Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вайна 1812 г. i Беларусь

Гістарыяграфія 1 страница | Гістарыяграфія 2 страница | Гістарыяграфія 3 страница | Гістарыяграфія 4 страница | Гістарыяграфія 5 страница | Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Новыя органы i рэжым улады | Грамадскі рух у 30-50-я гг. | Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян | Антыпрыгонніцкі рух сялян |


Читайте также:
  1. Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь
  2. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  3. Анализ рынка ИТ-аутсорсинга Республики Беларусь
  4. Анализ структуры экспорта и импорта товаров Республики Беларусь
  5. Беларусь в годы буржуазно-демократической революции 1905—1907 гг.
  6. Беларусь в годы Первой мировой войны.
  7. Беларусь в годы первой мировой войны.

Галоўнымі прычынамі вайны 1812 г. былі канфлікты паміж Францыяй i Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі i сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне з імкненнямі царызму да еўрапейскай геге­моне. 3 прычыны разрыву традыцыйных сувязей з Англіяй знешні гандаль Расіі за 1808 - 1812 гг. скараціўся на 43 %. Блакада разладзіла фінансавую сістэму. Ужо з 1809 г. бюджэтны дэфіцыт узрос у параўнанні з 1801 г. з 12,2 млн да 157,5 млн руб., амаль у 13 разоў1. Царскі ўрад нават патураў кант-рабанднаму гандлю з Англіяй, а 31 снежня 1810 г. прыняў забароны на тавары, "увазныя па сушы", што ўдарыла галоўным чынам па французскім гандлі. Напалеон расцаніў гэтаяк парушэнне ўмоў Тыльзіцкага дагавора 1807 г.2

Акрамя таго, згодна з гэтым дагаворам, Напалеон стварыў з польскіх зямель, якія належалі Прусіі, Вялікае герцагства Варшаўскае - у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Расіяй. Ён пагражаў Аляксандру I, што гатовы аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Такія пагрозы абвастрылі расійска-французскія адносіны, тым болыш што i царызм жадаў далучыць да Расіі не толькі Варшаўскае герцагства, але i ўсе землі былой Рэчы Паспалітай.

Аляксандр I выказваў намеры "даць канстытуцыю i асобнае палажэнне Польскаму каралеўству, далучыўшы гэты тытул да кароны Расіі". Імператар лічыў неабходным пачаць выкананне гэтага праекта з правінцый, якія належаць Расіі, "прыняўшы тытул Вялікага герцага Літоўскага"3. Каб аслабіць саюзніцу Напалеона Аўстрыйскую імперыю, Аляксандр I прапанаваў ідэю "ўсталявання славянскага царства" для народаў Балкан. Сутыкнуліся расійска-французскія інтарэсы i на Блізкім Усходзе. Царызм імкнуўся да захо-пу Канстанцінопаля, а Напалеон жадаў зберагчы Турцыю ў процівагу Расіі4.

К пачатку 1810 г. адносіны паміж Францыяй i Расіяй абвастрыліся i яны пачалі рыхтавацца да новай вайны. Узрос ваенны бюджэт Францыі, яе вой­ска папоўнілася навабранцамі: 12(24) лютага 1812 г. Напалеон заключыў дагавор з Прусіяй, а 2(14) сакавіка - з Аўстрыяй. Прусія абавязалася даць яму 20 тыс. салдат, Аўстрыя - 30 тыс. Армія Варшаўскага герцагства ўжо ў сакавіку 1811 г. налічвала 60 тыс. чалавек. Супраць Расіі Напалеон, такім чы­нам, здолеў выставіць 647 158 чалавек войска i 1372 гарматы5.

Таксама павялічыліся i ваенныя выдаткі Расіі, якія склалі ў 1811 г. 113,7 млн руб. (і гэта толькі на сухапутныя войскі). У жніўні 1810 г. было вырашана пабудаваць ваенныя цытадэлі ў Бабруйску i Дынабургу i ваенны лагер каля Дрысы, а каля Барысава - масты праз Бярэзіну. Расійскае

___________

1 Злотников М.Ф. Континентальная блокада и Россия. М.; Л., 1966. С.339.

2Троицкий НА. 1812 великий год России. М, 1988. С.ЗО.

3 Беседы и частная переписка между императором Александром I и кн. Адамом Чарторыйским. СПб., 1912. С.107.

4 Троицкий Н.А. 1812 великий год России. С.29, 31.

5Там жа. С.35, 36, 48.

