Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асвета. Навука. Друк. Бібліятэкі

Гістарыяграфія 5 страница | Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі | Новыя органы i рэжым улады | Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада | Вайна 1812 г. i Беларусь | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. | Грамадскі рух у 30-50-я гг. | Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян | Антыпрыгонніцкі рух сялян | Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль |


Читайте также:
  1. Адукацыя і навука.
  2. Адукацыя і навука.
  3. Асвета. Навука. Друк
  4. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі.
  5. Літаратура. Друк. Мастацтва
  6. У.1. Гісторыя як навука. Прадмет і аб’ект гісторыі.

На час далучэння да Расійскай імперыі Беларусь мела багаты культурна-гістарычны вопыт i сталыя культурныя традыцыі, якія складваліся на працягу стагоддзяў. Уключэнне ў новы дзяржаўны арганізм, які ў сваю чаргу вызначаўся ўласнымі, здаўна выпрацаванымі, культурнымі здабыткамі, не магло не паўплываць на далейшае культурнае развіццё Беларускага краю.

На канец XVIII - першую палову XIX ст. прыпадае пачатковы этап но­вых, пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай, узаемадносін паміж культурамі Беларусі i Расіі. На пярэднім плане гэтых даволі складаных i неадназначных узаемаадносін апынуліся такія ўжо сфарміраваныя культурныя плыні, як шляхецкая культура Беларусі i руская дваранская імперская культура. Шмат у чым гэтыя культуры былі роўнавялікія, найперш па ўзроўню развіцця. Да XIX ст. яны прыйшлі значна абноўленымі бурнымі працэсамі еўрапеізацыі, узбагачаныя ідэямі i ідэаламі эпохі Асветніцтва, аднак мелі розны культурны вопыт, арыентацыі i традыцыі.

Злучаныя ў межах адзінай дзяржаўнай прасторы, яны апынуліся ў няроўным становішчы: як культура народа скаронага i народа пануючага. Роўнавялікасць параджала ўзаемаразуменне i ўзаемапрыцягненне, рознасць выклікала непаразуменні i супрацьстаянне. Гэтыя тэндэнцыі вызначалі развіццё ўсіх сфер культурнага жыцця краю, асабліва народнай асветы.

Адукацыя ў канцы XVIII- пачатку XIXст. Першы даволi моцны ўплыў з расійскага боку адчулі навучальныя ўстановы ўсходніх зямель Беларусі, далучаных да Расіі ў 1772 г. На Магілёўшчыне i Віцебшчыне працягвала існаваць сфарміраваная на працягу стагоддзяў сістэма шляхецкай адукацыі, якую не паспелі закрануць рэвалюцыйныя рэформы Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Мсціславе, Оршы, Дзінабургу дзейнічалі езуіцкія калегіумы, у Сянно i Сакольніках - францысканскія, у Віцебску - піярская, у Талачыне - базыльянская, у Забелах - дамініканская школы1. Стан навучання ў ix закансерваваўся на ўзроўні за-вяршэння рэформы С. Канарскага. Вучоба тут пачыналася з засваення лацінскай мовы i польскай граматыкі, уключала знаёмства са Свяшчэннай гісторыяй, арыфметыкай, геаграфіяй i заканчвалася для тых нямногіх, каму шанцавала адолець кніжную мудрасць, азнаямленнем з логікай, метафізікай, фізікай, хіміяй, астраноміяй, механікай i філасофіяй. Навучанне вялося на лацінскай i польскай мовах. Выкладаліся замежныя еўрапейскія мовы, а таксама, у якасці факультатыўнай, мова руская2.

_____________

1 Рукапісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (далей - PA ВУ), Р 2. Кс - 554.

2Там жа.

138

У канцы 1780 - пачатку 1790-хгг. на Віцебшчыне і Магілёўшчыне пачалі працаваць рускія народныя вучылішчы, якія ствараліся тады па волі Кацярыны П на абшарах усёй імперыі: у губернскіх цэнтрах - галоўныя чатырохкласныя, у павятовых - малыя двухкласныя. На тэрыторыі беларускіх губерняў галоўныя народныя вучылішчы былі адкрыты ў Магілёве i Віцебску, малыя - у Полацку, Оршы, Чавусах, Мсціславе, Копысі, Чэрыкаве, Веліжы i Невелі.

Рускія народныя вучылішчы былі навучальнымі ўстановамі асветніцкага тыпу, закліканыя выхоўваць маладыя пакаленні ў духу агульначалавечых i грамадзянскіх, патрыятычных дабрачыннасцей. Ствараліся яны па ўзору прускіх i аўстрыйскіх школ1, пад кіраўніцтвам зацверджанай у 1782 г. імпе-ратрыцай Камісіі па ўсталяванню народных школ. Народныя школы адчынілі дзверы для прадстаўнікоў усіх саслоўяў, практыкавалі сумеснае навучанне хлопчыкаў i дзяўчынак. На ўсходзе Беларусі яны ствараліся як альтэрнатыва мясцовым традыцыйным прыкляштарным калегіумам. Навучанне ў ix было бясплатным. Рускія настаўнікі гэтых школ у болынасці былі добра падрыхтаваныя прафесійна i вызначаліся шчырай прыхільнасцю справе пашырэння асветы i ідэалаў Асветніцтва2.

Але Расія ў той час рабіла толькі першыя крокі ў напрамку да стварэння дзяржаўнай сістэмы адукацыі i не мела такіх трывалых традыцый у гэтай сферы, як Рэч Паспалітая. Таму рускія народныя вучылішчы ў Беларусі не маглі стаць моцнымі канкурэнтамі для прыкляштарных вучылішч, тым больш што давалі агульнаадукацыйныя веды ў значна меншым аб'ёме. 3 гэ­тай прычыны беларуская шляхта не спяшалася аддаваць сваіх дзяцей у новыя навучальныя ўстановы. Навучанне ў народных вучылішчах вялося на рускай мове, што таксама не магло задаволіць шляхту, якая працягвала захоўваць арыентацыю на каталіцка-шляхецкае і польскамоўнае выхаванне. Паводле звестак рэвізіі навучальных устаноў Віцебскай і Магілёўскай губерняў 1802 г., у прыкляштарных вучылішчах Усходняй Беларусі (за вы-ключэннем Забельскай дамініканскай калегіі, якую тая рэвізія абмінула) налічвалася 846 вучняў, у тым ліку ў езуіцкіх калегіумах - 7013. Колькасць жа вучняў народных школ складала 614 чалавек, сярод якіх былі пераважна дзеці рускіх чыноўнікаў, канцылярыстаў, афіцэраў i салдат, а таксама - у значна меншай колькасці - сыны i дочкі мясцовых мяшчан4.

