Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце эканамічнае, сацыяльна-палітычнае становішча Беларусі пасля



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Ахарактарызуйце эканамічнае, сацыяльна-палітычнае становішча Беларусі пасля грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі.

2. Назавіце эканамічныя і палітычныя прычыны ўвядзення новай эканамічнай палітыкі.

3. Раскрыйце эканамічныя і палітычныя мэты новай эканамічнай палітыкі, яе асноўныя мерапрыемствы.

4. Пакажыце асаблівасці і вынікі новай эканамічнай палітыкі на Беларусі.

5. У чым прычыны і гістарычнае значэнне ўваходжання БССР у склад СССР, назавіце форму аб’яднання савецкіх рэспублік.

6. Якія змены адбыліся ў фінансава-грашовай сферы БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі? У чым сутнасць палітыкі “ножны цэн”?

7. Назавіце прычыны паступовага згортвання новай эканамічнай палітыкі на рубяжы 20-30-х гг.

8. Калі ў СССР быў распрацаваны курс на сацыялістычную індустрыялізацыю? У чым неабходнасць яе правядзення?

9. Назавіце мэты і сродкі правядзення індустрыялізацыі ў СССР, прааналізуйце яе вынікі.

10. У чым заключаліся асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў Беларускай ССР?

11. Пакажыце формы працоўнай актыўнасці рабочага класа і іх уплыў на развіццё эканомікі.

12. Якое становішча склалася ў сельскай гаспадарцы краіны напярэдадні калектывізацыі? У чым аб’ектыўная неабходнасць яе правядзення?

13. Ахарактарызуйце формы аб’яднання сялянскіх гаспадарак, пакажыце тэмпы і метады правядзення калектывізацыі.

14. Якія гістарычныя традыцыі ўлічваліся пры распрацоўцы палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі?

15. Чым абумоўлена суцэльная калектывізацыя беларускай вёскі, якімі былі яе вынікі?

16. Растлумачце прычыны рэпрэсіўных мер, якія праводзіліся ўладай да кулакоў падчас правядзення палітыкі суцэльнай калектывізацыі.

17. Якія перагібы і памылкі былі дапушчаны ў калгасным будаўніцтве? Чым яны былі абумоўлены?

18. Якімі былі вынікі калектывізацыі ў 1939 г.?

19. Якія змены адбыліся ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле БССР у 20-30-я гг.?

20. Ахарактарызуйце палітычную сістэму беларускага грамадства ў канцы 30-х гг. Чым яна адрознівалася ад палітычнай сістэмы пачатку 20-х гг.?

21. Роля Камуністычнай партыі, Саветаў і іншых грамадскіх арганізацый у палітычным жыцці Беларусі ў 20-30-я гг.

22. Раскрыйце змест палітыкі беларусізацыі. Калі яна праводзілася? Якімі былі яе вынікі?

23. Вызначце асаблівасці нацыянальнай структуры беларускага грамадства у 20–30‑я гг.

24. Ахарактарызуйце канфесійную палітыку ў БССР у 20-30-я гг. Якімі былі яе вынікі?

25. Назавіце прычыны палітычных рэпрэсій, іх памеры і вынікі.

26. Чым выклікана гістарычная неабходнасць культурнага будаўніцтва ў краіне?

27. Як адбывалася ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва рэспублікі?

28. Якія асноўныя напрамкі развіцця асветы і навукі былі на Беларусі ў 20-30-я гг.?

29. Назавіце асноўныя накірункі развіцця беларускай літаратуры, тэатральнага, музычнага мастацтва.

30. Якія дасягненні меліся ў развіцці жывапісу, скульптуры і архітэктуры Беларусі ў 20-30-я гг.?

31. Назавіце характэрныя рысы савецкага сацыялістычнага грамадства.

32. У якім сацыяльна-эканамічным становішчы знаходзіліся заходнебеларускія землі пад час іх анексіі Польшчай (1921-1939 гг.)?

33. Якія дзеянні ўчынялі польскія ўлады адносна насельніцтва Заходняй Беларусі ў час правядзення “пацыфікацый”?

34. Назавіце партыі і арганізацыі, якія ўзначалілі нацыянальна-вызваленчую барацьбу насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

35. Якія формы нацыянальна-вызваленчай барацьбы выкарыстоўваліся ў 1923-1939 гг.? Якімі былі яе вынікі?

36. Як ажыццявіліся мары беларускага народа аб аб’яднанні ў адзіную дзяржаву?

 

Тэсты

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Што было распрацавана У. Ленiным i прынята X з’ездам РКП(б) у сакавiку 1921 г.?

а) першы пяцiгадовы план;

б) другi пяцiгадовы план;

в) новая эканамiчная палiтыка;

г) палітыка індустрыялізацыі.

