Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху

Фальклор. Літаратура. Мастацтва | Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь | Рэформы дзяржаўных інстытутаў i мясцовага кіравання. | Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі | Прамысловасць. Транспарт. Гандаль. Крэдыт | Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю | Эвалюцыя сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва | Этнадэмаграфічныя характарыстыкі | Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі | Сялянскія хваляванні |


Читайте также:
  1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа
  2. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
  3. Лекцыя 4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
  4. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю
  5. У 1920-1930 гг. 10-ці тысячная дыяспара пражывала ў Канадзе. Праб­ле­мы беларускага жыцця асвятляліся ў рускамоўнай газеце «Ка-надский гудок», у адмысловым «Белорусском уголке».
  6. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў

Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі першыя праявы нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа адносяцца да 10-50-х гг. XIX ст. Развіццё славяназнаўства разам з вывучэннем гісторыі Беларусі фальклору, мовы, звычаяў і абрадаў беларусаў прыводзіла да высновы аб кнаванн і ў сям'і славянскіх народаў самастойнага беларускага этнасу. 3 усведамленнем гэтага пачыналася нараджэнне нацыянальнай інтэлігенцыі і беларускага нацыянальна-культурнага руху, які ў 40-50-х гг. стаў ужо даволі прыкметнай з'явай ў грамадскім жыцці краю. Пры гэтым на менталітэт першых пакаленняў беларускай інтэлігенцыі выразны адбітак накладвала канфесіянальная прыналежнасць і культурная арыентацыя таго асяроддзя, з якога яна паходзіла іў якім выхоўвалася. Выхадцы з праваслаўнага асяроддзя, выхаваныя на рускай культуры, працяглы час не маглі выйсці з палону ідэалогіі "заходнерусізму". У той жа час на этнічную самаідэнтыфікацыю выхадцаў з каталіцкай, апалячанай шляхты Беларусі ў той ці іншай ступені ўплывала польская нацыянальная ідэя. Будучыню бела­рускага народа яны звязвалі з аднаўленнем Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г.3

Напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 гг. беларускі нацыянальны рух, дзякуючы К.Каліноўскаму і яго аднадумцам, узняўся на якасна новы узровень; у ім зарадзіўуся палітычны кампанент, ідэя дзяржаўнай самастойнасці Беларусі якая разглядалася, з улікам агульных гістарычных каранёў, у адзінстве з дзяржаўнай самастойнасцю Літвы.

___________________________

1 Рафес М. Очерки по истории Бунда. М., 1925. С. 16; Бич М. Развитие социал-
демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. С. 112.

2 Цыт па: ЗімчонкаА. Сацыялістычны рух на Беларусі С. 157-158.

3 Цьвікевіч А. "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадскай мысылі на Беларусі ў XIX
і пачатку XX в. С. 156-157.

269

 

Спробы распрацоўкі праграмы і арганізацыйнага афармлення беларускага нацыянальна-вызваленчага руху жорсткае падаўленне паўстання 1863-1864 гг., масавыя рэпрэсіі супраць яго удзельнікаў, тымліку і прадстаўнікоу беларускай інтэлігенцыі,рэжым выключных законаў, татальная русіфікацыя краю надоўга перапынілі беларускі нацыянальны рух - як палітычны, так і асветніцка-культурны, літаратурны. Адрадзіўся ён толькі ўканцы 7О-пачатку 80-х гг. дзякуючы намаганням новага пакалення нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыі і праявіўся ў дзейнасці шэрагу падпольных студэнцкіх гурткоў у Пе-цярбургу і ншых гарадах Расіі, дзе 6ылі ўніверсітэты. Сярод удзельнікаў гэтых гурткоў у Пецярбургу вылучаўся I. Грынявіцкі, які (паводле некаторых звестак) стаў адным з заснавальнікаў беларускай фракцыі "Народнай волі і сакавіка 1881 г. ён у складзе групы з чатырох тэрарыстаў выканаў смяротны прысуд кіраўнцтва "Народнай волі імператару Аляксандру II: бомбай, кінутай Л.Грынявіцкім, цар быў забіты, а сам рэвалюцыянер смяротна паранены. У 1881-1884 гг. беларусы-нарадавольцы выдалі некалькі адозваў і брашур - "Беларускай моладзі, "Да беларускай інтэлігенцыі", "Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае" за подпісам "Даніла Баравік", "Пасланне да землякоў-беларусаў" ад імя "Шчырага беларуса", а таксама два нумары гектаграфаванага часопіса "Гомон (Белорусское социально-револю­ционное обозрение)". Першы нумар быў выдадзены ў пачатку 1884 г., другі -15 лістапада таго ж года. У другім нумары рэдакцыя надрукавала рукапіс (без назвы), які, паводле яе звестак, "ужо даўно хадзіў у Пецярбургу сярод белару­саў", выказаўшы пры гэтым прынцыповую салідарнасць з поглядамі і высновамі яго аутараў1.

