Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Антыпрыгонніцкі рух сялян

Гістарыяграфія 2 страница | Гістарыяграфія 3 страница | Гістарыяграфія 4 страница | Гістарыяграфія 5 страница | Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Новыя органы i рэжым улады | Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада | Вайна 1812 г. i Беларусь | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. | Грамадскі рух у 30-50-я гг. |


Читайте также:
  1. Змены ў рабочым і сялянскім руху
  2. Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян
  3. Сялянскія хваляванні

Сялянскі рух, які з'яўляўся адным з найважнейшых фактараў разлажэння i крызісу прыгонніцтва, у першай палове XIX ст. узрастаў. Гэта ў першую чаргу было выклікана ўзмацненнем феадальна-прыгонніцкага ўціску, што знайшло сваё адлюстраванне ў павелічэнні феадальных павіннасцей, захопе ці скарачэнні сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на горшыя, неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, ператварэнні вольных людзей у прыгонных, у жорсткім абыходжанні з імі памешчыкаў, аканомаў, арандатараў казённых маёнткаў (пасэсараў). Узмацненню феадальнага прыгнёту сялянства аказвала ўсё больш рашучы адпор.

Формы сялянскага руху былі разнастайныя: скаргі, "іскі аб волі", адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі, падпалы панскіх i дзяржаўных будынкаў, супраціўленне землеўласнікам, аканомам, пасэсарам, а таксама паліцыі i войску, забойства памешчыкаў, ix служачых.

Сялянства не абмяжоўвалася барацьбой за змякчэнне прыгонніцкага ўціску. Яно ішло значна далей - выступала за поўную ліквідацыю прыгоннай залежнасці. У першай палове XIX ст. у Беларусі, як i ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, барацьба прыгонных за "волю" з'яўлялася вядучым кірункам сялянскага руху. У апошнія перадрэформенныя гады назіраўся рост выступленняў сялян за знішчэнне прыгону, вольных людзей - за зям-

______________

1Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.59; Улащик Н.Н. Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1958. Таллин, 1959. С. 262, 267, 272-274, 276-277; Короткевич А.Т., Лысенко М.Г. Инвентарный вопрос в Восточной Белоруссии в период кризиса крепостничества // Уч. зап. Полоцк, гос. пед. ин-та. 1958. Вып.1. С.50-62.

111

лю ў сувязі з выгнаннем ix з маёнткаў. Масавы антыпрыгонніцкі рух сялянства аказваў істотнае ўздзеянне на памешчыкаў i палітыку ўрада. Барацьба сялян стрымлівала імкненне першых да бязмежнага павелічэння феадальных павіннасцей, a іншы раз прымушала змякчаць прыгонніцкі ўціск, ідучы на ўступкі. Супраціўленне сялянства сур'ёзна тармазіла панскую каланізацыю на ўскраіны Расійскай імперыі1.

Хваляванні сялян у 1800-1839 гг.2 У гэтыя гады ў Беларусі зафіксавана (акрамя ўцёкаў) 160 выступленняў сялян. Імі было ахоплена 147 маёнткаў, звыш 200 паселішчаў у 40 паветах3. 3 адзначаных маёнткаў 109 з'яўляліся панскімі i 31 - дзяржаўны4. У 37 выпадках для падаўлення сялянскіх хваляванняў выклікалася войска. Найбольшая колькасць выступленняў сялян (44) прыпадае на 1818-1823 гг. У 1830- 1832 гг. адбылося 18 хваляванняў, у 1812-1814 гг. i 1833-1835 гг. - па 13, у 1803-1805 гг. - 12. Шэраг сялянскіх выступленняў вылучаўся ўпартасцю і вялікім напалам барацьбы: 28 хваляванняў працягваліся больш за два гады. У некаторых з ix сяляне змагаліся з уладальнікамі маёнткаў і ўладамі на працягу многіх гадоў5.

