Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада

Гістарыяграфія 1 страница | Гістарыяграфія 2 страница | Гістарыяграфія 3 страница | Гістарыяграфія 4 страница | Гістарыяграфія 5 страница | Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. | Грамадскі рух у 30-50-я гг. | Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян | Антыпрыгонніцкі рух сялян |


Читайте также:
  1. Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг.
  2. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
  3. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
  4. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
  5. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст.
  6. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.

Адносіны царскага ўрада да канфесій. У канцы XVIII ст. на землях Вялікага княства Літоўскага, якія адышлі да Расійскай імперыі, пражывала каля 39 % уніятаў, 38 - католікаў, 10 - іудзеяў, 6,5 - праваслаўных, 4 - старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман i караімаў1. На далучаных землях царскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, але гэта верацярпімасць была адноснай. Замест існуючага тут каталіцтва ён імкнуўся зацвердзіць пануючае ў Расійскай імперыі праваслаўе, хаця на тэрыторыі Віленшчыны i Гродзеншчыны яно практычна адсутнічала, а на Віцебшчыне i Міншчыне было нешматлікім.

Пры гэтым трэба адзначыць, што Кацярына II, Павел I i Аляксандр I, дэкларуючы пануючую ролю праваслаўнай царквы ў імперыі, не звярталі асаблівай увагі на цяжкі матэрыяльны стан i недахопы адукацыі яе духавенства i ва ўнутраных губернях Расіі. Для распаўсюджвання праваслаўя на далу­чаных землях неабходны былі добра адукаваныя праваслаўныя свяшчэннікі і манахі для місіянерскай дзейнасці, якіх не хапала i ў самой імперыі. Праваслаўнымі вернікамі на гэтых землях былі бедная шляхта, мяшчане i прыгонныя сяляне. У 1781 г. беларускі генерал-губернатар 3. Чарнышоў звярнуў увагу Кацярыны II на тое, што ў Беларусі ёсць каля 2 тыс. чалавек правас-лаўнай шляхты, але настолькі бедных, што яны не маглі прымаць удзел у дваранскіх выбарах2. Прыхаджане не мелі дастатковых сродкаў на ўтрыманне праваслаўных цэркваў i духавенства, якое знаходзілася ў матэрыяльнай залежнасці ад памешчыкаў-католікаў.

Паколькі уніяцкая царква была падпарадкавана духоўнай уладзе Папы Рымскага, то ўрад спачатку не аддзяляў яе ад каталіцтва ("рымскія католікі абодвух абрадаў"). Вернікамі гэтай канфесіі таксама былі прыгонныя сяля­не, мяшчане i дробная шляхта. Таму, як i праваслаўе, уніяцтва не з'яўлялася, нягледзячы на колькасную перавагу у вершках, уплывовай канфесіяй у

___________

1Alma mater Vilnensis. London, 1951. S.66.

2 Rychlikowa J. Carat wobiec polskiej szlachty na ziemiach zabranych w latach 1772-1831 r. S.61.

68

краі. Для праваслаўных іерархаў было відавочным, што павялічыць колькасць вернікаў нешматлікай праваслаўнай царквы можна за кошт уніяцкай. i На працягу 70-х гг. XVIII ст. беларускі (магілёўскі) праваслаўны епіскап Георгій Каніскі неаднаразова паведамляў Кацярыне II аб жаданні некаторых уніяцкіх святароў i прыходаў перайсці ў праваслаўе. У 80-я гг. улады дазволілі праваслаўным свяшчэннікам займаць месцы ва уніяцкіх прыходах. Выкарыстаўшы гэты дазвол, епіскап Георгій на працягу 1781 - 1783 гт. паведаміў у Свяцейшы Сінод аб далучэнні да праваслаўя 95 уніяцкіх цэркваў з амаль 413 тыс. прыхаджан i 130 свяшчэннікамі i царкоўнаслужыцелямі. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў асноўным далучаліся тыя прыходы, дзе ўладальнікамі сталі рускія (П.Завадоўскі, І.Міхельсон, І.Рымскі-Корсакаў, Р.Пацёмкін i інш.)1. Вядома, што праваслаўнаму архірэю прасцей было да-мовіцца з памешчыкам-праваслаўным, чым з католікам.