Кіраўнікамі гуртка, які выдаў першы нумар "Гомона", з'яўляліся студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта, выпускнікі Вцебскай гімназіі А. Марчанка і X. Ратнер, якія падчас вучобы ў ей ўваходзілі ў мясцовы нарадавольніцкі гурток. Да створанага імі гуртка ў Пецярбургу належалі і студэнты У.Крупскі, М.Стацкевіч, С.Нясцюшка-Буйніцкі Пэўнае дачыненне да іх дзейнасці таксама мелі вядомыя ў той час у падполлі нарадавольцы М.Аўчыннікаў і М.Э.Янчэўскі, слухачка Пецярбургскіх жаночых курсаў А.Ратнер, пецярбургскі наборшчык Б.Рынкевіч, мінскі землямер Л.Насовіч, былы гродзенскі гімназіст Л.Гарадзішча, пісар віцебскага натарыўса А.Высоцкі. Пасля выдання першага нумара часопіса Х.Ратнер, А.Марчанка і шэраг звязаных з імі асоб былі арыштаваны2. Нягледзячы на гэта, другі нумар "Гомона" усё ж убачыў свет. Але яго выдаўцы, як і склад іншых гурткоў, ад

_________________________

1 Публицистика белорусских народников. Мн., 1983. С.120; Армоу УЛ. Прысуд выканаў
невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992.

2 Александровіч С. Яны выдавалі "Гомон" // Лігаратура і мастацтва. 1970.14 жн.

 

 

якіх зыходзілі назвы вышэй выданыя творы, застаюцца пакуль невядомымі.. Агульным для ўсіх гэтых выданняў з'яўлялася прызнанне існавання самабытнага беларускага народа як "асобнай галіны славянскага племені", імкненне аўтараў да збліжэння з імі служэння яго інтарэсам, пратэст су­праць русіфікацыі паланізацыі беларусаў. Але задачы нацыянальнага руху яны фармулявалі па-рознаму: адны - з ліберальна-народніцкіх, асветніцкіх, другія - з рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый.

Да ліку першых адносіліся аўтары адозвы "Да беларускай моладзі" і брашуры “Пісьмы пра Беларусь” “Псьмо першае”. Адозва заклікала моладзь да аб'яднання ў "Беларускую грамаду" з мэтай дамагчыся для беларускага на­рода статусу "самастойнага і раўнапраўнага члена агульнай славянскай сям'і" шляхам "мірнай рэвалюцыі". Першачарговай адозва прызнавала дзейнасць, накіраваную на ўздым маральнага, разумовага іэканамічнага ўзроуню народа1. У "Пісьме..." падкрэслівалася, што просты беларускі на­род, нягледзячы на усе цяжкія гістарычныя выпрабаванні, выстаяў, не паддауся ні паланізацыі, ні русіфікацыі, захаваў сябе як асобную народнасць, звязаную "адзінствам мясцовага жыцця". Рэжым, устаноўлены ў Беларусі пасля падаўлення паўстання 1863 г., характарызаваўся як "асобае ваеннае становішча", якое выключала любую законнасць і любыя рэформы. Тым не менш перад беларускай інтэлігенцыяй аўтары "Пісьма..." ставілі выключна культурна-асветніцкія задачы: стаць "як мага бліжэй да народа і ўсімі сіламі садзейнічаць узняццю яго эканамічнага і маральнага быту, абуджэнню самасвядомасці"2.