Сялянства супраціўлялася ўзмацненню феадальна-прыгонніцкага ўціску, змагалася з панскім самавольствам. Як ужо адзначалася, пратэст ся­лян выяўляўся ў розных формах. Найбольш пашыранай пасіўнай формай сялянскага руху ў Беларусі ў разгледжаны час з'яўляліся прашэнні, скаргі, а таксама "іскі аб волі" ці змяншэнні памераў павіннасцей. Усіх ix, паводле далека не поўных даных, улічана 83. Пераважная большасць (56) зыходзіла з панскіх маёнткаў6. Скаргі падаваліся губернатару, маршалку, пракурору, іншы раз - у Правячы Сенат або на імя цара. У ix сяляне ўказвалі на цяжар павіннасцей, частыя перасяленні, катаванні, якія ўчынялі над імі памешчыкі i арандатары маёнткаў. Як правіла, скаргі прызнаваліся несправядлівымі, a скаржнікі сурова караліся. Асабліва жорсткая расправа была з тымі, хто праяўляў упартасць у адстойванні сваіх патрабаванняў. Скаргі адлюстроўвалі наіўную веру сялян у тое, што ўлады і цар могуць выступіць у ix абарону, супраць непамернай эксплуатацыі і бясчынстваў землеўласнікаў, ix аканомаў, пасэсараў.

Калектыўныя "іскі аб волі" ці змяншэнні велічыні павіннасцей падавалі панскія сяляне мястэчак i некаторых вёсак, якія раней з'яўляліся мяшчанамі або дзяржаўнымі сялянамі. Ix хваляванні былі найбольш значнымі ся-

_______________

1 История крестьянства России с древнейших времен до 1917 г. М., 1993. Т.З.С.419,424.

2У адзначаны перыяд назіраўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які ў 40-50-я гг. XIX ст. прывёў да крызісу феадальных адносін. Гэта пакладзена ў аснову перыядызацыі сялянскага руху ў Беларусі ў 1800-1860 гг.

3 У сучасных граніцах Беларусі ўлічаны і сялянскія выступленні ў паветах, цэнтры якіх знаходзяцца за яе межамі.

4Чатыры маёнткі належалі царкве, адзін - манастыру. У двух выпадках саслоўная прыналежнасць уладальнікаў маёнткаў у крыніцах не вызначана.

5Падлічана па: Крестьянское движение в России в 1796-1825 гг.: Сб. документов / Под ред. С.Н. Валка. М., 1961. С.840-910; Крестьянское движение в России в 1826-1849 гг.: Сб. документов / Под ред. А.В.Предтеченского. М., 1961. С.704-759; Мельцер МД. Из истории крестьянского движения в Белоруссии в 1-й четверти XIX века // Уч.зап. Белгосуниверситета. Сер. ист. 1950. Вып.10. С.67-87; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.) // Уч.зап. Полоцк. гос.пед. ин-та. 1958. Вып.П. С.4-11; Игнатович И.М. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. М., 1963. С.70-72, 82-83, 95-96, 354-374, 422-429; УлащикНЛ. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.417-436; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С. 103-ПО, 117-119,121,123,126-150,155-158,169,184,186.

6 Там жа.

112

лянскімі выступленнямі гэтага перыяду i нярэдка працягваліся шмат гадоў. Сяляне або адмаўляліся выконваць паншчынныя i іншыя павіннасці, спасылаючыся на тое, што яны вольныя, або патрабавалі выканання павіннасцей згодна з інвентарамі маёнткаў XVIII ст., г.зн. у меншых памерах. У "ісках аб волі" сяляне даказвалі сваё свабоднае паходжанне ці незаконнае запрыгоньванне ix памешчыкамі, нярэдка спасылаліся ў агульнай форме на велікакняжацкія або каралеўскія указы, канстытуцыйныя акты, іншыя як быццам існуючыя дакументы.

