Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі

Эвалюцыя сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва | Этнадэмаграфічныя характарыстыкі | Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі | Сялянскія хваляванні | Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг. | Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху | Асвета. Навука. Друк | Літаратура і мастацтва | Побыт. Ахова здароўя | Уздым рабочага руху |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
  2. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
  3. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
  4. Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
  5. Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму.
  6. Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Падрыхтоўка да ўвядзення Дзяржаўнай думы. 11 снежня 1905 г. Міка-лай II зацвердзіў новы закон аб выбарах заканадаўчай Дзяржаунай думы, паводле якога склад выбаршчыкаў істотна пашыраўся. Выбарчае права ат-рымалі сярэднія і ніжэйшыя разрады гарадскога насельніцтва, а таксама ра-

 

 

бочыя прамысловых прадпрыемстваў на якіх працавала не менш 50 мужчын. У сувязі з гэтым у дадатак да землеўладальніцкай, гарадской і сялян-скай выбарчых курый, зацверджаных законам ад 6 жніўня, ствараліся рабо­чыя курыі, асаблівасцю якіх з'яўлялася адсутнасць маёмаснага цэнзу1. Новы закон захоўваў кантрастную курыяльную няроўнасць выбаршчыкаў: 10 галасоў землеўладальнікаў-поўнацэнзавікоў прырауноўваліся да 35 га-ласоў гараджан, 150 галасоў сялян 1 450 галасоў рабочых. Выбары былі шматступенныя. Ад удзелу ў іх адхіляліся жанчыны, вайскоўцы, рабочыя дробнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю.

Для нейтралізацыі будучай Думы над ёю стваралася верхняя закана-даўчая палата ў выглядзе рэарганізаванага Дзяржаунага савета. Паводле маніфеста Мікалая II ад 20 лютага 1906 г., палова членаў Дзяржсавета, як і раней, прызначалася імператарам, а другая палова - выбіралася. Права па-сылаць сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўны савет атрымалі: праваслаўнае ду-хавенства (Свяцейшы Сінод), губернскія земскія сходы, губернскія два-ранскія грамады, Акадэмія навук і ўніверсітэты, Савет гандлю і мануфактур і яго мясцовыя камітэты. У губернях, дзе выбарных земстваў, як у Беларусі, не было, члены Дзяржсавета (адзін ад губерні) выбіраліся на з'ездах зем-леўладальнікаў, якія валодалі зямельным цэнзам, неабходным для непас-рэднага ўдзелу ў павятовых з'ездах па выбарах у Дзяржауную думу. Для кандыдатаў у члены Дзяржсавета прадугледжваўся утрая большы зямель-ны цэнз. Члены Дзяржсавета выбіраліся на дзевяць гадоў, пры гэтым праз тры гады 1/3 кожнага разраду абнаўялася2.

Прыняты Думай законапраект паступаў на разгляд Дзяржсавета ітолькі пасля яго станоўчага рашэння і зацвярджэння царом станавіўся законам.

Падрыхтоўка царскай бюракратыі да сустрэчы з народнымі прад-стаўнікамі завяршылася, калі 23 красавіка 1906 г.(за чатыры дні да адкрыцця Думы) Мікалай II зацвердзіў Асноўныя дзяржаўныя законы. У тэкст Асноўных дзяржаўных законаў былі ўключаны Палажэнні аб Дзяржаўнай думе: Дзяржаўным савеце. Вярхоўная улада ў краіне заставалася ў руках імператара. Ён фарміраваў Савет міністраў, які нёс адказнасць за сваю дзей-насць толькі перад імператарам. Праваслаўная царква захоўвала статус па-нуючай ў дзяржаве. Перагляд асноўных дзяржаўных законаў абвяшчаўся выключнай прэрагатывай Вярхоўнай ўлады, г. зн. цара. Такім чынам, пы-танні рэфармавання, дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу Расіі былі выклю-чаны з кампетэнцыі народнага прадстаўніцтва.

Выбары у I Дзяржаўную думу. Выбарчая кампанія разгортвалася ва умовах масавых рэпрэсій, звязаных з падаўленнем узброенымі сіламі ца-рызму снежаньскіх рэвалюцыйных выступленняў. Абвяшчаючы выбары у Думу, урад разлічваў такім чынам адцягнуць народныя масы ад удзелу у рэ-валюцыі. Пры гэтым ён абапіраўся на актыуную падтрымку праваслаўнага духавенства і рэакцыйных партый ("Саюз рускага народа" іінш.).