22 красавіка 1794 г. Кацярына II выдала указ аб ліквідацыі ўсялякіх перашкод да вяртання уніятаў у праваслаўную веру. Пры яго выкананні кіраўніцтва намесніцтваў яўна перастаралася. Так, полацкі намеснік М. Лапацін не толькі аддаваў распараджэнні аб наглядзе за выкананнем указа, але збіраў уніяцкіх свяшчэннікаў i імкнуўся ix пераканаць. Акрамя таго, ён прасіў полацкага уніяцкага архіепіскапа I. Лісоўскага, каб той благаславіў сваіх свяшчэннікаў на пераход да праваслаўя, што, вядома, выклікала скаргі з боку апошняга ў Пецярбург. Акрамя таго, пачаліся хваляванні уніяцкага духавенства i вернікаў. Усяго ў 1795 г. у Магілёўскай праваслаўнай епархіі было далучана да праваслаўя 105 уніяцкіх цэркваў з 34 святарамі i каля 120 тыс. прыхаджан. У 1795-1796 гг. у Мінскай епархіі праваслаўнымі сталі 124 уніяцкіх царквы, 39 капліц, 15 свяшчэннікаў i каля 85 тыс. прыхаджан.

Палітыка ўрада была непаслядоўнай. У верасні 1795 г. тым уніяцкім свяшчэннікам, якія засталіся без прыходаў i не пажадалі выехаць за мяжу, была прызначана пажыццёвая пенсія (ад 50 да 100 руб.), што ўспрымалася уніяцкім духавенствам i вернікамі як узнагарода за вернасць уніі2.

На некаторы час праваслаўнае духавенства пакінула уніяцкую царкву ў спакоі. Аднак у гэты перыяд урад не ставіў перад сабой мэту поўнага скасавання уніяцкай царквы. Хутчэй за ўсё гэта была рэакцыя з яго боку на палітычныя абставіны. Практычная перадача духоўнай улады над уніяцкай царквой у рукі каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча прывяла да таго, што уніяцкае духавенства разгарнула агітацыю за вяртанне сваіх бы­лых прыхаджан. Каталіцкі дэпартамент, старшынёй якога быў каталіцкі мітрапаліт, займаўся i духоўнымі справамі уніятаў, пры адсутнасці ў дэпартаменце членаў гэтай канфесіі. 15 сакавіка 1801 г. старшыня гэтага дэпартамента каталіцкі епіскап Беніслаўскі ўнёс прапанову аб дазволе уніятам пе-раходзіць у каталіцтва. Пачаліся масавыя пераходы з уніяцтва ў каталіцтва. Так, у 1803 г. у Полацкай уніяцкай епархіі перайшло ў каталіцтва каля 100 тыс. (паводле іншых звестак, каля 200 тыс.) уніятаў. У Дзісенскім і Вілейскім паветах Мінскай губерні - каля 20 тыс. i т.д. Акрамя таго, у гэты перыяд (аб чым сведчаць i назвы спраў у архівах) царква называлася не грэка-каталіцкай, а рымска-уніяцкай3.

______________

1 Горючко П.С. Из истории возсоединення униатов в Белоруссии. Киев, 1902. С.24, 25.

2 Там жа. С.40, 42; Рункевич С. История Минской архиепископии (1793-1833 гг.). СПб., 1893.

3НГАБ у Мінску, ф.3367, воп.1, спр.2; Бобровский П.О. Русская греко-униатская церковь в царствование Александра I. СПб., 1890. С.29, 30; Киприанович Г.Я. Исторический очерк православия, католичества и унии в Белоруссии и Литве, Вильно, 1895. С.170; Записки Иосифа митрополита Литовского. СПб., 1883. Т.І. С.55.

