Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Экзаменацыйныя пытанні па курсу “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей



Читайте также:
  1. В) По всему курсу
  2. Вплив теорії паритету купівельної спроможності на формування валютного курсу
  3. Вступ до курсу.
  4. Дзённай формы навучання
  5. Задание для выполнения 2-го этапа курсовой работы по курсу
  6. Зміст навчального курсу містить 1 модуль.
  7. Зміст теоретичного курсу навчальної дисципліни

1. Актуальнасць і неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

2. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі.

3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

4. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё.

5. Беларускія землі ва ўмовах феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.

6. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX–XIII стст.

7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель у станаўленні ВКЛ.

8. Беларускія землі у грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага XIV–XV стст. Крэўская унія і яе вынікі.

9. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI ст.

10.Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI ст. Тры статуты ВКЛ.

11.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у XIV – першай палове XVI ст. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі.

12.Фарміраванне беларускай народнасці.

13.Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.

14.Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

15.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай.

16.Брэсцкая царкоўная унія. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі.

17.Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы ХVІ – ХVІІІ ст.

18.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

19.Падзелы Рэчы Паспалітай: прычыны і вынікі.

20.Культура Беларусі ў другой палове ХVІ – ХVІІІ ст.

21.Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст.

22.Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст.

23.Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы на Беларусі.

24.Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Контррэформы 80-90-х гг.

25.Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

26.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ–ХХ ст.

27.Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Агульнарасійскія палітычныя партыі. Першая расійская рэвалюцыя.

28.Беларускі нацыянальны рух ў канцы XIX – пачатку XX ст. Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ).

29.Пачатак Першай сусветнай вайны. Змены ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1915–1916 гг.

30.Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Падзеі на Беларусі, выкліканыя рэвалюцыяй.

31.Фарміраванне беларускай нацыі.

32.Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

33.Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі.

34.Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).

35.Беларусь ва ўмовах пашырэння нямецкай акупацыі ў 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (БНР).

36.Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.

37.Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920 гг.). Аднаўленне БССР. Рыжскі мірны дагавор.

38.Новая эканамічная палітыка ў БССР, яе сутнасць і вынікі.

39.Асаблівасці і вынікі правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі ў БССР ў 20–30-я гг. XX ст.

40.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР ў 20–30-я гг. XX ст.

41.Грамадска-палітычнае жыццё БССР ў 20-30-я гг. XX ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі.

42.Культурнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20–30-я гг. XX ст.

43.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921–1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае становішча.

44.Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі ў першыя гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.).

45.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускай ССР у 50-я – 60-я гг. XX ст.

46.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларускай ССР у 70-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.

47.Грамадска-палітычнае развіццё Беларускай ССР у другой палове 40-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.

48.Культура Беларускай ССР у 1946–1985 гг.

49.Палітыка перабудовы. Ліквідацыя СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

50.Беларуская ССР на міжнароднай арэне (1945–1985 гг.).

51.Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991–2010 гг.).

52. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў сучасных умовах. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.

53.Культура Беларусі на сучасным этапе.

54.Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на сучасным этапе.

 


[1] Другая цывілізацыйная рэвалюцыя звязана з прамысловым пераваротам, навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй і стварэннем індустрыяльнага грамадства (ХVІІ – ХХ стст.), трэцяя цывілізацыйная рэвалюцыя – з інфармацыйна-тэхналагічным пераваротам у вытворчай гаспадарцы і стварэннем постіндустрыяльнага грамадства (з апошняй чвэрці ХХ ст. – да нашага часу).

[2] Нарманы (ад скандынаўскага northman – паўночны чалавек) – скандынавы, удзельнікі гандлёва-грабежніцкіх і заваявальных паходаў у Еўропе ў канцы VІІІ – сярэдзіне ХІ ст. Ва ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі – вікінгамі.

[3] Друцк (летапісны Дрютеск, Друтеск, Друческ) – старажытны горад Полацкай зямлі, цэнтр удзельнага Друцкага княства. Узнік у вярхоўях Друці (правы прыток Дняпра) ў пачатку волака аднаго з адгалінаванняў дзвінскага шляху з “варагаў у грэкі”. Упершыню упамінаецца ў летапісе пад 1092 г. У сярэдзіне ХІІІ ст. адышоў да Вялікага княства Літоўскага. Прычына гібелі Друцка не высветлена. Магчыма, горад загінуў пры асадзе ад пажару ў канцы ХV – пачатку ХVІ ст. і больш не аднаўляўся.