 

2. Назавіце галоўную меру нэпа:

а) здача зямлi сялянам у арэнду;

б) замена харчразвёрсткi харчовым падаткам;

в) свабода выбару формы арганiзацыi апрацоўкi зямлi;

г) гарантыя землеўладання.

 

3. Якiя вiды гандлю ажыццяўлялiся ў гады нэпа?

а) дзяржаўны, кааператыўны, прыватны;

б) кааператыўны, замежны, агульны;

в) прыватны, калгасны, унутраны;

г) прыватны, кааператыўны.

 

4. Назавіце характар прамысловасці Беларусі ў гады нэпа:

а) гарбарны;

б) машынабудаўнічы;

в) перапрацоўчы;

г) торфаздабываючы.

 

5. У 1921 г. для пераходу савецкай прамысловасці на гаспадарчы разлік былі створаны:

а) карцелі;

б) кааператывы;

в) трэсты.

 

 

6. На Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. быў прыняты дагавор аб стварэнні СССР. Якія рэспублікі з’явіліся першымі яго стваральнікамі?

а) БССР, РСФСР, УССР;

б) РСФСР, ЗСФСР;

в) БССР, РСФСР, УССР, ЗСФСР;

г) БССР, УССР, ЗСФСР.

 

 

7. Калі адбылося першае і другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР?

а) 1924, 1926;

б) 1925, 1926;

в) 1926, 1927;

г) 1938, 1939.

 

8. Назавіце галіну прамысловасці, развіццё якой з’яўлялася асаблівасцю правядзення індустрыялізацыі ў БССР у 1920–1930-я гг.:

а) цяжкая;

б) хімічная;

в) лёгкая;

г) энергетычная.

 

9. Якая палітыка камуністычнай партыі і савецкага ўрада прадугледжвала стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму?

а) новая эканамічная палітыка;

б) сацыялістычная калектывізацыя;

в) сацыялістычная індустрыялізацыя;

г) электрыфікацыя.

 

10. На які перыяд часу быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця гаспадаркі?

а) 1925/26–1929/30 гг;

б) 1928/29–1932/33 гг;

в) 1929/30–1933/34 гг;

г) 1931/32–1934/35 гг.

 

11. У якім гаспадарчым годзе была ўведзена ў строй запалкавая фабрыка “Бярэзіна” ў Барысаве?

а) 1920/1921;

б) 1921/1922;

в) 1922/1923;

г) 1923/1924;

 

12. Калі была пабудавана БелДРЭС паблізу Оршы?

а) да рэвалюцыі 1917 года;

б) у гады першай пяцігодкі;

в) у гады другой пяцігодкі;

г) яна яшчэ не пабудавана.

 

13. Назавіце першую электрастанцыю ў БССР:

а) Лукомская ДРЭС;

б) Бярозаўская ДРЭС;

в) БелДРЭС каля Оршы;

г) Васілевіцкая ДРЭС.

 

 

14. Хто быў прыхільнікам свабоды выбару сялянамі формаў землекарыстання, насаджэння хутарскіх гаспадарак, а ў 1929 г. абвінавачаны ў правым ухіле і рэпрэсіраваны?

а) Дз. Прышчэпаў;

б) А. Баліцкі;

в) М. Галадзед;

г) А. Чарвякоў.

 

15. Дзе ў БССР пачала дзейнічаць першая МТС?

а) Вілейцы;

б) Койданаве (Дзяржынск);

в) Уздзе;

г) Смалявічах.

 

16. Калі была адкрыта першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск–Масква?

а) 1924 г.;

б) 1925 г.;

в) 1935 г.;

г) да рэвалюцыі 1917 года.

 

17. Вызначце тэрмін, які характарызуе палітыку польскіх улад у Заходняй Беларусі:

а) уз’яднанне;

б) апякунства;

в) калектывізацыя;

г) паланізацыя.

 

18. Назавіце год, з якога тэрыторыя Заходняй Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы:

а) 1917;

б) 1919;

в) 1921;

г) 1939.

 

19. Назавіце мірны дагавор, па ўмовах якога тэрыторыя БССР была вызначана ў складзе шасці паветаў Мінскай губерні:

а) Брэсцкі;

б) Рыжскі;

в) Версальскі;

г) Варшаўскі.

 

20. Калі пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь?

а) 23 жніўня 1930 г.;

б) 1 верасня 1939 г.;

в) 17 верасня 1939 г.;

г) 28 верасня 1939 г.

 

21. Якія мовы мелі статус дзяржаўных у БССР у час беларусізацыі?

а) беларуская, руская, яўрэйская;

б) руская, беларуская;

в) яўрэйская, беларуская, літоўская;

г) беларуская, украінская, літоўская.

 

22. Камісію ЦВК БССР па ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі ўзначальваў:

а) У.М.Ігнатоўскі;

б) А.Л.Бурбіс;

в) А.І.Хацкевіч.

