на, засноўвалася на саслоўным прынцыпе. У выбарах забаранялася ўдзельшчаць усім наёмным рабочым, якія не адпавядалі ўстаноўленым цэнзам па маёмасці і аселасці. Статус Думы вызначаўся як законадарадчы. Ніякіх рэальных правоў і паўнамоцтваў яна не атрымлівала.

Зацвярджэнне даром булынінскага праекта, нягледзячы на тое што яго асудзілі, усе земствы Расіі, выклікала разгубленасць сярод кіраўшкоў земскага руху. Тым не менш на вераснёўскім з'ездзе земскія і гарадскія дзеячы прынялі рашэнне ісці у булыгінскую Думу з мэтай дасягнуць праз яе "гаран-тый грамадскай свабоды, роўнасці і заканадаўчага статусу народнага прад-стаўніцтва..."4 У Беларусі адпаведную пазіцыю занялі гарадскія думы.

Царскі "падарунак" народу ў выглядзе законадарадчай Думы не супа-коіў ахопленую рэвалюцыяй крашу. Усе левыя, сацыял-дэмакратычныя і народніцкія, агульнарасійскія і нацыянальныя партыі не толькі асудзілі бу-лыгінскую Думу, але і разгарнулі шырокую аптацыю за байкот выбараў, далейшае пашырэнне масавай рэвалюцыйнай барацьбы за звяржэнне са-мадзяржаўя шляхам узброенага народнага паўстання і ўсталявання дэмак-ратычнай рэспублікі праз скліканне выбранага дэмакратычным шляхам

_______________

1 Новейшие преобразования русского государственного строя С. 135.

2 Тамжа. С.81.

3 Там жа. С.89-104, 107-109.

4 Королева Н.Г. Земство на переломе (1905-1907 г.). С.150-153.

 

Устанoўчага сходу. Лозунг байкоту булынінскай Думы падтрымала частка ліберальных прафесійна-палітычных саюзаў інтэлігенцыі, аб'яднаных у "Саюз саюзаў".

У Беларусі антыдумская аптацыя рэвалюцыйных партый пачалася ў ліпені1905 г. - пасля неафіцыйнай публікацыі булынскага законапраекта. УГомелі 12 ліпеня Мітынг 400 рабочых, арганізаваны бундаўцамі прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў пратэст супраць Думы і заяўку, што не шлях кампрамісаў і петыцый, а толькі рэвалюцыя прывядзе народ да жаданай мэты -дэмакратычнай рэспублікі. Падобныя рэзалюцыі ў канцы ліпеня былі пры-няты на мітынгах рабочых Брэста (4 тыс. чалавек), Высока-Літоўска, Сма-лявіч, Лёзна, Ігумена, Беразіно, Чашнікаў1.

У жніуні рух пратэсту супраць булынскай Думы значна пашырыўся і ўзмацніўя. У Віцебску 24 жніўня 400 рабочых наладзілі рэвалюцыйную маніфестацыю каля будынка гарадской думы, дэпутаты якой абмяркоўвалі адказ цару ў знак удзячнасці за маніфест ад 6 жніўня. У Мінску ў аналагічнай сітуацыі ў жніўні-верасні1905 г. у гарадской думе былі арганізаваны тры антыурадавыя маніфестацыі. Мітынг 800 рабочых Мінска, праведзены групай РСДРП 19 верасня, падтрымаў лозунг байкота Думы і рэалізацыю II з'езда партьй аб уз-броеным паўстанні. У жніўні-верасні падобныя сходы імітынгі адбыліся ў По-лацку, Брэсце, Смаргоні, Лідзе, Ашмянах, а таксама ў мястэчках Івянец, Ле-бедзева, Халопенічы, Почап, Картуз-Бяроза, Копыль, Цімкавічы. У шэрагу мес-цаў яны суправаджаліся вулічнымі маніфестацыямі і дэманстрацыямі2.

