Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце эканамічную і палітычную сітуацыю ў Расіі пасля Лютаўскай



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Ахарактарызуйце эканамічную і палітычную сітуацыю ў Расіі пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г., асаблівасці яе на Беларусі.

2. Пакажыце, як выспела сацыялістычная рэвалюцыя? Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі.

3. Як і ў якіх умовах была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка?

4. З чым звязаны крызіс БНР? Як ён паўплываў на лёс рэспублікі і Беларускай сацыялістычнай Грамады?

5. Пакажыце палітычную барацьбу ў бальшавісцкай партыі напярэдадні ўтварэння БССР. Якія палітычныя сілы падрыхтавалі абвяшчэнне БССР?

6. Назавіце прычыны, якія прывялі да ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР.

7. Якім было жыццё Беларусі ва ўмовах польскай акупацыі?

8. Як адбылося другое абвяшчэнне БССР?

 

Тэсты

Выберыце дакладныя варыянты адказаў

1. Калі ў Расіі скончылася двоеўладдзе?

а) красавік 1917 г.;

б) ліпень 1917 г.;

в) жнівень 1917 г.;

г) кастрычнік 1917 г.

 

2. На аснове якога дакумента ўлада ў Мінску перайшла да Мінскага Савета?

а) дэкрэта аб уладзе;

б) загада № 1 Прэзідыума выканкома Мінскага Савета;

в) маніфеста Часовага ўрада.

 

3. Калі ў Мінску ў 1917 г. канчаткова перамагла Кастрычніцкая рэвалюцыя?

а) 26 кастрычніка;

б) 1 лістапада;

в) 25 лістапада;

г) 15 снежня.

 

4. Каму належала ў Мінску рэальная ўлада на працягу тыдня с 27 кастрычніка 1917 г.?

а) Мінскаму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў;

б) Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту Паўночна-Заходняга фронту;

в) Камітэту выратавання рэвалюцыі;

г) Часоваму грамадскаму камітэту парадку;

д) Вялікай беларускай Радзе.

 

5. Хто стварыў “Камітэт выратавання рэвалюцыі” у Мінску ў кастрычніку 1917 г.?

а) бальшавікі;

б) Беларуская сацыялістычная Грамада;

в) прадстаўнікі франтавога камітэта, якія не прызнавалі ўлады Саветаў.

 

6. Якія арганізацыі заахвочвалі савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове?

а) Аблвыкамзах;

б) Белнацкам;

в) Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту;

г) Беларускія камуністычныя акцыі;

д) Беларуская сацыялістычная Грамада.

 

7. Аблвыкамзах з’яўляўся:

а) часовым органам кіравання ў перыяд пераходу ўлады да Саветаў у Беларусі;

б) вышэйшым заканадаўчым органам савецкай улады ў Беларусі з лістапада 1917 г.;

в) органам улады на Заходнім фронце;

г) ваенным органам улады.

 

8. Усебеларускі з’езд, які адбыўся ў 1917 г. прыняў рашэнне аб:

а) скліканні Устаноўчага сходу;

б) абвяшчэнні БНР;

в) абвяшчэнні ССРБ;

г) стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета.

 

9. За які час была ўстаноўлена савецкая ўлада на ўсёй неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі ў 1917 г.?

а) да канца кастрычніка;

б) на працягу кастрыніка – лістапада;

в) да вясны 1918 г.

 

10. Пазіцыя БСГ па нацыянальным пытанні летам 1917 г.:

а) стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы;

б) стварэнне Заходняй камуны;

в) культурна-нацыянальная аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі;

г) падтрымка Усерасійскага Устаноўчага сходу.

 

11. Якое сцвярджэнне недакладнае?

Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. Цэнтральная рада БНР:

а) не прызнавала ўладу Аблвыкамзаху ў Беларусі;

б) разглядала Аблвыкамзах як выключна франтавы орган улады;

в) лічыла, што Аблвыкамзах праводзіць палітыку Часовага ўрада;

г) лічыла, што Аблвыкамзах не быў зацікаўлены ў стварэнні беларускай дзяржавы.

 

12. Хто ўзначаліў выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту Аблвыканкамзах?