69

У рэскрыпце ад 4 ліпеня 1803 г., забараняючы пераходы ў каталіцтва, Аляксандр I указаў беларускаму ваеннаму губернатару І.Міхельсону, што "калі вера пануючая не дазваляе сабе ніякіх прымусовых сродкаў, то... вера цярпімая не павінна ix выкарыстоўваць". Нягледзячы на тое што i ў далейшым урад неаднаразова прымаў указы, якія забаранялі каталіцкаму духавенству далучаць уніятаў (5 мая, 4 i 6 ліпеня, 20 i 27 жніўня 1803 г., 26 ліпеня 1806 г., 25 кастрычніка 1807 г.)1, яны, відаць, не выконваліся.

26 ліпеня 1806 г. былі зацверджаны прапановы каталіцкага мітрапаліта С.Богуша-Сестранцэвіча і полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Лісоўскага. Згодна з імі было вырашана уніятаў, якія перайшлі ў каталіцтва, не лічыць у Магілёўскай каталіцкай епархіі, а вярнуць ix пад уніяцкае кіраўніцтва, i "уніятаў не прымаць у рымскі абрад ні пад якім выглядам". 25 кастрычніка 1807 г. зноў былі пацверджаны ўрадам усе указы, якія захавалі цэласнасць уніяцкай царквы. 8 жніўня 1810 г. быў выдадзены ўказ аб тэрміне даўнасці длятых, хто пакінуў уніяцтва. Сенат вызначаў яго з 1798 г.2

3 канца XVIII ст. i уніяцкая царква даволі актыўна ўмешвалася ў справы праваслаўя, што выклікала скаргі з боку апошняга. Указам ад 28 жніўня 1797 г. уніяцкім свяшчэннікам было забаронена праводзіць агітацыю сярод праваслаўных вернікаў аб пераходзе ix ва уніяцтва. Нягледзячы на гэта, на працягу з 1800 г. да 20-х гг. XIX ст., асабліваў Мінскай праваслаўнай епархіі, разглядаўся шэраг спраў аб спакушэнні праваслаўных да уніі3.

Насельніцтва, з'яўляючыся непісьменным i давяраючы свайму духавенству, наўрад ці магло разабрацца ў гэтых пераходах. Праваслаўная i уніяцкая паствы змешваліся, блыталіся інтарэсы духавенства гэтых канфесій i ўзмацнялася ўзаемная варожасць. Органы дзяржаўнай улады на розных узроўнях атрымлівалі скаргі, вялі следствы, якія расцягваліся на доўгія гады.

Змяненне царкоўнай структуры. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у Расійскай імперыі працягвалася ўмяшанне свецкай улады ў справы царквы з мэтай пераўтварэпня ўсёй царкоўнай структуры ў разнавіднасць дзяржаўнага апарату. Таму i на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў царскі ўрад імкнуўся паставіць пад свой кантроль не толькі каталіцызм i уніяцтва, якія знаходзіліся пад духоўным кіраўніцтвам Папы Рымскага, але таксама пратэстанцкія i нехрысціянскія канфесіі, якія наогул у той час нікому не падпарадкоўваліся. Гэта адбывалася шляхам стварэння сеткі прыходаў, набліжэння межаў епархій да межаў губерняў, падпарадкавання духоўным праўленням i кансісторыям. I калі праваслаўныя i стараверы былі падпарадкаваны Свяцейшаму Сіноду, то ўсе астатнія (у канчатковым выніку) - Дэпартаменту духоўных спраў замежных веравызнанняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. на далучанай да Расійскай імперыі тэрыторыі Усходняй Беларусі працягвалі сваю дзейнасць, з дазволу ўрада, Полацкае уніяцкае архіепіскапства i Магілёўская (Беларуская) праваслаўная епархія. Паколькі каталіцкія парафіі гэтай тэрыторыі ўваходзілі ў склад Віленскага каталіцкага епіскапства (цэнтр якога заставаўся за межамі імперыі), то для ix была створана ў 1773 г. Беларуская каталіцкая епархія (з цэнтрам у Магілёве), a ў 1782 г. – Магілеўскае

________________

1Акты, издаваемые Виленскоюархеографическоюкомиссиею. Вильна, 1889.T.XVI.C.15, 16; XCI, XXXI, XXXV, XXXIII.