Як актыўная форма сялянскай барацьбы найбольшае распаўсюджанне ў Беларусі атрымала адмова ад выканання ўзросшых феадальных павіннасцей, перш за ўсё паншчыны, а таксама распараджэнняў памешчыкаў, аканомаў, пасэсараў, мясцовых улад. Паводле звестак адзначаных вышэй крыніц, такія хваляванні адбыліся ў 75 маёнтках Беларускага рэгіёна. Сяляне звычайна спасылаліся на інвентары панскіх уладанняў, зазначаючы, што патрабаванні ix уладальнікаў перавышаюць памер павіннасцей, прадугледжаны гэтымі дакументамі. У асобных выпадках яны патрабавалі пераводу з панш­чыны на грашовы аброк. Часта такія выступленні адбываліся ў здадзеных у арэнду маёнтках, дзе сяляне пратэставалі супраць вымаганняў арандатараў. Асабліва значныя хваляванні супраць выканання феадальных павіннасцей адбыліся ў 1808-1809 гг. у Слуцкім, Ігуменскім i Рэчыцкім паветах Мінскай губерні1.

Хваляванні ў беларускай вёсцы не заціхалі i ў час вайны 1812 г. Сяляне выступалі супраць памешчыкаў, у першую чаргу апалячаных, у якіх яны ба-чылі прыхільнікаў Напалеона i сваіх спрадвечных прыгнятальнікаў. Акадэмік Я. Тарле адзначыў, што Беларусь у ліпені i жніўні 1812 г. была ахопле-на бурнымі сялянскімі хваляваннямі, якія месцамі пераходзілі ў адкрытыя паўстанні. Памешчыкі ў паніцы беглі ў Вільню, Віцебск, Магілёў, Мінск, прасілі ўзброенай дапамогі супраць сялян, а таксама аб правядзенні карных экспедыцый2. У прыватнасці, у Віцебскай губерні сялянскі рух назіраўся ў Полацкім, Гарадоцкім, Суражскім паветах. Тут мноства сялян перастала падпарадкоўвацца сваім уладальнікам, выганяла ix з маёнткаў, граміла сядзібы, разбірала панскую маёмасць. Земская (сельская) паліцыя не магла ix уціхамірыць3.

Пасля вайны беларускія сяляне, якія зведалі цяжар акупацыі i ўдзельнічалі ў барацьбе супраць французаў, спадзяваліся атрымаць вызваленне ад прыгоннай залежнасці, чакалі, што ўрад палепшыць ix становішча. Аднак прыгнёт, павіннасці павялічваліся. Імкнучыся кампенсаваць прынесеныя вайной страты i ўзняць разбураную гаспадарку, памешчыкі ўзмацнілі прыгонніцкую эксплуатацыю сялян. Апрача таго, апалячаныя памешчыкі, якія падтрымлівалі Напалеона, помсцілі сваім прыгонным за ix удзел у вызваленчай вайне. Нездавальненне i абурэнне сялян выявіліся ў масавых вы­ступлениях, колькасць якіх асабліва ўзрасла ў канцы другога - пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XIX ст.

У 1800 - 1839 гг. у Беларусі былі зафіксаваны i сялянскія выступленні, што праяўляліся ў рэзкіх, наступальных формах: забойства памешчыкаў, ix аканомаў i арандатараў маёнткаў - 10 выпадкаў, разгром маёнткаў, падпалы будынкаў - 8, напад на памешчыкаў, пасэсараў - 4. Характэрна, што 9 з 10 за-

_____________

1 Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.107-109.

2 Тарле Е.В, Нашествие Наполеона на Россию. 1812 год. М., 1938. С.175.

3 Игнатович И.И. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. С.84.

113

бойстваў, усе разгромы маёнткаў і падпалы будынкаў адбыліся ў панскай вёсцы.

