Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пачатак індустрыялізацыі. Урбанізацыйныя працэсы

Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі | Сялянскія хваляванні | Развіццё грамадскага руху ў 70-90-х гг. | Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху | Асвета. Навука. Друк | Літаратура і мастацтва | Побыт. Ахова здароўя | Уздым рабочага руху | Наступленне рэвалюцыі. Палітычныя ўступкі царызму. | Грамадска-палітычныая барацьба у час адступлення рэвалюцыі |


Читайте также:
  1. Дэмаграфічныя працэсы. Ахова здароўя
  2. Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі
  3. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
  4. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  5. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР.
  6. Этнічныя працэсы.

Структурная і тэхнічная перабудова, паглыбленне спецыялізацыі прамысловасці. К пачатку XX ст. у Беларусі быў завершаны прамысло-ва-тэхнічны пераварот, і ў асноўных галінах прамысловасці і транспарту канчаткова зацвердзілася перавага машыннай індустрыі. Пачаўся працэс далейшага ўдасканальвання фабрычна-заводскай вытворчасці. Кожны год толькі ў Мінскай губерніі некалькі дзесяткаў прадпрымальнікаў звярталіся да фабрычнай інспекцыі за дазволам на ўсталяванне паравых катлоў.

У паліўна-энергетычным балансе Беларусі усё большая роля пачала на-лежаць каменнаму вугалю, а магутнасці паравых катлоў сталі выкары-стоўвацца і для вытворчасці электраэнергіі.

____________________

1 Дубровский СМ. Столыпинская земельная реформа. С.544.

2 История СССР с древнейших времен до наших дней. М., 1968. Т. 6. С.350.

 

 

Тэмпы тэхнічнага пераўзбраення ў сельскай мясцовасці не надта састу-палі гарадам, а па росту нават перавышалі гарадскія паказчыкі. Так, калі ў 1901 г. у пяці беларускіх губернях налічвалася 1321 фабрычна-заводскі кацёл 1165 сельскагаспадарчых паравых катлоў, то к 1914 г. колькасць фаб-рычна-заводскіх катлоў узрасла ў 1,7 раза (2267 штук), а сельскагаспадар­чых - у 3,3 раза (545 штук)1.

3 1900 па 1913 г. колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці павялічылася з 799 да 1280, г. зн. на 60,2 %2. Побач з фабрыкамі і заводамі, як іраней, працягвалі сваю дзейнасць шматлікія мануфактуры, дробныя прад-прыемствы, майстэрні. Яны больш арыентаваліся на мясцовага спажыўца і ў значнай ступені залежалі ад перападаў эканамічнай кан'юнктуры.

Пры захаванні той галіновай структуры вытворчасці, якая склалася ўБеларусі ў XIX ст., амаль у кожнай галіне адбываліся перамены. Па-першае, больш рэзка вызначылася роля адносна буйных прадпрыемстваў - лідэраў у сваей галіне, як старых (але значна мадэрнізаваных), так і пабудаваных на-нава. Па-другое, ва ўсіх галінах ішла і тэхналагічная перабудова, назіраўся рост энергаўзбраення праз укараненне не толькі паравых рухавікоў, але і ру-хавікоў унутранага згарання і электрарухавікоў. Гэты працэс ахапіў не толькі буйныя, але і параўнальна невялікія прадпрыемствы, напрыклад дру-карні і тыпалітаграфіі. Уладалынік друкарні ў Рэчыцы А. Шымановіч пачаў справу ў 1889 г., маючы ручны друкарны станок. У1912 г. гэта прадпрыемст-ва ўжо мела нафтавы рухавік, пяць хуткадрукавальных машын, электрыч-ную дынамамашыну і выконвала заказы з 34 губерняў і Вобласці Войска Данскога3.

Пра якасныя змены ў эканоміцы Беларусі пераканаўча сведчыць ста-новмшча ў лясной справе. Паралельна з вывазам сырога лесу ў' Беларусі ўзнікла шматгаліновая прамысловасць на базе выкарыстання лясных рэ-сурсаў. Лідэрам папяровай прамысловасці заставалася Добрушская фабры-ка (у 1913 г. яе вытворчасць складала 10 тыс. т паперы на суму 3 млн руб. пры 1400 рабочых). Значнымі вытворчымі паказчыкамі вызначаліся папяровая фабрыка акцыянернага таварыства ў Шклове і фабрыка "Сюна" у Ле-пельскім павеце.