2 Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. T.XVI. С. CXXVII.

3НГАБ у Мінску, ф.136, воп.1, спр.4986, арк.1; фЛ219, воп.1, спр.40, арк.1.

70

архіепіскапства, у склад якого акрамя касцёлаў і кляштараў Беларускай і Кіеўскай губерняў увайшлі i тыя касцёлы, якія бьілі ў межах Расійскай імперыі.

3 далучэннем у 1793 г. новых тэрыторый была заснавана Мінская праваслаўная епархія, a пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. - Інфлянцкая i Пінская каталіцкія епархіі. У 1798 г. адбыліся новыя тэрытарыяльныя змены каталіцкіх епархій: Магілёўскае архіепіскапства працягвала існаванне, а на тэрыторыі Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны былі створаны новыя Мінская i Віленская епархіі.

Для уніятаў Мінскай i Літоўскай губерняў у 1798 г. было створана Брэсцкае уніяцкае епіскапства. У 1810 г. тэрытарыяльная структура уніяц-кай царквы набыла наступны выгляд: мітрапаліцкая - з цэнтрам у Вільні, архіепіскапская - у Полацку i епіскапская - у Брэсце.

Стан духавенства. Спецыфіка духавенства ў беларуска-літоўскіх губер-нях, у адрозненне ад губерняў Цэнтральнай Расіі, заключалася ў тым, што ўсё каталіцкае, мусульманскае, кальвінісцкае, значная частка уніяцкага i праваслаўнага духавенства належала да дваранскага саслоўя i карысталася яго правамі. Сярод вышэйшага каталіцкага i уніяцкага духавенства былі прадстаўнікі магнатаў i буйной шляхты (І.Масальскі, Ю.Касакоўскі, I.Бул­гак), чые сем'і па традыцыі аддавалі малодшых сыноў царкве, каб не драбіць маёнткі. Іншая частка прыходскага уніяцкага, праваслаўнага i лютэранскага духавенства адносілася да духоўнага саслоўя, якое ў гэты перыяд канчаткова сфарміравалася як прывілеяванае i ў адрозненне ад іншых, дастаткова закрытае. Апошняе найперш тычылася праваслаўных i уніяцкіх святароў, бо свае прыходы яны атрымлівалі ў асноўным па спадчыне ад бацькі да сына або дзякуючы шлюбу з дачкой свяшчэнніка.

Як сам прыход, так i матэрыяльнае становішча духавенства залежала ад кцітараў (або патронаў), якімі былі памешчыкі. Даходы свяшчэннікаў i прычту залежалі ад платы з боку прыхаджан, грашыма або прадуктамі, за адпраўленне шлюбаў, хрышчэнні, пахаванні.

Міжканфесіянальныя адносіны. Адносіны паміж канфесіямі выяўляліся ў распаўсюджванні на тэрыторыі Беларусі змешаных шлюбаў i цесна звязаных з імі пераходаў з аднаго веравызнання ў іншае. Згодна з рашэннямі Вар-шаўскага сейма 1768 г. i трактатам 1775 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй хрысціянам розных канфесій было дазволена ўступаць у змешаныя шлюбы, дзеці ад якіх павінны былі выхоўвацца: хлопчыкі - у веры бацькі, дзяўчынкі - у веры маці.

