Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

2. Як фарміраваўся адміністрацыйны падзел пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі?

3. Якія адрозненні існавалі паміж Расіяй і далучанымі да яе беларускімі землямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін?

4. Ахарактарызуйце сацыяльную структуру насельніцтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

5. Якія тэндэнцыі былі характэрны для канфесійнай палітыкі ўрада на Беларусі з канца XVIII ст. і да сярэдзіны ХІХ ст.?

6. Як адносіліся да агрэсіі Францыі супраць Расіі розныя сацыяльныя слаі насельніцтва беларускіх губерняў?

7. Якая была палітыка царскага ўрада да шляхты якая супрацоўнічала з Напалеонам?

8. Што садзейнічала актывізацыі грамадска-палітычнага жыцця на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

9. Што характэрна для рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст.? У якіх формах ён развіваўся?

10. Ахарактарызуйце дзейнасць дзекабрыстаў на Беларусі.

11. Што характэрна для развіцця дваранскай зямельнай уласнасці на тэрыторыі Беларусі з канца XVIII ст. і да сярэдзіны ХІХ ст.?

12. Якія змены адбываліся ў сялянскай гаспадарцы Беларусі на працягу першай паловы ХІХ ст.?

13. З якіх мерапрыемстваў складалася рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі?

14. Што сведчыла аб развіцці капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

15. Якія тэндэнцыі назіраліся ў сацыяльна-эканамічным становішчы гарадоў Беларусі з канца XVIII ст. і да рэформы 1861 г.?

16. Якія асноўныя напрамкі вызначаюцца ў развіцці культуры Беларусі канца XVIII – першай паловы ХІХ ст.?

17. Якія падзеі і якім чынам найбольш значна паўплывалі на развіццё адукацыі ў Беларусі з канца XVIII да пачатку 60-х гг. ХІХ ст.?

18. Якія формы адукацыі існавалі і якія віды навучальных устаноў дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

19. У якім стане ў першай палове ХІХ ст. знаходзілася вывучэнне гісторыі, этнаграфіі і фальклору беларусаў? Кім яно ажыццяўлялася?

20. Якім шляхам ішоў працэс станаўлення беларускай літаратурнай мовы ў першай палове ХІХ ст.?

21. Як развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

22. Якія жанры характэрны для выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы ХІХ ст.? Назавіце іх найбольш вядомых прадстаўнікоў.

23. Дзе знаходзяцца самыя значныя помнікі архітэктуры Беларусі першай паловы ХІХ ст.? Якія стылявыя накірункі яны прадстаўляюць?

 

Тэсты

1. Якой губерні яшчэ не існавала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ад трэцяга падзелу Рэчы паспалітай да 1802 г.?

а) Беларускай;

б) Віцебскай;

в) Літоўскай;

г) Мінскай.

 

2. У “Даравальнай грамаце гарадам” 1785 г., дзеянне якой па загаду Кацярыны ІІ распаўсюджвалася на беларускія гарады, адсутнічала:

а) Магдэбурскае права;

б) права купцоў арганізоўвацца ў гільдыі;

в) права на стварэнне прадстаўнічага органа з гарадскіх саслоўяў.

 

3. У якім годзе ў заходняй частцы Расійскай імперыі ўстанаўлівалася “мяжа аселасці” для яўрэйскага насельніцтва?

а) у 1774;

б) у 1793;

в) у 1794;

г) у 1813.

 

4. Калі былі створаны Беларускае і Літоўскае генерал-губернатарствы?

а) у 1772 г.;

б) у 1802 г.;

в) у 1812 г.;

г) у 1831 г.

 

5. У канцы ХVІІІ ст. сярод жыхароў Беларусі больш за ўсіх было

а) католікаў;

б) праваслаўных;

в) уніятаў;

г) іудзеяў.


6. Разначынцы – гэта:

а) чыноўнікі, якія займалі розныя пасады ў дзяржаўным кіраўніцтве Расійскай імперыі;

б) дробная шляхта беларускіх губерняў, якая знаходзілася на дзяржаўнай службе;

в) адукаваныя інтэлігенты, выхадцы з сялянства, мяшчанства, купецтва, духавенства, збяднелага дваранства;

г) дробныя шляхціцы, якія займалі ў Рэчы Паспалітай розныя дзяржаўныя пасады і былі звольнены са службы пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

 

7. У чым сутнасць “польскага пытання”?