_________________________

1 Падл1чана па: Документы и материалы по истории Белоруссии (1900-1917 гг.). Мн., 1УЭО.

2 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.17.

3 Паровая типография А.Г. Шимановича в г. Речице. 1889-1913. Очерк развития. Б.м., б.г.

 

 

Вытворчасць шпалер была сканцэнтравана ў Мінску. Напярэдадні Пер-шай сусветнай вайны тут налічваліся чатыры шпалерныя фабрыкі.

Адным з буйнейшых прадпрыемстваў у лесахімічнай прамысловасці Расійскай імперыі быў Выдрыцкі завод сухой перагонай драўніны ў Ар-шанскім павеце (у 1913 г. выраблена прадукцыі на 500 тыс. руб. пры 540 рабочых).

Высокатэхналагічнай вытворчасцю, дзе беларускім прадпрыемствам належала значнае месца, быу выраб запалак. Запалкавыя фабрыка мелася ў Гонску, Барысаве, Нова-Барысаве, Мазыры, Слоліне, Рэчыцы, Навабеліцы, Койдана-ве, Вішневе, Бабруйску. Некалькі даволі буйных прадпрыемстваў выраблялі запалкавую саломку, якая знаходзіла збыт і за межамі беларускіх губерняў.

Вынаходніцтва фанеры прывяло да ўзнікнення на рубяжы Х1Х-ХХ стст. шэрагу спецыялізаваных фабрык і асобных цэхаў на лесаапрацоўчых заводах Беларусі. Практычна манапольнае становішча ў Расійскай імперыі мела Пінская шавецка-шпілечная фабрыка, якая належала сямейству Лур'е1.

Патрэбы чыгунак абслугоўвалі шпалапракатныя заводы, буйнейшыя з якіх дзейнічалі на станцыі Лунінец (заснаваны у 1902 г., у 1910 г. -налічвалася 135 рабочых, выраблена прадукцьі на 115 тыс. руб.) і ў Мазыры (у 1910 г. - 334 рабочых, кошт прадукцыі - 216 тыс. руб.).

Апроч лесу, другі традыцыйны беларускі тавар - лён - таксама пачаў выступаць на рынку не толькі ў якасці першапачатковай сыравіны. 3 1900 г. выраб ачэсанай суровай і бялёнай ільняной пражы пачала льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску (у 1910 г. - 1100 рабочых, 3 рухавіка ў 1750 к.с, вытворчасць - 120 тыс. пудоў ільняной пражы на 1500 тыс. руб.)2. Другая буйная льнопрадзільная фабрыка была заснавана ў 1902 г. у сяле Высачаны Аршанскага павета (у 1910 г. - 477 рабочых, 4 рухавіка ў 440 к.с, вытвор­часць - 445 тыс. руб.)3.

Адкрыццё ў 1901 г. ткацкай фабрыкі ў мястэчку Дуброўна (Горацкі павет) па вырабу баваўняных, шаўковых і джутавых тканін (у 1910 г. - 488 рабочых, вытворчасць на суму 622,6 тыс. руб.)4 прывяло да структурных змен у тэкстыльнай прамысловасці, у выніку чаго доля суконных прадпрыемст­ваў скарацілася. Працягвалі дзейнічаць Альбярцінская (Слонімскі павет) і Ляхозвянская (Навагрудскі павет) шоўкакруцільныя фабрыкі.

У шкляной прамысловасці разгарнулася вытворчасць хрустальнага і лямпавага шкла, шкляных электраізалятараў. На заводзе ў Альбярціне (Слонімскі павет) у 1913 г. пачаўся выраб электралямпачак5.

У харчасмакавай прамысловасці буйнейшым прадпрыемствам застава-лася Гродзенская тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага (у 1913 г. - 1400 рабо­чых, вытворчасць на 3,5 млн руб.). Разам з тым менавіта ў гэтай галіне назіраўся самы нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці6. Колькасць віна-курных заводаў некалькі паменшылася, але іх вытворчасць узрасла за кошт узбуйнення прадпрыемстваў і паляпшэння тэхналогій напярэдадні Пер-

_________________________

1 НГАБ, ф.21, воп.1, спр.54, арк.265; Хорош И. По промышленной черте оседлости // Книжки "Восхода". 1901. №10. С.26-27.

