Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэформы дзяржаўных інстытутаў i мясцовага кіравання.

Канфесіянальна-нацыянальная палітыка царскага ўрада | Вайна 1812 г. i Беларусь | Палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. | Грамадскі рух у 30-50-я гг. | Сельская гаспадарка. Рэформа П. Кісялёва. Становішча сялян | Антыпрыгонніцкі рух сялян | Прамысловасць. Шляхі зносін. Гандаль | Гарады i мястэчкі | Асвета. Навука. Друк. Бібліятэкі | Фальклор. Літаратура. Мастацтва |


Читайте также:
  1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя

Контррэформы

Сельскае кіраванне. Пытанне аб увядзенні земстваў. Сялянская рэ­форма 1861г. стала важнейшым гістарычным актам прагрэсіўнага значэння. Яна разам з наступнымі дзяржаўнымі рэформамі буржуазнага зместу ўмацавала трывалае становішча Расійскай імперыі сярод буйнейшых сусвет-ных дзяржаў. Таму адмена прыгону ў Расійскай імперыі з'яўлялася рэгіянальнай праявай агульнага гістарычнага працэсу. У той ці іншай форме ў розных краінах адбывалася паступовая ліквідацыя феадальнай залежнасці сялян, у тым ліку прыгонных адносін. У той жа час нельга лічыць рэформу 1861 г. толькі буржуазнай ці прыгонніцкай на падставе таго, што яна ажыццяўлялася царскімі ўладамі i захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Гісторыя не мае прыкладаў адмены прыгону "знізу", i нідзе адначасова не былі цалкам пазбаўлены ўласнасці на зямлю былыя прыгоннікі. Асаблівасцю i адначасова важкім доказам на карысць буржуазнага характару адмены прыгоннага права з'яўляецца i тое, что гэты акт быў першым у шэрагу дзяржаўных пераўтварэнняў у кірунку да пабудовы буржуазнага грамадства. Змяняліся не толькі адносіны паміж сялянамі i памешчыкамі; але i лад сялянскага жыцця. Былыя прыгонныя сяляне атрымалі асабістую волю.

Агульнае палажэнне 19 лютага 1861 г. вызначыла новы парадак кіраван-ня сялянамі на ніжэйшым узроўні. Згодна яму на сялянскіх землях

 

 

ўводзіліся новыя адміністрацыйныя адзінкі - сельскія грамады i воласці, з выбарнымі службовымі асобамі. Як правіла, тыя сяляне, што раней жылі на землях аднаго памешчыка, складалі адну сельскую грамаду, якая на сходзе выбірала сельскага старасту i, па меры неабходнасці, іншых службовых асоб. Сельскія старасты падпарадкоўваліся валасному праўленню, улада якога пашыралася на сялян вёсак, што адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу. На валасных сходах старасты i выбраныя ад сельскай грамады - па адным ад 10 дамоў, выбіралі валаснога старшыню i яго памочнікаў тэрмінам на тры гады.

Колькасць жыхароў у воласці - не менш чым 300 i не болын чым 2000 рэвізскіх душ мужчынскага полу. Наибольшая адлегласць населенага пункта ў воласці да валаснога цэнтра не павінна была перавышаць 13 вёрст1. Сельскія старасты i валасныя праўленні загадвалі галоўным чынам раскладкай i зборам подацей i кантралявалі выкананне сялянамі павіннасцей. Органы сельскай улады выконвалі i некаторыя адміністрацыйныя і паліцэйскія функцыі: аб'яўлялі сялянам законы i распараджэнні ўлад, сачылі за парушэннямі грамадскага парадку. За спраўнае выкананне павіннас-цей i выплату падаткаў сяляне адказвалі на падставе кругавой парукі.

Стараста меў права пакараць вінаватага за нязначныя правіннасці: прызначыць на грамадскую працу тэрмінам да двух дзён, а таксама штраф да аднаго рубля, арышт да двух сутак. Валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове норм i традыцый звычаёвага права. Ён штогод выоіраўся на валасным сходзе. Валасному суду падлягалі маёмасныя спрэчкі паміж сялянамі на суму да 100 руб., а таксама нязначныя правіннасці сялян. Ён мог пакараць вінаватага грамадскай працай да шасці дзён, арыштам да сямі дзён, грашо-вым спагнаннем да трох рублёў, розгамі да 20 удараў.

Уся выбарная адміністрацыя сельскага самакіравання атрымлівала жалаванне ў памерах, вызначаных грамадой. Апрача таго, яна пазбаўлялася ад натуральных павіннасцей і цялесных пакаранняў, а валасны старшыня i члены яго сям'і (да ваеннай рэформы) - ад рэкруцкай павіннасці.

Сяляне i ix грамадскія ўстановы падпарадкоўваліся агульным губернскім i павятовым упраўленням.

Паводле палажэння ад 1 студзеня 1864 г. у паветах i губернях ствараліся выбарныя земскія ўстановы. Яны павінны былі кіраваць мясцовай земскай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва, мясцовай дабрачыннасцю i нават мелі права арганізаваць мясцовую павятовую пошту. Яны маглі весці земскае страхаванне ад пажараў, прымаць меры па ветэрынарнай ахове, дапамагаць у будоўлі цэркваў. Земствы мелі права вызначаць грашовыя зборы на мясцовыя патрэбы i хадайнічаць перад дзяржаўнай адміністрацыяй аб ix задавальненні. Яны былі абавязаны садзейнічаць грамадзянскім i вайсковым уладам у ix мясцовых мерапрыемствах.

У адрозненне ад былых саслоўных органаў кіравання земствы насілі ўсесаслоўны характар. Усе землеўладальнікі, гандляры i прамыслоўцы, якія мелі нерухомую маёмасць вызначанай каштоўнасці, а таксама сельскія гра­мады атрымалі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў - гласных - на павятовыя земскія сходы. Штогод гэтыя сходы пад кіраўніцтвам павятовага кіраўніка дваранства збіраліся на кароткі тэрмін для абмеркавання гаспадарчых i іншых спраў. Павятовы земскі сход выбіраў пастаянна дзейнічую

_______________

1 Сапилов Е.В. Крестьянская реформа в России 1861-1866 гг. (Забытые фрагменты). М., 1998. С. 23.

172

павятовую земскую ўправу ў складзе старшыні і двух членаў. Губернскі земскі сход пад кіраўніцтвам губернскага прадвадзіцеля дваранства таксама штогод збіраўся ў складзе дэпутатаў ад павятовых земскіх сходаў. Губернскі сход выбіраў губернскую земскую ўправу.

Земствы не мелі органаў выканаўчай улады i таму былі абавязаны звяр-тацца i карыстаццаўрадавым адміністрацыйна-паліцэйскім апаратам. Дзейнасць земстваў знаходзілася пад кантролем мясцовай адміністрацыі, губернатараў i Міністэрства ўнутраных спраў. Земствы былі першым рэальным крокам самадзяржаўя на шляху палітычнай перабудовы Расійскай імперыі. Аднак гэта спроба, як i іншыя палітычныя i грамадскія рэформы, што праводзіліся "зверху", мела вельмі абмежаваны характар i ахоплівала далека не ўсю тэрыторыю дзяржавы. Згодна з палажэннем 1864 г. земствы ствараліся ў 33 губернях, прычым не адначасова, а па меры ix падрыхтаванасці, якую вызначаў міністр унутраных спраў. Апошняе з 33 дазволеных губернскіх земстваў пачало дзейнічаць толькі з 1871 г.1

На землі Беларусі, Літвы i Правабярэжнай Украіны палажэнні аб земскай рэформе не распаўсюджваліся. Справа ў тым, што як на выбарах, так i ў земскіх установах асноўнай кіруючай фігурай, паводле задумы ўлад, павінны былі стаць мясцовыя памешчыкі. Аднак пасля паўстання 1863 -1864 гг. царскі ўрад палітычна не давяраў мясцовым памешчыкам "польскага паходжання". Такіх у 1863 г., паводле даных Галоўнага камітэта аб усталяванні сельскага стану, толькі ў Віленскай губерні было 85 %, у Гродзенскай - 95, у Мінскай - 94 %2. Пры выбарах земскіх устаноў менавіта яны надалей ўзялі б ix кіраванне ў свае рукі. Вядома, што для царызму гэта выглядала непрыдатным. Але i на пашырэнне правоў мясцовагасялянства, у першую чаргу павелічэнне вагі сялянскай курыі на выбарах, улады не пайшлі таксама, оо гэта разам з абмежаваннем правоў мясцовых памешчыкаў падрывала асновы дваранскай Расійскай імперыі.