Аднак, як вынікае з табл. 9, хваля рэвалюцыйных выступленняў рабо­чых Беларусі ў жніуні-верасні ў параўнанні з ліпенем рэзка знізілася. У той жа час істотна звузіўся і размах сялянскага руху. Тое ж назіралася і ва ўсёй Расіі. Аднак спад аказаўся часовым.

Кастрычніцкая палітычная стачка. Новы ўсерасійскі ўзідым рабочага руху пачаўся ў Маскве, дзе ў канцы верасня 1905 г. стачга асобных катэго-рый рабочых упершыню перараслі ў агульнагарадскую палітычную забас-тоўку, якая суправаджалася вулічнымі маніфестацыямі і сутыкненнямі ра­бочых з паліцыяй і войскам. У далейшым развіцці падзей выключную ролю адыграў Усерасійскі чыгуначны саюз (УЧС), створаны ў красавіку 1905 г. Цэнтральнае бюро саюза, якое знаходзілася ў Маскве, 7 кастрычніка па тэ-леграфе заклікала рабочых і служачых усіх чыгуначных майстэрняў да ўсе-агульнай забастоўкі. На працягу наступнага тыдня чыгуначны рух у імперыя быў спынены. Адначасова па закліку рэвалюцыйных партый у гарадах была спынена дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, гандлёвых, навучаль­ных, банкаўсюх ііншых устаноў.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі сфарміраваліся Саветы рабочых дэпутатаў ці выбарныя агульнагарадскія стачачныя камітэты. Абапіраючыся на ўзброеныя баявыя дружыны рабочых, яны дзейнічалі ў пэўнай меры як органы ўлады. У Беларусі агульнагарадскімі стачкамі кіравалі кааліцыйныя саветы, камітэты, кампаніі, у якія на аснове пагаднення ўваходзілі прадстаўнікі ўплывовых мясцовых арганізацый рэвалюцыйных партый: РСДРП, Бунда, ПСР, ППС у Літве. вядучую ролю ў правядзенні кастрычніцкай палітычнай стачкі і Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, адыгралі чыгуначнікі.

На важнейшых чыгуначных станцыях (Орша, Мінск, Баранавічы, Го­мель, Пінск і інш.) рух цягнікоў быў спынены 10-12 кастрычніка. Чыгу-

________________________

1История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.231-232.

2Там жа.

 

 

 

начнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў, друкарняў, рамесных май-стэрняў і работнікі гандлю, служачыя многіх устаноў, вучнёўская моладзь. На чыгуначных станцыях і ў цэнтрах гарадоў штодзённа праводзіліся маса-выя мітынпгі, маніфестацыі і дэманстрацьыі. Нярэдка яны заканчваліся су-тычкамі з паліцыяй і войскам.

Агульнарасійская стачка прымусіла царызм пайсці на прынцыповыя палітычныя ўступкі 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў Маніфест, паводле якога ў краіне ўводзіліся "непарушныя асновы грамадзянскай свабоды на прынцыпах сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды сумлення, слова, сходаў і саюзаў", значна пашырыўся кантынент тых, хто атрымаў права ўдзелу ў выбарах Дзяржаўнай думы, а сама Дума атрымала заканадаўчыя паўнамоцтвы. Цар урачыста абяцаў: "Устанавіць, як непарушнае правіла, каб ніякі закон не мог займець сілы без адабрэння Дзяржаўнай думы..."1

18 кастрычніка да жыхароў Беларусі дайшлі чуткі аб падпісанні Мікала-ем II Маніфеста аб свабодах. Масы людзей выйшлі на вуліцы і плошчы гара­доў. У Мінску цэнтрам збору стала плошча каля Віненскага вакзала. Да 4 гадзін дня там сабраліся, паводле звестак паліцмайстра, каля 15-20 тыс. маніфестантаў. Праходзіў мірны мітынг, які перапыніў залпы стрэлаў з пе-шаходнага маста над чыгуначнымі пуцямі. Стральба пачалася без папя-рэджання па загаду жандарскага палкоўніка Вільдэмана-Клопмана з санк-цыі губернатара Курлова. У выніку было забіта да 100 чалавек і паранена каля 300.