а) імкненне уніятаў уз’яднацца з праваслаўнай царквой;

б) імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення Рэчы Паспалітай;

в) імкненне беларускага грамадства аднавіць дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага;

г) імкненне расійскіх улад абмежаваць уплыў каталіцкай царквы на польскае і беларускае грамадства.

 

8. Якую палітыку праводзіў Напалеон у дачыненні да беларускіх зямель падчас Айчыннай вайны 1812 г.?

а) аднавіў дзяржаўнасць і самастойнасць ВКЛ;

б) адмяніў прыгоннае права ў дачыненні да беларускіх сялян;

в) жорстка праследаваў усіх прыхільнікаў аднаўлення ВКЛ, на акупаванай тэрыторыі стваралася французская адміністрацыя;

г) стварыў Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства Літоўскага”, але не аднавіў дзяржаўнасці.

 

9. Суаднясіце даты і падзеі Айчыннай вайны 1812 г.:

а) 12 чэрвеня 1812 г.; 1) арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам;

б) 16 чэрвеня 1812 г.; 2) французская армія заняла Вільню;

в) 15 ліпеня 1812 г.; 3) А.П. Тармасаў разбіў пад Кобрынам саксонскі корпус Ж. Рэнье;

г) 22 ліпеня 1812 г.; 4) адбылася Барадзінская бітва;

д) 26 жніўня1812 г. 5) пачалася пераправа войскаў Напалеона праз Нёман.

 

10. Філаматы і філарэты – гэта:

а) гурткі афіцэраў, філіялы дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі;

б) уніяцкія ордэны, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.;

в) тайныя суполкі студэнцкай моладзі, існаваўшыя ў навучальных установах Беларусі.

 

11. Дзе знаходзіўся М. Мураўёў, кіраўнік “Паўночнага таварыства”, калі напісаў свой першы варыянт “Канстытуцыі”?

а) у Бабруйскай крэпасці;

б) у Мінску;

в) у Вільні;

г) у Мірскім замку.

 

12. Паўстаннем на Беларусі і Літве ў 1831 г. кіраваў орган:

а) Літоўскі правінцыяльны камітэт;

б) Камісія Вялікага княства Літоўскага;

в) Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт;

г) Віленская асацыяцыя.

 

13. Што такое “разбор шляхты”?

а) дзяленне шляхты на рангі ў адпаведнасці з займаемай дзяржаўнай пасадай;

б) узбуджэнне судовых спраў супраць тых шляхціцаў, што не жадалі ваяваць супраць Напалеона падчас Айчыннай вайны 1812 г.;

в) пазбаўленне дваранскага звання шляхціцаў, якія не мелі адпаведных дакументаў аб сваім паходжанні;

г) вызначэнне сумы дзяржаўнага падатку з шляхціцаў у адпаведнасці з памерам іх зямельнай уласнасці;

 

14. Калі быў зачынены Віленскі універсітэт?

а) у 1812 г.;

б) у 1815 г.;

в) у 1826 г.;

г) у 1832 г.;

д) у 1848 г.

 

15. Хто такі Ф. Савіч?

а) афіцэр Асобнага літоўскага корпуса, які ў пачатку 1825 г. стварыў тайную рэвалюцыйную арганізацыю “Таварыства ваенных сяброў”;

б) беларускі шляхціц, які ў 1830 – 1831 гг. узначальваў паўстанцкі рух у Літве і Паўночна-Заходняй Беларусі;

в) рэвалюцыйны дэмакрат, які у 1836 г. заснаваў у Вільні радыкальную тайную суполку “Дэмакратычнае таварыства”.

 

16. Калі адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай?

а) у 1831 г.;

б) у 1839 г.;

в) у 1840 г.;

г) у 1848 г.;

д) у 1857 г.

 

17. “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў” быў створаны

а) пасля далучэння беларускіх губерняў да Расійскай імперыі;

б) пасля заканчэння Айчыннай вайны 1812 г.;

в) пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг.;

г) у час правядзення рэформы П.Д. Кісялёва.

 

18. Указам ад 1 студзеня 1831 г. адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і ўводзілася расійскае заканадаўства

а) на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай;

б) у Магілёўскай і Віцебскай губернях;

в) у Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях;

г) на тэрыторыі пяці беларускіх губерняў.

 

19. Калі на тэрыторыі Беларусі канчаткова адмянялася дзеянне Літоўскага Статута 1588 г.?