Шляхта аддавала перавагу мясцовым традыцыйным павучальным установам, што расійскія ўлады на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. разглядалі як шкодную для інтарэсаў імперыі шляхецкую "схільнасць да манаскага выхавання". Па сутнасці гэта была не толькі праява законаў культурнай інерцыі, але i форма супрацьдзеяння наступу новай улады на традыцыі і звычаі шляхецкай культурнай прасторы5.

Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай да стракатай сеткі ўсходнебеларускіх сярэдніх навучальных устаноў, што належалі розным манаскім ордэнам, а таксама Расійскай дзяржаве, далучыліся школы, якія

____________

1 Рождественский С.В. Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения. 1802-1902. С.14-16.

2 Пасэ У. Рускія народныя школы ў Беларусі ў канцы XVIII стагоддяя //Народная асвета. 1962, №5. 86-89; Дорошевич Э.К. Философия энохи Просвещения в Белоруссии. Мн.,1971. С.151—157; Мальдзіс. А. I. На скрыжаванні славянскіх уплываў. Мн., 1980. С. 273-277.

3РАВУ,Р. 2. Кс - 554, арк. 2.

4 РАВУ, Р. 2, Кс - 55 арк. 45-48.

5Кузняева С. Віцебскікалегіум на пачатку XIX ст. (паматэрыялахрэвізііВ.М.Севяргіна)// Віцебскі сшытак. 1995. №1. С. 32-35.

139

дзеці рускіх чыноўнікаў, канцылярыстаў, афіцэраў i салдат, а таксама - у значна меншай колькасці - сыны i дочкі мясцовых мяшчан1.

Шляхта аддавала перавагу мясцовым традыцыйным навучальным уста-новам, што расійскія ўлады на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. разглядалі як шкодную для інтарэсаў імперыі шляхецкую "схільнасць да манаскага выхавання". Па сутнасці гэта была не толькі праява законаў культурнай інерцыі, але i форма супрацьдзеяння наступу новай улады на традыцыі i звычаі шляхецкай культурнай прасторы2.

Пасля другога i трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай да стракатай сеткі ўсходнебеларускіх сярэдніх навучальных устаноў, што належалі розным манаскім ордэнам, а таксама Расійскай дзяржаве, далучыліся школы, якія працавалі ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусі пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Гэта былі акадэмічныя акруговыя школы ў Гродне, Мінску, Брэсце i Навагрудку (апошнюю ўтрымлівалі дамінікане) i акадэмічныя павятовыя - у Нясвіжы, Слуцку, Бабруйску, Пінску, Мазыры, Слоніме, Вішневе, Ваўкавыску, Халопенічах, Драгічыне, Паставах. Апрача ix існавалі прыкляштарныя вучылішчы, дзе навучанне вялося па праграмах i падручніках Адукацыйнай камісіі: піярскія - у Лідзе, Шчучыне i Лужках; базыльянскія - у Жыровічах, Барунах, Беразвечы, Свержані; дамініканская - у Чашніках, місіянерская - у Лыскаве, а таксама пратэстанцкія школы ў Слуцку, якія пазбеглі дзяржаўнага дыктату.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай дзейнасць Адукацыйнай камісіі - першага ў Еўропе міністэрства народнай асветы - была спынена. Створаная расійскім урадам спецыяльная камісія спрабавала ўносіць карэктывы ў праграмы акадэмічных школ, цэнзуравала i нават канфіскоўвала падрыхтаваныя Адукацыйнай камісіяй падручнікі, дзе знаходзіла "погляды, манархічнаму складу праўлення супрацьлеглыя"3.

Да сярэдніх навучальных устаноў тагачаснай Беларусі адносіліся яшчэ некалькі невялікіх прыватных пансіёнаў у Магілёўскай i Віцебскай губернях, нязначная колькасць стараверскіх, а таксама шмат яўрэйскіх рэлігійных школ: хедараў i ешываў, якія забяспечвалі рабінамі не толькі Бе­ларусь, Літву i Полыпчу, але i Заходнюю Еўропу4.

Такім быў стан асветы ў Беларусі напярэдадні царавання імператара Аляксандра I, калі ў Расіі пачала ажыццяўляцца кардынальная рэформа на­роднай адукацыі.

Віленская навучальная акруга ў першай трэці XIX ст. Рэформа прадугледжвала стварэнне дзяржаўнай, свецкай сістэмы адукацыі i рыхтавалася з улікам вопыту былой Рэчы Паспалітай i заходнееўрапейскіх краін5. Яна распачалася ў 1802 г. са стварэння Міністэрства народнай асветы Расіі. Краіна была падзелена на шэсць навучальных акруг на чале з універсітэтамі. У 1803 г. Галоўная Літоўская школа атрымала статус імператарскага Віленскага універсітэта, які ўзначаліў новаўтвораную Віленскую навучальную акругу. У падпарадкаванне апошняй увайшлі навучальныя ўстановы Вілен-

____________

1 РА ВУ, Р. 2, Кс - 55 арк. 45-48.

2Кузняева С. Віцебскі калегіум на пачатку XIX ст. (па матэрыялах рэвізіі В.М.Севяргіна) // Віцебскі сшытак. 1995. №1. С 32-35.

3Крачковский Ю.Ф. Исторический обзор деятельности Виленского учебного округа. 1803-1903. Вильно, 1906. С. 35 - 36.

4 Дубнов СМ. История хасидского раскола на основании первоначальных источников, печатных и рукописных // Восход. 1890. №2. С. 103.

5 Truchim S. Współpraca polsko-rosyjska nad organiacjóą szkolnictwa rosyjskiego w początkach XIX w. Lódz, 1960.

140

скай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай, Кіеўскай (пазней вылучаныя з акругі), Валынскай, Падольскай губерняў i з 1810 г. Беластоцкай вобласці. Куратарам акругі быў прызначаны князь А. Чартарыйскі, адзін з членаў рэфарматарскай каманды "маладых сяброў" Аляксандра I.