У сувязі з гэтымі падзеямі Мінскі кааліцыйны савет абвясціў аб працягу ўсеагульнай палітычнай забастоўцы з прад'яўленнем ураду патрабаванняў неадкладнага адхілення ад пасады губернатара, паліцмайстра, жандарскага палкоўніка Вільдэмана-Клопмана і ўзбуджэння судовага следства супраць усіх, хто меў дачыненне да крывавай бойні 18 кастрычніка, перадачы справы, аховы грамадскага парадку і бяспека ўладам горада, неадкладнага выдален-ня з горада казакаў, забеспячэння сем'яў забітых і параненых за кошт дзяр-жавы, гарантыі свабоды сходаў2. Аднак дамагчыся гэтага не ўдалося.

17 кастрычніка ўсеагульная забастоўка пачалася ў Віцебеку. Падчас дэ­манстрацыі адбылася перастрэлка, у ходзе якой былі паранены тры дэман-странты і забіты гарадавы. Раніцай 18 кастрычніка каля губернскай дру-карні пачаўся мітынг, які патрабаваў ад улад прачытання маніфеста. У выніку прымянення казакамі агнястрэльнай зброі сем чалавек былі забіты і чатыры паранены. У той жа дзень у горадзе адбылася 20-тысячная дэманстрацыя пратэсту. 19 кастрычніка амаль 40 тыс. віцябчан прынялі ўдзел у пахаванні забітых3.

Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 32 населеныя пункты, а ў іх практычна ўсіх рабочых. Агульная колькасць стачачнікаў толькі у прамысловасці дасягала 66 тыс чалавек. 3 улікам дэманстрацый, мітынгаў і маніфестацый палітычны рух працоўных у кастрычніку 1905 г. ахапіў 53 гарады і мястэчкі (як і ў ліпені). Па колькасці ўзброеных сутычак з паліцыяй і войскам кастрычніцкі паказчык быў вышэйшы за ліпеньскі (гл. табл. 9).

Кастрычніцкая палітычная стачка рабочых і служачых знайшла магут-ную падтрымку ў вёсцы, але не адразу, пра што сведчыць дынаміка ся-

_______________________

1Новейшие преобразования русского государственного строя. С.246-247.

2Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г. Мн., 1927. С.152-153.

3Революционное движение в Белоруссии в 1905-1907 гг. С.282; Северо-Западный край. 1905. №767. 768.

 

лянскіх выступленняў. Глыбокі спад у верасні (18 выступленняў) змяніўся ажыуленнем у кастрычніку (54 выступленні) і ўздымам у лістападзе (154 выступленні). Найбольшы размах рэвалюцыйнай барацьбы у вёсцы назіраўся ў снежні (286 выступленняў). Пры гэтым у кастрычніку - снежні 1905 г. прыкметна павялічылася колькасць разгромаў і падпалаў панскіх явароў, сутыкненняу з паліцыяй і войскам, палітычных сходаў, мітынгаў і дэманстрацый. Колькасць жа забастовак сялян і парабкаў у цэлым па Бела­русі знізілася (найбольш ва ўсходніх губернях), але ў Гродзенскай губерні ў параўнанні з летам істотна вырасла (да 47 %)'.

Пад уздзеяннем кастрычніцкай палітычнай стачкі значна ўзмаціліся хваляванні ў войску. Усерасійскі рэзананс набылі паўстанні матросаў і сал-дат у Кранштаце (26-27 кастрычніка), Севастопалі (11-15 лістапада) і іншых месцах. У Беларусі найбольш значныя выступленні салдат адбыліся у гэты час у Гродне, Бабруйску, Брэст-Літоўску. іх кіраўнікамі з'яўляліся падпольныя ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі. Разам з патрабаваннямі паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча салдаты выказвалі салідар-насць з удзельнікамі Кранштацкага і Севастопальскага паўстанняў2.