Сяляне часта ўцякалі ад сваіх прыгнятальнікаў. У час неўраджаяў i голаду гэта сацыяльная з'ява набывала масавы характар. У прыватнасці, у сувязі з неўраджаем збожжа i голадам тысячы сялян Магілёўскай i Віцебскай губерняў у 1822-1824 гг. накіраваліся ў суседнія Смаленскую, Кіеўскую i Baлынскую губерні. Віцебскія памешчыкі звярнуліся да міністра ўнутраных спраў з просьбай прыняць рашучыя меры супраць уцёкаў сялян, якія, паводле ix слоў, "уцякаюць бесперастанку, не толькі па адным, але сем'ямі i цэлымі вёскамі". Пытанне аб уцёках усходнебеларускіх сялян разглядалася на пасяджэнні Камітэта міністраў. Царскі ўрад у 1822 г. задаволіў хадайніцтва памешчыкаў усходніх паветаў Беларусі аб вяртанні гэтых сялян ix уладальнікам. У канцылярыі гродзенскага губернатара ў 1813 - 1839 гг. таксама налічвалася да 160 спраў аб уцёках прыгонных1.

Сялянскія хваляванні ў 1840 - 1860 гг. 3 павелічэннем памераў паншчыны, узмацненнем панскага прыгнёту i свавольства ва ўмовах крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы сялянскі рух значна ўзрос. За гэтыя гады ў Беларусі адзначана (акрамя ўцёкаў) 350 выступленняў сялян, якія ахапілі 330 маёнткаў, 380 паселішчаў у 39 паветах. 3 гэтых маёнткаў 307 былі панскія, 17 - дзяржаўныя i 6 належалі царкве. Такім чынам, абсалютная болыпасць сялянскіх хваляванняў прыпадае на панскія ўладанні. 32 выступленні падаўлены ваеннай сілай. Наибольшая колькасць выступленняў (90) назіралася перад адменай прыгону - у 1858-1860 гг. Як i раней, многія хваляванні сялян вылучаліся ўпартасцю i вялікім напалам барацьбы: 20 выступленняў працягваліся болын чым два гады. Некаторыя сяляне змагаліся з памешчыкамі i ўладамі шмат гадоў2. Самай распаўсюджанай формай сялянскага руху ў Беларусі ў 40-50-я гг. XIX ст. заставаліся прашэнні, скаргі, колькасць якіх намнога ўзрасла. Сяляне падавалі таксама "іскі аб волі" або змяншэнні велічыні павіннасцей. Усіх ix згодна са звесткамі названых вышэй крыніц

_____________

1 Крестьянское движение в России в 1796-1825 гг. С.896; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.124-125; Игнатович И.М. Крестьянское движение в России в первой четверти XIX века. С.447; Мельцер МД. Из истории крестьянского движения в Белоруссии в 1-й четверти XIX века. С.75.

2Падлічана па: Крестьянское движение в России в 1826-1849 гг. С.762-813;Крестьянское движение в России в 1850-1856 гг.: Сб. документов / Под ред. СБ. Окуня. М., 1962. С.684-731; Крестьянское движение в России в 1857 - мае 1861 гг.: Сб. документов / Под ред. СБ. Окуня и К.В. Сивкова. М., 1963. С.570-679; Гесэн У. Барацьба сялянства на Беларусі напярэдадні 19 лютага 1861 г. // Савецкая краіна. 1932. №6. С.23-26; Мельцэр М.Д. Да гісторыі сялянскага руху на тэрыторыі Беларусі перад сялянскай рэформай 1861 года // Вуч. зап. Сер. гіст. 1948. Вып.6. С. 10—21; Палонскі A. Сялянскі рух у Гродзенскай губ. перад рэформай 1861 г.: 36. навуковых работ. Мн., 1952. С.28-37,41-46; Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года (1832-1857 гг.) // Уч. зап. Сер. обществ, наук. Вильнюс, 1954. Т.І. С.129, 143-145, 149; Короткевич А.Т. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества// Уч. зап. Минской партшколы. 1957. Вып. 1. С. 122-124,130,132; Дружинин Н.М. Государственные крестьяне и реформа П.Д. Киселева. Т.2. С.502-503; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.). С.15,17-22; Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн., 1958. С. 52-59; Фірсава Е.І. Сялянскі рух на Беларусі ў 40-50-я гады XIX стагоддзя // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1960. №1. С.58, 60, 62, 64-65; Лазутка СА. Революционная ситуация в Литве 1859-1862 гг. М., 1961. С.83-87; Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С. 440-442, 444-445; Конюхова ТА. Крестьянское движение в государственной деревне Виленской и Ковенской губерний в период реформы П.Д.Киселева (1840-1857 гг.) // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1966. Таллин, 1971.С.415-418;Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.177-190, 215-216, 220-222, 242-256, 26,0-262.