76

войска на заходняй мяжы імперыі складалася з трох армій i трох асобных карпусоў. Першая Заходняя армія на чале з ваенным міністрам М. Барк­лаем дэ Толі, налічвала 120,2 тыс. чалавек i 580 гармат. Яна дыслацыравалася ў раёне Вільні і прыкрывала пецярбургскі кірунак. Другая Заходняя армія (49,4 тыс. чалавек i 180 гармат) знаходзілася каля Беластока i засланяла маскоўскі напрамак. Яе камандзірам быў генерал ад інфантэрыі князь П. Баграціён. Трэцяя Заходняя армія (44,2 тыс. чалавек i 168 гар­мат) на чале з генералам ад кавалерыі А. Тармасавым знаходзілася каля г.Луцка i закрывала кіеўскі напрамак. Акрамя таго, пад Рыгай знаходзіўся асобны корпус генерал-лейтэнанта I. Эсена (38,1 тыс. чалавек), каля Тарапца - рэзервовы корпус генерал-ад'ютанта Я. Мелера-Закамельскага (27,5 тыс. чалавек) i войскі генерал-лейтэнанта Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек)1.

Адступленне расійскіх армій і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. 10 (22) чэрвеня 1812 г. Напалеон прыбыў у Вілкавішкі (Літва), дзе паведаміў сваім салдатам аб пачатку вайны. У ноч на 12(24) чэрвеня пачалася пераправа войскаў праз Неман. Адразу быў заняты г. Коўна. Вечарам аб пачатку вайны даведаўся Аляксандр I, які знаходзіўся ў Вільні. 13 (25) чэрвеня 1812 г. цар падпісаў маніфест аб пачатку вайны з Францыяй i адбыў у Свянцяны. Барклай дэ Толі, удакладніўшы колькасць войскаў праціўніка, праз тры дні пачаў адступленне ў напрамку Свянцян. 16 (28) чэр­веня практычна праз гадзіну пасля адыходу з Вільні апошніх расійскіх войскаў у горад увайшла французская дывізія Бруйера. У той жа дзень сюды прыехаў і Напалеон.

3 Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці пачалася эвакуацыя казённай маёмасці, архіваў, зброі, ад'язджалі рускія чыноўнікі. 16 (28) чэр­веня Гродна пакінулі казакі генерала М.Платава, якія прыкрывалі 2-ю Заходнюю армію. Яны адступілі праз Шчучын на Ліду. У Гродна ўвайшла польская кавалерыя князя Ю.Панятоўскага, якая ваявала ў складзе напалеонаўскіх войскаў.

17 (29) чэрвеня 2-я армія Баграціёна выступіла з Ваўкавыска праз На-вагрудак у напрамку Мінска з мэтай злучэння з 1-й арміяй. Яна адыходзіла з баямі i сутычкамі каля вёсак Бароны, Закрэўшчына, Гудзевічы, мястэчак Вішнева i Карэлічы. Каля мястэчка Мір 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) казакі генерала Платава зрабілі засаду, у якую трапілі тры палкі польскай дывізіі Ражнецкага.

Эвакуацыя казённай маёмасці, архіўных спраў, казны з Мінска пачалася запознена - толькі 24 чэрвеня (6 ліпеня). Праваслаўнае духавенства горада начале з архірэем Серафімам, забраўшы царкоўныя каштоўнасці, выехала ў Смаленск. Губернатар П.Добрынскі з чыноўнікамі накіраваўся ў Барысаў, а потым у Рэчыцу. 26 чэрвеня (8 ліпеня) войскі французскага маршала Л. Даву занялі Мінск2.

1 (13) ліпеня П. Баграціён у Слуцку даведаўся, што маршал Даву з Мінска накіраваўся ў напрамку Барысава. Гэта перакрывала шлях 2-й арміі на Віцебск, дзе планавалася злучэнне расійскіх армій. Баграціён накіраваў войска праз Нясвіж-Слуцк-Бабруйск на Магілёў. 3(15) ліпеня каля мяс­тэчка Раманава яго казакі ўступілі ў бой з французскай конніцай, у выніку якога былі знішчаны два палкі непрыяцеля.

______________

1 Троицкий Н.А. 1812 великий год России. С.37, 63.

2 Краснянский ВТ. Минский департамент Великого княжества Литовского. СПб., 1902.

77

1-я расійская армія прайшла праз Свянцяны да Дрысенскага лагера, дзе была ўжо 26 чэрвеня (8 ліпеня). Але агляд лагера паказаў, што ён не закрые шлях ні на Пецярбург, ні на Маскву. 3(15 ліпеня) Барклай дэ Толі выступіў з Дрысы да Віцебска. 13 (25) ліпеня 2-гі пяхотны корпус начале з генералам Остэрманам-Талстым уступіў у бой з французскай кавалерыяй каля мястэчка Астроўна. На наступны дзень расійскія войскі стрымлівалі націск французаў каля в. Кукавячына. Пераканаўшыся ў немагчьшасці злучыцца ў Віцебску з Баграціёнам, Барклай дэ Толі загадаў войску адыходзіць да Смаленска, куды павіннабыла прыбыць i 2-я расійская армія. Надзеі Напалеона на генеральную бітву пад Віцебскам, таксама як i пад Вільняй, не спраўдзіліся. I ён вырашыў ісці на Маскву.