Трэба адзначыць, што рашэнне царскіх улад пакінуць Беларусь па-за сферай дзейнасці земстваў, не выклікала колькі-небудзь прыметнай барацьбы за земствы на месцах. Радыкальныя элементы сярод беларускага дваран­ства былі абяссілены паражэннем паўстання 1863 г., a беларускіх сялян пытанні новых зямельных i маёмасных адносін цікавілі больш, чым пытанні мясцовага самакіравання і лад грамадскага жыцця.

Асаблівасці судовай i гарадской рэформаў. Рэформы ў галіне адукацыі i цэнзуры. Першым крокам да судовай рэформы стала ўвядзенне ў чэр-вені 1860 г. судовых следчых, дзякуючы чаму следчыя справы перайшлі ад паліцыі да судовага ведамства. 17 красавіка 1862 г. былі адменены жорсткія цялесныя пакаранні, у тым ліку кляйменне. 29 верасня 1862 г. Аляксандр II зацвердзіў асноўныя палажэнні судовай рэформы.

Згодна з судовымі статутамі, зацверджанымі Аляксандрам II 20 лістапа-да 1864 г., суд абвяшчаўся публічным i з незалежнымі ад ўрада суддзямі. Незалежнасць суддзяў забяспечвалася ix выбарнасцю, нязменнасцю, забаронай пераводу на іншае месца без асабістай згоды. Кандыдаты на судовыя пасады павінны былі мець адпаведныя адукацыйны i службовы цэнзы. Для ўсіх саслоўяў уводзіўся адзіны акруговы суд. У судовым працэсе прадугледжваўся ўдзел адвакатаў. Дзеля гэтага ствараўся спецыяльны інстытут прысяжных павераных. Яны выконвалі адвакацкія абавязкі ў судовых спра­вах па крымінальных учынках и па грамадзянскіх справах. Калі падсудны не

___________

1 Корнилов А.А. Курс истории России XIX века. М., 1993. С. 312.

2 Зайончковский П.Л. Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г. М, 1958. С. 367.

173

меў магчымасці заплаціць прысяжнаму паверанаму за яго паслугі, суд вызначаў бясплатнага абаронцу. Пытанне аб вінаватасці падсуднага вырашала калегія з 12 прысяжных засядацеляў, якіх выбіралі па жэрабю з "мясцовых абывацеляў усіх саслоўяў".

Для разгляду дробных злачынстваў i нязначных па памерах іскаў быў створаны міравы суд ca спрошчаным судаводствам. Міравыя суддзі выбіраліся на земскіх і гарадскіх сходах гласных. Для кандыдатаў на гэту пасаду быў вызначаны ўзроставы (не маладзей за 26 гадоў), маёмасны i адукацыйны цэнзы. Тэрыторыя, падсудная міравому суду, складала міравы ўчастак - звычайна валасцей. Рашэнні міравых суддзяў маглі быць апратэставаны ў павятовы суд міравых суддзяў.

Найбольш важныя справы разглядалі акруговыя суды, якія падзяляліся на грамадзянскія i крымінальныя. Склад акруговага суда назначаўся імператарам па прадстаўленню міністра юстыцыі. Апеляцыйнай інстанцыяй для акруговых судоў служылі судовыя палаты, якія стаялі на чале судовых акругоў. Вышэйшай судовай інстанцыяй прызначаўся Сенат. Увядзенне судо­вых статутаў пачалося ў 1866 г. са стварэння судовых акругоў Пецярбургскай i Маскоўскай судовых палат.

Судовая рэформа была значным крокам на шляху да правазога грамадства i нават лічыцца найбольш "радыкальнай" з усіх рэформаў 60-70-х гг.1 Але яна была непаслядоўнай, праводзілася не на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і захоўвала некаторыя старыя элементы, у прыватнасці нормы звычаёвага права.

Судовая рэформа ў Беларусі была праведзена са значным спазненнем i адступленнямі ад палажэння 1864 г. У 1872 г. тут был i ўведзены міравыя суды. Аднак беларускія губерні не мелі земскіх устаноў, на якіх, згодна з палажэннем 1864 г., выбіраліся міравыя суддзі. Таму на гэтыя пасады міністрам юстыцыі назначаліся тыя, у чыёй палітычнай надзейнасці была ўпэўнена мясцовая адміністрацыя. Такім чынам, судовая рэформа ў Беларусі была пазбаўлена адной з істотных адзнак - выбарнасці суддзяў.

Акруговыя суды, судовыя палаты, пракуратура i адвакатура ў асобах прысяжных павераных у беларускіх губернях таксама былі ўведзены ca спазненнем, ужо пасля значнага звужэння царызмам судовай рэформы 1864 г. Толькі ў 1883 г. былаўтворана Віленская судовая палата, якая стаяла на чале акруговых судоў Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мінскай губерняў. Акруговы суд Віцебскай губерні падпарадкоўваўся Пецярбургскай судовай палаце, Магілёўскай губерні - Кіеўскай судовай палаце2.

Пасля земскай рэформы ўлады пайшлі на стварэнне новых формаў гарадской адміністрацыі. 18 чэрвеня 1870 г. было выдадзена гарадавое пала-жэнне, якое ўвяло ўсесаслоўнае мясцовае самакіраванне ў гарадах. Па прускаму прыкладу ўсе жыхары, якія плацілі гарадскія падаткі, падзяляліся на тры групы адпаведна з памерамі гэтых падаткаў. Кожная група выбірала ў гарадскую думу аднолькавую колькасць гласных. Гласныя гарадской думы выбіралі са свайго асяроддзя гарадскога галаву i членаў гарадской управы. У негубернскіх гарадах асобы, абраныя на пасаду гарадскога галавы, зацвярджаліся губернатарамі, у губернскіх - міністрам унутраных спраў.

_________________

1 Литвак Б.Г. Переворот 1861 года в России: почему не реализовалась реформаторская альтернатива. М., 1991. С. 216; Захарова Л.Г. Самодержавие и реформы в России. 1861-1874 (К вопросу о выборе пути развитая)//Великие реформы в России. 1856-1874. М., 1992. С. 39.

2 Литвак Б.Г. Переворот 1861 года в России: почему не реализовалась реформаторская альтернатива. С. 225.

174

Гарадская дума збіралася па меры неабходнасці, гарадская ўправа дзейнічала як пастаянны выканаўчы орган. Быў усталяваны чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў гласных. За дзейнасцю гарадскіх дум i ўпраў назірала губернскае па гарадавых справах "присутствие" пад старшынствам губернатара.