114

зафіксавана 152, у тым ліку апошніх - 19. Абсалютная большасць выступ-ленняў (144) прыпадала на панскія маёнткі. Важна падкрэсліць, што прыведзеныя лічбы далека не поўныя. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць той факт, што па канцылярыі гродзенскага губернатара з канца 40-50-х гг. XIX ст. захавалася каля 400 епраў аб сялянскіх скаргах. У справах канцылярыі віцебскага губернатара за 1843-1858 гг. маецца да 80 розных скаргаў сялян. Колькасць ix асабліва павялічылася пасля апавяшчэння 20 лістапада 1857 г. рэскрыпта цара на імя віленскага генерал-губернатара У. Назімава аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці. Прашэнні, скаргі, "іскі аб волі" падаваліся павятовым уладам, у губернскія i цэнтральныя устано­ви, часам - на імя цара. Але ўсе прашэнні пераходзілі ў найніжэйшыя інстанцыі, пападалі да мясцовых улад, якія каралі сялян, саджалі ў турму1.

Пошукі волі, імкненне вызваліцца ад прыгоннай залежнасці, панскай улады былі характэрнай рысай сялянскага руху ў Беларусі ў гэты перыяд. Сялянства прагна прыслухоўвалася да чутак аб волі, горача ўспрымала весткі аб сялянскіх хваляваннях у суседніх рэгіёнах, рэвалюцыйных падзеях на Захадзе. Пошукі волі ўсё часцей становяцца падставай для выступленняў беларускіх сялян. Некаторыя з ix працягваліся гадамі. Нярэдка сяляне патрабавалі пераводу ix з паншчыны на аброк ці перадачы ў казённае ведамства. Такія патрабаванні адзначаны ў 12 маёнтках2.

Як i раней, масавай формай сялянскага пратэсту з'яўляліся ўцёкі. У перадрэформеннае дваццацігоддзе толькі злоўленых збеглых па кожнай з заходніх губерняў штогод налічвалася па некалькі соцень чалавек, a ў час голаду i іншых бедстваў колькасць ix значна павялічвалася. У Віленскай губерні ў пачатку 40-х гг. кожны год паліцыя затрымлівала ад 1700 да 2000 i больш уцекачоў. У Гродзенскай губерні у 1855 г. было затрымана 900 збеглых, у 1856 г. - 1082. Каля 3/4 ix з'яўляліся мясцовымі панскімі сялянамі, што ўцякалі ад сваіх уладальнікаў з-за катаванняў i голаду3. Паводле няпоўных даных, у Магілёўскай губерні ў 1855 г. затрымана 786 збеглых сялян, у 1857 г. -10164.