Пасля далучэння Усходняй Беларусі да Расійскай імперыі змешаныя шлюбы з каталічкамі або уніяткамі пачалі заключаць i рускія чыноўнікі, што прыязджалі на працу ў новыя губерні. Ix дзеці таксама выхоўваліся па вышэйназванаму прынцыпу. Іерархія праваслаўнай царквы палічыла такое становішча недапушчальным. У 1777 г. па ініцыятыве магілёўскага праваслаўнага епіскапа Георгія (Каніскага) рускім чыноўнікам было абвешчана, што яны могуць уступаць у змешаныя шлюбы толькі згодна з рашэннем Свяцейшага Сінода ад 18 жніўня 1721 г., паводле якога дзеці ад такіх шлюбаў павінны былі выхоўвацца выключна ў праваслаўнай веры. Згодна з но­вым сенацкім указам 1783 г. праваслаўным, якія збіраліся ўступаць у змешаны

71

шлюб, належала абавязкова атрымаць дазвол ад праваслаўнай каясісторыі1. Гэтыя ўказы зноў былі пацверджаны ў 1805 г.2

На працягу першай паловы XIX ст. царскія ўлады неаднаразова на-гадвалі, што змешаныя шлюбы павінны заключацца ў праваслаўнай царкве, хаця не забаранялася паўтараць ix i ў іншым храме. Дзяцей ад ix нале­жала выхоўваць у праваслаўнай веры. Аднак на месцах гэта часта паруша-лася. Нават адстаўному расійскаму генерал-маёру, уладальніку шклоўскага маёнтка I. Енакіеву давялося ў 1847 г. апраўдвацца перад губернатарам у сувязі з тым, што (як данёс прыходскі праваслаўны свяшчэннік) жонка генерала - каталічка хрысціла дзяцей па рымскака-каліцкаму абраду3.

Самыя вялікія спрэчкі як паміж канфесіямі, так i паміж канфесіямі i царскім урадам адбываліся ў сувязі з пераходамі. За пераход у праваслаўе дзяржава абяцала плаціць грошы (ад 15 да 30 руб. срэбрам) або вызваляць ад крымінальнай адказнасці. Практычна ўсе канфесіі імкнуліся перацягнуць да сябе вернікаў з іншых веравызнанняў, таму мелі месца пераходы не толькі ў праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва або пратэстанцтва, але i ў стараверства, а таксама з хрысціянства ў іудаізм, што выклікала асабліва вострую рэакцыю з боку ўрада. Спакушэнне ў нехрысціянскае веравызнанне каралася пазбаўленнем усіх правоў, маёмасці i катаржнымі работамі ў цытадэлях тэрмінам ад 8 да 10 гадоў. Толькі пануючай канфесіі давалася права агітаваць да пераходу4.

Нягледзячы на гэта, выпадкі змены хрысціянскай веры на нехрысціянскую працягваліся. У 1818 г., напрыклад, улады выявілі ў мястэчку Лёзна некалькі былых хрысціянак, якія паддаліся спакушэнню з боку яўрэяў i перайшлі ў іудаізм5.

Змены веравызнання былі звязаны i з недахопам царкоўных будынкаў. Таму пры неабходнасці (хрышчэнне дзіцяці, пахаванне) вернікі вымушаны былі звяртацца ў суседнія храмы, якія неабавязкова адносіліся да ix канфесіі. Дзеці католікаў, ахрышчаныя ва уніяцкай царкве (што было дазволена Папам Рымскім), траплялі ў яе метрычныя кнігі ўжо як уніяты. Праваслаўныя ў некаторых мясцовасцях Віленскай губерні з-за недахопу праваслаўных храмаў пераходзілі ў стараверства.

Пераходы адбываліся не толькі па ініцыятыве царскага ўрада або вышэйшага духавенства, але i добраахвотна, калі па прыватных абставінах чалавеку неабходна было змяніць веру. Так, на працягу 1844-1852 гг. у дамініканскім кляштары г. Навагрудка, з дазволу міністра ўнутраных спраў, был i ахрышча-ны шэсць татарак-мусульманак, якія збіраліся выйсці замуж за хрысціян6.

____________

1 Климов Н.Ф. Постановление по делам православной церкви и духовенства в царствование императрицы Екатерины II. Вып.1. СПб., 1902. С.80, 81.

2 Белоголов И. Акты и документы, относящиеся к устройству и управлению римско-католической церкви в России. Пг., 1915. Т.1, С.288-291.

3НГАБ у Мінску, ф.1297, воп.1, спр.18401, арк.1, 5.