Гарадавое палажэнне 1870 г. захавала старое дзяленне гараджан на куп-цоў з ix гільдыямі і рамеснікаў з ix цэхамі. Права браць удзел у выбарах дазвалялася мужчынам ва ўзросце не менш чым 25 гадоў. Не мелі выбарчых правоў жанчыны. Па-за выбарчай сістэмай заставалася пераважная коль-касць наемных рабочых i асоб так званай разумовай працы - чыноўнікі, інжынеры, урачы, выкладчыкі i т.д., таму што болыпасць з ix здымала кватэры i не мела неабходнай для ўдзелу ў выбарах нерухомай маёмасці, якая падлягала абкладанню падаткамі. Гэта абмяжоўвала ўсесаслоўнасць гарадскога самакіравання.

Як i земствы, новы парадак гарадскога самакіравання ўводзіўся паступова, спачатку толькі ў 41 губернскім горадзе i чатырох партовых гарадах1. У цэ-лым новае палажэнне пераканаўча сведчыла, што гарады з адміністрацыйных цэнтраў паступова сталі ператварацца ў цэнтры гаспадарчай дзейнасці.

Падобна іншым реформам, напрамак у бок усесаслоўнасці мел i i рэформы ў галіне адукацыі. Школьная рэформа праводзілася паводле "Палажэння аб пачатковых народных вучылішчах" i Статута гімназій i прагімназій 1864 г. Сетка пачатковых школ пашыралася. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (з 1871 г. пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы, тэрмін навучання ў ix скарочаны з 7 да 6 гадоў). Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення ва універсітэты без уступ­ных экзаменаў, рэальных гімназій - у тэхнічныя інстытуты.

Універсітэцкая рэформа тычылася беларускіх зямель ускосна, бо яны на той час не мелі вышэйшых навучальныхустаноў. 3 1862 г. аднавілася практыка замежных камандзіровак за дзяржаўны кошт для універсітэцкіх вучоных2. У 1863 г. урад выдаў новы універсітэцкі статут, згодна з якім універсітэты ат-рымалі шырокую аўтаномію. Савет прафесараў меў права выбіраць усіх службовых асоб універсітэцкай адміністрацыі i прафесараў на вакантныя пасады. Пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы адмяняліся сас-лоўныя абмежаванні. У 70-х гг. пачалі дзейнічаць першыя прыватныя вышэй­шыя жаночыя курсы з праграмамі універсітэцкага навучання.

4 студзеня 1864 г. было прынята новае палажэнне аб вучоных ступенях i званиях, болып прагрэсіўнае, чым былое палажэнне ад 6 красавіка 1844 г. Згодна яму была павялічана колькасць мапстратур i колькасць разрадаў дактароў навук, адмяняліся іспыты на доктарскую ступень. Уводзілася публічная абарона дысертацый i магчымасць удзельнічаць у дыспуце ўсім жадаючым3. Гэта разам з правам, дадзеным універсітэтам Статутам 1863 г., зацвярджаць усе вучоныя ступені (кандыдата, магістра, доктара), што раней належала вышэйстаячым установам, значна спрашчала працэдуру атрымання вучоных ступеняў i стварала падставы для павелічэння колькасці навуковых i педагагічных кадраў4.

У цэлым, нягледзячы на абмежаванні, рэформы ў галіне адукацыі аб'ек-тыўна спрыялі нашырэнню пісьменнасці, павелічэнню колькасці спецы-

______________

1 Нардова В.А. Городское самоуправление в России после реформы 1870 г. // Великие реформы в России. 1856-1874. М., 1992. С. 228.

2 Соболева Е.В. Организация науки в пореформенной России. Л., 1983. С. 219-222.

3 Иванов А.Е. Ученые степени в Российской империи. XVIII - 1917 г. М., 1994. С. 165.

4 Соболева Е.В. Организация науки в пореформенной России. С. 193-194, 201.

175

ялістаў з сярэднім i вышэйшым адукацыйным цэнзам, развіццю навукі і культуры.

6 красавіка 1865 г. былі зацверджаны часовыя Правілы аб друку. Яны адмянялі папярэднюю цэнзуру для арыгінальных твораў памерам не менш чым 10 друкаваных аркушаў, для перакладаў - 20 друкаваных аркушаў. Кніжныя выданні меншых памераў, што прызначаліся для шырокага кола чытачоў, павінны былі праходзіць папярэднюю цэнзуру. Перыядычныя ор­ганы друку маглі быць вызвалены ад папярэдняй цэнзуры пры ўмове ўнясення вялікага грашовага закладу i пасля атрымання спецыяльнага дазволу міністраўнутраных спраў. Выдаўцы i рэдактары вызваленых ад папярэдняй цэнзуры перыядычных выданняў неслі адказнасць толькі праз суд. Аднак асобныя правілы прадугледжвалі ў некаторых выпадках адміністрацыйныя спагнанні на перыядычныя органы друку аж да забароны ix выдання. Аднак яны датычыліся толькі тых, якія знаходзіліся ў Пецярбургу i Маскве, а для правінцыяльных газет i часопісаў па-ранейшаму існавала папярэдняя цэнзура.

У Беларусі ў 60-я гг. XIX ст. дзейнічалі палажэнні асобных цыркуляраў віленскіх генерал-губернатараў М. Мураўёва i К. Каўфмана, згодна з якімі друк поўнасцю аддаваўся пад нагляд i кантроль мясцовай адміністрацыі. Толькі ў 1869 г. было вырашана скасаваць некаторыя надзвычайныя меры i распаўсюдзіць на беларускія губерні агульныя законы аб друку1.

Ваенная рэформа. Ваенная рэформа, пачатая ў 1862 г., стала падмуркам перабудовы царскай арміі i флоту. На тэрыторыі імперыі былі ўтвораны 15 ваенных акруг. Беларускія губерні ўвайшлі ў склад Віленскай ваеннай акругі. Пашыралася сетка ваенных вучылішч, кадэцкія карпусы пераўтвараліся ў ваенныя гімназіі, з 1864 г. ствараліся юнкерскія вучылішчы. 1 студзеня 1874 г. была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць для мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Выключэнне складала карэннае насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры, Поўначы i Вялікага княства Фінляндскага. Вызваляліся ад вайсковай службы тыя маладыя людзі, якія з'яўляліся адзінымі кармільцамі ў сям'і, хрысціянскае i мусульманскае духавенства, вучоныя i некаторыя іншыя нязначныя па колькасці катэгорыі насельніцтва. Асобы іудзейскага веравызнання не падлягалі прызыву на флот. Адбор прызыўнікоў вёўся па жэрабю, астатнія залічаліся ў так званае апалчэнне. На вайсковую службу пападала прыкладна трэць мужчын прызыўнога ўзросту. Была магчымасць пайсці на вайсковую службу i добраахвотна.

Тэрмін абавязковай службы ў арміі складаў шэсць, на флоце - сем гадоў. Пры наяўнасці адукацыйнага цэнзу тэрмін службы зніжаўся: для выпускнікоў ВНУ - да шасці месяцаў, гімназій - 1,5 года, гарадскіх вучылішч - трох, пачатковых школ - чатырох гадоў. Звольненыя ў запас складалі мабілізацыйны рэзерв: дзевяці гадоў у арміі i тры гады на флоце. Істотным момантам з'яўлялася тое, што пачынаючы з 1875 г. непісьменныя за гады вайсковай службы абавязкова вучыліся грамаце.

Хоць фармальна саслоўны характар царскай арміі i флоту адышоў ў нябыт, на самай справе служба ў афіцэрскіх чынах заставалася пераважна прывілегіяй дваранскага саслоўя і, такім чынам, захоўвала каставы харак­тар2. Увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці і паслядоўнасць выканан-

______________

1 Бярозкіна Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI - пачатак XX ст.): 2-е выд. Мн., 2000. С 92.