Пераправіўшыся каля Бабруйска праз Бярэзіну, войска Баграціёна накіравалася да Магілёва, аднак 8 (20) ліпеня маршал Даву заняў горад. Праз некалькі дзён каля в. Салтанаўка i мястэчка Дашкаўка (паблізу Магілёва) адбыліся баі. Расійскаму ар'ергарду пад камандаваннем генерала М. Раеўскага ўдалося затрымаць французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца каля Новага Быхава праз Дняпро. Затым 2-я армія праз Чэрыкаў i Мсціслаў адышла да Смаленска.

У тыя ж дні 3-я армія генерала Тармасава пачала наступление на поўнач i ўступіла ў Гродзенскую губерню. 15 (27) ліпеня яна атакавала праціўніка каля Кобрына, дзе знаходзіліся саксонскія войскі на чале з генералам Кленгелем. У ходзе бою ён быў захоплены ў палон. Затым расійскія войскі занялі Пружаны. Супраць арміі Тармасава выступілі аб'яднаныя сілы саксонскага корпуса Ж. Рэнье i аўстрыйскага корпуса К. Шварцэнберга. 31 ліпеня (12 жніўня) адбыўся бой пад Гарадзечна. Улічваючы перавагу сіл непрыяцеля, А.Тармасаў адступіў у Валынскую губерню.

У Віцебскай губерні расійскаму корпусу графа П.Вітгенштэйна, які павінен быў дзейнічаць у тыле французскай арміі i ахоўваць шляхі да Пе-цярбурга, супрацьстаялі 2-гі французскі корпус маршала Ш.Н. Удзіно i 6-ты - маршала Л. Гув'ен Сен-Cipa, якія ўтрымлівалі правы бераг Дзвіны, прыкрывалі Віцебск i шляхі зносін з Вільняй. Для прыкрыцця Мінска i Магілёва i нейтралізацыі незахопленай Бабруйскай крэпасці Напалеон вы-дзеліў дывізію генерала Я. Дамброўскага. Армію Тармасава стрымлівалі саксонскі корпус Рэнье i аўстрыйскі - Шварцэнберга.

Утварэнне новых органаў улады. Газета "Kurier Litewski" ад 8 i 10 ліпеня 1812г. паведамляла, што Вільня вельмі ўрачыста сустракала Напалеона. Ад­нак французскі пасол у Расіі А.Каленкур засведчыў, што імператар быў незадаволены сустрэчай: відныя літоўцы пазбягалі яго, ніхто не прадстаўляўся, як ні стараліся зрабіць гэта палякі, што прыбылі разам з арміяй. Наогул аб жыхарах Літвы склалася ўражанне, што "яны занадта холадна ад-носяцца да гюльскай справы, былі мала схільныя да ахвяраў i вельмі незада-воленыя абмежаваннямі, звязанымі з вайной"1.

Аднак ўсё ж значная частка літоўска-беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне пры дапамозе Напалеона Польшчы ў межах 1772г. Пры адступленні расійскіх войскаў у гарадах Літвы i Беларусі ствараліся часовыя саветы або камітэты для аховы правіянцкіх крамаў i грамадскага парадку. Яны ж клапаціліся, каб гэтыя крамы былі захаваны, нягледзячы на загады расійскіх улад. Так, часовы савет у Мінску пастараўся, каб правіянцкія кра­мы горада (у ix знаходзілася каля 300 тыс. фунтаў мукі, вялікая колькасць аўса, 1,5 тыс. фунтаў пораху, маёмасць для лазарэтаў) не былі спалены. Ча­совая камісія Пінска затрымала эвакуацыю казённых рэчаў i грошай, якія потым былі перададзены французам2.

Па меры акупацыі тэрыторыі Беларусі назмену расійскай адміністрацыі прыходзіла французская. 22 чэрвеня (4 ліпеня) прызначаны Ж. Банапартам

___________

1 Коленкур А. Мемуары. Поход Наполеона в Россию. М., 1943. С.93.

2Краснянский В.Г. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.7, 8.

78

гродзенскім губернатарам генерал Ражнецкі сабраў у Гродне канфедэра-цыю, савет якой утварыў чатыры аддзелы: правіянцкі, паліцэйскі, фінанса-вы i палітычны. Ад Савета канфедэрацыі залежала кіраванне ўсёй губерні. Ён падтрымліваў адносіны з французскім камандаваннем па пытаннях збору правіянту i стварэння лазарэтаў, аднак праіснаваў усяго 15 дзён. У сувязі са стварэннем часовага ўрада Савет быў скасаваны1.

У французскай арміі шырока распаўсюдзілася марадзёрства. 3 гэтай прычыны Напалеон, знаходзячыся ў Глыбокім, 8 (20) ліпеня загадаў салдат, вінаватых у рабаванні жыхароў, судзіць i расстрэльваць. У Магілёве за рабаўніцтва былі расстраляны чатыры салдаты2. Аднак спыніць марадзёрства не ўдалося.