2 Список фабрик и заводов России. 1910 г. СПб., 1910. С.90.

3 Там жа. С.94. * Там жа. С. 18.

5 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.47.

6 История рабочего класса Белорусской ССР. Т.1. С.145.

 

 

шай сусветнай вайны Мінская губерня выйшла на першае месца ў Расійскай Імперыі па вытворчасці спірту1.

Акцыянерны каттал іманапалістычныя аб'яднанні. Банкаўская спра­ва і крэдытна-фінансавая Сістэма. Хаця акцыянерныя кампаніі вядомы ў эканоміцы Беларусі яшчэ з першай паловы XIX ст., дастаткова прыкметнай эканамічнай з'явай яны сталі толькі на рубяжы стагоддзяў. Справа ў тым, што агульная тэндэнцыя на ўзбуйненне прамысловасці, гандлю і транспарт-ных прадпрыемстваў патрабавала буйных інвестыцый, якія прыходзілі ў форме "калектыўнага" (акцыянернага і паявога) капіталу. Пры гэтым фінансавыя сродкі канцэнтраваліся не толькі ў дзяржаўных, але і ў прыват-ных акцыянерных камерцыйных банках. Разам з акцыянернымі кампаніямі дзейнічалі таварыствы на паях, вельмі набліжаныя да іх па эканамічных функцыях і ўплыву на развіццё эканомікі. У адносінах да акцыянерных та-варыстваў і таварыстваў на паях заканадаўства Расійскай Імперьі прытрымлівалася канцэсійнага (дазвольнага) прынцыпу2.

Акцыянерна-паявыя прадпрыемствы меліся ва ўсіх галінах беларускай эканомікі, у першую чаргу там, дзе ўзнікала патрэба хуткай мабшізацьй фінансавых сродкаў. Гэта маглі быць як сярэднія прадпрыемствы, так і буй-ныя фабрыкі і заводы, прадпрыемствы транспартнай і камунальнай сфер. Да ліку першых адносіўся завод у мястэчку Прапойск (Быхаўскі павет), які быў заснаваны ў 1906 г. і належаў таварыству Паўночна-Заходняй канат-на-дротавай вытворчасці3, а таксама Акцыянернае таварыства фабрыкі кан-торскіх кніг, пераплётных вырабаў і тыпалітаграфіі "Браты 1.1 М. Харыны", што дзейнічала з 1902 г. у Гродне.

Менавіта ў форме акцыянернага капіталу ў эканоміку Беларусі ішлі най-больш буйныя замежныя інвестыцыі: бельгійскія акцыянерныя таварыствы з'яўляліся ўладальнікамі Віцебскага трамвая і льнопрадзільнай фабрыкі "Дзвіна", французскаму капіталу належалі дзве шоўкакруціліныя фабрыкі і фабрыка грабянёў у Мінску.

Беларусь ніколі не саступала іншым рэгіёнам Расійскай Імперыі па сту-пені канцэнтрацыі і акцыяніравання капіталу ў тых галінах прамысловасці, дзе мела развітую фабрычна-заводскую вытворчасць. Напрыклад, у запал-кавай прамысловасці Расійскай Імперыі ў 1912 г. налічвалася сем акцыянер­ных прадпрыемстваў з агульным капіталам у 4500 тыс. руб., у тым ліку дзве запалкавыя фабрыкі Беларусі - "Прагрэс-Вулкан" і "Маланка", абедзве з ак-цыянерным капіталам па 300 тыс. руб.1 Такім чынам, беларускім прадпры-мальнікам належала прыкладна 13 % агульнарасійскага акцыянернага капіталу ў запалкавай прамысловасці.

Сведчаннем канцэнтрацыі і манапалізацыі вытворчасці стала з'яуленне сіндыкатаў і манапалістычных аб'яднанняў. У 1905 г. быў створаны сінды-кат кафельных заводчыкаў у Копысі, у 1906 г. - сіндыкат піваварных завод-чыкаў паўночна-заходняга краю ў Оршы, у 1911 г. - сіндыкат "Продакон", куды ўвайшлі ўладальнікі канвертавых фабрык Брэста, Вільні і Адэсы, пры-чым яго праўленне размяшчалася ў Мінску. У чэрвені 1905 г. у Мінску пры

________________________

1 Бешькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.198.