У выбарчую кампанію ўключыліся праваліберальныя ілеваліберальныя апазіцыйныя сілы, лідэрамі ЯК1Х выступалі адпаведна акцябрысты і кадэты, напалоханыя снежаньскімі ўзброенымі паўстаннямі ў Маскве, іншых гарадах і раёнах імперыі. Яны ііхсаюзнікі пераконвалі народныя масы у магчымасці вырашэння набалелых пытанняў у Думе мірным, парламенцкім шляхам.

Як ужо адзначалася, акцябрысты беларускіх, прыбалтыйскіх іпольскіх губерняў у пачатку 1906 г. стварылі апазіцыйны у адносінах да кіраўніцтва

__________________________

1 Новейшие преобразования русского государственного строя. С.457-458.

2Там жа. С.512-513, 538-555.

 

партыі "Окраинный Союз 17 октября". Палітычныя пазіцыі саюза вызначаў лозунг "абароны рускага насельніцтва" заходніх ускраін імперыі "ад уціску іншародцаў" - палякаў і яўрэяў. На гэтай аснове яны збліжаліся з мясцо-вымі чарнасоценцамі

Кадэты у беларуска-літоўскіх рэгіёнах самі па сабе вясною 1906 г. не уяўлялі значнай палітычнай сілы. Аднак яны мелі тут у час выбараў у Думу магутную падтрымку з боку сіянісцкіх арганізацый і саюза дасягнення раўнапраўя для яўрэяў у Расіі, а таксама канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (ККП ЛіБ) - выражэнні інтарэсаў мясцовых польска-бела-рускіх землеўладальнікаў і касцёла. У рэалізацыі палітычнай праграмы КДП дзеячы гэтых партый бачылі перадумовы дасягнення сваіх мэт. Сацыялісты і "дасягненцы" з канца 1905 г. дамагаліся стварэння ў Расіі экстэрытарыяльнага яўрэйскага самакіравання, формы і прынцыпы якога павінны быу вызначыць Усерасійскі яўрэйскі нацыянальны сход, выбраны на дэмакратычнай аснове1. ККП Л1Б галоўную сваю задачу бачыла ў дасяг-нені краёвага самакіравання з правам вырашэння яго органамі аграрнага і іншых пытанняў мясцовага жыцця.

Сацыялістычныя партыі, нягледзячы на падаўленне іх выступленняў, спадзяваліся на новы рэвалюцыйны уздым. У сувязі з гэтым яны заклікалі народныя масы байкатаваць выбары у Думу і рыхтавацца да ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння царызму і склікання выбранага дэмакратыч-ным шляхам Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Рабочыя шэрагу буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве іншых месцах 6айкатавалі выбары, не зважаючы наўрадавы указ, які забараняў гэта. Але масы сялян і гарадской дробнай буржуазіі з верай у Думу пайшлі на выбары. Таму сарваць іх не ўдалося. Не маючы канкурэнтаў злева, пераканаўчую перамогу на выбарах - 1/З месцаў у Думу (161 з499) -атрымалі кадэты. з 36 дэпутатаў, выбраных у Думу ад Гродзенскай, Вілен-скай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў, прыхільнікамі кадэтаў сталі 29 чалавек. У іх ліку былі прадстаўнікі КПП Л1Б, сіяністаў і "дасягнен-цаў". Пад кадэцкім сцягам прайшлі ў члены Думы 10 памешчыкаў, 13 інтэлігентаў, грамадскіх дзеячаў, духоўных асоб (рабінау і ксяндзоў) і шэсць сялян. 3 сямі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) пяць адносілі сябе да беспартыйных, адзін - да правых і адзін - да сацыял-дэмакратаў2.

Рэвалюцыйны рух у студзені-чэрвені 1906 г. Падаўленне снежаньскіх выступленняў у цэнтрах рэвалюцыйнага руху вайскова-паліцэйскімі сіламі моцна аслабіла яго, але не спыніла. У найцяжэйшых умовах рабочыя 13 га-радоу і мястэчак Беларусі па закліку сацыял-дэмакратычных арганізацый 9 студзеня 1906 г. адзначылі гадавіну рэвалюцыі аднадзённымі палітычнымі забастовкамі ў якіх прынялі ўдзел каля 23 тыс. чалавек. У мястэчках Ляды, Кошыкі, Смаляны, С1роцін і Жалудок адбыліся прысвечаныя гэтай падзеі вулічныя дэманстрацыі. У некаторых з іх разам з рабочымі ўдзельнічалі ся­ляне. Акрамя таго, у 12 гарадах і мястэчках было праведзена 14 мітынгаў і маніфестацый. У цэлым антыурадавыя выступлент рабочых у студзені 1906 г. ахапілі 24 населеныя пункты Беларусі Рэзкі спад у рабочым руху назіраўся ў лютым і сакавіку3. Колькасць сялянскіх выступленняў у студзені 1906 г., у параўнанні са снежнем 1905 г., знізілася больш чым удвая (з 286 да 135). Тым не менш узровень сялянскага руху заставаўся