Як адказ на "Пісьмо..." Данілы Баравіка, у студзені 1884 г. з'явілася брашура "Пасланне да землякоў-беларусаў" ад "Шчырага беларуса". Не адмаўляючы карыснасці культурна-асветніцкай праграмы, сфармуляванай ў "Пісьме...", аўтары "Паслання..." пераканаўча паказалі, што без заваявання свабоды "выключаецца магчымасць выкарыстання і сотай долі таго, што ужо выпрацавалі навука і прагрэс". Шлях да лепшай будучыні група "Шчы­рага беларуса" бачыла ў знішчэнні дэспатызму ў Расіі аб'яднанымі сіламі ўсіх народаў імперыі на чале з партыяй "Народная воля". Канкрэтнай праг­рамы вырашэння нацыянальнага пытання група не прапанавала3.

У канцы 1883 г., паводле звестак рэдакцьй "Гомона" (№1), у некаторых гарадах Беларусі распаусюджвалася гектаграфаваная адозва "Да белару­скай інтэлігенцыі". Рэдакцыя ацаніла яе як адну з праяў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і змясціла ў сваім часопісе. Аўтары адозвы кан-статавалі рост папулярнасці ў тагачаснай Еўропе ідэй нацыянальнага раўнапраўя, незалежнасці і вырашэння нацыянальнага пытання на прынцыпах федэралізму. "Нацыянальная самасвядомасць, - пісалі яны, - абудзілася ва ўсіх так званых плебейскіх нацыянальнасцях Еўропы. Інтэлігенцыя кожнай з плебейскіх нацыянальнасцей ўсвядоміла, што прыроднай і адзінай плённай глебай для ажыццяўлення сваіх ідэалаў з'яўляецца для яе яе ж на­род, які сваім потам і крывёю ўзгадаваў яе, што яе доўг - даць свайму народу магчымасць карыстацца прагрэсам цывілізацыі ў форме, адпаведнай выпрацаваным ім культурным асаблівасцям". Да плебейскіх нацый адозва адносіць і беларускі народ, які, паводле яе слоў, "чакаў яшчэ з'яўлення сваей інтэлігенцыі", паколькі ўзгадаваныя ім інтэлектуальныя сілы служылі або

______________________

1 Публицистика белорусских народников. С.19-21. 2Там жа. С.21-32. 3 Там жа. С.ЗЗ- 56.

 

 

польскай, або велікарускай культуры. Сам жа народ, як сцвярджалася ў адозве, "упарта пратэставаў супраць здраднщкіх спроб паланізаваць ці авелікарусіць яго, і абедзве культуры якія насільна навязваліся яму,... не прывіваліся да яго". 3 улікам гэтага аўтары сфармулявалі задачы беларускай інтэлігенцыі: "...разварушыць магутныя сілы народа,... даць яму магчымасць праявіць свой нацыянальны геній, глыбока схаваны ад грабежніцкіхпамкненняў палякаў і велікарускага двухгаловага арла". Аўтары адозвы падкрэслілі, што толью цалкам згодна з патрабаваннямі жыцця беларускага народа дзейнасць інтэлігенцыі будзе плённай. Як і група "Шчырага беларуса", яны заклікалі да барацьбы супраць дэспатызму. Разлічвалі пры гэтым на шматлікіх саюзнікаў у асобе усіх прыгнечаных народаў Расіі, а таксама велікарусаў, паколькі і для іх абсалютная манархія з'яўлялася "прыгнятальшчыкам асобы і працы". Яны заявілі, што ўсякае абмежаванне манархічнага самавольства будзе для беларускага народа крокам да вызвалення і дасць яму магчымасць больш свабодна развіваць сваю культуру і распараджацца сваім жыццём1.

Найбольш грунтоўна ў тэарэтычных адносінах нацыянальнае пытанне было распрацавана ў рукапісе невядомых аўтараў, якія належалі да пецярбургскай беларускай фракцыі партыі "Народная воля". Яны паказалі заканамернасць і прагрэсіўнасць працэсу ўзнікнення нацый і на падставе гэтага заявілі: "Усякая нацыя... не толью мае права, але і абавязана абараняць сваю самастойнасць ва ўсім, што не пярэчыць развщцю чалавецтва ўвогуле і кожнай чужой нацыі ў прыватнасці. Усякая таму нацыя, якой бы слабою яна ні была, заслугоўвае поўнага прызнання яе самастойнасці і ўсякую спробу ўціску з боку іншых нацый гэтай слабой суседкі трэба прызнаць шкоднай" (вылучана ў арыгінале, - М.Б.). Такім чынам, абгрунтоўвалася неабходнасць абараняць Беларусь "як ад польскага, так і ад велікарускага насілля"2.