У выніку кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі склалася адносная раўнавага С1Л рэвалюцыі і прыхільнікаў існуючых парадкаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы не змаглі звергнуць самадзяржаўе, але прымусілі яго пайсці на істотныя палітычныя ўступкі і фактычна заваявалі свабоду слова, сходаў, друку, саюзаў. Адкрыта дзейнічалі Саветы рабочых дэпутатаў, Нізавыя структуры рэвалюцыйных партый, ўсерасійскія прафесійна-палітычныя саюзы (чыгуначнікаў, паштова-тэлеграфных служа­чых, настаўнікаў, сялян і інш.). Разгарнуўся масавы рух пастварэнні адкрытых прафесійных саюзаў рабочых прамысловых прадпрыемстваў, работнікаў гандлю. Выдаваліся газеты самых розных ідэйна-палітычных кірункаў - бальшавіскія, меншавіцкія, бундаўскія, эсэраўскія і інш. У Мінску пасля чатырохмесячнага перапынку аднавілася выданне вялікай штодзённай газеты "Северо-Западный край" - фактычнага органа мясцовай групы РСДРП.

Утварэнне кансерватыўных і ліберальных партый. Кастрычніцкая палітычная стачка прымусіла мабілізавацца ўсе кансерватыуныя сілы з мэтай захавання самадзяржаўя, памешчыцкага землеўладання, пануючага ста-новішча праваслаўнай царквы і рускай нацыі ў "адзінай і непадзельнай Расійскай імперыі". У выніку узнік шэраг крайне правых груповак ("Саюз рускага народа", "Савет аб'яднанага дваранства", "Айчынны саюз" і інш.), якія па сутнасці не прызнавалі Маніфест 17 кастрычніка. Найбольшую актыунасць у барацьбе з рэвалюцыяй праяўляў "Саюз рускага народа", больш вядомы як "чорная сотня". Восенню 1905 г. яго аддзелы утварыліся ў Вільні, Мінску, Гомелі, Віцебску, Поіску, Оршы, Глыбокім і многіх іншых гарадах і мястэчках заходніх губерняў імперыі. Іх арганізатарамі з'яўляліся мясцовыя расійскія чыноўнікі і прадстаўнікі праваслаўнага духавенства. Яны абапіраллся на падтрымку улад і цесна ўзаемадзейнічалі з палітычнай паліцыяй. У дні кастрычніцкай стачкі чарнасоценцы наладжвалі вулічныя шэсці з іконамі, царкоўнымі харугвамі іпартрэтамі цара, арганізоўвалі за-

__________________

<_„^1 Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. С.239,287,316.

2История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.246-247; МайзельЛ.Н. 1905-1907 гг. на Беларусь С.186,188.

 

 

бойствы рэвалюцыянераў і яўрэйскія пагромы у Беларусі (Орша, Гомель, Полацк, Дуброўна).

У кастрычніку 1905 г. быу створаны праваліберальны "Саюз 17 каст-рычніка" ("Союз 17 октября"), які цалкам салідарызаваўся з царскім маніфестам і на гэтай аснове імкнуўся супрацоўнічаць з урадам. Да пачатку лютага 1906 г. арганізацыі акцябрыстаў афармляліся і дзейнічалі ў шэрагу гарадоў заходніх губерняў - Вільні, Гродне, Вілейцы, Свянцянах, Дзвінску, Віцебску, Міснку, Бабруйску, Гомелі. Інцыятыва іх стварэння, як і чарна-соценных арганізацый, зыходзіла ад чыноўнікаў і правасланага духавенства. Адным з найболыш актыуных у заходнім рэгіёне быу Мінскі аддзел, які узначальвалі чыноўнікі Г. Шміт, I. Чыпроў, А Бяляеў, протаіерэй В. Успенскі. На працягу снежня 1905 - студзеня 1906 г. аддзел распаусюдзіў 48 500 экземпляраў розных адозваў і брашур, арганізаваў выданне перыя- дычнага органа - штодзённай газеты "Минская речь" і прыцягнуў у свае рады каля 1000 чалавек, сярод якіх былі сяляне Мінскага павета.