[4] Стрэжаў – цэнтр удзельнага княства Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127 – 1128 гг. Яго месцазнаходжанне яшчэ не вызначана. Адны гісторыкі і археолагі – Б.А. Рыбакоў, М.М. Ціхаміраў і інш. атаясамліваюць старажытны Стрэжаў з гарадскім пасёлкам Стрэшын у Жлобінскім раёне (у часы Кіеўскай Русі быў размешчаны далёка ад паўднёвай мяжы Полацкага княства, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага Стрэжава). Іншыя вучоныя лічаць, што Стрэжаў існаваў на месцы вёскі Стрыжава Бешанковіцкага раёна. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены.

[5] Гарадзец – старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 г. З летапісу відаць, што Гарадзец быў добра ўмацаваным горадам, цэнтрам удзельнага княства, размяшчаўся ў лясах на захад ад Мінска. Яго атаясамлівалі з Гарадзеяй (Нясвіжскі раён), Гарадком каля Віцебска, Сёмкавым Гарадком і Астрашыцкім Гарадком каля Мінска, Гарадцом паміж Лепелем і Чашнікамі, Гарадком каля Маладзечна. Але, як сцвярджаюць вучоны-археолагі, у названых пунктах не знойдзены рэшткі старажытнага горада.

[6] Неф – выцягнутае памяшканне, частка інтэр’ера (звычайна базілікі), абмежаваная з аднаго ці з абодвух падоўжных бакоў радам калон ці слупоў.

[7] Апсіда – выступ будынка, паўкрыглы, гранёны ці прамавугольны ў плане, перакрыты паўкупалам ці самкнутым паўскляпеннем. У хрысціянскіх храмах апсіда – алтарны выступ.

[8] Базіліка – адзін з галоўных тыпаў хрысціянскага храма, прамавугольны ў плане будынак, падзелены знутры радамі калон ці слупоў на прадольныя часткі (нефы).

[9] Неўрадавыя палітычныя арганізацыі самых багатых і ўплывовых людзей свету, якія ставяць сваёй мэтай дасягненне поўнай планетарнай інтэграцыі, пераход ад мноства дзяржаў, народаў, нацый і культур да уніформнага свету на чале з сусветным урадам. Інакш іх называюць масонскімі ці мандзіялісцкімі (ад французскага monde – свет) арганізацыямі.

Першая мандзіялісцкая арганізацыя была створана ў 1921 г. амерыканскім банкірам Морганам. Большасць яе членаў складалі масоны. Арганізацыя называлася Саветам па міжнародных адносінах (CFR). Другая арганізацыя – Більдэрбергскі клуб – створана ў 1954 г. у галандскім горадзе Астэрбеку ў гасцініцы “Більдэрберг”, адкуль і адпаведная назва. Гэта міжнародны працяг CFR. Членамі арганізацыі з’яўляюцца не толькі амерыканскія палітыкі, фінансісты, аналітыкі і інтэлектуалы, але і іх еўрапейскія калегі. Большасць членаў Більдэрбергскага клуба складаюць масоны. Трэцяя мандзіялісцкая арганізацыя – Трылатэраль, ці Трохбаковая камісія, – створана ў 1973 г. актывістамі Більдэрбергскага клуба, якія сабраліся на арганізацыйнае пасяджэнне ў доме Дэвіда Ракфелера. Яе штаб-кватэры знаходзяцца ў ЗША, Еўропе і Японіі.

Сучасныя масоны, мандзіялісты, глабалісты – “грамадзяне свету”, “творцы новага сустветнага парадку і глабальнага грамадства” на чале з сусветным урадам. Яны прапаведуюць “агульначалавечыя каштоўнасці” і аддаюць перавагу “усяленскім інтарэсам” перад інтарэсамі нацыянальнымі. Для іх любая краіна – гэта толькі “месца пражывання”, а не Айчына. Яны – “героі” не столькі нацыянальнай, колькі сусветнай гісторыі.


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 348 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)