Предпринимательство и предприниматели России от истоков до начала XX века. М., 1997. С.77-78.

3 Список фабрик и заводов России. 1910 г. СПб., 1910. С.100.

4 Указатель действующих в Империи акционерных предприятий. СПб., 1903. С.174.

5 Промышленность и торговля. 1914. №9 (153). С.496.

 

 

аддзяленні Паўночнага банка быў створаны "Камітэт запалкавых фабры-кантаў Заходняга краю"1. Праз тры гады беларускія запалкавыя фабрыкі ўвайшлі ў склад новаўтворанага "Рускага таварыства запалкавага гандлю"2. Часам здаралася, што беларускія прадпрымальнікі былі ініцыятарамі агульнарасійскіх манапольных аб'яднанняў. Так, князь Друцга-Сакалінскі быў сярод тых, хто ў 1912 г. стварыў трэст дрожджа-вінакурных заводаў, у якія пер-шапачаткова ўвайшло Збпрадпрыемстваў загульнымкапіталаму 15 млн руб.3

У канцы XIX - пачатку XX ст. у Беларусі склалася дастаткова зладжаная сістэма крэдытна-банкаўскіх устаноў, як дзяржаўных, так і прыватных. Яна паспяхова абслугоўвала патрэбы дзяржавы і рыначнай эканомікі. На чале гэ-тай сістэмы, як і раней, стаяў Дзяржаўны банк і яго губернскія аддзяленні. Праз Дзяржаўны банк ажыццяўлялася і камерцыйнае крэдытаванне. На-прыклад, паводле падлкау 3. Шыбею, у 1909 г. агульная сума крэдытаў Мінскага аддзялення Дзяржбанка (2,8 млн руб.) размяркоўвалася наступным чынам: лясная справа - 46,9 %, грашовыя аперацыі -18,9, мясцовы гандаль -17,3, фабрычна-заводскія прадпрыемствы - 14,0, сельская гаспадарка - 2,9 %4.

Сістэма прыватнага банкаўскага камерцыйнага крэдыту ў Беларусі складалася з Мінскага камерцыйнага банка і філіялаў акцыянерных банкаў небеларускага паходжання, часцей за ўсе пецярбургскага ці маскоўскага. Мінскі камерцыйны банк перажываў перыяд працяглага крызісу. Кошт яго акцый на Пецярбургскай біржы ў 1899-1906 гг. знізіўся з 325 да 200 руб. Пры гэтым з 1905 г. іх продаж вёўся ніжэй за намшальную цану ў 250 руб.5 3 1906 г. колькасць аперацый банка значна паменшылася. 31 ліпеня 1908 г. агульны сход акцыянераў вырашыў пачаць ліквідацыю спраў. 315 красавіка 1912 г. актывы і пасівы Мінскага камерцыйнага банка перайшлі да Азова-Данскога банка6.

Крах Мінскага камерцыйнага банка не прывёў да распаду ўсёй крэдыт-на-банкавай сістэмы рэгіёна. У Беларусі мелася дастаткова шырокая сетка банкаўскіх устаноў. На працягу 1870-1914 гг. у 14 населеных пунктах Бела-русі дзейнічала 57 мясцовых банкаў і аддзяленняў банкаў, праўленне якіх раз-мяшчалася па-за яе межамі. Асаблівасцю іх развіцця ў 1900-1914 гг. было тое, што колькасць улжова-ссудных аперацый прыватных камерцыйных банкаў і іх філіялаў узрасла ўдвая і склала прыкладна палову крэдытаў, у той час як колькасць крэдытаў губернскіх аддзяленняў Дзяржбанка паменшылася амаль што у 3,5 раза і склала крыху больш чым 15 % ад агульнай колькасці ўсіх крэдытаў7.

Галоўнымі дзеючымі асобамі ў галіне камерцыйнага крэдыту выступалі банкіраўскія дамы і канторы. Іх уладальнікі нярэдка спалучалі банкаўскія

______________________

1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.22, 23; Шибеко З.В. Минск в конце XIX - начале XX в. С. 18.

2 НечуятовП.Я. Спичечная промышленность дореволюционной России. Л., 1956. С.39-40.

3 ПогребинскийА.П. Государственно-монополистический капитализм в России. М., 1959. С.38.