4РДГА у С.-Пецярбургу, ф.821, воп.150, спр.801, арк.1, адв., 3 адв., 4-6, 9 адв.

5РДГА у С.-Пецярбургу, ф.1282, воп.2, спр.200, арк.1, 3.

6Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С.149.

72

Вядомы таксама факт, калі два яўрэі г. Беліцы, якія жадалі карыстацца пра­вамі мяшчан хрысціян, добраахвотна перайшлі ў стараверства1.

Змешаныя шлюбы, пераходы з аднаго веравызнання ў іншае выклікалі скаргі і ўзаемныя папрокі духавенства розных канфесій. Сярод насельніцтва гэта прыводзіла не толькі да скаргаў, але часам да боек. Напрык-лад, у 1833 г., як пісаў обер-пракурору Свяцейшага Сінода полацкі праваслаўны епіскап Смарагд, калі на кірмаш у мястэчку сабраліся мужыкі, якія перайшлі ў праваслаўе, так i уніяты:"... апошнія пачалі называць першых пярэваратнямі, а першыя называлі сябе рускімі, пачалі біць уніятаў, называючы ix палякамі бязглуздымі"2.

Лёгкасць пераходаў, калі жыхары адной вёскі (асабліва ў канцы XVIII -самым пачатку XIX ст.) добраахвотна маглі за кароткі час перайсці ў праваслаўе, вярнуцца зноў ва уніяцтва, а потым перайсці ў каталіцызм, i пры гэтым заставаліся той жа царкоўны будынак i святар, прыводзіла да сцірання адрозненняў паміж асноўнымі канфесіямі ў Беларусі. Гэта было праявай індыферэнтнасці вернікаў у рэлігійным жыцці, абумоўленай ix непісьменнасцю i слабай адукаванасцю святароў.

Нацыянальная палітыка. Імкнучыся ідэалагічна абгрунтаваць далучэнне Беларусі i Літвы, царскі ўрад трактаваў ix як "старажытныя рускія землі, насе­ления рускімі" праваслаўнымі жыхарамі. Кацярына II неаднаразова падкрэслівала, што, далучыўшы Беларусь да Расіі, яна не захапіла ніводнага ка-

_________________

1 Собрание постановлений по части раскола. СПб., 1875. С.241.

2Шавельский Т. Последнее возсоединение с православной церковью униатов Белорусской епархии (1833-1839 гг.). СПб., 1910. С.12 (прил.).

73

валка польскай зямлі, што "не толькі ў Полацку, але i ва ўсёй Літве ўсе справы ва ўсіх судах у XVII ст. вяліся на рускай мове, што гады адзначаліся ад стварэння (свету. - А.Ф.) па грэцкаму вылічэнню, што цэрквы ix былі звычайна будаваны алтаром наўсход". У іншым месцыянасцвярджала, што "не атрымала ніводнага вяршка польскай зямлі, a ўзяла тое, што самі палякі называюць Чырвонай Русею. Што тычыцца Літвы, дык яна ніколі не была Польшчай"1. Падобным чынам выказваліся і вышэйшыя царскія чыноўнікі. Граф Безбародзька, напрыклад, даводзіў вярхоўнаму правіцелю Літвы князю М. Рэпніну, што "сяляне ў Літве i ў нас адну мову i звычаі ў суседстве маюць"2. Пачынаючы вывучаць тэрыторыю, расійскія даследчыкі ў канцы XVIII -пачатку XIX ст. адзначалі, што ў Беларусі i Літве жылі "палякі i літва, рымска-каталіцкага закона, з якіх малая колькасць грэчаскага веравызнання, іншыяуніяты", расіяне, латышы, татары i яўрэі3. Вызначэнне нацыянальнай прыналежнасці адукаванага чалавека было ў той час звязана з дзяржавай, канфесіяй i тэрыторыяй, дзе нарадзіўся. Рэч Паспалітая інакш называлася "Польшчай", таму жыхароў на ўсёй тэрыторыі гэтай былой дзяржавы нярэдка вызначалі як "палякаў". Насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага лічылася "літоўскім". 3 іншага боку, "літоўцамі" называлі жыхароў "Літвы", даякой адносілі тэрыторыю Міншчыны, Віленшчыны i Гродзеншчыны. Тэрмін "беларусы" ўжывалі да насельніцтва "Беларусі", пад якой разу­мелі толькі Віцебшчыну i Магілёўшчыну.