Акцябрысты заходніх губерняў, у адрозненне ад кіраўніцтва партыі, яе сталічных і іншых цэнтральнарасійкіх арганізацый, цалкам падтрымлівалі рэпрэсіўную палітыку ўрада і кіраваліся ў сваей дзейнасці вялікадзяр-жаўнай ідэалогіяй. На I усерасійскім з'ездзе "Саюза 17 кастрычніка" у Маск-ве ў лютым 1906 г. дэлегаты ад беларускіх, прыбалтыйскіх і польскіх губер­няў рашуча выступілі супраць рэзалюцыі, у якой крытыкавалася ўнутраная палітыка ўрада. Адначасова яны заяўлялі аб неабходнасці хадатайнічаць перад царом аб наданні рускаму насельніцтву заходніх губерняў права на адміністрацыйнае прадстаўніцтва ў Дзяржаўнай думе, г. зн. аб змяненні вы-барчага закона. Пасля з'езда акцябрысты азначанага рэгіёна аб'ядналіся ў "Окраинный союз 17 октября" з цэнтрам у Вільні і ў пачатку сакавіка 1906 г. накіравалі дэпутацыю да Мікалая II з просьбай "дараваць" права рускаму насельніцтву заходніх губерняў асобна выбіраць сваіх прадстаўнікоў і ў Дзяржаўную думу і ў рэарганізаваны Дзяржаўны савет2.

У кульмінацыйныя ДН1 Усерасійскай палітычнай стачкі - 12-18 каст­рычніка 1905 г. - у Маскве адбыуся з'езд прадстаўнікоў "Саюза земцаў-кан-стытуцыяналістаў" і "Саюза вызвалення", які прыняў рашэнне аб утварэнні леваліберальнай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (КДП). Яе прагра-ма прадугледжвала роўнасць усіх расійскіх грамадзян перад законам, свабо-ду сумлення, слова, друку, сходаў і саюзаў, недатыкальнасць асобы і жылля, незалежнасць і публічнасць суда, выбранне ўсерасійскага заканадаўчага на-роднага прадстаўніцтва і мясцовых органаў самакіравання ўсеагульным, роўным, простым і тайным галасаваннем, адказнасць міністраў перад схо­дам народных прадстаўнікоў, наданне Каралеўству Польскаму дзяржаўнай аутаноміі з уласным сеймам і права кожнай народнасці на культурна-нацы-янальную аўтаномію з поўнай свабодай выкарыстання ў публічным жыцці родных моў. Сялянам КДП абяцала павелічэнне плошчы землекарыстання за кошт дзяржаўных, удзельных, кабінецкіх, манастырскіх, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх зямель, выкупленых дзяржавай "па справядлівай (не рыначнай) ацэнцы"; рабочым - права на стачкі, 8-гадзінны працоўны дзень і інш.3

_____________________

1 Минская речь. 1906. №28. 2Там жа.№25. 2Там жа. №59.

3 Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. 4.1. Политические партии России. Гомель, 1993. С.108-115.