4 Шибеко З.В. Минск в конце ХIX - начале XX в. С.51.

5 Русские банки. Справочные и статистические сведения о всех действующих в России
государственных, частных и общественных кредитных учреждениях (Год четвертый). СПб., 1908. С.60-61.

6 Шибеко З.В., Шибеко С.Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города. Мн., 1990. С.273; Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. Мн., 1963. С.317.

7 Тимошенко В.В. Кредитная система Белоруссии в начале XX в. // Исторические записки. М., 1965. Т.78. С.65-66

 

 

аперацыі з вядзеннем гандлю, бо валодалі прамысловым прадпрыемствам. На студзень 1910 г., паводле даных Міністэрства фінансаў, у Расійскай Імпе-рьі налічвалася 287 банкаўскіх кантор. Першае месца па іх колькасці зай-малі літоўска-беларускія губерніі (99), потым ішлі польскія (42) і паўднёвыя (33) губерні1. Дробныя крэдыты магчыма было атрымаць праз таварыства 3"заемнага крэдыту іпазыка-ашчадныя касы.

Транспарт і шляхі зносін. Пасля некаторага перапынку ў Беларусі зноў пачалося інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва. Як і раней, яно вялося з улікам палітычных стратэгічных інтарэсаў Расійскай Імперыі, але ў Мірны час чыгункі працавалі менавіта на беларускую эканоміку і з'яўляліся яе сістэмаўтваральнай часткай.

У 1902 г. у выніку будаўніцтва чыгункі Віцебск-Жлобін Магілёў апошнім з беларускіх губернскіх гарадоў атрымаў чыгуначную сувязь. На поўдні Беларусі ўзнік Жлобінскі чыгуначны вузел. Адразу пасля гэтага па­чалося будаўніцтва чыгуначнай лініі Полацк-Сядлец (590 вёрст). Яна прайшла праз Вілейку, Маладзечна, Ліду, Маеты, Ваўкавыск, Свіслач і ў 1907 г. была здадзена ў эксплуатацыю.

Характэрнай рысай таго часу стала будаўніцтва чыгуначных адгаліна-ванняў ад асноўных магістралей для абслугоўвання мясцовых патрэб. Гэта былі чыгуначныя веткі Асіповічы-Старыя Дароп-Урэчча, Вярэйцы-Градзянка, Васілевічы-Хойшга. Адначасова ішла мадэрнізацыя ўжо існуючых чыгуначных ліній, будаўніцтва дадатковых пуцей, чыгуначных станцый і прыпыначных пунктаў.

Таксама не спыняліся і мясцовыя ініцыятывы па будаўніцтву чыгунак. Так, у 1909-1910 гг. праводзіліся дэталёвыя пошукі трасы Бранск-Магілёў, Рослаўль-Магілёу, Магілёў-Мінск-Гродна. Праект атрымаў назву "Беларуская чыгунка". Яна павінна была адкрыць доступ да прамога чыгуначнага шляху зносін такім старажытным беларускім гарадам і мястэчкам, як Хомск, Клімавічы, Чэрыкаў, Чавусы, Беразяно, Ігумен, Карэлічы, На-вафудак, Дзятлава2. У куменскім павеце мясцовыя памешчыкі і прамыс-лоўцы ў 1902 і1911 гг. двойчы хадайнічалі аб будаўніцтве чыгуначных ліній Барысаў-Ігумен-Мар'іна Горка іІгумен-Смілавічы-Мінск.

У 1901-1913 гг. увайшло ў эксплуатацыю амаль 30 % чыгуначнага па-латна, якое мелася ў Беларусі напярэдадні Першай сусветнай вайны. У 1913 г. насычанасць Беларусі чыгункамі была ў 1,8 раза вышэй, чым па Еурапейскай частцы Расійскай Імперыі4.

Рэйкавы транспарт паскорыў прагрэс паштовай сувязі, якая стала больш маштабнай. Разам з тэлеграфам пачаў ужывацца і тэлефон. У 1910 г. тэлефонную сувязь мелі 12 беларускіх гарадоў (усе губернскія, а таксама Быхаў, Бабруйск, Барысаў, Гомель, Горкі, Пінск, Рэчыца, Слонім)5. Першай беларускай тэлефоннай міжгародняй лініяй стала лінія Мінск-Барысаў.