У рукапісе беларускіх нарадавольцаў упершыню не толькі абвяшчалася, але і тэарэтычна абгрунтоўвалася існаванне асобнага беларускага народа. Пры гэтым яны спасылаліся на прыродна-геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя і этнаграфічныя асаблівасці Беларусі, агульны гістарычны лёс і асобную мову беларусаў, усведамленне імі сваей ўнутранай арганічнай сувязі з аднаго боку, і адрознення ад суседніх народаў з другога. "Усе гэтыя асаблівасці Беларусі -адзначалася ў рукапісе, -даюць (ёй) права на аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям'і іншых народнасцей Расіі". Шлях да рэалізацыі гэтага права аўтары бачылі ў сумеснай з партыяй "Народнай волі" рэвалюцыйнай барацьбе з агульным ворагам -царегам самадзяржауем. Беларускія нарадавольцы выказалі ўпэўненасць, што ў выніку барацьбы Беларусь "перародзіцца для новага самастойнага жыцця і зойме месца сярод іншыхфедэрацый Расіі на асновах свабоднага пагадпення з імі (вылучанаў арыгінале. - М.Б.)3.

____________________________

1 Публицистика белорусских народников. С.68-71.

2 Там жа. С. 109-110.

3 Там жа.С.112,120-121.

 

 

Аўтары артыкула абвяргалі сцвярджэнне аб забітасці інертнасці бела­рускага народа, які быццам бы не мог зразумець і адстойваць свае інтарэсы, у тым ліку неабходнасць утварэння ў будучым нацыянальнай дзяржавы. Яны нагадвалі, што "беларусы, як і маларосы, не раз узнімаліся ў старыя часы ў абарону сваей рэлігіі і супраць прыгнёту шляхецтва", адзначалі энергічную барацьбу беларускіх сялян супраць памешчыкаў у XIX ст. і актыуную дзей­насць у расійскіх народніцкіх арганізацыях такіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, як М.Судзілоўскі, С.Кавалік, Р Ісаеў, I. Грынявіцкі. Падкрэслілі яшчэ адну важную з пункту погляду народніцкага сацыялізму адметнасць беларусаў: "... з народа амаль зусім не выдзяляецца кулакоу-міраедаў, якіх так многа ў Вялікаросіі і якія ўносяць антаганізм у мірскія інтарэсы і сваімі дзеяннямі разбэшчваюць і разбураюць абшчыну". На думку беларускіх нарадавольцаў, гэта тлумачылася тым, што адпаведнай дзейнасцю ў Беларусі займаліся яўрэйскія ліхвяры, якія не дапускалі да яе не толью сялян, але і сваіх супляменнікаў1.

Палітычныя пазіцыі гоманаўцаў1. Часопіс "Гомон" (№1) абвясціў сябе органам сацыяльна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая "пачала дзей­насць у сябе на радзіме і атаясамлівала свае інтарэсы з інтарэсамі белару­скай народнасці". Група выступіла за замену абсалютызму ў Расіі свабодным федэральна-палітычным ладам, заснаваным на прынцыпе абласной самастойнасці.

Становішча беларускай народнасці ў Расійскай імперыі і гістарычны лёс беларусаў у рэдакцыйным артыкуле характарызаваліся наступным чынам: "... На іх ужо з дауніх часоў прывыклі глядзець як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную сама-стойна распараджацца сабою. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, бліжэйшыя суседзі беларусаў, карыстаючыся правам моцнага, здзяйснялі над імі свае доследы і бесцырымонна накладвалі жорсткія рукі на жывы арганізм беларускай народнасці, перадвырашыўшы, што яна павінна пакорліва падпарадкоўвацца мацнейшым і асімілявацца з імі,растварыўшыся ў велікарускім і польскім моры"2. Паводле ацэнкі рэдакцыі, гэтыя доследы больш пауплывалі на вышэйшае саслоуе, чым на народную масу, якая беражліва захоўвала ўсе свае ўласныя рысы, што раней ці пазней павіна было прывесці да абуджэння ў ей нацыянальнай самасвядомасці і агульнага вызваленчага руху, накіраванага супраць прыгнёту. "Усвядоміўшы свае сілы, заявілі гоманаўцы, беларускі народ адразу ж скажа сваім прыгнятальнікам: далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабою! Далоуў чу-жыя рукі, Беларусь павінна быць для беларусаў, а не для чужых элементаў!.. Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не ўскладаючы надзеі на іншых!"3

Сэнс прыведзеных заклікаў - у абвяшчэнні права самастойнага белару­скага народа на вызначэнне свайго лёсу, на самакіраванне. Паняцце "чужыя рукі", "чужыя элементы" адносяць да прыгнятальнікаў беларускага наро­да, найперш - расійскага самадзяржаўя і чыноўніцтва, а таксама асіміляванага мясцовага вышэйшага саслоўя.