_______________________

1 1905 год. Материалы и документы. Еврейское рабочее движение / Сост. А.Д. Киржниц.
М.;Л., 1928. С.196,250.

2 Вестник партии народной свободы. 1906. №6, 7.

3 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.260-263.

параўпальна высокім. Ён рэзка знізіўся ў лютым і сакавіку 1906 г., калі адбы-лося адпаведна толькі 25 і 9 сялянскіх выступлення}'1.

У красавіку 1906 г. пачаўся новы уздым рэвалюцыйнага руху. Найбольш яскрава гэта засведчылі першамайскія стачкі рабочых, праведзеныя ў 40 на-селеных пунктах Беларусі Адначасова актывізавалася іэканамічная ба-рацьба рабочых. У красавіку – чэрвені 1906 г. у ёй ўдзелынічала каля 9,5 тыс. чалавек (супраць 2,3 тыс. у першай чвэрці года). Як іў 1905 г., пераважная большасць стачак мела наступальны характар: выстаўляліся патрабаванні ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработку, устанаўлення рабочага кантролю за наймам і звальненнем, аднаўлення на працы звольненых, аплаты забастовачнага часу і інш.2

На разгортванне эканамічнай барацьбы рабочых станоуча паўплывалі заканадаўчыя уступкі царызму, аформленыя ўказамі 2 снежня 1905 г. і4 са-кавіка 1906 г. Першы з іх адмяняў крымінальнае расследаванне ўдзелынікаў эканамічных стачак, калі яны праходзілі мірна. Другі дазваляў стварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў, паляпшэння ўмоў працы і побыту. Палітычная дзейнасць прафсаюзаў, а таксама іхаб'яднанне забараняліся. Справы аб адкрыцці рэгістрацыі, забароне і закрыцці прафсаюзаў даручалася наваствораным губернскім па справах аб таварыствах ("обществах") установам3. Дамагчыся ў іх зацвярджэння статута і рэгістрацыі прафсаюза было няпроста: у Магілёўскай і Гродзенскай губернях і праз год пасля выдання ўказа ад 4 сакавіка ("Часовых правілаў аб саюзах і таварыствах") ні адзін прафсаюз не атрымаў дазволу на дзейнасць. Аднак у Віцебску ўжо ў чэрвені-ліпені 1906 г. працэдуру легалізацыі прайшлі 13 прафесійных таварыстваў4.

У гарадах і мястэчках Беларусі прафсаюзы дзейнічалі, як правила, пад нягласпай апекай і пэўным кантролем з боку арганізацый РСДРП і Бунда. Бундаўцы стваралі адасобленыя арганізацыі яўрэйскіх рабочых. Таму ня-рэдка ў адным горадзе і ў адной прафесіі існавалі дзве прафсаюзныя ар-ганізацыі: інтэрнацыянальная (РСДРП) і нацыянальна-яурэйская (Бунд). Згода паміж імідасягалася не заўсёды і не ва ўсім, што аслабляла выступ-ленні рабочых.

Вяснова-летні ўздым рабочага руху ў 1906 г. быу намнога слабейшы, чым у адпаведны перыяд 1905 г. Сумарная колькасць палітычных ста-чачнікаў у майі-чэрвені складала толькі 1/6 ад красавіцкага паказчыка (44 тыс. чалавек). Рэзка знізілася таксама колькасць рэвалюцыйных масовак і маніфестацый. Вулічныя дэманстрацыі наогул спыніліся5.

У сялянскім руху пасля глыбокага спаду ў лютым-красавіку (49 выступ­ленняў), у маі-ліпені 1906 г. назіраўся ўздым, узровень якога (274 выступ­лення) быу нават вышэйшы, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Зноў шы-рокі размах набыла дзейнасць у вёсцы сацыялістычных партый: РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда, ППСу Літве і інш. Найбольш пашыранай формай сялян­скага руху ў той час былі забастоўкі падзёншчыкаў і парабкаў, а таксама збіццё сялянамі работнікаў у панскіх маёнтках (найчасцей прышлых з

__________________________

1 Шабщя К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции
1905-1907 гг. Приложения 3 и 4.