Віленскай навучальнай акрузе было дазволена кіравацца не агульнарасійскім статутам наву-чальных устаноў, а асобным, які ўлічваў багаты вопыт дзейнасці Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, расійская дзяржава прызнавала заслугі скасаванай камісіі ў галіне стварэння сістэмы асветы, падпарадкаванай дзяржаўным інтарэсам. Разумеючы, што культурная інкарпарацыя новадалучаных зямель патрабуе часу, a фарсіраванне можа выклікаць моцнае супрацьдзеянне шляхты, небяспечнае для імперыі, рускія ўлады дазволілі захаваць польскую мову як асноўную мову навучання ў Віленскім універсітэце i школах.

Кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі здолела дамагчыся значных поспехаў у правядзенні рэформы. Яно ўсталявала кантроль над навучальнымі ўстановамі розных тыпаў (у тым ліку i прыватнымі, колькасць якіх у Беларусі ў адзначаны перыяд павялічылася), спрыяла ўвядзенню адзіных праграм i патрабаванняў да якасці навучання. Высокай адукаванасцю вызначаўся настаўніцкі корпус акругі, што забяспечвалася намаганнямі Віленскага універсітэта, які рыхтаваў настаўнікаў для навучальных устаноў.

Дзякуючы кіраўніцтву акругі, на яе абшарах усталявалася трохступенная сістэма народнай адукацыі. Яна прадугледжвала існаванне прыходскіх i павятовых вучылішч, а таксама гімназій. Заснаваныя ў губернскіх гарадах, у тым ліку ў Беларусі, сямікласныя гімназіі мелі больш шырокія праграмы навучання, чым чатырохкласныя расійскія. 3 імі магла раўняцца толькі маскоўская універсітэцкая гімназія1. Шэраг мясцовых вучылішч набылі статус гімназій другога разраду2.

Гімназіі, павятовыя i прыходскія вучылішчы на беларускіх землях ствараліся, як правіла, на базе наяўных школ. Аднак у першай трэці XIX ст. было заснавана i нямала новых, галоўным чынам першапачатковых вучылішч, у тым ліку ланкастарскіх - бясплатных школ для бедных, дзе навучанне вялося па вельмі папулярнай тады ў Еўропе сістэме англійскага педагога Дж. Ланкастара. Вялікай папулярнасці такіх школ у Расійскай імперыі

_______________

1 Новоселов А. Ревизия профессором Сенковским белорусских училищ в 1826 г. // Журнал Министерства народного просвещения. 1872. №4. С. 185.

2 Пастухова З.А. Среднее образование в дореволюционной Белоруссии. Мн., 1963. С. 5.

141

спрыяла праца першага ланкастарскага вучылішча, заснаванага ў 1819 г. у Гомелі на сродкі графа М.Румянцава англічанінам Я.Гердам. У 1820-1830-я гг. у Беларусі працавала больш за 20 ланкастарскіх школ. У 1819 г. у Гомелі і ў 1821 г. у Гродне была арганізавана падрыхтоўка настаўнікаў для ланкастарскіх школ рэгіёна1.

Імкненне кіраўніцтва Віленскай навучальнай акругі ўсталяваць кантроль над навучальнымі ўстановамі сутыкнулася з рашучым супрацьдзеяннем на ўсходзе Беларусі з боку езуітаў, якія бачылі ў дзеяннях Віленскага універсітэта выразныя праявы рэвалюцыйнай "універсітэцкай пугачоўшчыны"2 i ўпарта адмаўляліся падпарадкоўвацца універсітэцкім патрабаванням. На працягу некалькі гадоў яны дамагаліся ад расійскіх улад прызнання аўтаноміі езуіцкіх школ ад кіраўніцтва акругі i ў пачатку 1812 г. гэтай мэты дасягнулі. Рашэннем урада Полацкі езуіцкі калегіум атрымаў статус акадэміі з правамі i прывілеямі універсітэта, у падпарадкаванне якой увайшлі ўсе езуіцкія школы Расійскай імперыі.

На нейкі час Полацк ператварыўся ў сапраўдную сталіцу езуітаў. У По-лацкую акадэмію, дзе працавалі факультэты тэалагічны, моўны, вольных мастацтваў, а навучанне вялося па-польску, пачала сцякацца шляхецкая моладзь - галоўным чынам сыны кансерватыўна настроенай шляхты, не задаволенай новаўвядзеннямі ў галіне асветы. Колькасць навучэнцаў акадэміі павялічвалася з года ў год: у 1809 г. - 318 чалавек, у 1818 г. - 529, a ў 1820 г. - каля 7003. Акадэмія мела багатую бібліятэку i ўласную друкарню, у 1818 г. i ў пачатку 1820 г. выдавала часопіс "Miesięcznik Połocki". У хуткім часе, аднак, расійскія ўлады перагледзелі свае адносіны да езуіцкага ордэна, i ў 1820 г. езуіты былі выгнаны з Расіі, а ix навучальныя ўстановы ў Беларусі перайшлі пад за-гад іншых каталіцкіх ордэнаў. Полацкая акадэмія была перададзена піярам i атрымала статус вышэйшага вучылішча.

3 цягам часу ўсё большую насцярожанасць з боку ўлад выклікалі таксама Віленская навучальная акруга i Віленскі універсітэт. Яго намаганнямі на абшарах заходніх новадалучаных зямель стваралася трывалая сістэма дзяржаўнай свецкай адукацыі, якая між тым спрыяла не толькі замацоўванню культурнай адметнасці шляхты, але i культывавала гэту адасобленасць, а таксама вельмі небяспечную для імперыі шляхецкую нядобранадзейнасць. Небяспечную тым больш, што паколькасці школ i навучэнцаў Віленская ак­руга з'яўлялася яўным лідэрам сярод навучальных акруг Расіі. У пачатку 1820-х гг. у яе установах набывала веды 30,2 % усёй вучнёўскай моладзі Расійскай дзяржавы4.

Віленскі універсітэт, у сваю чаргу, быў самай буйной вышэйшай наву­чальнай установай імперыі i самым аўтарытэтным культурным i навуковым цэнтрам зямель былога ВКЛ. Само яго існаванне, пасля гвалтоўнага разбурэння Рэчы Паспалітай, азначала ў вачах шляхты захаванне пэўнай культур­най стабільнасці і дазваляла адчуваць сябе "палякамі без Польшчы"5. Да таго ж Віленскі універсітэт вызначаўся высокім узроўнем навучання i даваў вышэйшую адукацыю еўрапейскага тыпу. Колькасць яго навучэнцаў стабільна ўзра-

____________

1 НГА РБ, ф. 3157, воп. 1. спр. 85,167,179; НГА РБ у Гродне, ф.1. воп.1. спр. 1801; Кузняева С, ФілатаваА. Ланкастарскія школы на Беларусі//Настаўніцкая газета. 1992.15 жн.

