Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Фальклор. Літаратура. Мастацтва

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Новыя органы i рэжым улады | Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада | Вайна 1812 г. i Беларусь | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. | Грамадскі рух у 30-50-я гг. | Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян | Антыпрыгонніцкі рух сялян | Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль | Гарады i мястэчкі |


Читайте также:
  1. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
  2. Літаратура і мастацтва
  3. Літаратура. Друк. Мастацтва

Фальклор. Літаратура. Першая палова XIX ст. у айчыннай культуры адзначана выразнымі з'явамі, якія сведчылі аб тым, што ў нетрах беларускага грамадства пачаўся важны, глыбінны i складаны працэс нацыянальна-культурнага адраджэння.

Набіралася моцы новая беларуская літаратура. Рабілі першыя крокі нацыянальны тэатр i музыка. У адукаванай частцы грамадства краю, якая выхоўвалася на суседніх культурах - польскай i рускай, мацнела i пашыралася цяга да выяўлення ўласных гістарычных і культурных каранёў, асэнсавання ўласных нацыянальных традыцый, расла цікавасць да вывучэння матэрыяльнага i духоўнага жыцця сялянства, якое захавала родную мову, самабытныя звычаі i абрады.

Асновай духоўнага нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў, якое пачалося ў першай чвэрці XIX ст., з'явіўся найбагацейшы фальклор, што ўзнік у старажытнасці, дасягнуў росквіту ў часы Сярэднявечча, дайшоў да XIX ст., працягваў існаваць пазней. Аснову беларускага фальклору складалі каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая i пазаабрадавая паэзія, празаічныя эпічныя творы (казкі, паданні, легенды), прыказкі, прымаўкі, Іншыя віды вуснай народнай творчасці.

Менавіта збор, даследаванне i мастацкая апрацоўка фальклорных твораў садзейнічалі зараджэнню новай беларускай літаратурнай мовы i станаўленню нацыянальнай літаратуры.

Ля вытокаў нацыянальна-культурнага адраджэння стаялі інтэлігенты - пераважна выхадцы з акаталічанай i апалячанай у часы Сярэднявечча бела­рускай шляхты. Многія з ix былі выхаваны ў польскім патрыятычным духу. Пры гэтым яны з дзяцінства добра ведалі i "простую" (беларускую) мову, а пазней, вывучаючы гісторыю роднага краю, даведаліся i аб яе багатай

_____________

1Адо Н. Краткий исторический очерк Минской мужской гимназии. Мн., 1903. С.103-107.

2 Цыбуля В.А. Первые библиотеки в Минске // Доклады к XI конференции молодых ученых Белорусской ССР. Мн., 1967. С.25-30.

150

мінуўшчыне. Відавочным быў у пачатку XIX ст. i глыбокі заняпад гэтай мовы, амаль палкам выключанай са сферы пісьмовага, грамадскага i культурнага ўжытку. Не выпадкова таму для значнай часткі беларускай інтэлігенцыі, што толькі нараджалася, галоўнай заставалася польскамоўная творчасць, а таксама ідэя Польшчы як айчыны ў шырокім сэнсе слова. Бела­русь успрымалася як "малая радзіма". Любоў да роднай зямлі, узмоцненая ідэямі рамантызму, з уласцівай для яго цікавасцю да нацыянальных своеасаблівасцей, з'явілася асновай для захаплення фальклорнымі творамі. Даследаванне вуснай народнай творчасці, а таксама гісторыі краю прыводзіла да высновы аб існаванні самастойнага беларускага народа, садзейнічала пераходу да творчасці на беларускай мове.

Вядучай сферай праяўлення беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння з самага пачатку стала мастацкая літаратура. Ля яе вытокаў стаял i А.Міцкевіч, Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, А.Вярыга-Дарэўскі, У.Сыракомля, В.Дунін-Марцінкевіч.

Адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я.Чачот (1796 - 1847). Ніколі не страцяць сваёй эстэтычнай вартасці сабраныя ім беларускія народныя песні i прыказкі. Выданне ix у 1837-1846 гг. у шасці зборніках "Вясковыя песні з-над Нёмана i Дзвіны" былі першымі па часе. Такім чынам, Я. Чачот - адзін з першаадкрывальнікаў беларускага фальклору. Упершыню пасля двух стагоддзяў маўчання са старонак добра аформленых друкаваных кніг загучала жывое беларускае слова. Два фаль-клорныя зборнікі паэта (1844 i 1846 гг.), у якіх ён змясціў уласныя беларускія вершы, засведчылі факт нараджэння новай беларускай літаратуры. Пяру Я.Чачота належаць i поўныя маладогу запалу беларускія студэнцкія вершы i песні, якія былі папулярныя сярод яго сяброў-філаматаў, а таксама цікавыя, заснаваныя на народных паданиях рамантычныя балады, што істотна паўплывалі на А.Міцкевіча1. Арыгінальныя творы Я. Чачота на бе­ларускай мове, ix арыентацыя на дэмакратычнага чытача, грамадзянскі пафас i лірызм уздзейнічалі на далейшае развіццё беларускай літаратуры.

Галоўнай жа яго працай сталі шэсць выпускаў кнігі "Вясковыя песні з-над Нёмана i Дзвіны". У ix увайшло каля тысячы народных песень. Асаблівую каштоўнасць уяўляе апошні выпуск (1846). У ім змешчаны аўтэнтычны беларускі фальклор. Народныя песні ў зборніку (у адрозненне ад папярэдніх) не перакладзены на польскую мову. Сярод ix - валачобныя, юр'еўскія, калядныя, жніўныя, вясельныя, дзіцячыя. У прадмове да зборніка Я.Чачот адзначыў: "Даручаючы гэту маю працу добразычлівай прыхільнасці чытачоў, чулых да лёсу сялян чалавечых сэрцаў i ласкавай увазе даследчыкаў славяншчыны, малю цябе, Божа, каб ты таксама, як даў мне час i магчымасць для яе завяршэння, меў ласку i благаславіць"2.

Свой след у айчыннай літаратуры пакінуў і А.Рыпінскі (1811-1900). У канцы 1839 г. напасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы ён прачытаў даклад аб беларускіх народных песнях, а пазней дапоўніў яго гісторыка-літаратурнымі i этнаграфічнымі звесткамі, апісаннямі i ха-рактарыстыкамі абрадаў, выслоўяў беларусаў Віцебшчыны. Усе гэтыя матэрыялы ляглі ў аснову этнаграфічна-фальклорнай кнігі "Беларусь", якая пабачыла свет у Парыжы ў 1840 г.

Ілюструючы сваё даследаванне шматлікімі цытатамі, А.Рыпінскі зрабіў агляд розных жанраў беларускага фальклору. На яго думку, народная паэзія

________________

1Чачот Я. Выбраныя творы. Мн. 1996. С.18.

2Там жа. С.231.

151

валодае "чароўнай сілай". Ён зазначыў, што ў вуснай народнай творчасці тояцца "новыя невычарпальныя крыніцы мовы, гісторыі i паэзіі". На думку А.Рыпінскага, менавіта на фальклоры можна даследаваць "сапраўды нацыянальную, свабодную ад чужаземшчыны літаратуру". Паэт выкарыстоўваў беларускі фальклор i ва ўласных паэтычных творах.

Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я.Баршчэўскага (1794-1851), у якім шырока выкарыстаны народныя казкі i паданні. Крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам "Тысяча i адна ноч". На прыкладзе гэтага аўтара бачна, з якімі цяжкасцямі сустракалася на сваім шляху маладая беларуская літаратура. Яны не ў малой ступені заключаліся ў тым, што значная частка адукаваных беларусаў лепш валодала польскай i рускай, чым роднай мовай. Менавіта з такой акалічнасцю давялося лічыцца аднаму з пачынальнікаў беларускай літаратуры Я. Баршчэўскаму. Названы твор напісаны ім на беларускім матэрыяле, але па-польску. Аўтар тлумачыць гэта наступным чынам: "Не ўсім чытачам можа быць зразумела беларуская мова, таму мясцовыя апавяданні, якія я пачуў з вуснаў народа, я вырашыў, наколькі змог, перадаць у даслоўным перакладзе па-польску". Тут Я.Баршчэўскі мог мець на ўвазе чытачоў не толькі карэнньгх польскіх, але i беларускіх зямель, тым больш што i сама кніга выйшла з друку не ў Варшаве, a ў Пецярбургу.

I ўсё ж беларускую нацыянальную ідэю, якая нараджалася i выспявала менавіта ў XIX ст., наймацней успрыняў В.Дунін-Марцінкевіч (1807-1884). Хоць ён, як i яго папярэднікі, быў выхаваны на узорах польскай літаратуры i культуры i па-польску пісаў больш, чым па-беларуску, але першым глыбока зразумеў, што беларуская літаратура можа ўзнікнуць толькі на грунце духоўнага народнага жыцця.

Па тэматыцы, ахопу з'яў сучаснай яму рэчаіснасці спадчына В.Дуніна-Марцінкевіча найшырэйшая i найбагацейшая ў беларускай літаратуры XIX ст. У адрозненне ад іншых пісьменнікаў ён не абмінае ў сваіх творах жыцця дваранства, шляхецкага, дробнамаёнткавага асяроддзя ("Сялянка", "Вечарніцы", Тапон", "Шнская шляхта"), а таксама гістарычнай тэматыкі ("Славяне ў XIX стагоддзі", "Люцынка, або Шведы на Літве"), чым значна пашырае межы айчыннай літаратуры. Але, як i ў іншых беларускіх пісьменнікаў, большая частка напісанага прысвечана жыццю вёскі, яе побыту, апісанню характару селяніна. Вясковы чалавек, яго праца, кола этычных, маральных, эстэтычных уяўленняў - усё гэта складае асноўны змест творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча. Менавіта яму айчынная літаратура абавязана глыбокім мастацкім пранікненнем у душу свайго на­рода. Пасля азнаямлення з яго творамі няўмольна змяншалася колькасць

 

 

людзей, што адмаўлялі арыгінальны характар, самабытнасць беларускай мастацкай літаратуры, якая стваралася толькі на ўласцівым для яе адной моўным матэрыяле.

Гаворачы пра беларускую літаратуру першай паловы XIX ст., варта падкрэсліць, што яна з'яўлялася найважнейшым сродкам i формай развіцця агульнанацыянальнай літаратурнай мовы. Апошняя пачала фарміравацца на аснове жывой шматдыялектнай народнай гаворкі без непасрэднай апоры на здабыткі i традыцыі старабеларускага пісьменства. Нанова, вядома, склаліся правапісныя i граматычныя нормы, грамадска-палітычная, навуковая i іншая лексіка. Пры гэтым пісьменнікі выкарыстоўвалі ў сваёй твор-часці дыялекты роднай ім мясцовасці i ў залежнасці ад паходжання i культу­ры выхавання - розны алфавіт: ці лацінскі - польскагаўзору, ці кірылічны -рускага. Так, аўтарамі выдатных твораў нацыянальнай літаратуры "Энеіда навыварат" i "Тарас па Парнасе", імёны якіх засталіся невядомымі, былі прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі, выхаванай у рускай культу­ры. Першая паэма напісана ў 10-20-я гг. XIX ст., другая - не пазней сярэдзіны стагоддзя. Упершыню яны з'явіліся ў друку адпаведна ў 1845 i 1889 гг. Гэтыя творы - выдатныя ўзоры літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай гаворкі, якая i стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