Шляхта Беларусі i Літвы вызначала сваю нацыянальную прыналежнасць як "польскую". Яна не вылучала сябе з польскай культуры i карысталася польскай мовай. Такая самаідэнтыфікацыя шляхты ўзмацнілася ў час падзелаў Рэчы Паспалітай i далучэння да Расійскай імперыі. Яна старалася адрозніваць сябе ад рускіх чыноўнікаў, вайскоўцаў, новых землеўладальнікаў. У меншай ступені гэта тычылася магнатаў, якія (як i руская арыстакратыя) былі даволі касмапалітычнымі, імкнуліся даеўрапейскай культуры і карысталіся французскай мовай.

3 канца XVI 11 ст. у фармул ярных спісах чыноўнікаў, духавенства была графа: "якой нацыі". Ураджэнцы Беларусі адказвалі - "беларускай", a Літвы - літоўскай". I калі этнічных літоўцаў на Ковеншчыне звалі "жмудзінамі", то на Віленшчыне i Гродзеншчыне - "літоўцамі". Так называлі на гэтай тэрыторыі i беларусаў. Напрыклад, у спісе чыноўнікаў-базыльян Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай епархіі за 1815 г. чатыры чалавекі назваліся "ўраджэнцамі літоўскімі", 14 - аднеслі сябе да "літоўскай нацыі", два - да "польскай", адзін – да "беларускай", адзін - "ураджэнец валынскі" i адзін - "ураджэнец самагіцкі"4.

Нацыянальнае самавызначэнне было абцяжарана канфесіянальным аспектам. Парэлігійнаму крытэрыю католікаў i уніятаў называлі "палякамі", а праваслаўных i старавераў - "рускімі". Пры змяненні веравызначэння мяняліся прозвішчаі нацыянальная прыналежнасць чалавека. Асабліва яскрава гэта назіралася пры пераходах з нехрысціянскіх канфесій у хрысціянскія і наадварот. У чэрвені 1820 г., напрыклад, у парафіяльным касцёле мястэчка

__________________

1 ЦьвікевічА. "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX - пачатку ХХв. С.Ю.

2 Там жа. С 11.

3 Плещеева. Обозрение Российской империи в нынешнем ея новоустроенном состоянии. СПб., 1790. С.95,96; Зябловскій Е. Землеописание Российской империи для всех состояний. СП6., 1810. С.89,115.

4 Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. 1701-1839. СПб. 1907.Т.2. С.695.

74

 

Ула прыняў каталіцтва рабін Маісей Шнеерсон, які пры хрышчэнні атры-маў імя Ляон Юлевіч. У сувязі з пераходам у 1818 г. з каталіцтва ў іудаізм Людвіка Кестовіч стала Дворай Абрамавай1.

Пра нацыянальнае самавызначэнне ў першай палове XIX ст. непісьменнага сялянства гаварыць не даводзіцца. Сяляне часцей за ўсё называлі сябе "тутэйшымі", або "мужыкамі", і даволі скептычна ставіліся да спроб вызначаць ix як рускіх ці беларусаў2.

У акрэслены перыяд царскі ўрад яшчэ не праводзіў мэтанакіраванай палітыкі русіфікацыі ў беларуска-літоўскіх губернях. Для ажыццяўлення русіфікацыі патрабавалася значна большая колькасць рускіх чыноўнікаў, настаўнікаў з добрым валоданнем рускай мовай, праваслаўных святароў i манахаў для місіянерскай дзейнасці. Такіх людзей не хапала i ва ўнутраных губер­нях імперыі. Да таго ж у гэты час Расія вяла бясконцыя войны, таму вырашэнне нацыянальных праблем у вызначаны перыяд царскі ўрад пускаў у асноўным на самацёк.

