Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст. | Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. | Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя | Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя | Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя | Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці | Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг. | Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь | Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні | Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел |


Читайте также:
  1. Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную
  2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
  3. Знешняя палітыка РБ у 1990-2000-я гг.
  4. Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада
  5. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі.
  6. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
  7. Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі.

Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі.

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы.

1. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.);

2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.);

3. Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з’явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.

Перадумовамі беларусізацыі сталі развіццё рыначных адносін у эканоміцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г. д.), яе ўздым, што стварыла эканамічную базу для іншых рэформ; палітычная амністыя 1923 года для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады; першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР (сакавік 1924 г.); пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў (БДУ і інш.).

Асноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуліраваны VII з’ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 года. 15 ліпеня 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Яна прадугледжвала наступныя напрамкі: развіццё беларускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, вышэйшых навучальных устаноў з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкіх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР раўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы – беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 года большасць складалі беларусы (80,6%), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксама саюзнымі рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася руская мова.

Выключнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі.

Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 годзе быў адкрыты БДУ, у 1922 годзе – Інбелкульт, які ў студзені 1929 года быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У.І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР – У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 года каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання.

Была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Акрамя БДУ, пачалі дзейнічаць БПІ, Горацкі земляробчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут, педагагічныя інстытуты ў абласных цэнтрах

Практыкавалася вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічую партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу. Гэта называлася палітыкай карэнізацыі. Ставілася задача адбіраць прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на тую ці іншую пасаду не па нацыянальнай прыкмеце – беларус-не беларус – а па дзелавых якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу валоданню беларускай і рускай мовамі.

Ажыццяўляўся перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага і кааператыўнага апаратаў на беларускую мову. Агульны тэрмін для перавода справаводства на беларускую мову для ўсіх устаноў вызначаўся ў 3 гады. Ужо да 1927 года каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай, да 48% павысілася ўдзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў. Першымі за адзін год (да ліпеня 1925 г.) перайшлі на беларускую мову кіраўніцтва справамі ЦВК і СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзема.

Пашырыўся выпуск газет, часопісаў, кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”. Развівалася беларуская літаратура. Пачаў дзейнічаць шэраг літаратурных аб’яднанняў, акрамя пісьменнікаў старэйшага пакалення, з’явіўся шэраг маладых паэтаў і празаікаў.

Актывізіравался краязнаўчая работа. У раёнах ствараліся краязнаўчыя таварыствы, пачаўся выпуск часопіса “Наш край”.

Але з 1929 года палітыка беларусізацыі пачала згортвацца.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 195 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
БССР у гады новай эканамічнай палітыкі| Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)