Тэатр. Музыка. У першай палове XIX ст. галоўнай формай сцэнічнага мастацтва з'яўляўся тэатр прыватнай антрэпрызы, які ўвасабляў новы, камерцыйны падыход да арганізацыі відовішчаў. Па форме дзейнасці тэатры былі "аб'язнымі". Такі тэатр меў базу ў губернскім або буйным павятовым горадзе i перыядычна гастраляваў па бліжэйшых гарадах i мястэчках. У пачатку XIX ст. пастаянныя тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні, Гродне (тэатр С.Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У 30-я гг. тэатральныя відовішчы пастаянна адбываліся ў многіх гарадах Беларусі. Рэпертуар мяс-цовых драматычных тэатраў вызначаўся багаццем i мастацкай разнастайнасцю. На ix сцэнах ставіліся п'есы Ф. Шылера, В.Гюго, А. Дзюма-бацькі, Л. Мерсье i інш. Прыкметнае месца ў рэпертуары займалі драмы, камедыі, задэвілі польскіх аўтараў: А. Фрэдра, Ю. Кажанеўскага, Я. Ясінскага, Т. Ленартовіча. Вялікім поспехам у гледачоў карысталіся спектаклі, пастаўленыя па творах рускіх аўтараў - Д.Ленскага, Ф.Коні, М.Някрасава, П.Каратыгіна. Сапраўднымі падзеямі ў культурным жыцці беларускіх гарадоў былі пастаноўкі п'ес М. Гогаля, А. Грыбаедава, А. Сухаво-Кабыліна.

Для аблягчэння нагляду за тэатральным мастацтвам урад у 1846(-1847 гг. правёў тэатральную рэформу. Усе вандроўныя трупы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры i тэатраль­ныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры мелі манапольнае права на выступление ў гара­дах губерні. Аднак рэформа не была даведзена да канца. Ужо ў сярэдзіне 50-х гг. у Беларусі, як i раней, дзейнічалі "аб'язныя" трупы, хаця i тэатраль­ныя дырэкцыі, створаныя ў час рэформы, працягвалі сваю дзейнасць.

Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала стварэнне першай нацыянальнай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. 9 лютага 1852 г. у мінскім гарадскім тэатры адбылася прэм'ера камічнай оперы "Сялянка" (аўтар лібрэта В. Дунін-Марцінкевіч, кампазітары С.Манюшка, К. Кжыжаноўскі). Упершы­ню з тэатральнай сцэны загучалі народныя песні, прымаўкі, прыказкі. Боль­шая частка музычных i драматычных сцэн гэтага твора выконвалася на бела­рускай мове. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга i кампазітара,. што адважыліся ва ўмовах адмаўлення ўсяго беларускага адкрыта заявіць аб

 

 

сваіх сімпатыях, а глыбока прадуманая i свядомая акцыя, якая адлюстроувала творчыя памкненні, грамадзянскія і ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было ва-лодаць немалой мужнасцю для таго, каб у часы Мікалая I сказаць пра прыгон так, як гэта зрабілі героі В.Дуніна-Марцінкевіча і С.Манюшкі1.

Пастаноўка "Сялянкі" на мінскай сцэне была здзейснена членамі музычна-драматычнага гуртка, арганізаванага драматургам на рубяжы 40-50-х гг. У склад калектыву ўваходзілі 20 чалавек. Дзесяць з ix прынялі непасрэдны ўдзел у мінскай пастаноўцы "Сялянкі". У спектаклі апрача В.Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнічалі яго дочкі Каміла i Мальвіна, а таксама сын Міраслаў. Для выканання оперы быў залучаны аркестр, а таксама хор, складзены з сялян маёнтка Люцынка, што належаў драматургу. Асаблівым поспехам у слухачоў карысталіся народныя песні.

У далейшым, нягледзячы на забарону ўладамі пастановак "на простанароднай мове", "Сялянку" неаднаразова ставілі ў Мінску (1853-1855), Баб-руйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску. Аднак спектаклі праходзілі ўжо не ў тэатральных памяшканнях, a ў прыватных дамах.