2Зайончковский ПЛ. Офицерский корпус русской армии перед первой мировой войной // Вопросы истории. 1981. № 4. С. 22, 28 - 29.

176

ня вайсковай рэформы зрабілі яе найболын удалай i дасканалай сярод усіх рэформаў 60-70-х гг.

Контррэформы. Рэжым выключмых законаў у Беларусі. Рэформы 60-70-гг. значна змянілі сацыяльна-эканамічны лад i грамадскае аблічча Расійскай імперыі, але, праводзімыя "зверху", яны, вядома, не мелі i не маглі мець усеагульнага характару. Па-за працэсам перабудовы i рэфармавання засталіся вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, цэнтральная адміністрацыя i ўлада манарха. Адсутнічалі змены і ў нацыянальнай палітыцы царызму. Ліберальныя намаганні самадзяржаўя сутыкнуліся спачатку з антыўрадавымі дэманстрацыямі i пракламацыямі, паўстаннем 1863-1864 гг., а по-тым i з тэрарыстычнымі актамі радыкальных рэвалюцыйных колаў. 4 кра­савіка 1866 г. былы студэнт Д. Каракозаў здзейсніў замах нажыццё імператара Аляксандра II. Усё гэта значна ўзмацніла i без таго ўплывовую пазіцыю праціўнікаў рэформаў i рэакцыянераў. У канцы красавіка 1866 г. Аляксандр II аддаў загад аб стварэнні Асобай камісіі "для изыскания всякого рода мер для всех управлений"1. Гэта стала першым крокам на шляху контррэформаў, хаця адначасова працягвалася праца i па рэфармаванню грамадскага i дэяржаўнага жыцця.

У 1866 г. суддзі былі падначалены ўладзе губернатара, з вядзення акру-говых судоў забралі справы аб парушэнні цэнзурных правілаў. У 70-х гг. урад змяніў парадак судаводства па палітычных справах. У 1878 г. разгляд спраў аб антыўрадавых выступлениях быў перададзены з суда прысяжных у судовыя палаты i нават у выключных выпадках у ваенныя суды. Законы ад 12 чэрвеня 1884 г. i 28 красавіка 1887 г. павялічылі адміністрацыйны нагляд за фарміраваннем складу прысяжных2. Закон ад 12 лютага 1887 г. фактычна адмяніў публічнасць суда i даў міністру юстыцыі права паводле свайго мер-кавання абвяшчаць судовыя пасяджэнні закрытымі3.

Згодна з новым "Палажэннем аб корпусе жандараў", зацверджаным 9 верасня 1867 г., асновай жандарскага ведамства сталі губернскія жандарскія ўпраўленні i наглядальны склад корпуса жандараў. Пры гэтым у Паўночна-Заходнім краі апрача губернскіх жандарскіх упраўленняў стваралася i 50 павятовых. Закон 19 мая 1871 г. значна пашырыў паўнамоцтвы жандарскіх упраўленняў у справах вядзення пошуку i расследавання дзяржаўных злачынстваў. Раней чыны корпуса жандараў дзейнічалі на аенове інструкцый. Зараз яны атрымалі законнае права на негалоснае назіранне, агляды, вобыскі, канфіскацыю дакументаў i матэрыялаў у ходзе следства.

За пачатковай школай быў узмоцнены адміністрацыйны нагляд. 3 гэтай мэтай у 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, у 1874 г. - дырэктара народных вучылішч. 13 чэрвеня 1884 г. было выдадзена палажэнне аб царкоўнапрыходскіх школах. Яны засноўваліся нароўні з земскімі і падпарадкоўваліся духоўнаму ведамству. На афіцыйным узроўні неаднаразова падкрэслівалася жаданне павялічыць колькасць царкоўнапрыходскіх школ.

У пачатку 70-х гг. былі прыняты меры з мэтай абмежаваць доступ да сярэдняй i асабліва вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжання.

_____________

1 Оржеховский И.В. Самодержавие против революционной России (1826-1880 гг.). М., 1982. С. 100.

2 Афанасьев А.К. Присяжные заседатели в России. 1866-1885 гг. // Великие реформы в России. 1856-1874. М., 1992. С. 199-200.

3 Троицкий Н.А. Царизм под судом прогрессивной общественности: 1866-1895 гг. М., 1979. С. 48-49.

177

"Правілы для студэнтаў імператарскіх расійскіх універсітэтаў", прынятыя ў 1879 г., ставілі студэнцтва пад жорсткі кантроль1. У 1884 г. новы універсітэцкі статут знішчыў універсітэцкую аўтаномію. Згодна яму рэкта-ры універсітэтаў прызначаліся ўрадам, тое ж датычылася i прафесараў. Праграмы выкладання павінны былі зацвярджацца Міністэрствам народнай асветы, для кантролю за паводзінамі студэнтаў стваралася асобая інспекцыя.

Царызм павёў наступ i на рэформу цэнзуры - самую абмежаваную i непаслядоўную з усіх рэформаў. У канцы мая 1866 г. "по высочайшему повеле­нию" былі закрыты радыкальныя часопісы "Современник" i "Русское сло­во". 3 мэтай усталяваць жорсткі кантроль, у першую чаргу над палітычным зместам друку, з 1873 г. міністру ўнутраных спраў было дазволена спыняць на неакрэслены час выданне перыядычных органаў. Праз шэсць гадоў такія паўнамоцтвы атрымалі і генерал-губернатары. Правілы аб друку ад 28 жніўня 1882 г. канчаткова засведчылі курс улад на ўзмацненне цэнзурных забарон.

Пасля забойства Аляксандра II 14 жніўня 1881 г. было зацверджана "Палажэнне аб мерах па ахове дзяржаўнай бяспекі i грамадскага спакою". Згод­на гэтаму закону любая мясцовасць магла быць абвешчана на надзвычайным становішчы, a кожны яе жыхар - зняволены, сасланы без суда на пяць гадоў, адданы ваеннаму суду. Мясцовая адміністрацыя атрымала права за-крываць навучальныя ўстановы, гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, прыпыняць дзейнасць земстваў i гарадскіх дум, забараняць органы дру­ку. Выдадзенае як "часовае", тэрмінам на тры гады, гэта "Палажэнне..." узнаўлялася па заканчэнні кожнага трохгоддзя i дзейнічала да 1917 г.2 3 снежня 1882 г. Аляксандр III зацвердзіў "Палажэнне аб упарадкаванні сакрэтнай паліцыі ў Расійскай імперыі"3.

12 ліпеня 1889 г. было прынята "Палажэнне аб земскіх участковых начальніках". Яны прызначаліся губернатарамі з мясцовых дваран, па ўзгадненню з губернскімі i павятовымі прадвадзіцелямі дваранства, i зацвярджаліся міністрам унутраных спраў. У руках земскіх начальнікаў спалучалася адміністрацыйная i судовая ўлада над сялянамі. У беларускіх гу-бернях - Віцебскай, Магілёўскай i Мінскай - інстытут земскіх начальнікаў уводзіўся па палажэннго ад 12 чэрвеня 1900 г. замест павятовых па сялянскіх справах прысутніцтваў4.

Новае Гарадавое палажэнне, прынятае 11 чэрвеня 1892 г., у цэлым захоўвала старыя прынцыпы гарадскога самакіравання, але значна павысіла маёмасны цэнз для выбаршчыкаў, што істотна скараціла ix колькасць. На-прыклад, у Мінску ў 1893 г. такое права мелі 248 чалавек, што складала ўсяго 0,28 % жыхароў горада5.

_______________

1 Зайончковскій П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870-1880 годов. М, 1964. С.120-122.