Водныя шляхі зносін пасля доўгатэрміновага перапынку, у выніку развіцця чыгуначнага транспарту ў пачатку XX ст. зноў прыцягнулі да сябе ўвагу. Быў дэталёва распрацаваны праект Чарнаморска-Балтыйскага водна-

_______________

1 АнаньичБ.В. ПравовоеположениебанкирскихзаведенийвРоссии(1800-егоды- 1914г.)// Социально-экономическое развитие России. М., 1986. С.213.

2 Тигенгаузен Ф.Г. Проект сооружения железнодорожных линий Брянск-Могилев, I ославль-Могилев, Могилев-Минск и Минск-Гродно по изысканиям, произведенным в -909 г. 2. Часть техническая. СПб., 1910. С.1, 3.

3 НГАБ, ф.327, воп.1, спр.22, арк.10-10 ад.; спр.1412, арк.22.

4 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.195.

5 Города России в 1910 году. СПб., 1914. С.102-103.

 

 

га шляху (Херсон- Рыга), часткай якога павінна была стаць рэканструява-ная Бярэзінская водная сютэма. Існавалі планы перабудовы іншых бела-рускіх водных шляхоў. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў паўноч-на-заходніх губернях на 1 тыс. квадратных вёрст прыходзілася 46 вёрст водных шляхоў у той час як па 50 губернях Еурапейскай Расіей гэты паказ-чык складаў прыкладна 19 вёрст1.

Водныя і сухапутныя шляхі зносін, як і раней, знаходзіліся ў падпарад-каванні акругоў. 3 1901 г. Ковенская акруга шляхоў зносін у сувязі з пераво-дам яе галоўнага ўпраўлення ў Вільню атрымала назву Віленскай. У сферу яе дзейнасці ўваходзілі Віленская, Віцебская, Гродзенская, Ковенская і Мінская губерні. Магілёўская губерня адносілася да Кіеўскай акруг шля­хоў зносін. Усяго ў паўночна-заходніх губернях у 1913 г. на 1000 квадратных вёрст прыходзілася прыкладна 322 вярсты грунтова-шашэйных дарог2.

Новым сродкам транспарту стаў аўтамабіль. У 1909-1914 гг. некаторыя беларускія гарады і населеныя пункты звязвалі рэгулярныя аўтамабільныя маршруты3.

Знешні і ўнутраны гандаль. Гандаль у Беларусі ў пачатку XX ст. адлюст-роўваў як пашырэнне рэцыянальнага, унутрыбеларускага рынку, так і яго цесную сувязь з агульнарасійкім і замежнымі, у першую чаргу заход-нееурапейскімі, рынкамі

Мясцовая прамысловасць паспяхова забяспечвала насельніцтва таварамі. Прычым калі попыт заможных слаёў грамадства ў нейкай ступені забяспеч-ваўся і прывазнымі таварамі, то беларускі селянін аддаваў перавагу тайным рамесна-саматужным мясцовым вырабам. Гэта стварала эканамічны падму-рак для досыць трывалага захавання традыцый рамеснай вытворчасці. У такіх умовах гандаль і мясцовая прамысловасць выбіралі для сябе аптымальныя ва-рыянты развіцця, што рабіла рыначныя адносіны больш трывалымі

У цэлым Беларусь мела экспартна арыентаваную эканоміку. Па-раней-шаму па агульных паказчыках пераважаў вываз сельскагаспадарчай пра­дукцыі і лесаматэрыялаў. Разам з тым адбыліся змены ў структуры экспарту. Устойлівым попытам на знешнім рынку сталі карыстацца не толькі бела-руская сыравіна (лён, мяса і жывёла, птушка, яйка, сыры лес), але і вырабы сельскагаспадарчай прамысловасці (масла, сыр, крухмал), а таксама фабрычна-заводскай вытворчасці (папера, запалкі, шыльная пража, ап-рацаваныя скуры). Як і раней, Беларусь заставалася раёнам развітога віна-курства, чыя прадукцыя перавышала патрэбу мясцовага рынку і ў значнай колькасці ішла за межы беларускіх губерняў.