Пастаноўку оперы "Сялянка" можна разглядаць як важную падзею ў гісторыі беларускай музычнай культуры. Яна знаменавала нараджэнне нацыянальнага музычнага тэатра. Гэта падзея непарыўна звязана з імем славутага кампазітара С.Манюшкі (1819-1872). Яго сувязі з Беларуссю былі надзвычай глыбокімі i шырокімі. Ні адзін з музыкантаў, што працаваў тут у сярэдзіне XIX ст., не аказаў такога сур'ёзнага ўплыву на развіццё музычнай культуры Беларусі, як ён. Кампазітар усяляк падтрымліваў i садзейнічаў творчасці Ф.Міладоўскага, КМарціневіча, Н.Орды, Н.Міцкевіча i іншых таленавітьгх музыкантаў, якія з цягам часу атрымалі прызнанне за межамі Беларусі.

Увогуле музычнае жыццё ў краі ў другой чвэрці XIX ст. было даволі ажыўленым. Мінск, Віцебск, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Пінск наведалі вядомыя рускія i замежныя артысты. На гарадскіх плошчах, у парках наладжваліся канцэрты духавых i струнных аркестраў, ансамбляў народных інструментаў. У залах гарадскіх гімназій, дваранскіх сходаў выступалі мяс-

___________

1 Музыкальныйтеатр Белоруссии: Дооктябрьский период, Мн., 1990. С.211.

154

цовыя музыканты. Да сярэдзіны XIX ст. культурнае жыццё беларускіх гарадоў дасягнула даволі высокага ўзроўню, які ў многіх адносінах не саступаў буйнейшым гарадам імперыі. Не выпадкова пецярбургскі "Театральный и музыкальный вестник" у 1856 г. пісаў: "Мінск у тэатральных i музычных ад­носшах з даўніх часоў займае не апошняе месца ў шэрагу губернскіх гарадоў. У Мінску заўсёды бывалі вялікія канцэрты, у якіх бралі ўдзел нават еўра-пейскія славутасці".

На беларускай сцэне з'яўляліся таленавітыя оперныя спевакі, якія валодалі добрымі вакальнымі данымі. Дзейнасць гэтых артыстаў стымулявала творчасць мясцовых кампазітараў, якія пачалі ствараць свае творы ў разліку на пэўнага выканаўцу. У гэты перыяд гарадскімі трупамі, а часам i аматарскімі калектывамі ўпершыню былі здзейснены пастаноўкі твораў кам-пазітараў С.Манюшкі ("Каспер Хаўзер", "Латарэя", Канторшчыкі"), К. Кжыжаноўскага ("Рэкруцкі набор"). Музычны рэпертуар такіх калекты-ваў уключаў оперы еўрапейскіх кампазітараў Г.Даніцэці, В.Беліні, К.Вебера i рускіх - А.Вярстоўскага, М.Глінкі.

Жывапіс. Архітэктура. Вялікую ролю ў развіцці беларускага выяўленчага мастацтва ў першай палове XIX ст. адыгралі Віленская школа жывапісу, аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта літаратуры i мастацт­ва мясцовага універсітэта. За 25 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў. Яе выхаванцамі былі вядомы майстар партрэтнага жанру i гістарычных кампазіцый Я.Дамель, аўтары шматлікіх беларускіх пейзажаў, графічных твораў М.Кулеша i Н.Орда, адзін з лепшых партрэтыстаў В.Ваньковіч i інш.

Пасля закрыцця Віленскага універсітэта ў 1832 г. мастацкае жыццё Бе-ларусі становіцца менш інтэнсіўным, пачынаецца адток таленавітых мастакоў у Пецярбург - у Акадэмію мастацтваў i ў маскоўскае Строганаўскае вучылішча, а таксама за мяжу.