2 Зайончковский П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870-1880 годов. С. 402-407; Захарова Л.Г. Россия на переломе (Самодержавие и реформы 1861-1874 гг.) // История Отечества: люди, идеи, решения. Очерки истории России IX - начала XX в. М., 1991. С. 323.

3 Троицкий НА. Царизм под судом прогрессивной общественности: 1866-1895 гг. С. 36-37.

4 Самбук СМ. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. Мн., 1980. С.98

5 Шибеко З.В. Минск в конце XIX - начале XX в. Очерк социально-экономического развития. С. 88.

178

Увядзенне рэжыму контррзформаў амаль не закранула беларускія губерні, бо болыпасць рэформаў 60-70-х гг. уводзілася ў Беларусі са спазнен-нем i значнымі абмежаваннямі. Такім чынам, магчыма меркаваць, што Бела­русь, не зведаўшы рэформаў у поўным памеры, адразу сутыкнулася з контррэформамі.

У барацьбе з паўстаннем 1863-1864 гг. царскі ўрад выкарыстаў рэжым выключных законаў. Заходні край быў абвешчаны на ваенным становішчы. Паводле законаў ваеннага часу мужчынскае насельніцтва, за выключэннем сялян, не мела права без дазволу ўлад пакідаць месца свайго жыхарства больш чым на 30 вёрст1.

Ваеннае становішча адмянялася паступова (з 1866 па 1870 г.), пачынаючы з усходніх губерняў Беларусь Толысі ў 1868 г. былі скасаваны следчыя камісіі i спынена следства па справах за ўдзел у паўстанні 1863 г. У 1883 г. у сувязі з каранаваннем Аляксандра III былі амнісціраваны і атрымалі права вярнуцца на радзіму яго ўдзельнікі.

У Беларусі да ліку выключных законаў трэба дадаць спробы царызму выкарыстаць эканамічныя рычагі ў барацьбе з "мяцежным краем". Першым крокам у гэтым напрамку стала ўвядзенне паводле указу ад 15 сакавіка 1863 г. практыкі секвестравання маёмасці асоб, што знаходзіліся пад следствам або дапамагалі паўстанцам. Секвестраваныя маёнткі паводле закону ад 10 снежня 1865 г. належалі прымусоваму продажу "асобам рускага паходжання". Па загаду цара ад 5 жніўня 1863 г. i на падставе ваенна-крымінальнага статута праводзілася канфіскацыя зямельнай маёмасці ўдзельнікаў паўстання 1863 г. Такое становішча існавала да 11 мая 1873г., калі новае распараджэнне цара спыніла незавершаныя судовыя справы аб канфіскацыі.

Мясцовыя памешчыкі был i абкладзены дадатковым зборам у памерах 10 % ад прыбытку. Для тых дваран, якія мелі дамы ў гарадах, такі кантрыбуцыйны збор складаў 1 % ад ix кошту. 3 грошай, атрыманых па гэтых сборах, мясцовым царскім чыноўнікам плацілі 50 % надбаўкі да жалавання, утрымлівалі жандарскія каманды, будавалі i рамантавалі праваслаўныя цэрквы. Кантрыбуцыйныя зборы былі адменены толькі ў 1897 г.2 Часцей за ўсё такія меры выкарыстоўваліся на акупіраваных тэрыторыях, што яскрава сведчыць пра стан беларуска-літоўскіх губерняў у складзе Расійскай імперыі.

"Асобы польскага паходжання" ў Беларусі, Правабярэжнай Украіне i Літве ў сярэдзіне 60-х гг. XIX ст. паводле палажэння ад 5 сакавіка 1864 г. i інструкцыі ад 23 ліпеня 1865 г. былі пазбаўлены права арэнды казённых, а таксама прыватнаўласніцкіх зямель, набытых ix уладальнікамі на льготных умовах, вызначаных царызмам з мэтай пашырзння "рускага" землеўладання. Пазней, згодна з законам ад 10 снежня 1865 г., у Беларусі, Літве і на Пра­вабярэжнай Украіне яны наогул пазбаўляліся права наоываць зямельную маёмасць, акрамя пераходу яе па спадчыне. Законам ад 27 снежня 1884 г. у сельскай мясцовасці ім забаранялася таксама арандаваць нерухомую маёмасць (у тым ліку зямельную) усіх відаў. Тыя, хто заключыў арэндныя пазямельныя кантракты раней, пазбаўляліся агульнаўстаноўленага права ix прадаўжэння на тэрмін ад 12 да 36 гадоў. Выключэнне складалі толькі арандатары маёнткаў, якія заснавалі ў ix фабрычна-заводскія прадпрыемствы. Ім дазвалялася заключаць арэндны дагавор i працягваць тэрмін яго дзеяння да 30 гадоў.

_______________

1 Самбук СМ. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX века. С. 25.

2Там жа. С.26,70.

179

спыніліся. Ен пераважаў над ростам колькасці насельніцтва ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў, i ў першую чаргу католікаў (табл. 6).

Табліца 6. Прырост колькасці праваслаўных i католікаў за 1864-1897 гг., тыс. чалавек*

Губерня Праваслаўныя Католікі
    1864 г. 1897 г. прырост 1864 г. = 100 % 1864 г. 1897 г. прырост 1864 г. = 100 %
Віленская 119,1 415,3 348,7 607,5 935,8 154,0
Віцебская 444,9 825,6 185,6 230,2 357,3 155,2
Мінская 716,4 1558,3 217,5 179,9 217,9 121,1
Магілёуская 738,3 1402,2 189,9 43,0 50,1 116,5
Гродзенсхая 483,4 913,3 188,9 273,1 386,5 141,5
Усяго 2502,1 5114,7 204,4 1333,7 1947,6 146,0

*Наличное население обоего пола по уездам и городам, с указанием преобладающих веро­исповеданий и главнейших сословий. Б.м., 1905. С. 3, 4, 8,17; Атлас народонаселения Запад­но-русского края по исповеданиям.

Нават калі браць пад увагу, што статыстычныя даныя, якія збіраліся афіцэрамі Генеральнага штаба ў пачатку 60-х гт. i былі пакладзены ў аснову "Атласа народонаселения Западно-Русского края по исповеданиям" былі не вельмі дакладнымі, тэндэнцыя прасочваецца даволі выразна. Калі ў пачатку 60-х гг. у пяці губернях было 2502,1 тыс. праваслаўных i 1333,7 тыс. католікаў (г. зн. на аднаго католіка прыходзілася амаль два праваслаўных), то к канцу XIX ст. суадносіны на карысць праваслаўных павялічыліся яшчэ больш. Згодна з перапісам 1897 г. колькасць праваслаўных і аднаверцаў складала 60 % ад агульнай колькасці насельніцтва пяці губерняў (па 35 беларускіх паветах гэта лічба склала 4599,4 тыс. i 70,8 %).

 

 

У мэтах распаўсюджання і замацавання праваслаўнай веры было выра-лана адрадзіць брацкі рух. У 1864 г. былі зацверджаны асноўныя правілы для заснавання праваслаўных царкоўных брацтваў. Найбольш вядомымі з іх у Беларусі сталі брацтвы ў Полацку, Магілёве, Віцебску. За дзесяць гадоў дзейнасці Полацкае брацтва падрыхтавала на свае сродкі 20 народных настаўнікаў, аказвала дапамогу жаночай бясплатнай школе ў Полацку, трымлівала багадзельню на 10-12 чалавек. Брацтва штогод дапамагала бедным вучням Полацкагадухоўнагавучылішча, выплачвала 13 стыпендый вучням Полацкай настаўніцкай семінарыі1.