У спецыяльным артыкуле рэдакцыя "Гомона" разгледзела магчымыя ў расійскім рэвалюцыйным лагеры контраргументы супраць пастаноўш пы-

___________________________

1 Публицистика белорусских народников. С. 113-116.

2 Там жа. С.60.
3Тамжа.С61.

 

 

танняў аб Беларусі як асобным ад іншых рэгіёнаў Расіі і аб утварэнні самастойнай беларускай рэвалюцыйнай групы са сваім перыядычным органам. Яна заявіла, што цалкам падзяляе погляд на неабходнасць згуртаванасці салідарнасці ўсіх змагароў з "бяздушным паліцэйскім рэжымам", аднак ра­зам з тым лічыць прынцыпова неабходным кіраванне самастойных абласных рэвалюцыйных арганізацый і мясцовай рэвалюцыйнай прэсы. На яе думку, толькі гэтыя арганізацыі маглі прыцягнуць на свой бок працоўныя масы сваей вобласці, а пасля палітычнага перавароту ў цэнтры -прадухыць пераход улады на месцах і ў агульнарасійскім прадстаўнічым сходзе ў рукі буржуазных лібералаў і адкрыць "другі акт рэвалюцыі", у выніку якога народ возьме ўладу у свае рукі Пры гэтым гоманаўцы падкрэслілі, што мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі павінны ўяўляць сабою "не прышлы наносны элемент, як урадавыя чынонікі, а арганічную частку насельніцтва свайго раёна". Адстойваючы самастойнасць мясцовых абласных арганізацый", "Гомон" разам з тым прызнаваў абавязковым узгадненне дзейнасці паміж імі і ззаемную падтрымку ва ўсіх неабходных выпадках, а таксама аказанне імі дапамогі цэнтральным арганізацыям, што дзейнічалі ў сталіцах імперыі1. Такім чынам, рэдакцыя "Гомона" выразна засведчыла сваю арыен-тацыю на барацьбу за вызваленне Беларусі не выключна ўласнымі сіламі, а ва ззаемадзеянні з агульнарасійскім вызваленчым рухам.

Новы крок да збліжэння з расійскім вызваленчым рухам быў зроблены рэдакцыяй другога нумара "Гомона". Яна прызнала, што супраць цэнтралізаванай ўлады ўрада можа паспяхова змагацца толью такая ж цэнтралізаваная сіла апазіцыі, і ў гэтай сувязі вітала заключэннеў 1884 г. польскай партыі "Пралетарыят" пагаднення з арганізацыяй "Народная воля". Адносна сябе сацыялісты-беларусы заявілі, што цалкам падзяляюць праграму і арганізацыйныя прынцыпы партыі "Народная воля'"імкнуцца заняць у ей месца, адпаведнае энергіі дзейнасці сваей групы2. Яны прапанавалі кіраўніцтву расійскай партыі перадаць усе свае сувязі ў Беларусі "мясцовай беларускай партыі", якая дзейнічала б на правах абласной арганізацыі, "Народнай волі" з аўтаноміяй ў мясцовых справах. Пры гэтым адзначалася, што ў такім разе эфектыўнасць рэвалюцыйнай дзейнасці павысіцца, паколькі "мясцовая інтэлігенцыя, акрамя меркаванняў цэнтральнай партыі, будзе адухоўлена ўсведамленнем рэальных інтарэсаў Беларусі"3.

Рэдакцыя "Гомона" не ўтойвала, што адным з галоўных матываў далучэння беларускіх сацыялістаў да "Народнай волі" было імкненне пераканаць членаў гэтай партыі у

ў практычнай магчымасці федэратыўнай самастойнасці Беларусі ў будучым, дамагчыся іх згоды на гэта. Яна ведала, што тэарэтычна "Народная воля" не раз выказвалася за будучую федэра-тыунасць абласцей Расіі, але разам з тым усведамляла, што разлічваць на атрыманне самастойнасці свайму краю могуць толькі тыя абласныя арганізацыі, якія будуць "плячо ў плячо ісці ў барацьбе з дзеючай партыяй"4.