 

 

Дэлегаты I з'езда КДП выказалі поўную салідарнасць з мэтамі Усе­расійскай палітычнай стачкі і негатыуна ацанілі! Маніфест 17 кастрычніка. Пры гэтым яны канстатавалі, што асноўныя палітычныя свабоды, ідэі раўнапраўя і усеагульнага выбарчага права атрымалі ў і"далека не поўнае прызнанне". Адзначыушы адсутнасць у краіне умоў для ажыццяўлення абвешчаных маніфестам асноў новага палітычнага жыцця і немагчымасць прызнання Дзяржаўнай думы "правільным народным прадстаўнцтвам", дэ­легаты з'езда заявілі, што задачай КДП з'яўляецца "дасягненне пастаўленай раней мэты - Устаноўчага схода на аснове ўсеагульнага і роўнага выбарчага права з простым ітайным галасаваннем"1.

3-за адсутнасці выбарных земстваў і вышэйшых навучальных устаноў спрыяльнай сацыяльнай глебы у Беларусі і Літве для распаўсюджання ар­ганізацыі КДП не было. Да мая 1906 г. нешматлікія групы гэтай партыі сфарміраваліся толькі ў Вільні, Магілёве і Пінску2. Большасць іх членаў складалі прадстаўнікі ліберальнай інтэлігенцыі, пераважна яўрэйскай, а таксама польска-беларускай (адвакаты, журналісты, урачы, гласныя га-радскіх дум). Тым не менш папулярнасць КДП у краі была вялікая. Яе праг-раму цалкам падтрымлівалі ўсе плыні буржуазнага сіянізму, Саюз дасяг-нення раўнапраўя яўрэяў у Раей, каталіцкі касцёл і часткова (за выключэн-нем аграрнай часткі праграмы) - польска-беларускія землеўласнікі. Са-юзніцай кадэтаў стала канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы іI Беларуси створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 г. па інцыятыве віленскага ка-таліцкага біскупа барона Э.Ропа. Асноўным рэгіёнам яе дзейнаевд сталі Віленшчына і частка Гродзеншчыны, дзе пераважала каталіцкае на-сельніцтва. Барон Роп, паводле слоў аднаго з яго прыхільнікаў, узяў за узор праграму КДП "як самую здавальняючую спробу Мірнага вырашэння сацы-яльнага пытання, але, прыняўшы яе, адухавіў унясеннем у яе аснову хрысціянскага прынцыпу".

Снежаньская палітычная стачка. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авалодаць становішчам у краіне. 2 снежня былі закрыты усе дэ-макратычныя газеты, якія надрукавалі Маніфест Пецярбургскага савета ра-бочых дэпутатаў і цэнтральных камітэтаў левых партый з заклікам да фінансавага байкоту антынароднага рэжыму. На наступны дзень паліцыя арыштавала членаў выканкама і многіх дэпутатаў Пецярбургскага савета. Тады ж з'явіўся ўказ аб забароне чыгуначных саюзаў.

У адказ 7 снежня 1905 г. ад імя Савета рабочых дэпутатаў, РСДРП, ПСР і Бунда была выдадзена адозва "Да ўсяго народа", якая фактычна заклікала да узброенага паўстання. У Маскве у той жа дзень пачалася ўсеагульная палітычная стачка. Усерасійскую чыгуначную стачку з 7 снежня аб'явілі прадстаунікі 29 чыгунак і Цэнтральнае бюро Усерасійскага чыгуначнага са­юза. Пралетарыят Масквы у ноч на 10 снежня ўзняўся на узброенае паўстанне.

У Беларусі снежаньскую, як і кастрычніцкую, стачку пачалі чыгу-начнікі. Атрымаўшы тэлеграму з Масквы ад удзельнікаў канферэнцыі прад­стаўнікоў 29 чыгунак і Цэнтральнага бюро УЧС з заклікам далучыцца да за-

____________________

1 Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Ч. 1. С. 115-118.

2Второй Всероссийский съезд делегатов к.-д. партии. Бюллетень №3, 5, 6. СПб., 1906;
оестник партии народной свободы. СПб., 1906. №1. С.38; №11. С.703 (У ходзе
выбарчай кампаніі ў I Дзяржаўную думу і пазней КДП дзеля папулярнасці шырока
выкарыстоўвала назву "Партыя народнай свабоды").