2Beauvois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1803-1832. T. 2. Szkoły podstawowe i średnie. Rzym; Lublin, 1991. S. 164.

3Taм жa.S.165-167.

4Там жа. S.253.

5BruknerA. Dzeje kultury polskiej. Kraków, 1931. T.3. S. 261.

142

стала. У1808 г. тут вывучалася 300 студэнтаў, у 1824 г. - 900, у 1830 г. - 1300 (у той час у самым старэйшым i буйным расійскім універсітэце — Маскоўскім налічваласяў 1808 г. каля 160, a ў 1824 i 1830 гг. - некалькі больш за 800 студэнтаў)1.

Віленскі універсітэт меў чатыры факультэты: маральна-палітычных навук, літаратуры i вольных мастацтваў, фізіка-матэматычны i медыцынскі. Высокім быў прафесійны ўзровень прафесараў. Тут у розныя часы выкладалі такія вядомыя вучоныя, як астраном Я.Снядэцкі (рэктар універсітэта ў 1806- 1815 гг.) i яго брат выдатны натураліст А.Снядэцкі, вя­домыя медыкі I.Франк i Г.Балнус, мастакі Ф.Смуглевіч i Я.Рустэм, гісторыкі І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лялевель i многія іншыя. Пры універсітэце працавалі медыцынская, ветэрынарная, агранамічная школы, абсерваторыя, навуковы калектыў аднаго з багацейшых у Еўропе батанічнага сада, універсітэцкі i заалагічны музеі, багатая бібліятэка, клінікі i аптэка, а таксама друкарня, якая з 1805 г. выпускала штомесячны навукова-літаратурны часопіс "Dziennik Wileński", аў 1816 г. "Wiadomości Brukowe" - орган таварыства вольналюбіва настроеных выкладчыкаў, на старонках якога вя-лася вострая палеміка з полацкімі езуітамі.

Пасля таго як А.Чартарыйскі быў адхілены ад кіраўніцтва Віленскай на-вучальнай акругі, яго пасаду заняў прадстаўнік афіцыйнага Пецярбурга М.Навасільцаў. У навучальных установах Віленскай акругі было пашырана вывучэнне рускай мовы, гісторыі i літаратуры. Школы i вучылішчы Магілёўскай i Віцебскай губерняў былі перададзены ў падпарадкаванне Пецярбургскай навучальнай акругі i перайшлі на рускую мову выкладання. У хуткім часе яны вылучыліся ў асобную Беларускую навучальную акругу. Разгром паўстання 1830-1831 гг. прыспешыў "карэннае вырашэйне" праб-лем, звязаных з Віленскай навучальнай акругай. У 1832 г. бліскучы Віленскі універсітэт быў закрыты як "рассаднік вальнадумства", а замест яго ў Вільні былі створаны медыка-хірургічная i духоўная рымска-каталіцкая акадэміі. У пачатку 1840-х гг. яны былі пераведзены адпаведна ў Кіеў i Пецярбург.

Стан асветы ў 1830-1850-я гг. Беларуская навучальная акруга праіснавала да 1850 г., калі навучальныя ўстановы Беларусі зпоў былі падзелены паміж Віленскай i Пецярбургскай навучальнымі акругамі. У гэты перыяд праводзіліся ў жыццё патраоаванні мікалаеўскага школьнага статута 1828 г. Ён зафіксаваў існаванне трохступеннай сістэмы сярэдняй адукацыі, але больш жорстка, чым раней, замацоўваў саслоўны прынцып адукацыі. Гімназіі прызначаліся толькі для дваранства i чыноўніцтва, павятовыя вучылішчы - для мяшчан, купцоў i рамеснікаў, прыходскія - для ніжэйшых саслоўяў.

Гэта сістэма была прыстасавана для рускага грамадства. Яна не ўлічвала асаблівасці Беларусі, дзе большую частку мяшчан i купцоў складалі прад-

_________

1 BeauvoisD. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1803-1832. T. l.Uniwersitet Wileński. Rzym; Lublin, 1991. S. 275 -276.

143

стаўнікі яўрэйскага насельніцтва, для якога былі не прыдатнымі хрысціянскія навучальныя установы, а вялікая колькасць шляхты не мела сродкаў i магчымасцей аддаваць дзяцей у гімназіі. Да таго ж у той час пачалося планавае знішчэнне прыкляштарных вучылішч. Многія малалетнія беларускія шляхціцы вымушаны былі задавальняцца набыццём адукацыі ў прыходскіх i бясплатных ланкастарскіх школах разам з аднадворцамі i мяшчанамі ці карыстацца паслугамі танных хатніх настаўнікаў, такіх жа бедных, як i ix вучні1.

Кіраўніцтва Беларускай навучальнай акругі неаднаразова звярталася да ўлад з просьбай дазволіць дзецям небагатых шляхціцаў атрымліваць адукацыю у мясцовых прыходскіх вучылішчах i выдаткаваць ім грашовую дапамогу2. Але расійская асвета пакутавала на хранічны недахоп сродкаў. 3 гэтай прычыны ў 1830-1840-я гг. рабіліся спробы перавесці павятовыя вучылішчы на танную ланкастарскую сістэму, a ў 1839 г. была закрыта Віцебская настаўніцкая семінарыя, якая праіснавала пяць гадоў. 3 гэтай жа пры­чыны не здзейсніўся намер усталяваць у Оршы Беларускі ліцэй3, хаця ідэя стварэння ў Беларусі напаўвышэйшай ці вышэйшай навучальнай установы як аплота "рускага пачатку" на далучаных землях ухвалялася ўладамі.

Менавіта русіфікацыя асветы на беларускіх землях складала галоўную мэту дзейнасці расійскіх улад у адносінах да мясцовых навучальных устаноў. Між тым у Беларускай навучальнай акрузе яўна не хапала настаўнікаў, якія свабодна валодалі рускай мовай. Да таго ж закрыццё Віленскага універсітэта пазбавіла акруговыя школы прытоку новых прафесійных настаўніцкіх кадраў. Таму першы папячыцель акругі Р. Карташэўскі шмат

_____________

1 Шпилевский П.М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992, С. 212.

2 НГАРБ, ф. 3157, воп. 1, спр. 13, арк. 108.

3Касмылёў В.С., Да гісторыі вышэйшых навучальных устаноў на Беларусі // Наш радавод. Кн.З.Ч. 2. Гродна, 1991. С. 347-351.