 

23. Назавіце беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча, народнага камісара асветы БССР, старшыню Інбелкульта, першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук:

а) У. Пічэта;

б) М. Доўнар-Запольскі;

в) А. Баліцкі;

г) У. Ігнатоўскі.

 

24. Якія падзеі адбыліся адначасова з падпісаннем Рыжскага міру?

а) першае і другое ўзбуйненні БССР;

б) адкрыццё БДУ, увядзенне нэпа;

в) калектывізацыя, увядзенне чырвонца;

г) увядзенне чырвонца, індустрыялізацыя.

 

25. Беларускі дзяржаўны універсітэт быў адкрыты:

а) у 1919 г.;

б) у 1921 г.;

в) у 1927 г.

 

26. Назавіце кіраўніка і актыўнага дзеяча ТБШ і БСРГ:

а) Б. Тарашкевіч;

б) А. Славінскі;

в) С. Прытыцкі;

г) І. Лагіновіч.

 

27. Назавіце псеўданім, якім карыстаўся І. Луцэвіч:

а) Янка Купала;

б) Янка Лучына;

в) Мацей Бурачок;

г) Якуб Колас.

 

28. Назавіце прозвішча аўтара п’ес “Паўлінка” і “Тутэйшыя”:

а) А. Міцкевіч;

б) І. Луцэвіч;

в) М. Лынькоў;

г) З. Бядуля.

 

29. Аўтарам першага беларускага рамана «Сокі цаліны» з’яў-

ляўся:

а) С.Грахоўскі;

б) К.Чорны;

в) Ц.Гартны.

 

30. Назавіце кінарэжысёра, які зняў першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”:

а) Б. Сцяпанаў;

б) У. Корж-Саблін;

в) Ю. Тарыч;

г) В. Тураў.

 

31. Дзе працаваў першы беларускі дзяржаўны тэатр пад кіраўніцтвам першага ў БССР заслужанага артыста Е. Міровіча?

а) Мінску;

б) Віцебску;

в) Гомелі;

г) Магілёве.

 

32. У якім годзе быў створаны на базе дзяржаўнай опернай студыі Беларускі тэатр оперы і балета?

а) 1932;

б) 1933;

в) 1937;

г) 1946.

 

323. Дзе знаходзіўся цэнтр падрыхтоўкі мастацкіх кадраў Савецкай Беларусі ў 1920‑я гг.?

а) Мінская мастацкая выстаўка;

б) Віцебскі мастацкі тэхнікум;

в) Магілёўскае мастацкае вучылішча;

г) Інбелкульт.

 

34. Назавіце прозвішча архітэктара Дома Урада і Дома афіцэраў у Мінску, галоўнага корпуса АН БССР, Дома Саветаў у Магілёве:

а) А. Воінаў;

б) А. Брэгман;

в) У. Вараксін;

г) І. Лангбард.

 

35. Калі адбыўся I з’езд пісьменнікаў Беларусі, які аформіў Саюз пісьменнікаў БССР?

а) 1930;

б) 1934;

в) 1936;

г) 1938.

 

36. Калі у БССР аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць” і хто яго ўзначаліў?

а) 1921, народны камісар асветы У. Ігнатоўскі;

б) 1925, народны паэт БССР Я. Купала;

в) 1926, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў;

г) 1923, рэктар БДУ У.І. Пічэта.

 

37. Калі адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. – АН БССР)?

а) 1922;

б) 1927;

в) 1929;

г) 1932.

Згодна з якім прынцыпам створаны пералік:

 

38. А. 1928/1929 – 1932/1933; 1933 – 1937; 1938 – чэрвень 1941 г.;

Б. Б.Тарашкевіч, І.Дварчанін, С.Рак-Міхайлоўскі;

В. 11 красавіка 1927 г., 15 лютага 1937 г.;

Г. Г.Малчанаў, Б.Берман, А.Наседкін;

Д. Д.Ф.Прышчэпаў, Я.Лабаноўскі, Г.Гарэцкі.

 

 

Правільна суаднясіце элементы двух мностваў

39. 1) харчразвёрстка А) нэп

2) падзел тэрыторыі Беларусі Б) Канстытуцыя БССР 1927 г.

3) заканадаўчае афармленне В) “ваенны камунізм”

ўзбуйненняў БССР

4) харчпадатак Г) Рыжскі мір

 

а) 1А 2В 3Б 4Г;

б) 1Б 2А 3Г 4В;

в) 1В 2Г 3Б 4А;

г) 1Г 2А 3В 4Б.