Часта ўцёкі сялян былі выкліканы чуткамі аб дараванні волі, перадачы ix у казну. У жніўні-верасні 1841 г. каля 1200 панскіх сялян Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі маёнткі і з сем'ямі, рухомай маёмасцю накіраваліся ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губерні i Бесарабію. Масавыя ўцёкі ix былі выкліканы чуткамі аб царскім маніфесце, згодна з якім перасяленцы на поўдні быццам бы атрымаюць волю, зямлю, пэўныя льготы. 3 гэтай нагоды ў адзначаным годзе прыгонныя ўцякалі таксама з суседняга Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Для затрымання збеглых былі пасланы воінскія каманды. Большую частку сялян затрымалі ў Чарнігаўскай губерні. Арганізатары ўцёкаў былі пакараны шпіцрутэнамі, высланы на катар-гу або ў арыштанцкія роты. Многія сяляне, якія ўдзельнічалі ў самавольным перасяленні, былі высечаны розгамі. Аднак уцёкі працягваліся. У 1845 г. у сувязі з неўраджаем, голадам i пагалоскай аб магчымасці пазбавіцца ад пры-

_____________

1 Гісторыя Беларускай ССР. Т.1. С.562; Чепко В.В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в. С.179,180.

2 Падлічана паводле даных адзначаных вышэй крыніц.

3 Улащик Н.Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. С.447.

4 Шпаков М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилевской губ. С.563.

115

гоннай залежнасці беларускія сяляне самавольна масава накіраваліся на Каўказ1.

У выніку частых неўраджаяў невыносным было становішча сялян Віцебскай губерні. У сярэдзіне 40-х гг. неўраджаі тут працягваліся тры гады запар. Шырокае распаўсюджанне атрымалі чуткі, што сам цар даруе волю сялянам i што тыя з ix, хто адпрацуе тры гады на будаўніцтве Мікалаеўскай чыгункі, будуць вызвалены ад прыгоннай залежнасці і паселены за межамі губерні, якую як неўраджайную ўлады мяркуюць запусціць пад лес. Пад ix уздзеяннем у сакавіку - маі 1847 г. хваляванні ахапілі да 10 тыс. віцебскіх ся­лян. У Дрысенскім, Себежскім, Полацкім, Лепельскім і іншых паветах прыгонныя ўцякалі ў Пецярбург спачатку асобнымі сем'ямі, невялікімі групамі, а затым рушылі цэлымі вёскамі, вялікімі партыямі ў некалькі соцень чалавек. Мясцовыя ўлады з дапамогай паліцыі беспаспяхова спрабавалі спыніць гэты паток уцекачоў. Сяляне, узброеныя дубінамі, косамі, сякерамі, пікамі, стрэльбамі, уступалі ў сутычкі, з якіх нярэдка выходзілі пераможцамі, i накіроўваліся далей. Для спынення хваляванняў віцебскіх сялян i расправы над імі былі выкарыстаны значныя воінскія сілы. Пасланыя войскі затры-малі сялян, супраціўленне ix было злом лена. Усяго з уцёкаў вернута 6 тыс. чалавек. Звыш i 00 з ix аддалі пад ваенны суд, каля 4 тыс. высеклі розгамі2.

Масавы рух сялян Віцебскай губерні ў 1847 г. з'яўляўся адным з найбуйнейшых сялянскіх выступленняў у Расіі 40-х гг. XIX ст. Ён адрозніваецца ад звычайных уцёкаў сялян як па маштабах, так i па сваім характары. Тысячныя натоўпы аб'яднаных збеглых прыгонных ператвараліся ў атрады паўстанцаў, што са зброяй у руках змагаліся супраць царскіх войскаў i паліцыі. Рух віцебскіх сялян паўплываў на сялян іншых мясцовасцей Бела­русь У 1847 - 1848 гг. многія з ix у Магілёўскай, Мінскай i Віленскай губернях уцякалі ад сваіх памешчыкаў на пабудову той жа Мікалаеўскай чыгункі3.

Сярод актыўных формаў барацьбы сялян па-ранейшаму найбольш пашыранымі з'яўляліся масавыя адмовы ад выканання павіннасцей i распараджэнняў памешчыкаў, аканомаў, мясцовых улад. Выступленні такога тыпу выяўлены ў 146 маёнтках. Пераважная болыпасць адмоў ад выканання павіннасцей (69 з 88) была накіравана выключна супраць адбывання паншчыны. Нярэдкахваляванні набывалі ўпарты, працяглы характар i ўсё часцей заканчваліся сутычкамі з прадстаўнікамі мясцовай улады, паліцыяй i вой­скам.