Для выяўленчага мастацтва першай паловы XIX ст. характэрна апе-раджальнае развіццё партрэтнага жанру, што было звязана з ростам цікавасці да ўнутранага свету чалавека. Адным з найболын вядомых партрэтыстаў, у творчасці якога яскрава праявіліся дзве тэндэнцыі, уласцівыя гэтаму жанру ў той час, - класіцызм i акадэмізм, быў І.Аляшкевіч (1777-1830). Ім напісаны шэраг твораў, прысвечаных знакамітым людзям Беларусі - князю АЛартарыйскаму, магнатам Л.Сапегу, М.Радзівілу, графу Плятэру, а таксама А.Міцкевічу.

Развіццё беларускага партрэта ў сярэдзіне 30-х гг. звязана з імёнамі мастакоў, болыпасць з якіх першапачатковую адукацыю атрымалі ў Віленскай мастацкай шко­ле. Да ix належалі В.Ваньковіч, К.Рыпінскі, І.Хруцкі i інш. Творы гэтых мастакоў аб'ядноўвае ўласцівасць, характэрная для Віленскай школы, - адыход ад канонаў акадэмічнага класіцызму, уважлівае вывучэнне натуры i асноў рэалістычнага мастацтва, імкненне перадаць у партрэце псіхалагічны стан героя, аб'ектыўнае адлюстраванне рэчаіснасці.

 

 

Адзін з найбольш славутых прадстаўнікоў гэтай плеяды - В. Ваньковіч (1800-1842) упісаў асабліва яркую старонку ў гісторыю айчыннага жывапісу першай паловы XIX ст. У яго вялікай i разнастайнай творчай спадчыне нямала цікавых постацей літаратараў i мастакоў, грамадскіх дзеячаў, вучоных, у тым ліку партрэты А.Міцкевіча, піяністкі М.Шыманоўскай. Аднак В.Ваньковіч маляваў не толькі вядомых асоб, a i простых людзей. Ён вядомы i як аўтар шматлікіх партрэтаў-мініяцюр, асабліва распаўсюджаных у той час.

Выдатным прадстаўніком беларускага партрэтнага жывапісу гэтага часу, чыё імя цесна звязана i з рускай мастацкай культурай, быў І.Хруцкі. Гэты мастак на беларускай глебе развіў лепшыя дэмакратычныя традыцыі рускага партрэтнага жывапісу.

Значны след амаль ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў Я.Дамель (1780-1840). Яго творчая спадчына была вялікай. Ён добра ведаў айчынную i антычную гісторыю. У сваіх палотнах мастак імкнуўся адлюстраваць найбольш яркія, кульмінацыйныя моманты гістарычнага развіцця краіны. Рысы класіцызму ў яго творчасці цесна знітаваны з рэалізмам, таму гістарычныя палотны майстра жыццёвыя i пераканаўчыя. Найбольш вядомыя творы, напісаныя мастаком у гістарычным жанры, - "Смерць Глінскага ў няволі", "Вызваленне Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г." Я.Дамелю належаць таксама карціны "Хрышчэнне славян", "Цар Аляксандр I падпісвае ў Вільні амністыю". Пэўнае месца ў яго творчасці займаў пейзаж. Мастак шмат працаваў i як дэкаратар, ён афармляў многія ўрачыстасці ў Мінску. На тво-рах Я.Дамеля выхоўвалася не адно пакаленне беларускіх мастакоў, якія адлюстравалі гісторыю краю ў жывапісных кампазіцыях, малюнках, гісторыка-этнаграфічных замалёўках, пейзажах. У ліку гэтых майстроў пэндзля былі Я.Сухадольскі, А.Шэмеш, К.Рыпінскі, Ю.Карчэўскі.

Яркім прадстаўніком айчыннага пей-зажнага жывапісу першай паловы XIX ст. з'яўляўся В. Дмахоўскі (1805 - 1862), якога сучаснікі называлі Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц. Яго пейзажы былі такімі ж паэтычнымі i велічнымі, эмацыянальна насычанымі, строгімі па кампазіцыі, як i ў славутага французскага ма­стака. Вядомасць В.Дмахоўскаму прынеслі пейзажы "Радзіма", "Возера

 

 

Свіцязь", "Заход сонца" i інш. Творчая спадчына В.Дмахоўскага вельмі каштоўная для айчыннага выяўленчага мастацтва. Яго па праву лічаць заснавальнікам беларускага рэалістычнага пейзажа. Нягледзячы на пэўную ідэалізацыю патрыярхальнага побыту дробнай шляхты, ён унёс у беларускі пейзаж свежы дэмакратычны струмень.

