Читайте также: |
|
1. Растлумачце прычыны, якія спрыялі ўтварэнню Рэчы Паспалітай.
2. Ахарактарызуйце дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
3. Як паўплывала Берасцейская унія на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў?
4. Вызначце асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай ў другой палове ХVІ – ХVІІІ стст.
5. Якія вынікі мелі для Беларусі войны ХVІІ ст і Паўночная вайна?
6. Вызначце асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове ХVІ – ХVІІІ стст. Якія этапы можна выдзеліць у гэтым працэсе?
7. Вызначце канчатковыя вынікі аграрнай рэформы 1557 г. і яе ўплыў на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэчы Паспалітай.
8. Прааналізуйце вытокі, праявы і вынікі палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай.
9. Якія спробы рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай прадпрыймаліся ў другой палове ХVІІІ ст.?
10. Ахарактарызуйце галоўныя здабыткі культуры Беларусі ў другой палове ХVІ – ХVІІІ стст.
Тэсты
Выберыце правільны варыянт адказу
1. У якім годзе была заключана Люблінская унія?
а)1560 г.;
6)1569 г.;
в)1558 г.
2. Заканадаўчая ўлада ў Рэчы Паспалітай належала:
а) каралю польскаму;
б) вялікаму князю літоўскаму;
в) кароннаму сейму.
3. Рэч Паспалітая была:
а) абсалютная манархія;
б) канстытуцыйная, парламенцкая манархія;
в) рэспубліка.
4. Калі было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга сейма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі ВКЛ?
а) 1588 г.;
б) 1663 г.;
в) 1673 г.
5. Адна з прычын зацвярджэння Берасцейскай уніі:
а) будаўніцтва цэркваў-крэпасцей;
б) раскол хрысціянства;
в) імкненне пашырыць уплыў каталіцызму.
6. У якім годзе была заключана Берасцейская унія?
а)1596 г.;
6)1597 г.;
в)1586 г.
7. Назва нацыянальна-рэлігійных арганізацый праваслаўнага насельніцтва, якія ўзніклі ў ВКЛ у канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стст.:
а) калегіумы;
б) брацтвы;
в) зборы.
8. Рух, пад уплывам ідэй якога ўзніклі пратэстанцкія зборы ў ВКЛ:
а) Рэфармацыя;
б) Контррэфармацыя;
в) Асветніцтва.
9. У якім годзе быў надрукаваны апошні Статут ВКЛ?
а) 1529 г.;
б) 1585 г.;
в) 1588 г.
10. У якім годзе Жыгімонт Ваза распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі?
а)1602 г.;
6)1600 г.;
в)1609 г.
11. У якім годзе было заключана Андрусаўскае перамір’е?
а)1654 г.;
6)1667 г.;
в)1700 г.
12. Якія дзяржавы ваявалі супраць Швецыі ў Паўночнай вайне?
а) Расія, Прусія, Аўстрыя;
б) Рэч Паспалітая, Данія, Германія;
в) Расія, Рэч Паспалітая і Саксонія, Данія.
13. Асадныя сяляне гэта:
а) сяляне, якія адпрацоўвалі паншчыну;
б) сяляне, якія плацілі грашовы падатак;
в) сяляне, якія не выконвалі павіннасцей.
14. Якая новая група сялян узнікла пасля рэформы 1557 г.?
а) цяглыя;
б) чэлядзь нявольная;
в)агароднікі.
15. “Чатырохгадовы сейм” праходзіў у:
а) 1764 – 1768 гг.;
б) 1788 – 1792 гг.;
в) 1786 – 1790 гг.
16. Што такое Галоўны Трыбунал?
а) вышэйшая судовая ўстанова ВКЛ;
б) канцылярыя ВКЛ;
в) скарб ВКЛ.
17. Падзелы Рэчы Паспалітай адбыліся ў:
а) 1772, 1793, 1795 гг.;
6) 1771, 1791, 1793 гг.;
в) 1700, 1721, 1741 гг.
18. Якая краіна не ўдзельнічала ў другім падзеле Рэчы Паспалітай?
а) Расія;
б) Аўстрыя;
в) Прусія.
19. 3 мая 1791 г. была прынята:
а) пастанова аб другім падзеле Рэчы Паспалітай;
б) пастанова аб скасаванні прыгоннага права ў Рэчы Паспалітай;
в) канстытуцыя Рэчы Паспалітай.
20. У 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам:
а) Тадэвуша Касцюшкі;
б) Кастуся Каліноўскага;
в) Васіля Вашчылы.
21. Камандзірам паўстанцаў у Літве і Беларусі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай быў назначаны:
а) Тадэвуш Касцюшка;
б) Якуб Ясінскі;
в) Сымон Касакоўскі.
22. Школы, у якіх індывідуальнае навучанне замянялася класна-ўрочным называліся:
а) арыянскія;
б) кальвінісцкія;
в) брацкія.
23. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася бібліятэка:
а) Нясвіжская Радзівілаў;
б) бібліятэка Хратовіча;
в) бібліятэка Тызенгаўза.
24. Батлейка гэта:
а) музычны інструмент;
б) тэатр лялек;
в) нотны зборнік.
25. Знакамітыя на ўвесь свет паясы ткалі:
а) у Нясвіжы;
б) у Міры;
в) у Слуцку.
26. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
1) Люблінская унія;
2) талерантнасць;
3) паланізацыя;
4) Галоўны трыбунал;
А) апалячванне;
Б) судовы орган ВКЛ;
В) стварэнне Рэчы Паспалітай;
Г) верацярпімасць.
а) 1В 2Г 3А 4Б;
б) 1А 2Б 3В 4Г;
в) 1Г 2А 3Б 4В;
г) 1Б 2В 3Г 4А.
27. Вызначце правільную паслядоўнасць:
А) разгортванне Контррэфармацыі;
Б) усталяванне ў ВКЛ рэлігійнай талерантнасці;
В) прыняцце большасцю насельніцтва Беларусі уніяцтва;
Г) пранікненне ідэй Рэфармацыі ў ВКЛ.
а) АВБГ;
б) ГАВБ;
в) БГАВ;
г) ВБГА.
28. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
1) Катэхізіс;
2) калегіум;
3) уніяцкая царква;
4) езуіты;
А) грэка-каталіцкая царква;
Б) члены Таварыства Ісуса Хрыста;
В) езуіцкая школа;
Г) сімвал веры.
а) 1Г 2А 3В 4Б;
б) 1Г 2В 3А 4Б;
в) 1В 2Г 3А 4Б;
г) 1А 2Г 3В 4Б.
29. Суаднясіце падзеі з войнамі, падчас якіх яны адбываліся:
1) Лівонская вайна;
2) вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай 1654 – 1667 гг.;
3) Паўночная вайна;
4) паўстанне Багдана Хмяльніцкага;
А) бітва каля вёскі Лясной;
Б) Кейданскі дагавор;
В) бітва пад Лоевам;
Г) бітва пад Улай.
а) 1Г 2Б 3А 4В;
б) 1А 2Г 3В 4Б;
в) 1В 2А 3Б 4Г;
г) 1Б 2В 3Г 4А.
30. Суаднясіце мірныя пагадненні з часам іх заключэння:
1) перамір’е ў Ям-Запольі;
2) мірны дагавор у Андрусаве;
3) Паляноўскі мірны дагавор;
4) перамір’е ў Дэуліна;
А) 1634 г.;
Б) 1618 г.;
В) 1582 г.;
Г) 1667 г.
а) 1А 2Б 3В 4Г;
б) 1В 2Г 3А 4Б;
в) 1Б 2В 3Г 4А;
г) 1Г 2А 3Б 4В.
31. Суаднясіце тэрміны:
1) ваяводства;
2) павет;
3) горад;
4) вёска;
А) войт;
Б) староста;
В) цівун;
Г) ваявода.
а) 1А 2Б 3В 4Г;
б) 1А 2В 3Г 4Б;
в) 1Г 2Б 3А 4В;
г) 1Б 2А 3Г 4В.
32. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў:
1) інвентар;
2) арэнда;
3) вінакурэнне;
4) гасценец;
А) карыстанне за плату;
Б) гандлёвы шлях;
В) спіс павіннасцей;
Г) перапрацоўка.
а) 1А 2Г 3В 4Б;
б) 1В 2А 3Г 4Б;
в) 1Б 2В 3А 4Г;
г) 1Г 2Б 3В 4А.
33. Вызначце правільную паслядоўнасць:
А) Стэфан Баторый;
Б) Жыгімонт Аўгуст;
В) Уладзіслаў Ваза;
Г) Аўгуст ІІ Вецін.
а) АБВГ;
б) БАВГ;
в) ГБАВ;
г) ВГАБ.
34. Хто такія “партачы”?
а) шаўцы, якія шылі адзенне;
б) рамеснікі, якія не з’яўляліся членамі цэхаў;
в) жыхары порта.
35. Як называлася камісія, створаная ў 1773 г. у Рэчы Паспалітай?
а) прамысловая;
б) аграрная;
в) адукацыйная.
36. Назавіце прозвішча дзяржаўна-палітычнага дзеяча, які ў другой палове ХVІІІ ст. праводзіў рэфармаванне эканомікі Рэчы Паспалітай:
а) Дз. Вішнявецкі;
б) А. Тызенгаўз;
в) І. Пац.
37. Вызначце правільную паслядоўнасць:
А) прыняцце канстытуцыі Рэчы Паспалітай;
Б) стварэнне Адукацыйнай камісіі;
В) другі падзел Рэчы Паспалітай;
Г) увядзенне права liberum veto.
а) АБВГ;
б) ГБАВ;
в) ВАГБ;
г) БГВА.
38. Суаднясіце краіны-ўдзельніцы першага падзелу Рэчы Паспалітай з землямі, якія яны атрымалі:
1) Аўстрыя;
2) Расія;
3) Прусія;
А) частка Усходняй Беларусі;
Б) Галіцыя;
В) Памор’е.
а) 1А 2Б 3В;
б) 1Б 2А 3В;
в) 1В 2А 3Б.
39. Суаднясіце краіны-ўдзельніцы другога падзелу Рэчы Паспалітай з землямі, якія яны атрымалі:
1) Расія;
2) Прусія;
3) Аўстрыя;
А) Торунь, Познань, Гданьск (Данцыг);
Б) не брала ўдзел;
В) Цэнтральная Беларусь, Правабярэжная Україна.
а) 1А 2Б 3В;
б) 1В 2А 3Б;
в) 1В 2Б 3А.
ТЭМА IV. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. КРЫЗІС ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ
(канец XVIII – 50-я гг. XIX ст.)
Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 167 | Нарушение авторских прав