Указам Напалеона ад 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. быў створаны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага. Яго кампетэнцыя распаўсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую i Беластоцкую губерні. У рад складаўся з пяці членаў i генеральнага сакратара. Камісіі Часовага ўрада было даверана кіраванне фінансамі краю, дастаўкай правіянту, арганізацыя мясцовага апалчэння i паліцэйскіх фарміраванняў. Таксама былі створаны губернскія падпарадкаваныя камісіі Часовага ўрада3.

Члены ўрада былі i старшынямі камітэтаў: харчавання i магазінаў - Ст. Солтан; паліцыі - К. Прозар; фінансаў - Ю. Серакоўскі; ваеннага - князь А. Сапега; судовага - граф Ф. Ельскі; унутраных спраў - граф А. Патоцкі; народнай асветы i рэлігіі - рэктар Віленскага універсітэта Я. Снядэцкі; сакратаром - Ю. Касакоўскі. Пры Часовым урадзе знаходзіўся французскі імперскі камісар Л. Біньён.

Праз два тыдні пасля ўказу губерні былі перайменаваны ў дэпартаменты, a губернскія камісіі заменены адміністрацыяй дэпартаментаў, на чале якіх былі пастаўлены французскія губернатары i інтэнданты. Паветы перайменавалі ў падпрэфектуры. Ix камісіі павінны былі выконваць усе загады французскіх военачальнікаў. Падпрэфектуры дзяліліся на дыстрыкты, а тыя - на кантоны. Акрамя таго, існавала i сельская адміністрацыя. Гарады кіраваліся муніцыпалітэтамі, якія былі падпарадкаваны падпрэфектам.

Віцебская i Магілёўская губерні не былі падпарадкаваны Часоваму ўраду, імі кіраваў ваенны губернатар А. Шарпанцье.

Адным з першых дакументаў, што прыняў Часовы ўрад, быў Акт аб далучэнні Вялікага княства Літоўскага да Генеральнай канфедэрацыі Полынчы, утворанай 16(28) чэрвеня ў Варшаве. Яго абвясцілі 2(14) ліпеня ў кафед­ральным саборы Вільні. Гэтым актам выяўлялася імкненне "злучыць у адзінае палітычнае цэлае скасаваныя часткі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага i вярнуць старажытнай Айчыне нашай волю i ўладанні". Неўзабаве Часовы ўрад прыняў правілы аб сейміках для выбрання паслоў на сейм варшаўскай Генеральнай канфедэрацыі. У час выбарчых сеймікаў павінна была працягвацца падпіска аб далучэнні да акта Генеральнай канфедэрацыі4.

Статут ВКЛ 1588 г. i часовыя правілы, прынятыя ўрадам 29 чэрвеня (11 ліпеня), ляглі ў аснову судаводства ў дэпартаментах. У губернях былі заснаваны галоўныя суды, у паветах - павятовыя для разгляду крымінальных

____________

1 Орловский Е.Ф. Гродненская губерния в 1812 г. Гродно, 1912. С.20, 22, 24.

2 Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильно, 1867. Т.2. С. XXXV.

3 Сборник императорского русского исторического общества (далей - СИРИО). СПб., 1909.Т.128. С.133.

4 Виленский временник. Кн. IV. 4.2. Вильно, 1913. С.21.

79

i грамадзянскіх спраў. Палітычныя злачынствы разглядаліся спецыяльнай камісіяй, якая знаходзілася ў Мінску. Асобныя ваеннаследчыя камісіі займаліся злачынствамі, учыненымі французскімі салдатамі.

Для правядзення фінансавых разлікаў ураду неабходна было прывесці ў парадак фашовую сістэму. Да вайны ў беларуска-літоўскіх губернях карысталіся ў асноўным папяровымі асігнацыямі, курс якіх пастаянна падаў. 3 прыходам французскіх войскаў на тэрыторыі краю пачалі хадзіць грошы розных краін. Таму было вырашана за асноўную манетную адзінку прыняць спачатку толькі польскі злоты, a пазней - i французскі франк. Так, за залаты галандскі чырвонец давалі 20 злотых, за срэбны рускі рубель - 6 злотых i 20 грошаў, за французскі напалеандор у 40 франкаў - 64 злотыя i г.д. 4 рублі асігнацыямі был i прыраўняны да 1 рубля срэбрам1.