У пачатку XX ст. Беларусь цалкам пераўтварылася ў раён увозу збожжа-вых грузаў. Вываз збожжа за мяжу быў нязначны. Асноўная маса беларускага збожжа шла на ўнутраны рынак для спажывання мясцовым насельніцтвам і на патрэбы вінакурнай і піваварнай прамысловасці. Захоўваўся стабільны попыт на беларускі лён. У 1901 -1913 гг. на Беларусь прыходзілася 10,4 % усе-расійкага вывазу льновалакна. Штогод вывозілася каля 1530 тыс. пудоў льнянога семя4.

Вываз малочных прадуктаў (у сярэднім за год) у 1911-1913 гг. у параўнанні з 1901-1905 гг. павялічыўся больш чым у два разы, з 261 тыс.

_____________________

1 Моравский А. Экономическое положение Литвы и Белоруссии. М., 1918. С.18.

2 Там жа.

3 Киштъшов А., Козлов Л. Автомобиль на Беларуси. 100 лет. Мн., 1996. С.31-34.

4 Бейлъкин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.188.

 

 

пудоў да 538,5 тыс. пудоў. У 1901-1913 гг. з Беларусі штогод вывозілася прыкладна 40-50 тыс. галоў жывёлы1.

Большая частка вывазной прадукцыі жывёлагадоўлі ішла ў Польшчу, Германію, Пецярбург, Рыгу і іншыя буйныя гарады. Але галоўным месцам збыту ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляўся мясцовы рынак, што выразна сведчыла аб даволі высокім для таго часу ўзроўні развіцця прамыс-ловасці і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі.

Буйны, аптовы гандаль канчаткова зацвердзіўся як выключна гарадская з'ява. Ва ўмовах інтэнсіўнага тавараабмену ў Беларусі мясцовыя гарады і асобныя мястэчкі, набліжаныя па сваіх памерах і ролі да гарадоў, асабліва тыя, што сталі чыгуначнымі вузламі, набывалі выразную гандлёвую функцыю. Гэта дапамагала ім узмацняць эканамічнае ўздзеянне на сельскія ва-коліцы, звязваць у адзіны рыначны вузел асобныя паселішчы і мясціны2.

Прынцыпова новай з'явай у арганізацыі гандлю стала ўзнікненне бірж. У 1904 г. быў зацверджаны статут Мінскай лясной біржы. У 1906 г. пачала дзейнічаць Гродзенска-Тібаўская гандлёва-прамысловая біржаваяарцель, з 1912 г. - Віцебская гандлёвая біржа (адна з 18 гандлёвых бірж Расійскай Імперыі, што мелі дачыненне да гандлю льном)3.

Буйныя прадпрыемствы мелі свае гандлёвыя аддзяленні ў розных гара-дах. Напрыклад, у 1914 г. Добрушская папяровая фабрыка мела прад-стаўніцтвы ў Мінску, Вільне, Варшаве, Кіеве, Адэсе, Елізаветградзе, Расто-ве-на-Доне, Саратаве, Харкаве4. Шырокай наладжанай сістэмай збыту ка-рысталіся запалкавыя фабрыкі.

Ростгарадоў і развіццёкамунальнай гаспадаркі. Урбанізацыя - най-больш паказальнае сведчанне пашырэння і ступені развіцця індустрыяльнага грамадства. На рубяжы Х1Х-ХХ стст. меліся ўсе эканамічныя падставы для ўрбанізацыі Беларусі, г. зн. у першую чаргу для павелічэння колькасці гандлёва-прамысловага насельніцтва за кошт земляробчага. Працэс урбанізацыі знаходзіў сваеё адлюстраванне ў росце гарадскіх паселішчаў, кан-цэнтрацыі насельніцтва і асабліва ў буйных гарадах, у распаўсюджанені рыс гарадскога жыцця на ўсю сетку населеных пунктаў.

Усяго ў Беларусі перад пачаткам Першай сусветнай вайны налічвала-ся 45 гарадоў. Захоўвалася старая градацыя гарадоў на чатыры губернскія (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск), 31 павятовы (Ашмяны, Бабруйск, Ба-рысаў, Брэст, Вілейка, Ваўкавыск, Гомель, Гарадок, Горкі, Дрыса, Ггумен, Клімавічы, Кобрын, Лепель, Лща, Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Орша, Пінск, Полацк, Пружаны, Рэчыца, Рагачоў, Слонім, Слуцк, Стары Быхаў, Сянно, Чавусы, Чэрыкаў) 110 пазаштатных (Адэльск, Бабшавічы, Відзы, Докшыцы, Друя, Копысь, Нясвіж, Радашковічы, Смаргонь, Сураж).