2 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.263, 267-268.

3 Новейшие преобразования русского государственного строя. С.628-637. л История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.269-270. 5Там жа. С.263.

 

 

іншых месцаў). Разам узятыя, гэтыя выступленні складалі 37,1 % ад якіх, г. зн. больш, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. Найважнейшым патраба-ваннем з'яўлялася павышэнне заработнай платы. Гэтымі формамі руху былі ахоплены 20 з 35 паветаў, тэрыторыя якіх увайшла ў сучасныя межы Бела­русі Больш за палову усіх сельскагаспадарчых забастовак зафіксавана ў Брэсцкім, Гродзенскім, Навагрудскім і Слуцкім паветах. Памешчыкі былі вымушаны павысіць падзённую плату ў Заходняй Беларусі ў сярэднім на 17,6 %, а ва Усходняй - на 10,7 %. Удзельная вага палітычных выступленняў у беларускай вёсцы летам 1906 г. узрасла да 8 %, што было значна вышэй, чым у вяснова-летні перыяд 1905 г. (2,5 %) і ў канцы 1905 г. (6 %)'.

Царызму не удалося выкараніць рэвалюцыйны рух і ў арміі. Антыурада-вая агітацыя вялася ў гарнізонах Вільні, Гродна, Брэста, Баранавіч, Мінска, Бабруйска, Гомеля і ў іншых месцах. Ваенная арганізацыя пры Абласным саюзе РСДРП Літвы іБеларусі выдавала газету "Солдатская жизнь", Гродзенская арганізацыя - газету "Солдатская доля". Асобныя ваенна-рэва-люцыйныя арганізацыі выдавалі адозвы да салдат. Пад уплывам агітацыі ле­там 1906 г. адбыліся хвалявані ў 2-й сапёрнай брыгадзе ў Гродне, у 2-м асад-ным артылерыйскім палку і батальёне крапасной артылерьй, якія зна-ходзіліся ў лагерах Гродзенскай губерні, у 151-м пяхотным Пяцігорскім палку ў мястэчку Картуз-Бяроза Пружанскага павета2.

Палітычныя пазіцыі дэпутатаў ад беларускіх губерняў у I Дзяржаунай думе. Рэвалюцыйны уздым аказваў уплыу на дзейнасць Дзяржаўнай думы, што пачалася 27 красавіка 1906 г. Найбольш уплывовай ў Думе была фрак-цыя кадэтаў, якая імкнулася ўзначаліць усе апазцыйныя рэжыму плыні. Нярэдка гэта ёй ўдавалася. Кадэты дамагаліся ўтварэння адказнага перад Думай ўрада, вырашэння аграрнага пытання на аснове іх праграмы, рас-фарміравання Дзяржаўнага савета, расшырэння правоў Думы і абвяшчэння амністый палітычным вязням. Гэтыя патрабаванні большасцю дэпутатаў 6ылі ўключаны у думскі адрас цару. Аднак Мікалай II адмовіўся прыняць дэпутацыю Думы, выбраную для ўручэння яму адраса, а старшыня Савета міністраў I. Гарамыкін ва ўрадавай дэкларацьп рашуча адхіліў усё, аб чым Дума прасіла цара. У адказ яна выказала недавер ураду і запатрабавала яго адстаўкі. Адным з першых па гэтым пытанні выступіў відны член фракцыі КДП, дэпутат Думы ад Мінскай губерні А. Ляднцкі "Да таго часу, - заявіў ён, - пакуль міністэрства не будзе абапірацца на давер палаты і не будзе ей падпарадкавана, да таго часу нашы намаганні, накіраваныя на ўсталяванне парадку ў краіне, будуць марныя"3.

Найважнейшым у Думе, як і чакалася, стала аграрна-сялянскае пытан-не. Працяглае абмеркаванне паказала немагчымасць прымірэння класавых інтарэсаў сялян і памешчыкаў, да чаго імкнулася фракцыя КДП. Аграрны законапраект кадэтаў, падпісаны 42 дэпутатамі, прадугледжваў надзяленне сялян зямлёю на правах арэнды па працоўнай ці па спажывецкай норме з "дзяржаўнага зямельнага запасу", у які ўключаліся казённыя, удзельныя і манастырскія землі, а таксама частка памешчыцкіх зямель, што здавалася ў арэнду ці дрэнна выкарыстоўвалася ў гаспадарчых адносінах. Гэтыя землі далучаліся да "дзяржаўнага зямельнага запасу" на аснове прымусовага вы­купу па "справядлівай" (не рыначнай) ацэнцы. Для рэалізацыі аграрнай рэ-

________________________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.2. С.404-406, 409-410

2Там жа. С.424-416; Революционное движение в Белоруссии 1905-1907 гг. С.542, 579, 605-606.