Акупацыйны рэжым. Кожны акупацыйны рэжым у першую чаргу клапоціцца аб патрэбах сваей арміі, мала звяртаючы ўвагі на мясцовае насельніцтва. Французскай арміі патрэбны былі афіцэры i салдаты, харчаванне, коні i фураж. Стварэнне войска i збор правіянту сталі асноўным кірункам дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ. Указам Напалеона ад 19 чэрвеня (1 ліпеня) было аб'яўлена аб стварэнні пяці пяхотных палкоў на чале з А.Хадкевічам, К.Тызенгаўзам, А.Біспінгам, К.Пжэздзецкім i С.Чапскім i палка стральцоў пад камандаваннем Ю.Касакоўскага. Палкі павінны былі фарміравацца за кошт саміх палкоўнікаў. Нягледзячы на матэрыяльныя i арганізацыйныя складанасці, удалося сфарміраваць для французскай арміі полк лёгкаконнай гвардыі, шэсць палкоў пяхоты, полк стральцоў агульнай колькасцю каля 15 тыс. чалавек. Але гэта не задаволіла Напалеона2.

Паводле указу Часовага ўрада ад 13 (25) ліпеня Віленскі дэпартамент павінен быў прадставіць 3 тыс. рэкрутаў, Мінскі - 3 тыс., Гродзенскі - 2,5 тыс., Беластоцкі - 1,5 тыс. Нягледзячы на зваротурада да сялян, у якім абяцалася, што тэрмін службы будзе тодькі шэсць гадоў i за яе будуць плаціць грошы, у рэкруты паступалі слаба. У болыпасці выпадкаў сяляне супраціўляліся набо­ру ў войска. I самі памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаць сваіх лепшых прыгонных. У такіх умовах урад вымушаны быў адпраўляць у войска нават марадзёраў з Варшаўскага герцагства i дэзерціраў з расійскай арміі3.

Для абароны насельніцтва ад марадзёраў у паветах пачалі ствараць жан-дармерыю, a ў буйных гарадах - народную гвардыю. Яны павінны былі выконваць паліцэйскую службу, аказваць узброеную дапамогу адміністрацыі, затрымліваць бадзяг, марадзёраў i дэзерціраў4. Афіцэры i валанцёры ў жан-дармерыю i народную гвардыю набіраліся з шляхты шляхам прымусовай мабілізацыі ва ўзросце ад 19 да 38 гадоў. Начальнік галоўнага штаба фран­цузскай арміі Берцье прызначыў у кожны дэпартамент камендантаў, якім былі падпарадкаваны народная гвардыя, жандармерыя i мясцовыя войскі5.

Стварэнне народнай гвардыі і жандармерыі ішло марудна. У Мінску, напрыклад, гвардыя так i не была створана, а корпус жандараў складаўся толькі з 70 чалавек (замест 107) на чале з ігуменскім павятовым

______________

1 Акты, издаваемые Виленскою комиссией) для разбора древних актов. Вильно, 1912. Т.37. С.ХХХII.

2 Zarys dziejów wojskowości Polskiej do roku 1864, m.2. Warszawa, 1966. S.343.

3Военский К. Вильна в 1812 г. С. 16.

4 Skowroniek J. Z magnackiego gniazda. Warszawa, 1992. S.7 297; Виленский временник. Kh.V. 4.2. С.ЗЗ.

5Виленский временник. Kh.V. 4.2. С.32.

80

маршалкам Л.Ашторпам. У Магілёве ў народную гвардию ўступілі 400 шляхціцаў1.

Каб павялічыць набор у корпус жандараў, у кастрычніку быў вызначаны новы ўзрост уступаючых - ад 18 да 50 гадоў, акрамя таго, устанаўлівалася плата па 1 злотаму за дзень службы. Часовы ўрад заклікаў таксама ўсіх гарадскіх абывацеляў, домаўладальнікаў, купцоў i рамізнікаў такога ж узросту ўступаць у народную гвардыю2. Усяго за час дзейнасці Часовага ўрада ВКЛ было сабрана 5600 павятовых жандараў i 1400 чалавек народнай гвардыі3.

Адной з найважнейшых функцый Часовага ўрада з'яўлялася пастаўка харчавання i фуражу для французскай арміі. Напалеон абвясціў аб рэквізіцыях, неабходных для папаўнення запасаў фуражу i харчавання. 3 беларуска-літоўскіх губерняў павінны былі сабраць 3 млн пудоў жыта, 1,5 млн чвэрцяў аўса, 2,5 млн пудоў сена, 2,5 млн пудоў саломы i 60 тыс. галоў рагатай жывёлы4. Устаноўленыя аб'ёмы паставак былі непасільныя для насельніцтва. Так, Барысаўскі павет, у якім абкладаннга падлягалі 46 590 душ, павінен быў паставіць 2306 бочак жытняй мукі, 415 бочак ячнай крупы, 4604 бочкі аўса, 53 316 пудоў сена i саломы, 14 526 гарнцаў гарэлкі, 875 пудоў солі5.

Зборы правіянту з насельніцтва суправаджаліся пагрозамі з боку французскіх улад. Так, у патрабаваннях да віцебскага магістрата ваенны губернатар Шарпанцье пагражаў, што "калі праз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на бой­ню патрабуемая ад горада жывёла, горад падвергнецца ваеннай экзекуцыі"6.