У гэтай сувязі рэдакцыю "Гомона" вельмі насцярожылі выказванні аднаго з лідэраў "Народнай волі" Л.Ціхамірава ў часопісе "Вестник "Народной воли" аб "недарэчнасці" і "штучнасці" стварэння новых нацыянальнасцей. Яна ўбачыла ў гэтых выказваннях адмаўленне факта існавання беларускага народа, а разам з тым і правамернасці пастаноукі пытання аб федэратыўнай

_________________________

1 Публицистика белорусских народников. С.67-68.

2 Тамжа.С.83.

3 Тамжа.С.87.

4 Там жа. С.83-84.

 

 

самастойнасці Беларусі ў сувязі з гэтым рэдакцыя заявіла: "Вядома, у (беларускім) народзе пакуль няма свядомага імкнення федэратыўнай незалежнасці ў тым яе выглядзе, як гэта разумее інтэлігенцыя, але неабходнасць гэ­тай незалежнасці вынікае сама сабою з усведамлення народам сваей асобнасці ад суседзяў... з эканамічных і кліматычных умоў Беларусі, якія ў многім адрозніваюцца ад умоў іншых абласцей Расіі, з арыгінальнага характару самога народа". Пры гэтым была спасылка на высновы М. Бакуніна і М.Драгаманава, якія, калі ішла гаворка аб распадзе Расійскай імперыі на натуральныя ("естественные") федэратыўныя адзінкі, заўсёды ставілі Бела­русь у адзін рад з Польшчай і Маларасіяй, нарэшце - на палітыку ўрада, які, хоць і імкнуўся да ідэалу казарменнай аднастайнасці, усё ж лічыўся з Беларуссю як з вобласцю своеасаблівай. Негрунтоунасць заяў Л.Ціхамірава даказвалася і спасылкай на дзейнасць саміх нарадавольцаў, якія, не зважаючы на тое, што народ расіі не ўсведамляў важнасці палітычнай свабоды і не разумеу ідэй сацыялізму, усё ж дамагаліся і аднаго і другога, паколькі шырэй глядзелі на патрэбы народа і лепш разумелі сродкі іх задавальнення1.

Асаблівую важнасць падрыхтоукі ў Беларусі глебы для федэратыунай самастойнасці гоманаўцы бачылі ў тым, што тут, як нідзе ў суседніх рэіёнах, адчувалася гістарычная адчужанасць паміж інтэлігенцыяй і народам. Яны былі перакананы, што без пераадолення гэтай адчужанасці інтэлігенты-сацыялісты не маглі разлічваць на падтрымку свайго народа і карыстацца на радзіме большым даверам, чым тагачаснае чыноўніцтва. Зыходзячы з гэтага, рэдакцыя "Гомона" следам за П. Лаўровым прызнала найбольш мэтазгоднай, эфектыунай і карыснай для партьй дзейнасць рэвалюцыянераў на сваёй радзіме, сярод свайго народа з арыентацыяй на яго мову, традыцьй ізвычаі інрэсы і разам з тым яна не адмаўлялася ад аказання дапамогі цэнтру і выказала надзею, што частка рэвалюцыйных гурткоў у Беларусі, а таксама гурткі беларусаў, якія ўтварыліся ў некаторых універсітэцкіх гарадах Расіі, падтрымаюць ідэю барацьбы за федэратыўную самастойнасць Бе-ларусі2.

У сярэдзіне 80-х гг. гурткі нацыянальна свядомых беларусаў-народшкаў, як і партыя "Народная воля" у цэлым, былі ліквідаваны паліщыяй. Тым не менш утварэнне і дзейнасць гэтых гурткоў абазначылі новы этап у развцці беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. У сваіх падпольных выданнях яны упершыню не толькі сфармулявлі, але і тэарэтычна абгрунтавалі пастулат аб існаванні самабытнага беларускага народа, першымі заявілі аб неабходнасці барацьбы супраць паланізацыі і русіфікацыі Беларусі, выставілі праграмны лозунг аб праве Беларусі "заняць месца сярод іншых федэрацый Раесіі на аснове свабоднага пагаднення з імі'. Новай была таксама пастаноўка пытання аб стварэнні самастойнай беларускай рэвалю­цыйнай партыі, якая ў цесным узаемадзеянні з агульнарасійскім вызвален­чым рухам выступіла арганізатарам барацьбы за дзяржаўнасць Беларусі.