144

зрабіў для таго, каб выпускнікі гімназій Беларусі маглі атрымаць вышэйшую адукацыю ў рускіх сталічных універсітэтах i вярнуцца на радзіму настаўнікамі. Гэтыя педагогі, як правіла, ужо былі носьбітамі рускай культу­ры, здабыткі якой актыўна прапагандавалі.

У той час русіфікатарскія павевы закранулі i прыватныя школы Бела­русі у тым ліку і вельмі папулярныя тады жаночыя пансіёны. Абавязковым патрабаваннем да ўладальнікаў пансіёнаў было валоданне рускай мовай. Вучылішчнае начальства ў другой трэці XIX ст. дэманстратыўна падтрымлівала нешматлікія ў Беларусі прыватныя жаночыя ўстановы рускай арыентацыі. Такія, напрыклад, як дзявочы пансіён, які існаваў з 1825 г. у Прапойску, a ў 1832 г. быў перанесены ў Магілёў1. 3 канца 1830-х гг. у Беларусі пачалі стварацца дзяржаўныя жаночыя пансіёны ў Мінску, Гродне, Магілёве, Віцебску, Полацку. У 1841 г. у Беластоку пачаў дзейнічаць дзяржаўны інстытут высакародных дзяўчат2.

У 1840-1850-я гг. улады паспрабавалі ўсталяваць кантроль над дзейнасцю шматлікіх яўрэйскіх рэлігійных навучальных устаноў. У асяроддзі літвакоў (так заўжды называлі сябе яўрэі Беларусі i Літвы) здаўна рупліва захоўваліся тысячагадовыя рэлігійныя i культурна-побытавыя традыцыі, вялікая ўвага надавалася рэлігійнаму выхаванню i адукацыі, сістэма якой была выдатна распрацавана i выпрабавана на працягу стагоддзяў. Праз навучанне ў меламедаў i ў хедарах праходзіла ўсё яўрэйскае мужчынскае насельніцтва. Найбольш здольныя да навук юнакі мелі магчымасць працягваць адукацыю ў ешывах, якіх было нямала ў Беларусі. Найбольш папулярнымі ў той час лічыліся сусветна вядомыя Валожынская i Мірская ешывы.

У час царавання Мікалая I рускае заканадаўства, абмежавальнае ў сваёй аснове, у адносінах да яўрэяў стала яшчэ больш жорсткім i рэпрэсіўным. Галоўнай прычынай такіх адносін расійскай дзяржавы да іншавернага іудзейскага насельніцтва, як вызначалі вярхі імперыі, з'яўлялася яго куль­турная ізаляванасць i самаізаляванасць, якія павінны былі быць ліквідаваны. Ва ўрадавых колах быў распрацаваны маштабны план карэннага рэфармавання традыцыйнай яўрэйскай адукацыі. Ён не толькі прадугледжваў стварэнне дзяржаўных навучальных устаноў для яўрэяў з напаўсвецкімі праграмамі навучання, а, па сутнасці, пасягаў на асновы традыцыйнай яўрэйскай рэлігійнай асветы, з якой, на думку афіцыйнага Пецярбурга, неабходна было выцесніць - ні больш, ні менш - вывучэнне Талмуда.

Менавіта таму ў ствараемыя з 1847 г. у губернскіх i павятовых гарадах яўрэйскія казённыя вучылішчы 1-га i 2-га разрадаў яўрэйскія абшчыны накіроўвалі дзяцей, аплакваючы ix як рэкрутаў, i ў такой нязначнай колькасці, каб толькі гэтыя ўрадавыя вучылішчы лічыліся існуючымі3. Вельмі сціплая статыстыка колькасці навучэнцаў казённых яўрэйскіх вучылішч сведчыла: яўрэі дзяржаўныя школы, па сутнасці, байкатавалі i працягвалі аддаваць дзяцей на вучобу да меламедаў. Апошнія, паводле распараджэннк ўрада, павінны былі зарэгістраваць свае школы ў навучальнай акрузе, рэгулярна адсылаць вучылішчнаму начальству спісы вучняў, а таксама здаваць экзамены па рускай i нямецкай мовах. Аднак большасць меламедаў ад такога кантролю вырашыла ўхіліцца, працягваючы вучыць дзяцей па-старому,

___________

1НГА РБ, ф. 3157, воп. 1, спр. 20.

2 Киприанович ГЯ. К истории женского образования в Западной России. Вильно, 191'. С. 6-11.

3НГА РБ, ф 3157, воп.1, арк. 2-7; Марек П. Очерки по истории просвещения в России. М 1909. С. 31.

145

але ўжо тайна. Такім чынам яўрэйства абаранялася ад гвалтоўных наступаў імперскай улады на сваю культурную прастору. Гэта супрацьстаянне ўлады i яўрэйства некалькі паслабела ў пачатку царавання Аляксандра II, калі ўрад пайшоў на адмену некаторых асабліва жорсткіх палажэнняў рэпрэсіўнага расійскага заканадаўства ў адносінах да іудзеяў, адмовіўся ад грубага ўмяшальніцтва ва ўнутранае культурна-рэлігійнае жыццё яўрэяў i ліквідаваў яўрэйскія казённыя вучылішчы.

Пачатак царавання Аляксандра II прынёс новыя павевы ў сістэму народнай адукацыі. У Беларусі адкрываліся новыя гімназіі, быў зроблены крок да пашырэння пачатковай адукацыі, у тым ліку i для сялян - да 1860 г. на беларускіх землях заснавана болын за 100 новых школ для сялянскіх дзяцей1. Узмацнілася цікавасць i да прафесійнай адукацыі - пры гімназіях працягвалі адкрывацца агранамічныя, землямерныя, каморніцка-таксатарскія класы. Плённа працаваў Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі вышэйшая навучальная агранамічная ўстанова, арганізаваная ў 1848 г. на базе створанай у 1840 г. земляробчай школы. Тут вучылася моладзь з усёй Расійскай імперыі. Адзін з яе студэнтаў беларускі шляхціц С. Дышкевіч у канцы 1850-х гг. арганізаваў у Горках першую вядомую на сёння беларускую, таемную, школу, у якой дзеці вучыліся "па букварах i кніжках на беларускай гаворцы"2.

Горы-Горацкі земляробчы інстытут, зразумела, не мог у поўнай меры кампенсаваць адсутнасць у рэгіёне такой шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установы, як універсітэт. Пасля закрыцця Віленскага універсітэта юнакі з Беларусі адпраўляліся па веды ва універсітэты Пецярбурга i Масквы, радзей - у замежныя вышэйшыя навучальныя установи. Тады распачаўся працэс адцягвання з краю лепшых інтэлектуальных сіл, у тым ліку i навуковых.