 

40. 1) аўтанамізацыя А) БелДРЭС

2) электрыфікацыя Б) эканамічнае супрацоўніцтва

3) кааперацыя В) І.В. Сталін

4) федэрацыя Г) У.І. Ленін

 

а) 1В 2А 3Б 4Г;

б) 1А 2Г 3В 4Б;

в) 1Б 2В 3А 4Г;

г) 1Г 2Б 3А 4В.

 

41. 1) БДТ‑1 А) У. Галубок

2) СВБ Б) Е. Міровіч

3) карэнізацыя В) беларусізацыя

4) БДТ‑3 Г) Я. Купала

 

а) 1Г 2А 3Б 4В;

б) 1Б 2Г 3В 4А;

в) 1В 2Б 3А 4Г;

г) 1А 2В 3Г 4Б.

 

 

42. 1) А. Туранкоў А) “У пушчах Палесся”

2) А. Багатыроў Б) “Лясная быль”

3) Ю. Тарыч В) “Свінапас”

4) М. Чарот Г) “Кветка шчасця”

 

а) 1Б 2В 3Г 4А;

б) 1А 2Г 3В 4Б;

в) 1Г 2А 3Б 4В;

г) 1В 2Б 3А 4Г.

 

43. 1) рэпрэсіі А) нацыянал-дэмакратызм

2) культ асобы Б) узвялічванне ролі аднаго чалавека

3) ідэалогія В) сістэма поглядаў

4) беларусізацыя Г) пакаранні

 

а) 1Г 2А 3Б 4В;

б) 1В 2А 3Б 4Г;

в) 1Б 2В 3А 4Г;

г) 1Г 2Б 3В 4А.

 

Ці згодны вы з наступнымі сцвярджэннямі:

 

44. А. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1925 г.

БССР падзялялася на акругі, раёны і сельскія саветы.

Б. Падчас НЭПа ў БССР склалася аднапартыйная сістэма.

В. Каранізацыя – гэта ўцягненне ў кіраванне краінай толькі бе-

ларусаў.

Г. За гады індустрыялізацыі ў БССР было пабудавана і рэкан-

струявана 1863 прадпрыемствы.

Д. Галоўнай формай непрымання сялянамі калектывізацыі ў

Беларусі была іх узброеная барацьба.

 

Пра каго вядзецца гаворка:

 

45. «Адзін са стваральнікаў і старшыня БСГ, кіраўнік ТБШ, ака-

дэмік, літаратар, аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ».

Ён двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Ахвяра сталінскіх рэп-

рэсій: растраляны ў 1938 г. як «польскі шпіён»?

 

Вызначце правільна паслядоўнасць

46. А) узбуйненні БССР;

Б) стварэнне СССР;

В) адкрыццё Інбелкульта;

Г) прыняцце нэпа.

 

а) Б В Г А;

б) А Г Б В;

в) В А Г Б;

г) Г В Б А.

 

47. А) правядзенне ў БССР рэформы беларускага правапісу;

Б) адкрыццё БДУ4;

В) стварэнне першай беларускай кінастужкі;

Г) адкрыццё Інтебкульта.

 

а) Б Г В А;

б) А Б Г В;

в) В Г Б А;

г) Г А В Б.

 

48. А) зараджэнне беларусазнаўства як навукі;

Б) пачатак палітыкі беларусізацыі;

В) адкрыццё Беларускай акадэміі навук;

Г) уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

 

а) Г В А Б;

б) В Б Г А;

в) Б Г В А;

г) А Б В Г.

 

49. А) правядзенне ў БССР раскулачвання ў час калектывізацыі;

Б) прыняцце Канстытуцыі БССР у 1937 г.;

В) пачатак правядзення ў БССР “звышіндустрыялізацыі”;

Г) хлебны (збожжанарыхтоўчы) крызіс на тэрыторыі савецкай Беларусі ў сувязі з “нажніцамі цэн”.

 

а) Г А В Б;

б) Б В Г А;

в) В Г А Б;

г) А Б В Г.

 

Прадоўжыце пералік у наступных сцвярджэннях:

 

50. А. У склад СССР у 1922 г. уваходзілі:...

Б. Асноўнымі формамі кааперацыі ў савецкай вёсцы з’яўляліся:...

В. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі быў прадстаўлены наступнымі партыямі і арганізацыямі...

 

Запоўніце пропускі ў наступных сказах:

 

51. А. У 1924 г. тэрыторыя БССР павялічылася на... паветаў...,

...,... губерняў, а ў 1926 г. БССР былі перададзены... і...

паветы.

Б. У... годзе ў Ленінградзе была створана кінастудыя мас-

тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь».

В. Стваральнікам першага беларускага мастацкага фільма...

з’яўляецца кінарэжысёр...

Г. Драматург... стварыў першую п’есу на беларускай мове...

Д. Аўтарам Дзяржаўнага гімна БССР з’яўляецца кампазі-

тар...

 

 

ТЭМА ІX. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ (1946–1985)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 332 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.052 сек.)