Гарадавое палажэнне 1892 г. распаўсюджвалася ў поўным аб'ёме на 15 гарадоў (Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў, Исцклау, Орша, Пінск, Полацк, Рагачоў, Слонім, Чавусы, Чэрыкаў). Астатнія 30 з-за недастатковасці гарадскіх сродкаў і гандлёва-прамысловага развіцця атрымалі згаданае палажэнне ў спрошчаным выглядзе (без абран-гя гарадскіх дум, а тольга ўпраў).

 

 

1 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.203,

2ШыбетЗ.ГарадыБеларуа(60-ягадыXIX-пачатакXXстагоддзяу). С.119,122-125.

3 Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861-1914 гг. С.224.

4 РДГА, ф.117, воп.1, спр.52, арк.42 ад.

 

 

Да 80 % гарадскога жыллёвага фонду складалі аднапавярховыя жы-лыя дамы. Найвышэйшы паказчык каменнай забудовы, паводле даных за 1910 г. (ад 40 да 47 % усёй забудовы), назіраўся ў Гродне, Брэсце і Лідзе1. Вадаправод у 1910 г. быў у сямі гарадах - чатырох губернях, а таксама Гомелі, Мазыры і Слоніме. У Мінску дзейнічала конка, у Віцебску - трамвай. Напярэдадні Першай сусветнай вайны былі распрацаваны планы ажыццяўлення трамвайнага руху ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску.

Найвышэйшы ўрбанізацыйны паказчык для тагачаснай Беларусі нале-жыць Гомелю. У 1913 г. Гомель разам з Мінскам іВіцебскам уваходзіў у тройку буйнейшых беларускіх гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс. ча-лавек. За 50 гадоў (1863-1913) Яго насельніцтва павялічылася прыкладна ў восем разоў, з 12,6 тыс. да 100,5 тыс. чалавек2.

Развццё шляхоў зносін, прамысловасці, гандлю набліжала некаторыя мястэчкі і чыгуначныя станцыі да ўзроўню гарадоў, але ўлады гэтага не улічвалі. Толькі Смаргонь у 1904 г. атрымала статус горада. Астатнія просьбы жыхароў шэрагу населеных пунктаў Беларусі аб наданні ім гарадскіх правоў засталіся безвыніковымі Так, у кастрычніку 1902 г. з адпаведным прашэннем на імя магілёўскага губернатара звярнуліся жыхары мя-стэчак Жлобіна і Карпілаукі (Рагачоўскі павет). Яны паведамлялі, што абодва мястэчкі фактычна зліліся ў адзін населены пункт, са значнай коль-касцю жыхароў (каля 11 тыс. чалавек), буйным чыгуначным вузлом, прыс-танню на Дняпры. Пасля працяглага, чатырохгадовага, разгляду прашэння ўлады вырашылі "пакінуць яго без наступстваў"3.

______________________

1 Экономика Белоруссии в эпоху империализма. 1900-1917. С.171, 172.

2 Шыбека 3. Гарады Беларуа (60-я гады XIX - пачатак XX стагоддзя)'). С.62.

3 НГАБ, ф.2013, воп.1, спр.Ю, арк.1-5 ад., 41 ад.

 

 

Па колькасці, складу х занятках насельніцтва, ролі ў прамысловасці, гандлі і транспартных зносінах на афіцыйны гарадскі статус і адпаведна га-радское самакіраванне маглі прэтэндаваць такія населеныя пункты, як Ба-ранавічы, Глыбокае, Дуброўна, Жлобін, Маладзечна, Шклоў.

У цэлым урбанізацыя ў Беларусі выявіла тэндэнцыю да павелічэння ролі буйных гарадоў у жыцці грамадства. Вакол іх ствараліся ўрбанізаваныя зоны1. Аднак гэты паказчык не насіў характару выключнай і лакальнай з'явы, а толькі завяршыў ўрбанізацыйную піраміду Беларусі аснову якой складалі дробныя гарады і буйныя мястэчкі. У іх канцэнтравалася больш за палову гараджан.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 91 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асаблівасці выбарчайкампаніі і вынікі выбараў у II Дзяржауную| Дэмаграфічныя працэсы. Ахова здароўя

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)