 

бастоукІ Маскоўскага вузла, Віленскі камітэт Палескіх чыгунак і Мінскі камітэт Любава-Роменскай чыгунцы перадалі па тэлеграфе адпаведныя дэпе-шы па сваіх магістралях з канкрэтнымі ўказаннямі, на якіх станцыях затры-маць тыя ці іншыя цягнікі іх затрымлівалі 8-9 снежня работнікі дэпо шля­хам дэмантажу рухаікоў. У тыя ж дні Мінскі кааліцыйны савет, Гомельскі рэвалюцыйны, Пінскі, Мазырскі і іншыя стачачныя камітэты заклікалі пра-цоўных да ўсеагульнай палітычнай забастоўкі. Адначасова яны рабілі заха-ды па арганізацыі забеспячэння насельніцтва прадуктамі першай неабход-насці, забаранялі павышэнне цэн на іх у час забастоўкі.

3 мэтай не дапусціць перарастання стачкі ва ўзброенае паўстанне ў ноч на 9 снежня ў Мінску былі арыштаваны 17 відных рэвалюцыянераў. У той жа дзень улады аб'явілі ў Мінску і губерні становішча надзвычайнай аховы, што дазволіла губернатару Курлову яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі ў пры-ватнасці закрыць мясцовую рэвалюцыйную трыбуну - газету "Северо-За­падный край". У Баранавічах - буйным вузле Маскоўска-Брэсцкай і Па-лескіх чыгунак - стачачны камітэт абапіраўся на салдат чыгуначнага ба-тальёна. Рух цягнікоў тут быу спынены 9 снежня намаганнямі 300 чыгу-начнікаў на чале з інжынерам М.Ляпко. 12 снежня Баранавічы былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Неўзабаве з Вільшні сюды прыбыу карны эшалон генерала Арлова, які толью праз чатыры дні аднавіу чыгуначны рух. У Гомель дзе таксама рыхтавалася ўзброенае паўстанне, стачка чыгуначнікаў была задушана гэтым карным падраздзяленнем, узброеным кулямётамі і гарматамі.

Чыгуначнікі ў ходзе снежаньскай стачкі змагаліся да апошняй магчы-масці ўступалі толькі вайсковай сіле. Яны працягвалі барацьбу і пасля таго, як работнікі прамысловасці гандлю паводле рашэнняў кааліцыйных саветаў і камітэтау, арганізаваных бундаўцамі, спынілі стачкі. У Мінску і Пінску гэта адбылося 12 і 13 снежня. Чыгуначнікі ж Пінска (1300 рабочых Галоўных майстэрняў Палескіх чыгунак, рабочыя і служачыя станцыі) працягвалі забастоўку да 23 снежня - дня прыбыцця ў горад з Гомеля карнай эк-спедыцыі генерала Арлова.

Снежаньская палітычная стачка ахапіла ў Беларусі 17 гарадоў імястэ-чак і знайшла падтрымку ў форме дэманстрацый, мітынгаў, сутыкненняў з паліцыяй і войскам яшчэ ў 11 населеных пунктах. У стачках удзельнічалі каля 44 тыс. рабочых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку рамесных. Размах руху (па колькасці населеных пунктаў) у параўнанні з кастрычнікам скараціўся ў два разы. Асабліва рэзка зменшылася колькасць дэманстрацый і мітынгаў. Па накалу і напружанасці барацьбы сітуацыя ў асобных гарадах была блізкай да ўзброенага паўстання. У сваіх снежаньскіх адозвах мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі не раз заклікалі рыхтавацца да яго, аднак закліку "Да зброі нідзе у Беларусі не прагучала. Відаць, ар-ганізатары руху чакалі зыходу барацьбы у сталіцы, якая закончылася пара-жэннем рэвалюцыйнага лагера.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 120 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Уздым рабочага руху| Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.028 сек.)