Читайте также: |
|
Усе.паказчыкі рабочага руху ў 1901г. значна перавышалі паказчыкі па-пярэдніх гадоў. Асабліва прыкметным быў рост колькасці вулічных дэман-страцый. Урад адказаў на гэта ўвядзеннем у Віцебску, Мінску, Гомеле Магілёве і ва ўсёй Віцебскай губерні надзвычайнага становішча, што прывя-ло да рэзкага зніжэння ў 1902 г. колькасці дэманстрацый. Прыкметна змен-шылася таксама ў гэтым жа годзе колькасць эканамічных стачак. Палітычныя страйкі ўтрымаліся на ўзроўню 1901 г., але колькасць іх удзельнікаў была амаль удвая меншай, чым эканамічных.
Небывалы ўздым рабочага руху назіраўся ў 1903 г. Колькасць эка-намічных стачак у параўнанні з 1902 г. павялічылася больш чым у два, а іх удзельнікаў - у тры разы. Але хваля палітычных забастовак нарастала значка хутчэй і па сваім размаху ў 1903 г. яны значна перавышалі эканамічныя стачкі. У 11 разоў вырасла колькасць вулічных дэманстрацый, амаль у пяць разоў - масовак і маніфестацый. Дэманстрацыя, як правіла, праводзілся пад аховай узброеных дружыннікаў1.
У 1904 г. у сувязі з крызісам размах эканамічнай барацьбы па колькасці
ўдзельнікаў зменшыўся ў два разы. У той жа час хваля палітычных выступ
ленняў, асабліва дэманстрацый і масовак, узмацнілася. У сходах, маніфеста-
цыях, дэманстрацыях і забастовках пратэсту ўдзельнічала больш за 11 тыс
рабочых Беларусі. Палітычны рух у 1904 г. ахапіў 44 гарады і мястэчкі (на 60 % больш, чым у 1903 г.)2. ч
Сумарныя паказчыкі 1901-1904 гг. па ўсіх формах руху намнога пера-высілі паказчыкі папярэдніх шасці гадоў. У эканамічнай барацьбе, паводле няпоўных звестак, прынялі ўдзел 20 тыс. чалавек - на 73 % больш, чым у 1895-1900 гг. Калі ў другой палове 90-х гг. штогод у сярэднім баставалі 1917 чалавек, то ў 1901-1904 гг. - 4975 (у 2,6 раза больш). Тэрытарыяльна- эканамічны рух пашырыўся ў гэты час у 2,4 раза іахапіў рабочых 56 насялё-ных пунктаў.
Палітычны рух у форме стачак, дэманстрацый, масовак і маніфестацый распаўсюдзіўся на 52 гарады і мястэчкі (супраць 7 у другой палове 90-х гг.). У гэтых стачках удзельнічала прыблізна 34 тыс. чалавек. Па палітычных ма-тывах штогод баставала ў сярэднім 8,5 тыс. чалавек. Дэманстрацыйны антыўрадавы рух, нягледзячы на ўсе папераджальныя і рэпрэсіўныя меры царызму, ахапіў 24 гарады і мястэчкі. Адбылося 59 дэманстрацый з удзелам прыблізна 20 тыс. чалавек. Параўнальна з 90-мі гг. значна павялічылася колькасць масовак (палітычных сходаў і маніфестацый) і іх удзельнікаў3. У сувязі з вулічнымі выступленнямі (дэманстрацыямі і маніфестацыямі) ад-быліся 23 узброеныя сутыкненні рабочых з паліцыяй і салдатамі.
Сітуацыя ў вёсцы. Нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання ся-
лянскі рух у Беларусі у гэты час заставаўся на невысокім узроўні. Паводле
падлікаў К. Шабуні, у 1901г. адбылося 16, у 1902г.-41, у 1903г.-24, у 1904г.-32, а усяго - 113 выступленняў. Як і раней, у аснове сялянскага руху
была барацьба за зямлю. Каля 1/3 выступленняў складалі патравы і лясныя
парубкі, 23% -захопы памешчыцкіх зямель, сервітутных угоддзяў і сутычкі пры размежаванні зямлі. Адміністрацыйныя і судовыя праследаванні за патравы і парубкі таксама нярэдка суправаджаліся сутычкамі сялян з мясцовымі уладамі і паліцыяй. Яны складалі каля 12 % усіх выступленняў. Та-
______________
1 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.152-153 189-196
2 Тамжа. С.217-224.
3Тамжа. С.229-232.
кая ж з'ява назіралася, але значна радзей, і пры спагнанні дзяржаўных падат-каў і павіннасцей1.
3 мэтай аслабіць сацыяльную напружанасць у вёсцы, якая найбольш вы-разна праявілася ў 1902 г. у сялянскіх паўстаннях у Палтаўскай і Хар-каўскай губернях, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 г. скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні казённых, земскіх і мірскіх падаткаў і збо-раў. Маніфестам ад 11 жніўня былі адменены цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах уласных судоу, а таксама частка нядоімак па выкупных плацяжах, дзяржаўных і мясцовых падатках.
Як ужо адзначалася, у 1902-1903 гг. Гомельская, Віцебская, Шклоўская, Копыльская арганізацыі Бунда пачалі аптацыйную дзейнасць сярод сялян. У 1904 г. яе пашырылі групы і камітэты РСДРП. Заснаваная бундаўцамі Віцебская сялянская сацыял-дэмакратычная арганізацыя ў 1904 г. перай-шла пад кіраўніцтва мясцовай трупы РСДРП. Яна налічвала ў той час 75 членаў ікаля 200 спачувальнікаў. Сяляне складалі значную частку сярод членаў местачковых труп РСДРП (Лоеўская, Брагінская, Радульская і інш.). Гэтыя групы сталі арганізатарамі першых масовак парабкаў і сялян у беларускай вёсцы2. У той жа час у шэрагу месцаў Беларусі сярод сялян рас-паўсюджваліся выданні Бунда, ПСР, ППС у Літве, БСГ. Аднак дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый у беларускай вёсцы ў пачатку XX ст. яшчэ практычна не праяўлялася ў сялянскім аграрным руху. Па сваіх формах, ха-рактары і ўзроўні арганізаванасці ён ні чым ісютотным не адрозніваўся ад выступленняў папярэдніх дзесяцігоддзяў.
Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Побыт. Ахова здароўя | | | Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму. |