Каб папоўніць казну, Часовы ўрад у ліпені абавязаў насельніцтва да ся-рэдзіны жніўня выплаціць усе нядоімкі па падатках, устаноўленых расійскімі ўладамі. Было абкладзена падаткамі i духавенства: пэўнымі сумамі ў залатых чырвонцах, у залежнасці ад пасады i працэнтным зборам ад прыбытку7.

Насельніцтва некаторых мясцовасцей абкладалася кантрыбуцыямі. Напрыклад, па патрабаванню мінскага губернатара Бранікоўскага жыхары мястэчка Глыбокае павінны былі выплаціць 24 тыс. франкаў кантрыбуцыі8.

25 ліпеня Часовы ўрад загадаў падпрэфектам прыняць на сябе кіраўніцтва ўсімі былымі казённымі маёнткамі, а таксама тымі, якія былі пакінуты ix рускімі ўладальнікамі. Для гэтага ствараліся спецыяльныя люстрацыйныя камісіі9.

Партызанскі рух. 3 пачаткам ваенных дзеянняў насельніцтва паветаў, праз якія праходзілі расійскія i французскія войскі, хавалася ад ix са сваёй рухомай маёмасцю ў лясах, пазбягаючы рабаўніцтва i гвалту. Прыгонныя сяляне не спяшаліся вяртацца дамоў i пасля адыходу войскаў, не зважаючы ўвагі на загады Часовага ўрада, якія прадпісвалі ім прыступіць да выканання сваіх павіннасцей. Нярэдка яны аб'ядноўваліся ў партызанскія атрады i вы-ступалі як супраць французскіх рабаўнікоў, так i супраць сваіх памешчыкаў. Толькі за верасень 1812 г. першы дэпартамент Мінскага галоўнага суда раз-

______________

1 Краснянский В.Т. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.15; Чистяков С. Борисовны в Могилеве на Днепре. 1811-1812 гг. СПб., 1897. С.128.

2 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С. XIX.

3 Zarys dziejów wojskowości Polskiej. S.343.

4 Харкевич В. 1812 г. Березина. СПб., 1893. С.5.

5 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.ХХІ, XXII.

6 Добровольский В.К. Витебская губерния в отечественную войну. Витебск, 1912. СИЗ.

7 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.СХХІХ, XXXI.

8 Краснянский В.Г. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.45.

9 Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т.37. С.ХХХІІ.

81

гледзеў 28 крымінальных спраў, сярод якіх 25 - аб выступленні сялян супраць памешчыкаў1.

У ліпені 1812 г. сяляне в. Трасцянец Ігуменскага павета забілі свайго пана В.Гласко i членаў яго сям'і (12 чалавек, у тым ліку дзяцей), разрабавалі маёмасць i падзялілі яе між сабою, а забітых спалілі разам з домам. Ігуменскім уладам яны заявілі, што гэта зрабілі французы. Аднак злачынства было раскрыта. Сяляне вёсак Стараселле, Мажаны, Клеўкі, Есьмоны Барысаўскага павета аб'ядналіся ў лесе ў некалькі атрадаў і нападалі на хлебныя магазіны, свірны, кладовыя мясцовых памешчыкаў, рабавалі i палілі ix хаты. Памешчыкі звярнуліся за дапамогай да ваеннага губернатара г. Барысава. У канцы ліпеня сялянскія атрады былі разбіты, a ўдзельнікі выступленняў трапілі пад суд2.

Некаторыя партызанскія атрады беларускіх сялян у барацьбе з фран-цузскімі акупантамі ўзаемадзейнічалі з расійскімі войскамі. Да ix ліку належаў атрад М. Маркава, сфарміраваны з сялян в. Жарцы Полацкага павета, якая знаходзілася на нейтральнай паласе паміж корпусам Удзіно i Вітгенш-тэйна. Атрад удзельнічаў у вызваленні Полацка. М.Маркаў i некалькі яго паплечнікаў атрымалі расійскія баявыя ўзнагароды3.

Такім чынам, партызанскі рух у Беларусі i Літве меў некаторыя асаблівасці ў параўнанні з захопленай тэрыторыяй цэнтральных губерняў Расіі. Асноўны напрамак дзейнасці мясцовых партызан быў накіраваны не на дапамогу расійскаму войску, a супраць сваіх паноў i марадзёраў.