а) у 1813 г.;

б) у 1826 г.;

в) у 1832 г.;

г) у 1840 г.;

д) у 1848 г.

 

20. Забарона расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова адбылася

а) пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай;

б) падчас адміністрацыйнай рэформы ў 1801 – 1802 гг.;

в) пасля заканчэння Айчыннай вайны 1812 г.;

г) пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг.;

д) гэта міф, ніякай забароны ніколі не было.

 

21. Рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі не прадугледжвала:

а) змяненне сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі;

б) люстрацыю дзяржаўных маёмасцей;

в) палітыку “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі;

г) поўны перавод памешчыцкіх сялян на аброк;

д) увядзенне абавязковых інвентароў памешчыцкіх маёнткаў.

 

22. Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала

а) Віленская губерня;

б) Магілёўская губерня;

в) Мінская губерня;

г) Гродзенская губерня;

д) Віленская губерня.

 

23. У першай палове ХІХ ст. вядучай галіной прамысловасці Беларусі была:

а) вінакурная;

б) суконная;

в) цукровая;

г) мукамольная.

 

24. 70 – 90 % гарадскога насельніцтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст. складалі

а) рабочыя і сяляне;

б) дваранства і духавенства;

в) рамеснікі і купцы;

г) рамеснікі і дробныя гандляры.

 

25. У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі налічвалася

а) 20 гарадоў і больш за 400 мястэчак;

б) 40 гарадоў і больш за 300 мястэчак;

в) 40 гарадоў і больш за 500 мястэчак;

г) 30 гарадоў і больш за 300 мястэчак.

 

26. Які з гэтых кірмашоў лічыўся адным з буйнейшых на тэрыторыі Беларусі і знаходзіўся ў Гродзенскай губерні?

а) Зэльвенскі;

б) Любавіцкі;

в) Троіцкі;

г) Слонімскі.

 

27. Калі быў адкрыты Віленскі універсітэт і арганізавана Віленская навучальная акруга?

а) у 1803 г.;

б) у 1820 г.;

в) у 1829 г.;

г) у 1834 г.

 

28. Горы-Горацкі земляробчы інстытут быў створаны:

а) у 1828 г.;

б) у 1833 г.;

в) у 1840 г.;

г) у 1848 г.

 


29. Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія былі створаны па ініцыятыве:

а) І. Грыгаровіча;

б) І. Даніловіча;

в) А. Кіркора;

г) Я. Тышкевіча;

д) Т. Нарбута.

 

30. Суаднясіце дзеяча культуры і яго творы:

а) М.К. Агінскі; 1) “Вечарніцы”, “Гапон”, “Купала”;

б) Я. Баршчэўскі; 2) “Развітанне з Радзімай”;

в) В. Дунін-Марцінкевіч; 3) “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;

г) В. Ваньковіча; 4) “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”;

д) Я. Дамель. 5) “Міцкевіч на скале Аюдаг”.

 

31. Першай спробай навуковага даследвання мовы беларусаў лічыцца праца:

а) Я.Ф. Карскага “Белорусы”;

б) К.Ф. Калайдовіча “Пра беларускую гаворку”;

в) І.І. Насовіча “Словарь белорусского наречия”.

 

32. Хто з гэтых жывапісцаў найбольш вядомы як прадстаўнік гістарычнага жанру:

а) Я. Рустэм;

б) В. Ваньковіч;

в) Я. Дамель;

г) Н. Орда;

д) В. Дмахоўскі.

 

33. З якім дзеячам культуры найбольш плённа супрацоўнічаў класік польскай музыкі С. Манюшка?

а) Я. Баршчэўскім;

б) В. Дуніным-Марцінкевічам;

в) М.К. Агінскім;

г) В. Ваньковічам;

д) В. Дмахоўскім.

 

34. Хто з гэтых жывапісцаў найбольш вядомы як стваральнік рамантычных пейзажаў

а) Я. Рустэм;

б) В. Ваньковіч;

в) Я. Дамель;

г) Н. Орда;

д) В. Дмахоўскі.

 

35. Асноўным стылявым накірункам у архітэктуры Беларусі з канца XVIII ст. да сярэдзіны XIX ст. быў:

а) готыка;

б) барока;

в) класіцызм;

г) мадэрн.

 

ТЭМА V. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА. БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ РЭВАЛЮЦЫІ. БАРАЦЬБА ЗА НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ
(60-я гады XIX ст. – люты 1917 г.)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 130 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.022 сек.)