Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ | Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу | Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад | Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі | Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай | Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст. | Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. | Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя | Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя | Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя |


Читайте также:
  1. Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі
  2. Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
  3. Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму.
  4. Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг.
  5. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый і актывізацыі іх барацьбы супраць самадзяржаўя, улады дваран і чыноўнікаў, панавання памешчыкаў і буржуазіі.

У 60 – 80-я гады XIX стагоддзя пачаў развівацца народніцкі рух, які аб’ядноўваў частку інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Яго асновай была ідэя ўтапічнага “аграрнага сацыялізма”. На думку Герцэна і Чарнышэўскага, праз сялянскую абшчыну і рамесніцкую арцель Расія была здольна перайсці адразу ад феадалізма да сацыялізма, мінуючы капіталізм. Народнікі лічылі развіццё капіталізма ў Расіі выпадковай з’явай, не маючай будучага ў краіне.

У 1861 – 1864 гг. была створана арганізацыя “Зямля і воля”, якая падтрымала паўстанне 1863 – 1864 гг, у прыватнасці, дзеянні “чырвоных”. Пасля арышта кіраўнікоў і няўдалай спробы падняць сялянскае паўстанне ў Расіі яна самараспусцілася.

У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая расійская падпольная народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая мела свае кружкі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Гродна, Віцебску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Пасля няўдалага “хаджэння ў народ” і арышта многіх народнікаў яна распалася на дзве арганізацыі – “Народная воля” і “Чорны перадзел”. Першая лічыла галоўнай задачай палітычны тэрор і захоп улады з наступнымі рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі. Другая ў асноўным займалася рэвалюцыйнай прапагандай. У Мінску чорнаперадзельцы заснавалі падпольную друкарню, якая на працягу двух гадоў забяспечвала падпольныя арганізацыі нелегальнай літаратурай і лістоўкамі. У Беларусі існавалі гурткі як народавольцаў, так і чорнаперадзельцаў.

1 сакавіка 1881 года ў выніку выбуху бомбы, кінутай народавольцам, беларусам І. Я. Грынявіцкім, быў забіты імператар Аляксандр II. Але народнай рэвалюцыі ў сувязі з яго смерцю, на што спадзяваліся рэвалюцыянеры, не адбылося. Паліцыя хутка выявіла і арыштавала многіх народавольцаў.

У сярэдзіне 80-х – пачатку 90-х гадоў на змену рэвалюцыйным народнікам прыйшлі ліберальныя, якія імкнуліся шляхам дробных і паступовых рэформ перабудаваць грамадства, не змяняючы існуючага дзяржаўнага ладу.

У 1884 годзе студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта Марчанка, Ратнер, Статкевіч, Крупскі здзейснілі спробу стварэння адзінага народніцкага цэнтра – Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. Выйшлі некалькі нумароў аднайменнага часопіса, але паліцыя хутка разграміла гэтую арганізацыю.

З сярэдзіны 80-х гадоў на змену народніцтву паступова прыйшоў марксізм, які асноўную ўвагу адводзіў пралетарскай рэвалюцыі і ўстанаўленню дыктатуры пралетарыята з наступным рэвалюцыйным пераўтварэннем грамадства на прынцыпах роўнасці і справядлівасці. Першая марксісцкая арганізацыя была створана ў Жэневе былымі чорнаперадзельцамі на чале з Пляханавым. З павялічэннем колькасці рабочых, узмацненнем іх барацьбы пашыраўся і марксісцкі рух.

Першыя, яшчэ стыхійныя выступленні рабочых у Беларусі адзначаны ужо ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У 90-я гады іх колькасць павялічылася з 7 да 59. Забастоўкі сталі больш арганізаванымі, але вылучаліся толькі эканамічныя патрабаванні. Тым не менш паступова рабочыя пераходзілі да палітычнай барацьбы.

У 80 – 90-я гады ў Мінску, Віцебску, Гомелі і іншых прамысловых цэнтрах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі. Значны ўклад ў распаўсюджванне марксізму ў заходніх рэгіёнах Расійскай імперыі ўнесла польская партыя “Пралетарыят”, групы якой былі створаны ў Пінску, Вілейцы, Віцебску, Мінску. Увогуле спецыфічнай рысай марксісцкага руху на Беларусі было імкненне сацыял-дэмакратаў да стварэння партый па нацыянальнай прыкмеце, што аслабляла рэвалюцыйны рух. У 1897 годзе ў Вільні быў створаны Усеагульны яўрэйскі саюз у Польшы і Расіі (Бунд), у 1901 годзе ў Харкаве на аснове рэшткаў народніцкіх гурткоў і з удзелам рабочых арганізавана агульнарасійская партыя сацыялістаў – рэвалюцыянераў (эсэраў). Пэўны ўклад у яе стварэнне ўнесла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая існавала у Мінску.