Стан нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. Пасля разгрому гурткоў, звязаных з "Гомоном", беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый да пачатку XX ст. не існавала. У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. рэвалюцыйна настроеныя студэнты-беларусы ўваходзілі ў інтэрнацыянальныя студэнцкія арганізацыі зямляцкага тыпу, створаныя ў Пецярбургу і Маскве. Яны аб'ядноўвалі ураджэнцаў беларуска-літоускіх, польскіх і ўкраінскіх губерняў, якія вучыліся ў гэтых гарадах. На ідэалогіі і дзейнасці арганізацыі ўпэунай

________________________

1 Публицистика белорусских народников. С.84-85.

2 Тамжа. С.85-88.

 

ступені адчуўся ўплыў марксізму. Апошнім кіраўніком пецярбургскага гуртка польска-літоўска-беларускай і маларускай моладзі быў студэнт тэхналагічнага інстытута, беларусі паэт-дэмакрат А. Гурыновіч. 3 дзейнасцю падобнай маскоўскай арганізацыі, дакладней, аднаго з яе кіраўшкоў -Абрамовіча, звязана нелегальнае выданне ў 1892 г. аптацыйнай брашуры на беларускай мове "Дзядзька Антон, або гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць, не ведаем.Брашура былаперакладзена са зменамі з папулярнай кніжківядомага польскага сацыяліста Я. Млота (Ш.Дыкштэйна) "Хто зчаго жыве?" У 1903 г. "Дзядзька Антон..."быў перавыдадзены пад назвай "Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць", якая і больш дакладна раскрывала змест брашуры. Нацыянальнае пытанне ў ей не закраналася. Членамі маскоўскай арганізацыі з'яўляліся вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна­га руху А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.) і Н. Чарноцкі. Паводле звестак дэпартамента паліцыі, на сходах вялася гаворка аб неабходнасці злучэння нацыянальнага руху з сацыял-дэмакратычным, аб барацьбе за дэмакратычныя свабоды ў Расіі і г.д. У1892-1893 гг. абедзве арганізацыі былі ліквідаваны паліцыяй1.

У 1899-1901 гг. у Пецярбургу па ініцыятыве студэнта тэхналагічнага інстытута В. Іваноўскага ўтварыўся нелегальны беларускі студэнцкі гурток, у якім, паводле ўспамінаў яго заснавальніка, зарадзілася ідэя аб суверэннай незалежнасці Беларусі. Сярод гурткоўцаў выспявала ідэя стварэння Беларускай рэвалюцыйнай партыі3.

На пераломе Х1Х-ХХ стст. у Мінску па ініцыятыве гімназістаў братоў і.І А. Луцкевічаў утварыўся асветніцкі гурток з мэтай вывучэння Беларуаі распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання. Цесную сувязь з ім падтрымліваў пісьменнік К. Каганец (Казімір Кастравіцкі), які зрэдку публікаваў свае фальклорныя апрацоўкі ў мінскай і віленскай рускамоўнай пірыёдыцы. Можна не сумнявацца, што на сходах гуртка ён чытаў уласныя рукапісныя творы 90-х гг., прасякнутыя ідэяй нацыянальнага адраджэння ("Прамова", "Наш сымболь", "Згадка пра Галубка" і шш.). Каганец услаўляў у іх эпоху Вялкага княства Літоўскага, калі беларуская мова "працвітала пры двары каралёў польскіх", пісаў пра забытых легендарных герояў, што вызначылісяў барацьбе за свабоду Радзімы. Пісьменнік імкнуўся такім чынам адрадзіць гістарычную памяць, нацыянальную годнасць і свядомасць беларусаў.

_________________________

1 Александровіч СХ. Яны выдавалі* "Гомон"// Літаратура і мастацтва. 1970.14жн.; БичМ.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.74-75.

2 ТигопекА \Уас1а\у 1\уаполуз1а1 оатойгеше В1а1опш. Шагааша, 1992. 5.25-26.

3 Там жа. 5.26.

 

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 126 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг.| Асвета. Навука. Друк

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)