Аднак гэта не азначала, што навуковыя даследаванні ў Беларусі не вяліся. Важныя пошукі праводзіліся ў Горы-Горацкім інстытуце, а ix вынікі публікаваліся ў "Записках Гори-Горецкого земледельческого института" (1852-1857). Дзякуючы працы таленавітых высокапрафесійных лекараў развівалася медыцынская навука3. У той час Беларусь стала аб'ектам пільнай увагі навукоўцаў, што стымулявала развіццё гістарычных, філалагічных, этнаграфічных даследаванняў.

Станаўленне беларусазнаўства. Першая палова XIX ст. была часам станаўлення навуковага беларусазнаўства, якое ўзнікла як складаная частка маладой тады навукі - славістыкі. Менавіта ў той час распачалося комплекснае даследаванне гісторыі, мовы, матэрыяльнай i духоўнай культуры беларускага этнасу.

Вялікую цікавасць да Беларусі пачынаючы з канца XVIII ст. праяўлялі польскія i рускія даследчыкі, што, несумненна, у значнай ступені тлумачы-лася як настальгічнымі пачуццямі польскага грамадства ў адносінах да бы­лых усходніх тэрыторый падзеленай i такім чынамі знішчанай Рэчы Паспалітай, так i імкненнем Расійскай дзяржавы бліжэй пазнаёмщца з новадалучанымі заходнімі тэрыторыямі. Першыя звесткі пра Беларусь руская на­вука атрымала ад публікацый вынікаў падарожжаў акадэмікаў І.Ляпёхіна i В.Севяргіна,

_____________

1 Асвета i педагагічная думка ў Беларусі. Мн., 1984, с 192.

2 Киселев Г.В, Разыскивается классик. Мн., 1989. С.323-338.

3 Грицкевич В.П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. Мн., 1987. С.146-185.

146

і дзейнасці дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўлялі генеральнае межаванне зямельнага фонду Беларусі.

Сярод першых даследчыкаў старажытнага беларускага пісьменства былі польскія вучоныя Т.Чацкі, С.Ліндэ, рускі бібліёграф В.Сопікаў. Пер­шая спроба даследавання жывой беларускай мовы належала рускаму вучонаму К.Калайдовічу. Беларускія фальклорныя i этнаграфічныя матэрыялы змяшчалі ў сваіх капітальных выданнях выдатныя польскія даследчыкі Л.Галамбёўскі, АТлінскі i рускія навуковыя славутасці І.Снегіроў, А.Афанасьеў. Беларускія фальклорныя запісы, сабраныя мясцовымі энтузіястамі для І.Кірэеўскага, склалі каштоўнейшы рукапісны "Беларускі архіў" знакамітага рускага вучонага.

Беларуссю i беларусамі цікавіліся i вядомыя еўрапейскія славісты. Знакаміты П.Шафарык у той час, калі многія яго калегі, у тым ліку польскія i рускія, вагаліся ў вырашэнні пытання самастойнасці i самабытнасці белару­скага этнасу, у сваёй манументальнай працы "Славянскае народапісанне" (1842) на аснове вядомых яму лінгвістычных i фальклорных даных, "прадказаў існаванне Беларусі, як астраном прадказвае існаванне новай, яшчэ невядомай планеты"1.

Найбольш вялікі i каштоўны уклад у станаўленне i развіццё беларусазнаўства таго часу ўнеслі прадстаўнікі самой Беларусі, тыя яе ўраджэнцы i жыхары, якія распачалі руплівую працу па збіранню вялікага гісторыка-этнаграфічнага, філалагічнага, фальклорнага матэрыялу, а потым i па яго сістэматызацыі i асэнсаванню. Значную дапамогу першым даследчыкам аказвалі праграмы вывучэння народнага жыцця, падрыхтаваныя Віленскім універсітэтам, Міністэрствам народнай асветы Расіі, Рускім геаграфічным таварыствам. Арганізацыю i фінансаванне даследаванняў бралі на сябе Віленскі універсітэт, Варшаўскае таварыства сяброў навук, Расійская Акадэмія навук, Маскоўскае таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, асобныя мецэнаты.

Члены румянцаўскага гуртка, якіх аб'яднаў граф М.Румянцаў, атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі Гомель, арганізавалі самую буйную на той час археаграфічную экспедыцыю па Беларусі з мэтай выяўлення мясцовых дакументальных гістарычных крыніц. Румянцаў фінансаваў складанне i вы-данне "Беларускага архіва" (1824) аднаго з першых беларускіх гісторыкаў І.Грыгаровіча. Князь А.Чартарыйскі аказаў значную дапамогу ўраджэнцу Случчыны З.Даленгу-Хадакоўскаму, чые даследаванні зрабілі моцны ўплыў наразвіццё сусветнай славістыкі, беларусазнаўстваў прыватнасці2.

На фарміраванне даследчыцкіх інтарэсаў піянераў беларусазнаўства ў першай трэці XIX ст. істотна паўплывала новае пакаленне выкладчыкаў Віленскага універсітэта, якія праяўлялі вялікую цікавасць да народазнаўства, а таксама гістарычныя даследаванні прафесараў І.Даніловіча, І.Анацэвіча, М.Баброўскага. Гісторыя, этнаграфія, фальклорныя пошукі былі вельмі папулярныя ў асяроддзі студэнтаў, многія з якіх былі ўраджэнцамі Беларусі. Вывучэннем народнага жыцця актыўна займаліся, напрыклад, віленскія філаматы.

У першай трэці XIX ст. у віленскім i пецярбургскім перыядычным друку з'явіліся першыя публікацыі апісанняў беларускіх народных абрадаў – плён

______________

1 Киселев Г.В. Разыскивается классик. С. 36.

2Козлов В.П. Колумбы российских древностей. М, 1985, с. 31; Каханоўскі Г.А. i інш. Беларуская фалысларыстыка. Эпоха феадалізма. Мн., 1988. С. 38-46; Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна. Мн., 1991. С. 33-34.