Гэтым жа мэтам - зацвярджэнню пазіцый праваслаўя ў беларускіх гу-бернях - служылі i праваслаўныя манастыры. Царскія ўлады разглядалі ма­настыры як "расаднікі веры, набожнасці i рускіх асноў сярод тутэйшага пра-заслаўнага насельніцтва" i таму надавалі ўвагу ix развіццю. Тым не менш, нягледзячы на тое што ў 60 - 90-я гг. было заснавана некалькі манастыроў, агульная ix колькасць у Беларусі зменшылася. Адбывалася гэта таму, што закрываліся невялікія манастыры, якія з-за сваёй беднасці і малалікасці ма-нахаў не маглі аказваць ніякага уплыву на мясцовае насельніцтва, затое "мацоўваліся астатнія. Значная частка манастыроў у 90-я. гг. налічвала ў сваім штаце 50 i больш чалавек. Манастыры садзейнічалі аднаўленню брац-гваў, стварэнню брацкіх школ, вялі выдавецкую дзейнасць, адкрывалі прытулкі і багадзельні.

Рэпрэсіўныя меры супраць каталіцкага касцёла. У адрозненне ад праваслаўнай царквы, пазіцыі якой у 60-90-я гг. значна ўзмацніліся, каталіцкая царква працягвала страчваць свой былы ўплыў у Беларусі. Больш таго, у палітыцы расійскага ўрада адносна каталіцкай царквы адбыліся даволі істотныя перамены. Яны былі выкліканы той пазіцыяй, якую займала каталіцкае духавенства ў паўстанні, a менавіта: большасць ксяндзоў i манахаў апынулася на баку паўстанцаў ці шчыра спачувала ім.

______________

1 Полоцкие епархиальные ведомости за 1878 год. Витебск, 1878. С. 72, 117,128.

181

У адказ урад павёў у адносінах да каталіцкай царквы ў Беларусі больш мэтанакіраваную i жорсткую лінію. Галоўнай яе мэтай стала змяншэнне ўплыву каталіцкага духавенства на мясцовае насельніцтва. Жорсткасць жа праяўлялася ў тых метадах, якімі гэта палітыка ажыццяўлялася на практыцы. Шырока праводзіліся рэпрэсіўныя меры супраць каталіцкага духавен­ства, што прыняло ўдзел у паўстанні, адбывалася скасаванне касцёлаў i кляштараў i перавод рознымі шляхамі вернікаў у праваслаўе, прымаліся абмежавальныя законы ў адносінах да дзейнасці каталіцкай царквы.

За ўдзел у паўстанні на Літве i Беларусі восем каталіцкіх святароў былі пакараны смерцю. Прычым кожны другі - толькі за чытанне рэвалюцыйнага маніфеста1. Дзесяткі ксяндзоў былі сасланы ў Сібір або ва ўнутраныя губерні Расіі, пазбаўлены сана, панеслі іншыя пакаранні.

Да рэпрэсіўных мер, што прымяняліся да каталіцкай царквы, адносілася i закрыццё касцёлаў i кляштараў. За 1864 - 1867 гг. па Віленскай i Гродзенскай губернях ix было скасавана 1402. У Ашмянскім дэканаце ў канцы 1866 г. дзейнічала толькі дзевяць касцёлаў i капліц, у той час як у 1864 г. ix было 17. У Гродзенскім дэканаце з 25 касцёлаў і капліц засталося 11, у Лідскім - 13 з 20, у Кобрынскім - 2 з 7, у Слонімскім - 5 з 33 i г.д.3 Яшчэ больш рашучыя меры прымяняліся да кляштараў. У выніку к канцу XIX ст. у беларускіх гу бернях засталося толькі два мужчынскія кляштары (з пяццю манахамі) і тры жаночыя (з 35 манашкамі). Агульная колькасць касцёлаў і капліц склала 466, колькасць каталіцкіх святароў - 505. Паменшылася колькасць каталіцкіх вернікаў.

У мэтах паслаблення ўплыву каталіцкіх святароў на беларускі народ быў распрацаваны план пад назвай "распалячванне касцёла". Сутнасць яго зводзілася да таго, каб увесці ў каталіцкіх касцёлах беларускіх губерняў рускую мову замест польскай у дадатковае набажэнства i казанні.

Адносіны расійскага грамадства да гэтага плана не был i аднолькавымі. Адны лічылі, што касцёл павінен заставацца польскім, баючыся, што ўвядзен-не рускай мовы аўтаматычна паставіць у раўнапраўнае становішча католікаў-палякаў з праваслаўнымі. А гэта, маўляў, зусім не будзе спрыяць праваслаўю i абрусенню краю. Прыхільнікі распалячвання касцёла сцвяр-джалі: беларусы - гэта тыя ж рускія, i ix трэба паступова русіфікаваць, каб у хуткім часе схіліць у праваслаўе. Такім чынам, i адны, i другія падтрымлівалі палітыку русіфікацыі ў адносінах да беларусаў. Разыходзіліся яны толькі ў метадах яе ажыццяўлення.

Што ж тычылася адносін да гэтай ідэі саміх беларусаў-католікаў, тут вельмі трапна сказаў у свой час ксёндз А. Станкевіч: "Для народа было ўсё роўна: чужая мова польская, чужая мова i расійская. Але да польскай ён быў ужо прывыкшы. Ды i ўсё ўцісканае, крыўджанае, як заўсёды бывае, многа ў сабе мае маральнай сілы і красы"4.

_____________

1 Аддзел рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (С.-Пецярбург), ф.629, спр.186, арк. 1,12,23,26,38,52.

2 Ważynśki A. Litwa pod wzglądom prześladowania w niej rzymsko-katolickiego kościoła. Posnań, 1897. S. 12-53.

3 ГА Літвы, ф. 604, воп. 5, спр. 397, арк. 31 -37; ф. 604, воп. 1, спр. 4839, арк. 21 -33; спр. 4872, арк. 1, 2.

4 Stankiewicz Ad. Rodnaja mowa u świątyniach. Wilna, 1929. S. 57.

182

Таксама не былі аднароднымі i адносіны да русіфікацыі касцёла з боку каталіцкіх святароў. Большасць, зразумела, была супраць гэтага. Але знайшліся i прыхільнікі. На тэрыторыі Беларусі адным з самых актыўных праваднікоў такой палітыкі стаў ксёндз Ф. Сянчыкоўскі, які працаваў на Міншчыне. Дзякуючы яго намаганням, падтрымцы ўлад i прыхільнікаў, ужо ў пачатку 70-х гг. у 32 касцёлах Мінскай губерні гучала руская мова, аднак ненадоўга. Як i ўсё прымусовае, тэта акцыя мела часовы поспех. Ужо ў пачатку 80-х гг. частка ксяндзоў адмовілася ўжываць рускую мову замест польскай.

Моўная праблема ў каталіцкім касцёле Беларусі то затухала, то зноў успыхвала, але існавала ўсю другую палову XIX ст., абвастраючы i без таго складанае становішча ў краі.

Адносіны да старавераў і пратэстантаў. Стараверы пражывалі ва ўсіх беларускіх губернях, акрамя Гродзенскай. У 60-70-я гг. XIX ст. адбываюцца змены ва ўрадавай палітыцы ў адносінах да старавераў: прыхільнікам так званых "менш шкодных" сект была даравана палёгка ў ix грамадскіх правах i выкананні духоўных адпраў. Дазвалялася ствараць школы граматы, пасылаць дзяцей у агульныя навучальныя ўстановы без абавязковага вывучэння Закона Божага. Стараверы атрымалі права чыніць грамадскую малітву, выконваць адправы i набажэнствы па сваіх абрадах, пры ўмове, каб не было публічнага "спакуслівага" для праваслаўных уплыву.