3 другой паловы 40-х гг. XIX ст. сялянскі рух у Беларусі ўзмацніўся так-сама з увядзеннем у панскіх уладаннях абавязковых інвентароў. Такое хва-ляванне ўспыхнула ў красавіку 1856 г. у Гомельскім маёнтку князя Паскевіча, дзе мелася каля 40 тыс. сялян. Інвентары тут не аблегчылі становішча прыгонных, павіннасці ix засталіся ранейшымі. Сярод сялян шэрагу вёсак распаўсюдзіліся чуткі, што інвентары хлуслівыя, і яны адмовіліся

__________

1 Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гг. (по материалам Могилевской губ.). С.12—14; Мельцэр М.Д. Да гісторыі сялянскага руху на тэрыторыі Беларусі перад сялянскай рэформай 1861 года. С.12.

2 Короткевич АЛ. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества. С. 126-129; Слупский Ф, О волнениях крестьян Витебской губ. // Памятная книжка Витебской губ. на 1866 год. Витебск, 1866. С.110—117.

3 Короткевич А.Т. Антифеодальное крестьянское движение в Витебской губ. в период кризиса крепостничества С. 129; Лысенко М.Г. Крестьянское движение в Восточной Белоруссии в 1825-1860 гт. (по материалам Могилевской губ.). С.14; Неупокоев В. Крестьянские волнения в помещичьей деревне Литвы накануне объявления рескрипта от 20 ноября 1857 года (1832-1857 гг.). С.139.

117

адбываць паншчыну, плаціць аброк, падпарадкоўвацца мясцовым уладам. У маёнтак былі накіраваны два батальёны войскаў, i з дапамогай экзекуцый хваляванне спынілі1. У некаторых месцах увядзенне інвентароў суправаджалася скарачэннем сялянскіх надзелаў, павелічэннем павіннасцей. Абеззямеленне сялян пры правядзенні інвентарнай рэформы зафіксавана ў дзевяці панскіх уладаннях. 3 абвастрэннем класавай барацьбы ў беларускай вёсцы пачасціліся забойствы i замахі на памешчыкаў, аканомаў, арандатараў, якія выяўлены адпаведна па 25 i 15 маёнтках.

Спецыфічнай формай сялянскай барацьбы з'яўляўся так званы рух цвярозасці, які напярэдадні адмены прыгону ахапіў большасць губерняў краіны i асаблівага размаху дасягнуў у Заходняй Беларусі i Літве. Сяляне добраахвотна адмаўляліся ад ужывання спіртных напіткаў. У Віленскай i Гродзенскай губернях рух пачаўся ў жніўні-верасні 1858 г., a ў наступным годзе ім было ахоплена тут 428,6 тыс. чалавек, або палова насельніцтва. Асноўную масу яго ўдзельнікаў складала сялянства2. Рух быў накіраваны супраць памешчыкаў - уладальнікаў вінакурань; адкупшчыкаў, феадальнай дзяржавы i карчмароў. Яго вынікам з'яўлялася ліквідацыя ў пачатку 60-х гг. у заходніх губернях акцызна-адкупной сістэмы вінакурства i замена апошняй новай акцызнай сістэмай.

Такім чынам, у першай палове XIX ст. у Беларусі адзначалася ўзмацненне сялянскага руху. Многія выступленні вызначаліся вялікай актыўнасцю, масавасцю i вастрынёй. Сялянскі рух натхняўся ідэяй вызвалення ад прыгоннай залежнасці. Разам з тым, як i ў папярэдні перыяд, ён характарызаваўся распыленасцю, лакальнасцю, слабай арганізаванасцю, адсутнасцю выразных палітычных пазіцый, што абумовіла яго няўдачу.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 150 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян| Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)