Абмежаванні ўводзіліся толькі ў адносінах да аднаго народа - яўрэяў. У часы Рэчы Паспалітай яўрэі не былі запрыгонены i не атрымалі права сяліцца на зямлі. У выніку гэтага яны прывыклі пастаянна перамяшчацца i займацца часовай дзейнасцю. Гэта з'ява супярэчыла парадкам у Расійскай дзяржаве, дзе ўсе саслоўі рэгістраваліся i пражывалі ў адным канкрэтным месцы. Асноўная частка яўрэйскага насельніцтва жыла ў гарадах i таму запісвалася у лік мяшчан або купцоў. Каб забяспечыць паступленне падаткаў, урад пакінуў кагал у якасці органа абшчыннага яўрэйскага самакіравання.

Царскія ўлады імкнуліся зберагчы інтарэсы свайго карэннага насельніцтва. Калі яўрэйскія купцы пачалі канкурыраваць з маскоўскімі, то Кацярына II указам ад 23 снежня 1791 г. забараніла яўрэям запісвацца ў купецтва ва ўнутраных расійскіх гарадах. Яўрэі атрымалі дазвол жыць толькі у i Беларусі i Наварасійскім краі. 3 гэтага указа пачалося фарміраванне "мяжь. аселасці" яўрэйскага насельніцтва3.

Новы закон - "Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў" ад 9 снежня 1804 г. - захоўваў мяжу аселасці, адмяняў падвоены падатак з фабрыкантаў, рамеснікаў i землеўладальнікаў. Выбарчыя пасады ў гарадскім самакіраванні, было дазволена займаць толькі адукаваным яўрэям, якія ведалі рускую, польскую або нямецкую мову. Па гандлёвых справах яўрэі маглі прыяз-джаць ва ўнутраныя губерні, але толькі па асобных пашпартах. "Палажэн­не..." прадугледжвала новую дыскрымінацыйную меру - ссяленне да 1 студзеня 1808 г. яўрэйскага сельскага насельніцтва ў гарады i мястэчкі. Гэта акцыя мела цяжкія наступствы для яўрэяў, паколькі многія з ix гублялі сродкі для існавання (арэнду зямлі, корчмаў i т.д.). Пастаўленыя ў безвыходнае становішча, некаторыя яўрэйскія сем'і з Магілёўскай, Віцебскай губерня; прасілі перасяліць ix у Наварасійскі край для заняткаў земляробства, у многія распрадавалі маёмасць i выязджалі тайна4. Але i ў дадзеным выпадк; палітыка ўрада, як вынікае з вышэйсказанага, абмяжоўвала хутчэй саслоўныя, а не нацыянальныя правы.

______________

1 НГАБ у Мінску, ф.1781, воп.З, спр.51, арк.101; РДГА у С.-Пецярбургу, ф.821, воп.15 спр.801,арк.9адв.

2Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895. С.5.

3КлиерД. Значение евреев Белоруссии в истории еврейского народа Российской имперга (1772-1855) // Наш радавод. Кн.4 (Частка 3). Гродна, 1992. С.610,611.

4Канделъ Ф. Очерки времен и событий. 4.2. С.12,23,24, 27,88,89.

75

На працягу 1772 - 1825 гг. канфесіянальная і нацыянальная палітыка царскага ўрада ў беларуска-літоўскіх губернях не была выразна акрэслена. Канкрэтныя праявы гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад патрабаванняў часу або суб'ектыўнага меркавання імператараў. Аднак нязменнай заставалася яе сутнасць: замацаванне Расіі на новадалучаных землях, усталяванне пануючай ролі праваслаўя на гэтай тэрыторыі, падпарадкаванне ўсіх катэгорый мясцовага насельніцтва ўладзе расійскіх імператараў.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 129 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Новыя органы i рэжым улады| Вайна 1812 г. i Беларусь

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)