147

даследчыцкай працы першых беларускіх аматараў навукі М.Чарноўскай, І.Шыдлоўскага, К.Фалютынскага i інш. У 1840-1850-я гг. колькасць i даследчыкаў, i публікацый па пытаннях беларускай гісторыі, этнаграфіі i фальклору значна павялічылася, што сведчыла пра ўзрастанне цікавасці да беларусазнаўства, найперш сярод адукаванай грамадскасці самой Беларусі. У той час выйшлі ў свет працы беларускіх даследчыкаў, якія сталі этапнымі ў гісторыі развіцця беларускай этнаграфіі i фалькларыстыкі: "Беларусь" (1840) А.Рыпінскага, "Сялянскія песні з-пад Нёмана i Дзвіны"

(1837—1846) Я.Чачота, "Народныя песні пінскага люду" (1851) Р. Зянькевіча, "Апісанне Барысаўскага павета" (1847) Я.Тышкевіча, "Падарожжа па Палессю i беларускаму краю" (1853-1855) i "Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках" (1853—1856) П.Шпілеўскага, "Беларускія народныя песні" (1853) Л.Паўлоўскай, "Беларускія прыказкі i прымаўкі" (1852) I. Насовіча.

Здабыткі пачатковага этапу развіцця беларусазнаўства сведчылі: у першай палове XIX ст. быў закладзены трывалы падмурак вывучэння матэрыяльнай i духоўнай культуры Беларусі. У навуковы ўжытак былі ўведзены значныя i каштоўныя этнаграфічна-фальклорныя i лінгвістычныя матэрыялы, якія прадстаўлялі амаль усе рэгіёны этнічнай Беларусі, зафіксавалі асаблівасці побыту i духоўнага жыцця беларускага сялянства - захавальніка мовы i традыцыйнай культуры i часта незалежна ад суб'ектыўнай пазіцыі аўтараў публікацый яскрава сведчылі аб арыгінальнасці i самастойнасці беларускага этнасу.

Публікацыя этнаграфічных i фальклорных матэрыялаў садзейнічала i таму, што нацыянальныя традыцыі, якія да таго часу захоўваліся на побыта-вым узроўні станавіліся здабыткам усяго беларускага грамадства, а гэта спрыяла ўзмацненню кансалідацыі, працэсаў унутры нацыі. Калі да таго ж прыгадаць, што першыя даследчыкі, прадстаўнікі шляхты i разначынцаў, адносіліся да вывучэння сялянскіх традыцый як да пазнання ўласных куль­турных каранёў, то беларусазнаўства без перабольшвання можна лічыць тым стрыжнем, вакол якога пачалося збіранне культурных сіл народа ў той час, калі распачыналася фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці. Працэс гэты адбываўся ў неспрыяльных гістарычных умовах, вызначаўся маруднасцю і супярэчлівасцю і ў немалой ступені абцяжарваўся шэрагам перашкод, сярод якіх немалае месца займалі праблемы нацыянальнага друку.

Друкарская i бібліятэчная справа. У пачатку XIX ст. у Беларусі дзейнічалі казённыя губернскія друкарні ў Віцебску i Мінску, друкарня рымска-каталіцкай кансісторыі ў Магілёве, друкарня Полацкай езуіцкай акадэміі i прыватныя друкарні ў Гродне, Мінску, Копысі, Шклове, Магілёве, Нясвіжы, Заслаўі, Лядах i Дуёроўне. Пазней узніклі Гродзенская губерн­ская друкарня, друкарня штаба 1-й рускай арміі ў Магілёве і шэраг приват­ных друкарняў. Аднак існаванне апошніх не было стабільным: значная колькасць прыватных друкарняў дзейнічала на працягу кароткага часу i за-

 

крывалася з-за фінансавых цяжкасцей. Усяго ў першай трэці XIX ст. у Бела­руси працавала 36 друкарняў, у тым ліку 30 прыватных, з-пад станкоў якіх выйшла ў свет 725 кніг1.

Большую частку друкаванай прадукцыі ў тагачаснай Беларуси складала рэлігійная літаратура, якую выпускалі каталіцкія і прыватныя яўрэйскія друкарні. Свецкія выданні складалі менш, але яны вызначаліся разнастайнасцю. Гэта была ў асноўным літаратура арыгінальная: мастацкая, медыцынская, сельскагаспадарчая. Кніжная прадукцыя ўсіх друкарняў Беларусі была шматмоўнай. Яна складалася з выданняў на польскай (болыш за палову кніг), лацінскай, яўрэйскай, нямецкай, французскай, італьянскай, латышскай мовах2.

Прыняты ў пачатку царавання Мікалая I новы цэнзурны статут 1826 г. не спрыяў росквіту друкарскай справы ў імперыі, у тым ліку i Беларусі. Новы статут 1828 г. некалькі змякчаў палажэнні папярэдняга, але не закранаў яго рэакцыйнай сутнасці. Таму сітуацыя не палепшылася. Да таго ж пасля задушэння паўстання 1830-1831 гг. расійскія ўлады ўзмацнілі кантроль над усімі сферамі грамадскага жыцця "неблаганадзейных" заходніх губерняў, у тым ліку i над кнігавыдавецкай справай. Менавіта таму ў 1830-1850-я гг. колькасць друкарняў натэрыторыі Беларусі зменшылася да 21, а аб'ём ix прадукцыі, у параўнанні з папярэднім перыядам, знізіўся амаль у тры разы i склаў 278 выданняў3. Спынілі дзейнасць каталіцкія друкарні, былі закрыты многія прыватныя друкарні.

Як i раней, большасць выдадзеных у краі кніг была ў той час польска-моўнай, хаця ў працэнтных адносінах колькасць літаратуры на польскай мове пачала змяншацца. Удзельная ж вага рускіх выданняў паступова ўзрастала. 3 1838 г. губернскія друкарні краю, да якіх у 1834 г. далучылася магілёўская губернская друкарня, пачалі выпускаць "Губернские ведомо­сти" — афіцыйныя газеты мясцовых адміністрацый, якія праіснавалі да 1917 г. У 1840-1850-я гг., калі ў беларускім грамадстве значна ўзмацнілася цікавасць да гісторыі i этнаграфіі краю, на старонках неафіцыйных частак гэтых казённых газет пачалі друкавацца шматлікія матэрыялы па мясцовай гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўству. У 1845 г. па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара А. Сямёнава мінская губернская дру­карня выпусцілаў свет "Збор старажытных грамат i актаў Мінскай губерні". Большая частка твораў беларускіх даследчыкаў гісторыі i народнай культуры выходзіла ў Вільні, a таксама ў Варшаве, Пецярбургу i Маскве. Друкуючы, нягледзячы на шматлікія перашкоды, беларускія матэрыялы i творы беларускіх пісьменнікаў, рускія i польскія выдаўцы i рэдактары аказвалі маладой беларускай культуры неацэнную паслугу. Беларускае слова прыходзіла да чытача пад прыкрыццём польскага ці рускага, надрукаванага адпаведна лацінкай ці кірыліцай.