Відавочна, што гэтым пераменам садзейнічалі не толькі агульныя ўмовы правядзення буржуазных рэформаў, але i адносіны старавераў да паўстання 1863 г., якія выявіліся ў падтрымцы царскага ўрада. Выказваючы за гэта сваю ўдзячнасць, цар дазволіў стараверам адкрыць шэраг малітоўных дамоў.

Галоўным заняткам старавераў, якія пражывалі ў беларускіх губернях, было земляробства. Сваёй зямлі яны, за невялікім выключэннем, не мелі, а брал i ў арэнду. 22 мая 1876 г. былі зацверджаны спецыяльныя правілы землеўладкавання старавераў. Правілы вызначалі, што ваўладаннях, якія нале-жаць уласнікам, гарадам або розным установам, дзе аднаверцы i стараверы пасяліліся да 17 чэрвеня 1863 г., займаемыя імі ўчасткі пакідаліся ў пастаяннай бестэрміновай арэндзе на тых жа ўмовах, што дзейнічалі да гэтага часу. Гэтыя ж участкі стараверы мелі права выкупляць1.

Яшчэ адзін важны дакумент, які сведчыць аб дэмакратызацыі палітыкі ўлад у адносінах да старавераў, - указ ад 3 мая 1863 г. Згодна з гэтым дакументам члены ўсіх стараверчаскіх сектаў, акрамя скапцоў, атрымлівалі паш-парты i маглі перамяшчацца ўнутры Расійскай імперыі на агульных умовах. Ім дазвалялася займацца гандлем i промысламі, займаць службовыя пасады i г.д.2

Колькасць пратэстантаў у Беларусі, як i раней, была нязначнай. У пачат­ку 60-х гг. у пяці губернях пражываў 19 951 чалавек, што належалі да рэфар-матаў i лютэран. Найбольш пратэстантаў (галоўным чынам лютэран) пражывала ў Віцебскай губерні - 12 420 чалавек (1,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Затым ішлі Гродзенская губерня - 55С0 чалавек (0,6 %), Віленская - 891 (0,1 %), Мінская - 684 (0,07 %), Магілёўская - 456 (0,05%)3. За 60-90-я гг. колькасць пратэстантаў у Беларусі павялічылася. Першае

____________

1 Полоцкие епархиальные ведомости за 1876 год. Витебск, 1876. С. 572, 573.

2 Литовские епархиальные ведомости за 1883 год. Вильна, 1883. С. 199-200.

3 Атлас народонаселения Западно-русского края по исповеданиям.

183

месца па-ранейшаму займала Віцебская губерня. У 1897 г. тут пражывалі 46 654 пратэстанты (3,1 % ад агульнай колькасці насельніцтва)1.

Адносіны пратэстантаў з адміністрацыйнымі ўладамі i праваслаўнай царквой былі звычайна памяркоўнымі. 3-за малалікасці пратэстанцкіх вернікаў царскія ўлады вялікіх перашкод ім не чынілі, але пры магчымасці імкнуліся стрымліваць рост колькасці вернікаў i культавых устаноў пратэстантаў. У справаздачы обер-пракурора Свяцейшага Сінодаза 1883 г. адзначалася: "Лютэране, якія належаць у большасці да службовага i купецкага саслоўяў, не праяўляюць фанатызму ў адносінах да праваслаўнай царквы, але i не спачуваюць ёй. Епархіяльнае кіраўніцтва прымае меры, каб адмежа-ваць праваслаўнае насельніцтва ад іншаверцаў"2.

У другой палове XIX ст. узнікла некалькі плыней пратэстанцкага сек-танцтва. У канцы 70-х гг. у Гомельскім павеце былі выяўлены штундысты. Занесены сюды штундызм з паўднёвых раёнаў, куды жыхары павета адпраўляліся ў заробкі. У 80-я гг. штундысты з'явіліся ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні, Віцебскай губерні i іншых месцах. Але меры, прынятыя ўладамі (тры паслядоўнікі штундызму былі пазбаўлены маёмасці i сасланы ў Закаўказзе, два - адпраўлены ў турму) не далі магчымасці далейшаму распаўсюджанню3. У 1894 г. штундызм быў аб'яўлены ў Расійскай імперыі па-за законам. Пасля пастановы штундысцкі рух пайшоў на спад i з ця-гам часу перастаў існаваць, зліўшыся з баптызмам. Баптысцкія абшчыны былі заснаваны на Гомельшчыне, у Слуцкім i Пінскім паветах, Мінску, Віцебскай губерні.

Крыху пазней, чым штундызм i баптызм, з'явілася ў Беларусі i евангелічнае хрысціянства. У 1882 г. паслядоўнікі гэтага вучэння выяўлены ў Чачэрску. Што тычылася адвентысцкага веравучэння, то яно распаўсюджваецца ў Беларусі ў пачатку XX ст.

Палітыка ў дачыненні да нехрысціянскіх канфесій. У палітыцы ўрада ў дачыненні да нехрысціянскіх канфесій (іудаізму, мусульманства) у 60-90-я гг. вялікіх змен не назіралася. Іудзеі складалі даволі значную ў колькасных адносінах групу па веравызнаннях. Калі ў пачатку 60-х гг. у пяці губернях пра-жывала 463217 іудзеяў, то, згодна перапісу, у 1897 г. - 1 209 815. Па губернях гэтая лічба размяркоўвалася наступным чынам: у Віленскай губерні -204 686 чалавек, што складала 12,86 % ад агульнай колькасці насельніцтва; у Віцебскай - адпаведна 176 629 чалавек (11,79 %), у Гродзенскай - 280 489 чалавек (17,49 %), у Мінскай - 345 015 чалавек (16,1 %), у Магілёўскай -203 949 чалавек (12,1 %)4.

Палітыка русіфікацыі Беларускага краю наклала свой адбітак і на яўрэйскае насельніцтва. Забаранялася насіць яўрэйскае адзенне, "пейсы хасідаў". У яўрэйскіх навучальных установах уводзілася абавязковае вывучэнне рускай мовы. Нягледзячы на насцярожаныя адносіны да гэтага з боку меламедаў i трымальнікаў хедараў, цяга яўрэйскага насельніцтва да ўспрыняцця рускай мовы i культуры была вялікай. Яўрэйскія абшчыны стваралі

_______________

1 Наличное население обоего пола по уездам и городам, с указанием преобладающих вероисповеданий и главнейших сословий. С. 3, 4.

2Литовские епархиальные ведомости за 1886 год. Вильна, 1887. С. 39.

3 Обзор Могилевской губернии за 1879 год. Могилев, 1880. С. 37; Обзор Витебской губернии за 1889 год. Витебск, 1890. С. 49, 50.

4 Атлас народонаселения Западно-русского края по исповеданиям; Наличное население обоего пола по уездам и городам, с указанием преобладающих вероисповеданий и главнейших сословий. С. 3,4, 9,17,18.

184

школы рускай граматы, арганізоўвалі прыватнае вывучэнне рускай мовы для дзяцей, час ад часу гучала руская мова i ў сінагогах.

Галоўныя змены, якія адбываліся ў яўрэйскай адукацыі, заключаліся ў тым, што яна набывала ўсё больш свецкі характар. Яўрэйская моладзь імкнулася вучыцца ў гімназіях, універсітэтах, адыходзіла ад рэлігіі сваіх продкаў. У 1872 г. у Вільні быў створаны гурток моладзі, у якім адмаўлялі яўрэйскую "рэгрэсіўную" рэлігію, "архаічную" мову i нацыянальнасць i заклікалі да барацьбы за "агульначалавечыя ідэалы i справядлівасць" (за-снавальнік гуртка Арон Зундзялевіч). "Усе мы, хто жыве ў Расіі, - пісаў адзін з членаў гуртка Арон Ліберман, - рускія. Аб'яднаемся супраць ворагаў у імя роўнасці i брацтва"1. Свае ідэі гурткоўцы збіраліся "несці ў народ", але былі арыштаваны. Некаторым удалося ўцячы за мяжу.