1 – 3 сакавіка 1898 года ў Мінску нелегальна прайшоў 1-ы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яна стаяла на пазіцыях марксізма і інтэрнацыяналізма. Быў прыняты Маніфест, выбраны Цэнтральны камітэт. Кіеўская “Рабочая газета” стала афіцыйным органам РСДРП. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Адпаведна мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі былі пераўтвораны ў камітэты РСДРП. У 1903 годзе ў Лондане прайшоў другі з’езд РСДРП, на якім адбыўся раскол на радыкальнае крыло на чале з У. І. Леніным (бальшавікі) і на рэфарматарскае крыло на чале з Мартавым і Троцкім (меньшавікі).

У 1904 – 1905 гг. царская Расія вяла вайну з Японіяй за ўплыў на Далёкім Усходзе. Гэтая вайна яшчэ больш пагоршыла становішча народа і абвастрыла супярэчнасці ў грамадстве. У студзені 1905 года, пасля растрэлу царскімі войскамі масавай мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу, пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Яна праходзіла пад заклікамі “Зямлю сялянам!”, “Далоў самадзяржаўе!”,
“8-гадзінны рабочы дзень!”. Ужо ў студзені 1905 года забастоўкі прайшлі ў 30 гарадах Беларусі. У кастрычніку 1905 года адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў, якая перарасла ва ўсеагульную палітычную стачку. Пачалі стварацца Саветы рабочых дэпутатаў, але ў Беларусі пад уплывам бундаўцаў і эсэраў арганізоўваліся беспартыйныя каардынацыйныя камітэты.

17 кастрычніка 1905 года пад ціскам рэвалюцыйных выступленняў імператар Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і аб скліканні Дзяржаўнай думы. Гэта паўплывала на стварэнне новых палітычных партый, напрыклад, канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), якія мелі значную колькасць прадстаўнікоў у Думе, Саюза 17 кастрычніка. Фактычна часткай партыі кадэтаў была Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.

Пасля апублікавання Маніфеста і завяршэння ўсеагульнай забастоўкі рэпрэсіі з боку ўлад не спыніліся. Войскі растралялі мірныя дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі.Такім чынам, барацьба працягвалася.

У снежні 1905 – студзені 1906 гг. ў Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў Расіі пачаліся хваляванні рабочых, якія былі падаўлены войскамі. У Беларусі выступленні працоўных не набылі асаблівай вастрыні з-за рознагалосся паміж рэвалюцыйнымі партыямі і некаторых мер, распачатых уладамі. Так, 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня гэтага года рабочыя атрымалі выбарчыя правы.

Паступова ўзмацняўся сялянскі рух, але, як правіла, асобна ад выступленняў рабочых. У верасні – кастрычніку 1905 года ў Беларусі адбыліся 74 сялянскія выступленні, у лістападзе – ужо 174, у снежні – 268. Мелі месца і хваляванні сярод салдат. Аднак усе яны паасобку падаўляліся самадзяржаўем.

У 1906 – 1907 гг. рэвалюцыя адступала пад націскам рэакцыі, але з супраціўленнем, не даючы самадзяржаўю вярнуцца да палажэння, якое існавала да 1905 года. У гэты час прайшлі выбары ў I і II Дзяржаўныя Думы, якія таксама былі распушчаны імператарам з-за радыкальных патрабаванняў рабочых і сялянскіх дэпутатаў перш за ўсё па аграрнаму пытанню. 3 чэрвеня 1907 года быў зменены выбарчы закон, у выніку большасць месцаў у III Думе змаглі атрымаць кадэты, акцябрысты ў саюзе з правымі партыямі. Згодна з новым законам 1 голас памешчыка раўняўся 3.5 галасам буржуазіі, 15 галасам сялян, 45 галасам рабочых.

Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Яе ўдзельніккі не дабіліся ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, знішчэння памешчыцкага землеўладання, але і самадзяржаўе было вымушана зрабіць пэўныя крокі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў буржуазна-канстытуцыйную манархію, правесці аграрную рэформу, некалькі палепшыць палажэнне рабочых, дазволіць існаванне прафсаюзаў, даць народу, хаця і вельмі абмежаваныя, палітычныя свабоды. Нявырашанасць асноўных праблем абумовіла новы рэвалюцыйны пад’ём, які пачаўся ў 1912 – 1914 гг., але быў перарваны першай сусветнай вайной.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці| Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)