Жывапіс Беларусі ў першай палове XIX ст. прайшоў шлях ад класіцызму да рэалізму. Яго развіццё адбывал ася ў цесным узаемадзеянні з мастацтвам польскага, украінскага, рускага i літоўскага народаў. Ён увабраў пэўныя рысы нацыянальнай культуры гэтых народаў, але ніколі не страчваў сваіх характэрных, уласцівых толькі яму асаблівасцей.

Новыя ўмовы, у якіх апынулася Бела­русь пасля далучэння да Расійскай імперыі, аказалі прыкметны ўплыў на развіццё горадабудаўніцтва i архітэктуры. Ужо ў канцы XVIII ст. гарады краю трапілі ў сістэму горадабудаўнічых пераўтварэнняў. Рэарганізацыя i рэканструкцыя планіроўкі гарадоў (у першую чаргу губернскіх i павятовых) мела на мэце ліквідаваць рэшткі сярэднявечных фартыфікацыйных збудаванняў, валоў, бастыёнаў, асабліва там, дзе яны стрымлівалі планіровачнае развіццё горада (Магілёў, Мінск, Рэчыца i інш.); упарадкаваць хаатычную забудову мяшчанскіх сядзіб, ліквідаваць крывыя вуліцы i завулкі; вызначыць галоўныя кірункі (восі) развіцця забудовы i ў адпаведнасці з імі стварыць квартальную вулічную сетку. Надыходзіў канец горадабудаўніцтву, залежнаму ад густаў зямельных уласнікаў. Новыя перспектывы горада вырашаліся на некалькі дзесяцігоддзяў наперад зацверджаным генеральным планам. Праекты рэгулярнай планіроўкі гарадоў Беларусі ў асноўных рысах былі ўвасоблены ў жыццё да сярэдзіны XIX ст.

Да асноўных прапаноў рэгулярнай планіроўкі адносілася рэканструк­цыя гарадскіх цэнтраў. Гэта мерапрыемства, звязанае з новым зместам цэнтраў беларускіх гарадоў, было прадыктавана практычнай неабходнасцю. У цэнтры гарадоў знаходзіліся будынкі розных грамадскіх устаноў, гасцінныя двары, ратушы, гандлёвыя рады, культавыя будынкі, жылыя дамы i інш. Для забудовы новых цэнтраў характэрна ансамблевасць. Тут выкарыстоўваліся тыпавыя або паўторныя праекты. Архітэктура тыпавых будынкаў вылучалася строгасцю i стрыманасцю ў дэкаратыўных прыёмах.

Агульным стылістычным кірункам у архітэктуры гэтага часу быў класіцызм, які знайшоў сваё адлюстраванне ў забудове гарадоў Беларусі.

У культавым будаўніцтве з канца XVIII ст. убранне інтэр'ераў становіцца болыш сціплым. Будаўніцтва невялікіх цэркваў у гарадах i вёсках звычаина вялося па праектах епархіальных архітэктараў, што садзейнічала разнастайнасці пабудоў. Аднак да сярэдзіны XIX ст. прасочваюцца рысы тыпізацыі ў культавым дойлідстве. У сярэдзіне стагоддзя будаўніцтва мураваных цэркваў пачынае весціся ўжо па тыпавых узорах. Вынікам гэтага стала распаўсюджанне ў Беларусі, як i ў іншых мясцовасцях Расіі, храмаў са своеасаблівым перапляценнем "візантыйскіх" i псеўдастаражытных формаў.

 

 

РАЗДЗЕЛ 2

СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (60-90-я гг. XIX ст.)

ГЛАВА 1


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 100 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асвета. Навука. Друк. Бібліятэкі| Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)