3 Государственная дума. Стенографические отчеты. 1906. Т.1. С.329-330.

 

 

формы кадэты прапанавалі стварыць на месцах зямельныя камітэты на ас­нове роўпага прадстаўніцтва ў іх сялян іпамешчыкаў пры удзеле ў якасці пасрэдніка паміж імі дзяржаўнага чыноўніка.

Сялянскія дэмакраты, прадстаўленыя ў Думе фракцыяй трудавікоў і эсэраў, прынцыпова разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні. Яны вы-ставілі свае законапраекты, падпісаныя адпаведна 104 і 33 дэпутатамі імі прадугледжваліся перадача ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і увядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Права рас-параджэния нацыяналізаванай зямлёй перадавалася на месцах зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, простым, роўным і тайным галасаван-нем, г. зн. практычна сялянамі

У ходзе работы Думы, у атмасферы жорсткай міжпартыйнай палеміцы, адбыліся істотныя змены у палітычных пазіцыях большасці дэпутатаў ад пяти заходніх губерняў. 3 29 чалавек, што прайшлі ў Думу пад кадэцікім сця-гам, толькі восем уступілі ў кадэцкую фракцыю - селі інтэлігентаў (у тым ліку тры С1ЯН1Сты) і адзін памешчык1. 15 дэпутатаў - прьхілынікаў кансты-туцыйна-каталіцкай партьі Літвыі Беларусі (усе польска-беларускія па-мешчыкі, два інтэлігенты, два ксяндзы, трое сялян) - разышліся з кадэтамі па аграрным пытанні: іх не задавальняў пункт аб прымусовым адчужэнні часткі памешчыцкіх зямель. Гэтыя дэпутаты далучыліся да фракцыі аўта-намістау з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў. У фракцыю трудавікоў уступілі толькі тры дэпутаты ад Беларускага краю (двое сялян і адзін інтэлігент). Шэсць сялянскіх дэпутатаў лічьлі сябе бес-партыйнымі, але пры галасавані падтрымлівалі або кадэтаў, або аўта-иамістаў, або правых.

Аўтанамісты з беларускіх губерняў (Б. Ялавецкі, Р. Скірмунт, Н. Сан-гайла і інш.) адстойвалі ў Думе неабходнасць захавання і памешчыцкай, і ся-лянскай ўласнасці на зямлю. Князь ДруцкЬЛюбецю, стваральнік Пінскай групы КДП, фактычна выступіў супраць законапраекта сваіх калег па партыі. Спаслаўшыся на незвычайную, паводле яго слоў, прывязанасць бе-ларускіх сялян да ідэала ўласнасці, ён аспрэчыу мэтазгоднасць прыняцця адзінага для ўсёй Расіі аграрнага закона і дапускаў прымусовае адчужэнне толькі той зямлі, якая была адрэзана ад сялянскіх надзелаў у ходзе рэформы 1861 г.2

Прадстаўнікі ККП Літвы і Беларусі таксама заяўлялі, што аграрнае пытанне павінна вырашацца ў кожнай вобласці па-свойму, мясцовымі людзьмі, што для гэтага трэба ўвесці "у адніых мясцовасцях, як, напрыклад,

У Царстве Польскім, аўтаномнае самакіраванне, а ў іншых мясцовасцях абласное самакіраванне". Вырашэнне аграрнага пытання без надання аутаноміі..ці абласнога самакіраваня Б.Ялавецкі лічыў цалкам нейімаверным.

3 13 сялянскіх дэпутатаў ад пяці заходніх губерняў па сутпасці аграрна­га пытання выступіў М. Грынцэвіч,М. Жукоўскі, М. Гатавецкі і С. Кандра-шук. Першыя адстойвалі "ідэал уласнасці" і прызналі праект трудавікоў непрымальным для Заходняга краю. Толькі Кандрашук цалкам падтрымаў праект 104-х. Ён выказаўся за неадкладнае прыняцце закона аб адмене пры-

_______________________

1Вестник партии народной свободы. 1906. №17.