Становішча на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Французамі была захоплена не ўся тэрыторыя Беларусі. У Полацкім павеце Віцебскай губерні знаходзіўся расійскі корпус Вітгенштэйна. Не былі заняты Рэчыцкі, Мазырскі паветы, частка Бабруйскага павета Мінскай, Беліцкі павет Магілёўскай губерняў. Асноўнымі абавязкамі мінскага губернатара П. Добрынскага была дастаўка харчавання i фуражу для Бабруйскай крэпасці і 2-га рэзервовага корпуса генерал-лейтэнанта Эртэля, які стаяў у Мазыры. У Мазыры дзейнічала следчая камісія, у якую паступалі справы аб дэзерцірах і розных падазроных асобах. Адрэзаны ад расійскай арміі камендант Бабруй­скай крэпасці генерал-маёр Г. Ігпацьеў аб'явіў сябе ваенным губернатарам. У сувязі з выпадкамі непадпарадкавання з боку сялян расійскаму войску ён ад імя Аляксандра 1 загадваў памешчыкам, сялянам і яўрэям Бабруйскага павета вярнуцца дамоў, а чыноўнікам і асобам, якія займалі выбарныя пасады, - да свайго месца працы. За невыкананне загадаў расійскіх улад, а такса-ма за дастаўку французам правіянту і фуражу пагражала смяротнае пака-ранне. У выпадку з'яўлення непрыяцеля жыхары павінны былі хавацца у лясах, а харчовыя запасы знішчаць. Памешчыкам пад пагрозай смяротнай кары забаранялася даваць сялянам зброю. Аб'яўлялася таксама, што ад расійскіх войскаў нікому крыўды не будзе4.

У незахопленых паветах Віцебскай губерні праводзіўся рэкруцкі набор, які выклікаў хваляванні. У Полацкім, Гарадзецкім i Невельскім паветах многія сяляне не падпаракоўваліся сваім памешчыкам. Імкненне сялян "да неабмежаванай вольнасці i незалежнасці" расійскія ўлады прыпісвалі ўплывам "непрыяцельскіх войскаў"5.

______________

1 Отечественная война и русское общество. 1812 г. М., 1912. T.V. C.89.

2 Краснянский ВТ. Минский департамент Великого княжества Литовского. С.45, 50; Отечественная война и русское общество. Т. V. С.89.

3 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.463, 464, 469.

4 Отечественная война 1812 г. Отдел 1. T.X1V. СПб., 1910. С.220-222, 227.

5 Отечественная война и русское общество. 1812 г. T.V. C.90,91.

82

Баявыя дзеянні ў Беларусі восенню 1812 г. У верасні-лістападзе 1812 г. тэрыторыя Беларусі зноў стала арэнай баявых дзеянняў асноўных сіл расійскай і французскай армій. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час з'яўлялася акружэнне i знішчэнне рэшткаў "Вялікай арміі" Напалеона ў раёне верхняга i сярэдняга цячэння ракі Бярэзіны. У цэнтры стратэгічных разлікаў абодвух бакоў апынуўся Барысаў.

У пачатку верасня на Валынь перамясцілася Дунайская армія адмірала П.Чычагова i злучылася з 3-й арміяй Тармасава, што забяспечыла ix значную колькасную перавагу над корпусам Шварцэнберга i Рэнье (60 тыс. чалавек супраць 43 тыс.). Аб'яднаныя расійскія арміі пад камандаваннем Чы­чагова перайшлі ў наступление i 30 верасня (12 кастрычніка) занялі Брэст. 18(30) кастрычніка, па загаду з Пецярбурга, Чычагоў праз Пружаны i Слонім накіраваўся на Мінск, пакінуўшы ў Брэсце вайсковую групу Ф. Остэн-Сакена. Актыўнымі дзеяннямі яна затрымала карпусы Рэнье i Шварцэнберга, што дазволіла Чычагову адарваццаад ix. 1(13) лістапада не­далёка ад Стоўбцаў ён пераправіўся праз Нёман. Войскі праціўніка на шля­ху да Мінска (пераважна польскія) былі разрозненыя i нешматлікія (усяго каля 9 тыс. чалавек). Камандавалі імі Ф.Касецкі, М.Бранікоўскі i Я.Дамб-роўскі. Затрымаць Чычагова яны не змаглі i адступілі да Барысава. 4(16) лістапада расійскія войскі без бою занялі Мінск, дзе захапілі вялікія запасы харчавання, падрыхтаваныя для арміі Напалеона. 9(21) лістапада Чычагоў з боем узяў Барысаў.

У пачатку кастрычніка ў раёне Полацка пачаў наступление i корпус П.Вітгенштэйна, павялічаны к гэтаму часу з 15 тыс. да 40 тыс.чалавек. Войскі праціўніка (карпусы Удзіно i Віктора), якія супрацьстаялі яму, налічвалі каля 25 тыс чалавек. Пасля паражэнняў пад Полацкам i Чашнікамі (Лепельскі павет) яны адступілі ў раён мястэчка Чарэя (Сенненскі павет). У пачатку лістапада ў межы Беларусі вярнуліся галоўныя сілы Напалео­на, якія адступалі з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. Колькасць ix у выніку няспынных баёў, страшэннага голаду i холаду скарацілася да 60-70 тыс. чалавек. 3 ix больш за палову былі небаяздольныя. 9(21) лістапада Напалеон пакінуў Оршу i накіраваўся на Барысаў, загадаўшы корпусу Удзіно заняць мястэчка Бобр, выйсці ў авангард французскай арміі i выбіць Чычагова з Барысава. Корпус Віктора атрымаў задание перакрыць шлях войску Вітгенштэйна, якое з Лепельскага павета накіроўвалася на злучэнне з Чычаговым. Гэтыя загады Удзіно i Віктор выканалі.