Яўрэйскія пагромы, якія пракаціліся па імперыі ў пачатку 80-х гг., вы-мусілі многіх змяніць свае погляды. I хаця ў той час пагромная хваля не дакацілася да Беларусі, яўрэйскае насельніцтва шэрагу беларускіх гарадоў i мястэчак пацярпела ад пажару2. У выніку гэтых падзей нават тыя, хто яшчэ ўчора горача выступаў за брацтва народаў, пачалі пісаць i гаварыць пра тое, што "трэба заставацца яўрэямі".

Нягледзячы на перамены ў грамадстве, што адбыліся ў 60-90-я гг. XIX ст., яны не пахіснулі ролі i значэння, якое займалі яўрэйскія рэлігійныя навучальныя ўстановы - хедары. Як i раней, гэтым школам належала вядучае месца ў пачатковай адукацыі яўрэйскіх дзяцей. У 1894 г. у Мінскай губерні, напрыклад, выхаванцы хедараў складалі 66,3 %, у Гродзенскай - 64 % ад усяго кантынгенту дзяцей школьнага ўзросту. У канцы XIX ст. яўрэй-скую адукацыю ў Мінскай губерні можна было атрымаць у прыватным рэальным вучылішчы, двух прыватных жаночых прагімназіях, 13 казённых, 33 прыватных пачатковых вучылішчах, 977 хедарах, шасці талмуд-торах, трох грамадскіх i шасці прафесійных школах. Прыкладна такое становішча назіралася i ў іншых беларускіх губернях4.

Акрамя таго, не страціла сваю вастрыню ва ўзаемаадносінах улад i іудзейскай канфесіі i праблема рабінату. Прычына яе была ў тым, што, не ўнікаючы глыбока ў традыцыі іудзейскай веры, расійскі ўрад надаваў рабінам нязвыклыя, з пункту гледжання яўрэйства, функцыі. Асабліва ўскладнілася гэта праблема пасля прыняцця закона 1857 г., згодна з якім яўрэйскія грамадствы павінны былі выбіраць рабінаў з тых асоб, якія скончылі курс у рабінскіх i казённыхяўрэйскіх вучылішчах 2-гаразраду або мелі атэстат аб заканчэнні сярэдніх ці вышэйшых навучальных устаноў агульнага тыпу5. Пасля скасавання рабінскіх вучылішч ix месца занялі яўрэйскія настаўніцкія інстытуты. Аднак праблема засталася. Яўрэйскія абшчыны, падпарадкоўваючыся ўладам, выбіралі так званых "казённых" рабінаў, але бачылі ў ix галоўным чынам чыноўнікаў, якія вялі акты грамадзянскага стану. Разам з тым выбіралі i духоўных рабінаў, якіх i лічылі сваімі сапраўднымі духоўнымі кіраўнікамі. 3 пункту гледжання расійскага заканадаўства гэтыя рабіны не мелі ніякіх правоў, i таму пытанні аб ix легалізацыі неаднаразова ставіліся прадстаўнікамі яўрэйскіх абшчын перад уладамі. Улады вырашылі гэта пы­танне часткова: было дазволена ўключаць у склад духоўных праўленняў

______________

1 Кандель Ф. Очерки времен и событий из истории российских евреев. 4.2: 1772-1882 годы. Иерусалим, 1988. С. 244.

2 Дубнов С. Новейшая история еврейского народа. Рига, 1937. Т. 3. С.102.

3 Баранова А. Да пытання аб гісторыі адукацыі яўрэяў у Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 4. Мн., 1995. С. 77.

4 Гальперин А. Стан i тэндэнцыі развіцця яўрэйскай адукацыі // Беларусіка -Albaruthenica. Кн. 4. С. 157.

185

прадстаўнікамі яўрэйскіх абшчын перад уладамі. Улады вырашылі гэта пытанне часткова: было дазволена ўключаць у склад духоўных праўленняў малітоўных абшчын так званых "вучоных", г. зн. тлумачальнікаў веры i рэлігійных пытанняў. Кніга была складзена хрышчоным яўрэем з Мінска Якавам Брафманам i ўяўляла сабой шэраг актаў (з каментарыямі) Мінскага кагалу канца XVIII - пачатку XIX ст.1

Палітыка ўлад у дачыненні да мусульман была больш памяркоўнай. Дакладней, татары-мусульмане, што пражывалі ў беларуска-літоўскіх губернях, не прыцягвалі пільнай увагі ўлад. На гэта ўплывалі, на погляд аўтараў, дзве прычыны: па-першае, невялікая колькасць татараў-мусульман. У пачатку 60-х гг. яны пражывалі ў Віленскай, Гродзенскай i Мінскай губернях у колькасці 6 196 чалавек. У 1897 г. гэта лічба склала 13 877 чалавек2. Па-другое, добрыя адносіны татараў-мусульман з іншымі народамі i канфесіямі, чаму спрыяла працаздольнасць i высокая маральнасць мусульман.

Лаяльнасць улад да мусульман не азначала, аднак, што яны аказвалі матэрыяльную падтрымку гэтай канфесіі. Згодна з заканадаўствам Расійскай імперыі духоўныя асобы мусульман i мячэці павінны былі ўтрымлівацца на сродкі саміх прыхаджан. Спробы мусульманскіх абшчын атрымаць грошы ад казны, як правіла, поспеху не прыносілі.

Палітыка русіфікацыі Беларускага краю закранула i мусульманскую канфесію. Да пачатку XIX ст., як адзначаюць даследчыкі, сярод татараў-мусульман заставалася выразна акрэсленай тэндэнцыя далейшага рас-

_____________

1 Кандель Ф. Очерки времен и событий из истории российских евреев. С.241; Гессен Ю. История еврейского народа в России. М., 1923. Т.2. С. 200.

2 Атлас народонаселения Западно-русского края по исповеданиям; Наличное население обоего пола по уездам и городам, с указанием преобладающих вероисповеданий и главнейших сословий. С. 3,4, 9,17,18.

186

паўсюджвання польскай мовы1. Доўгі час польская мова лічылася больш-"сацыяльна прэстыжнай". У XIX ст., i асабліва ў 60-я гг., яна пачала выцясняцца рускай. Працэс русіфікацыі найбольш закрануў мінскую служылую татарскую інтэлігенцыю. Гэта з'явілася вынікам гімназічнай адукацыі, службы. 3 мэтай русіфікацыі канфесійнага жыцця мусульман урад забараніў рабіць надмагільныя надпісы на польскай мове, што было даволі характэрна для татарскіх мізараў (могілак)2.

Такім чынам, канфесіянальная палітыка царскіх улад у Беларусі ў 60 -90-я гг. XIX ст. садзейнічала таму, што пазіцыі праваслаўнай царквы тут значна ўмацаваліся. У той жа час абмежавальныя законы ў адносінах да каталіцкай царквы, адкрытыя рэпрэсіўныя дзеянні з боку ўлад абцяжарвалі дзейнасць каталіцкага духавенства, звужалі сферу яго дзейнасці. Больш цярпімымі былі адносіны ўлад да нешматлікіх хрысціянскіх i нехрысціянскіх канфесій.

ГЛАВА 2


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 95 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь| Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.047 сек.)