2Государственная дума. Стенографические отчеты. 1906. Т.1. С.624- 628.

3Там жа. С.603.

 

 

ватнай зласнасці на зямлю і перадачы яе працоўнаму сялянству з тым, каб пагасіць рэвалюцыйны пажар у Расіі1.

Агульнапалітычная платформа польска-беларускіх аўтанамістаў у асноўным супадала з кадэцкай. Для Беларусі і Літвы прадстаўнікі ККП патрабавалі мясцовагасамагаравання, з увядзеннем якога звязвалі захаван-не міру паміж усімі класамі і народнасцямі краю2.

20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма вырашэння аг-рарнага пытання, яка(прадугледжвала скасаванне абшчыннага землеўла-дання, перадачу надзельнай зямлі ва ўласнасць сялян, расшырэнне сялян-скага землеўладання за кошт казённай зямлі і добраахвотнага продажу па-мешчыкамі сваіх зямель праз Сялянскі банк. Гэта акцыя ўрада паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа з выкладаннем сваей аграрнай праграмы, што не дазвалялася асноўнымі дзяржаунымі законамі Не чакаючы з'яўлення думскага звароту, Мікалай II указам ад 9 ліпеня 1906 г. рас-пусціў Дзяржаўную думу і прызначыу выбары.

Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, не-адкладна выехала ў Выбарг. Там 10 ліпеня была падпісана адозва "Народу ад народных прадстаўнікоў", у якой выказваўся пратэст супраць самавольства урада, насельніцтва заклікалася адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканан-ня павіннасцей на карысць дзяржавы. "Выбаргская адозва" атрымала шыро-кае распаўсюджанне, у тым ліку і ў Беларусі але масавага супраціўлення ца-рызму не выклікала. Крыху пазней шэраг левых партый і арганізацый вы-ступілі з заклікам да ўзброенага паўстання, аднак арганізаваць яго не ўдало-ся. Асобныя выступленні матросаў і салдат (Свеаборг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору. 3 праціўнікамі рэ-жыму распраўляліся ваенна-палявыя суды, уведзеныя новым прэм’ер-мінстрам П. Сталыпіным.

Спад рэвалюцыйнага руху ў другой палове 1906 г. У ліпені 1906 г. у Бе-ларусі адзначаны толькі 13 масовак рабочых, на якіх абмяркоўваўся роспуск Дзяржаунай думы, адна палітычная стачка іадна вулічная дэманстрацыя рабочых. Ва ўмовах ваеннага тэрору правядзенне вулічных антыурадавых выступленняў практычна выключалася. Вельмі рэдкімі сталі палітычныя стачкі За апошнія пяць месяцаў 1906 г. іх адбылося толькі тры. Рэзка ска-рацілася і колькасць сходаў (да 22 за пяць месяцаў), ды і гэтыя сходы не мелі ужо палітычнага, антыурадавага характару. На іх рабочыя абмяркоўвалі пы-танні, звязаныя з утварэннем ілегалізацыяі прафсаюзаў. На эканамічнай барацьбе наступленне палітычнай рэакцыі адбілася ў значна меншай сту-пені.У ліпені – снежні 1906 г. у ёй прынялі ўдзел прыблізна 9,2 тыс. рабочых -на 22 % менш, чым у студзені - чэрвені. Эканамічныя стачкі ў гэты час па колькасці ўдзельнікў пераузыходзілі палітычныя ў 66 разоў. Большасць стачак, як і раней, мела наступальны характар ізаканчвалася ў асноўным на карысць рабочых3.

У жніўні-верасні 1906 г. у параўнанні з ліпенем прыблізна напалову зменшылася колькасць сялянскіх выступленняў (з 102 да 55-48). Пры гэ-тым у Гродзенскай і Мінскай губернях незвычайна пашырылася такая фор­ма барацьбы, як тайныя падпалы панскіх сядзіб ігумнаў з сабраным ураджаем. Колькасць іх дасягнула 44, што складала 55 % усіх жнівеньска-ве-

___________________________

1 Государственная дума. Стенографические отчеты. Т. 1. С.844-846, 859-861, 940; Т. 2. С.883-884.

2Там жа.Т.2. С.1783.

3 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.274-277.

раснёускіх выступленняў на адзначанай тэрыторыіі. У кастрычніку - снежні 1906 г. агульная колькасць сялянскіх выступленняў у Беларусі зменшылася да 161.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 88 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму.| Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)