Войскі Напалеона непасрэдна праследаваў казацкі корпус генерала М. Платава. 3 флангаў на ix пастаянна нападалі партызаны. Асноўныя ж сілы расійскай арміі на чале з галоўнакамандуючым М. Кутузавым рухаліся паралельна Смаленскай дарозе, але на некалькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень. Яны са спазненнем 12-14 (24-26) лістапада пераправіліся каля мястэчка Копысь Аршанскага павета цераз Дняпро і, не сустракаючы су-праціўлення непрыяцеля, ішлі на захад праз мястэчкі Круглае-Смалявічы-Ракаў-Валожын i г.д. У акружэнні французаў у раёне Барысава армія Кутузава не ўдзельнічала.

Напалеону ўдалося дэзінфармаваць расійскае камандаванне адносна выбранага ім месца пераправы праз Бярэзіну. Яно паверыла імітацыі пад-рыхтоўкі пераправы каля в. Ухалод (ніжэй Барысава), куды i адвёў Чычагоў амаль усю сваю армію. Не паспелі своечасова выйсці да Барысава i асноўныя сілы Вітгенштэйна. У такіх умовах корпус Удзіно змог навесці два маеты каля в. Студзёнка (на поўнач ад Барысава), праз якія 14 (26) лістапада пачаўся пераход найбольш баяздольных французскіх часцей. Яны замацаваліся на правым беразе Бярэзіны. Збіць французаў з подступаў да мастоў не ўдалося нават асноўным сілам Чычагова. Пераправа працягвалася пад шквальным агнём расійскіх гармат да раніцы 17(29) лістапада, калі па зага­ду Напалеона маеты былі ўзарваны. На Бярэзіне загінула каля 20 тыс. французаў i да 50 тыс. трапілі ў палон (у большасці небаяздольныя). Пераправіліся не больш за 10 тыс. чалавек. Яны адступалі на Вільню праз Зембін –

 

 

Плешчаніцы - Маладзечна. Пасля бою, які тут адбыўся, i гэта войска, за вы-ключэннем гвардыі, страціла баяздольнасць. 23 лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон пакінуў яго, даручыўшы камандаванне I. Мюрату, i спешна ад'ехаў у Парыж. Большая частка французскіх фарміраванняў на чале з Мюратам працягвала адступлеине на Вільню, адкуль яны былі выгна­ны расійскімі войскамі 28 лістапада (10 снежня) на тэрыторыю Прусіі. Польскі корпус Ю. Панятоўскага ca Смаргоні адступаў на Варшаву. Прасле-даваў яго генерал М. Міларадавіч. Яго войска ў канцы лістапада ўступіла ў Гродна. Карпусы Шварцэнберга i Рэнье, якія размяшчаліся ў раёне Ваўка-выска, Слоніма і Пружан, у пачатку снежня таксама адышлі ў Герцагства Варшаўскае. Ix праследавала армія С. Тучкова. Такім чынам, да пачатку снеж­ня 1812 г. уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад французскіх акупантаў.

10 (22) снежня ў Вільню прыехаў Аляксандр I. М. Кутузаў раіў яму выдаць указ аб канфіскацыі маёнткаў беларуска-літоўскіх паноў, якія падтрымлівалі Напалеона, i перадачы ix у якасці ўзнагароды рускім генера­лам i афіцэрам, што вызначыліся ў вайне. Аднак цар не пайшоў на такі крок. Шукаючы прымірэння з краем, ён спецыялыіым маніфестам абвясціў амністыю ўсім жыхарам Літвы-Беларусі, хто ўдзельнічаў у вайне супраць Расіі, пры ўмове вяртання на радзіму.

Вынікі вайны для Беларусі. Вайна 1812 г. нанесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя i культурныя страты. Амаль абязлюдзелі многія гарады, мястэчкі i вёскі, якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў i руху войскаў. Бясконцыя рэквізіцыі i рабаванні разбурылі гаспадарку. Многія паветы былі ахоплены голадам, масавымі эпідэміямі. У Гродзенскай губерні колькасць коней, у параўнанні з даваеннай, склада каля 40 %, валоў, кароў i свіней - крыху больш за палову. Пасяўныя плошчы зменшыліся на 50 %. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоўных звес-так, складалі каля 52 млн руб. серабром.

 

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларуска-літоўскія губерні ў 1813 -1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў i паставак на патрэбы расійскай арміі. Цар выбачыў здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да акупантаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, якія змагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў. Наадварот, прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 124 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада| Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.02 сек.)