У 1855-1857 гг., у час аляксандраўскай "адлігі", адбылася вялікая падзея ў гісторыі беларускай літаратуры i беларускага кнігадрукавання. Дзякуючы намаганням мінскіх прыватных кнігадрукароў i кнігагандляроў братоў Бейліных i Ё.Дворца ў Мінску ўбачылі свет творы В.Дуніна-Марцінкевіча “Гапон" (1855), "Цікавішся? - Прачытай!" (1856), "Дудар беларускі" (1857). Гэтыя выданні, як i першая кніга першага класіка новай беларускай літара-туры "Сялянка", надрукаваная ў 1846 г. у Вільні, засведчылі з'яўленне нацы-

_____________

1 Кніга Беларусі. 1517-1917. Зводны каталог. Мн., 1986. С 276.

2 Там жа.

3 Там жа.

148

янальнай беларускай літаратуры і, па сутнасці, сталі на той час адзінымі беларускімі кнігамі, даступнымі чытачам.

Прадукцыя беларускіх друкарняў, з прычыны сваёй малалікасці, не магла поўнасцю насыціць кніжны рынак краю i задаволіць чытацкія патрэбы. Жыхары i дзяржаўныя ўстановы Беларусі куплялі i выпісвалі кнігі i перыёдыку з Пецярбурга, Масквы, Варшавы, Вільні, краін Заходняй Еўропы. Такім жа чынам папаўняліся i фарміраваліся фонды бібліятэчных устаноў Беларускага краю.

Змены, якія адбываліся ў культурным жыцці Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст., закранулі i бібліятэчную справу. Мерапрыемствы па рэарганізацыі асветы ў краі прыводзілі часам да таго, што расфарміроўваліся i распыляліся даволі багатыя, збіраемыя на працягу доўгага часу бібліятэкі навучальных устаноў.

Так здарылася з багацейшай i каштоўнейшай бібліятэкай Віленскага універсітэта, якой карысталася не адно пакаленне студэнтаў беларуска-літоўскага рэгіёна. Пасля закрыцця універсітэта яго бібліятэка, якая налічвала к таму часу 60 тыс. кніг1, была падзелена паміж медыка-хірургічнай i духоўнай акадэміямі ў Вільні i часткова перададзена Бела­рускай навучальнай акрузе, Кіеўскаму i Кракаўскаму універсітэтам. Пасля выгнання езуітаў з Расіі вялікі 40-тысячны кнігазбор бібліятэкі Полацкага калегіума перайшоў, як i вучылішча, да піяраў. Аднак у 1830 г. піярскае вучылішча спыніла сваё існаванне, a бібліятэка, адна з самых багатых у Бела­руси была расфарміравана. Кнігі з яе трапілі у іншыя навучальныя устано­ви Беларусі i у Пецярбург. Да ліку страт неабходна далічыць і знакамітую нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў, у 1/72 г. вывезеную ў Пецярбург. Такі ж лес у 1834 г. напаткаў і дзярэчынскія бібліятэку і архіў Сапегаў.

Аднак гісторыя бібліятэчнай справы ў Беларусі адзначанага часу складалася не толькі са страт, Працягвала папаўняцца новай літаратурай i старадрукамі знакамітая шчорсаўская бібліятэка Храптовічаў. Князь А. Храп-товіч адчыніў дзверы сваёй бібліятэкі для навукоўцаў i сваіх маладых сяброў філаматаў. 3 унікальнымі выданнямі гэтага кнігазбору працавалі Я.Снядэцкі, А.Снядэцкі, І.Лялевель, У.Сыракомля. А.Міцкевіч. Пасля адбывання ссылкі на Урале бібліятэкарам у шчорсаўскай бібліятэцы працаваў Я.Чачот.

У 1830-я гг. актыўна папаўняліся фонды бібліятэк гімназій i вучылішч. Пры гэтым вучылішчнае начальства Беларускай навучальнай акругі імкнулася спрыяць прытоку ў школьныя бібліятэкі рускіх кніг, у першую чаргу твораў рускай літаратуры. Дырэкцыі Віцебскай i Магілёускай гімназій закуплялі кнігі ў пецярбургскіх кнігагандляроў. Для Віцебскай гімназіі ахвяравалі рускія кнігі М.Румянцаў i В.Сянькоўскі. У бібліятэцы

_________________

1 Лекало М.Н. История библиотечного дела в БССР. Мн., 19§6. С. 22.

2 НГА РБ, ф. 3157, воп. 1, спр. 24, арк. 3-4, 20-21,22; Куэняева СА. Русская книга в Белоруссии конца XVIII - середины XIX в. //Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография. Вып.2. Мн., 1983. С.9-10.

149

Мінскай гімназіі ў 1830-я гг. налічвалася поруч з 85 польскімі 79 рускіх кніг1.

Важнымі асяродкамі распаўсюджвання i папулярызацыі рускай літаратуры закліканы былі стаць першыя публічныя бібліятэкі, якія пачалі стварацца з 1830 г. у губернскіх гарадах Беларусі. Ix арганізатары карысталіся паслугамі сталічных кнігавыдаўцоў i кнігагандляроў. Для віцебскай публічнай бібліятэкі выпісваліся кнігі з Пецярбурга, для магілёўскай - з Масквы. У мінскай публічнай бібліятэцы, адкрытай у 1845 г., чытачы маглі знаёміода з лепшымі ўзорамі рускага прыгожага пісьменства2.

Першыя публічныя бібліятэкі ў Беларусі ўзнікалі не без цяжкасцей: не хапала сродкаў, спецыяльна ўладкаваных памяшканняў. Сказвалася i адсутнасць шырокага кола чытачоў менавіта рускай літаратуры, якое к сярэдзіне XIX ст. толькі начало складвацца - найперш дзякуючы намаганням устаноў народнай асветы. Між тым публічныя бібліятэкі ўяўлялі сабой культурныя установы новага тыпу, дэмакратычныя па сваёй сутнасці, i гэта адпавядала патрабаванням таго часу, калі развіццё ўсіх сфер культурнага жыцця пачало падпарадкоўвацца агульнаеўрапейскай тэндэнцыі дэмакратызацыі.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 123 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Гарады i мястэчкі| Фальклор. Літаратура. Мастацтва

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.034 сек.)