а) К. Ландар;

б) В. Кнорын;

в) Т. Калатухін;

г) А. Мяснікоў;

д) М. Рагазінскі.

 

13. Дата І Усебеларускага з’езда:

а) 24–25 кастрычніка 1917 г.;

б) 15 лістапада 1917 г.;

в) 15–18 снежня 1917 г.;

г) 5 студзеня 1918 г.

 

14. Тэрыторыя Беларусі ў 1918 г. атрымала назву “Заходняя камуна” па ініцыятыве:

а) А. Луцкевіча;

б) А. Мяснікова;

в) А. Чарвякова;

г) З. Жылуновіча.

 

15. Якія дзяржавы і калі падпісалі Брэсцкі мірны дагавор?

а) Польшча і Савецкая Расія, 18 сакавіка 1921 г.;

б) Германія і Савецкая Расія, 3 сакавіка 1918 г.;

в) Польшча і Германія, 9 лістапада 1919 г.

 

16. Калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка?

а) 21 лютага 1918 г.;

б) 9 сакавіка 1918 г.;

в) 25 сакавіка 1918 г.

 

17. Назавіце, хто ўзначаліў Народны сакратарыят – урад БНР з моманта яго ўтварэння:

а) Я. Варонка;

б) І. Серада;

в) Я. Лёсік;

г) З. Жылуновіч.

 

18. Якая ўстаўная грамата абвяшчала БНР “незалежнай і вольнай дзяржавай”?

а) 1-я;

б) 2-я;

в) 3-я;

г) 4-я;

д) 5-я.

 

19. Якая падзея выклікала крызіс Рады БНР і крызіс Беларускай сацыялістычнай Грамады?

а) прыняцце 3-й Устаўной граматы;

б) тэлеграма германскаму кайзеру;

в) рэвалюцыя ў Германіі;

 

20. Германскія войскі пакінулі частку Беларусі на ўсход ад р. Бярэзіны па дагавору ад:

а) 3 сакавіка 1918 г.;

б) 27 жніўня 1918 г.;

в) 9 лістапада 1918 г.;

г) 13 лістапада 1918 г.

 

21. Дата абвяшчэння БССР:

а) 9 сакавіка 1918 г.;

б) 30 снежня 1918 г.;

в) 1 студзеня 1919 г.;

г) 3 лютага 1919 г.

 

22. Хто з палітычных дзеячаў стаяў у вытокаў беларускай савецкай дзяржаўнасці?

а) А. і І. Луцкевічы;

б) Я. Варонка і І. Серада;

в) З. Жылуновіч і А. Чарвякоў.

 

23. Якая падзея адбылася 30 снежня 1918 г. у Смаленску?

а) I Усебеларускі з’езд;

б) VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б);

в) І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.

 

24. Назавіце старшыню Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР:

а) А. Луцкевіч;

б) А. Мяснікоў;

в) А. Чарвякоў;

г) З. Жылуновіч.

 

25. Калі была створана Кампартыя Беларусі?

а) сакавік 1898 г.;

б) 1903 г.;

в) 1917 г.;

г) снежань 1918 г.

 

26. Калі была прынята першая беларуская савецкая канстытуцыя?

а) 9 сакавіка 1918 г.;

б) 1 студзеня 1919 г.;

в) 3 лютага 1919 г.

 

27. Якая дзяржава мела скарочаную назву Літбел?

а) Вялікае княства Літоўскае, XIII–XVI стст.;

б) Літоўска-Беларуская буржуазная рэспубліка, 1919–1920 гг.;

в) Літоўска-Беларуская ССР, 1919–1920 гг.;

г) саюз Літвы і Беларусі ў перыяд нямецкай акупацыі 1918 г.

 

28. ЛітБел ССР была створана па ініцыятыве:

а) БСГ;

б) БПСР;

в) Рады БНР;

г) РКП(б).

 

29. Стварэнне ЛітБел ССР было прынята на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў у:

а) 1917 г.;

б) 1918 г.;

в) 1919 г.;

г) 1920 г.

 

30. Якія дзяржавы і калі падпісалі Рыжскі мірны дагавор?

а) Германія і Савецкая Расія, 1918 г.;

б) Польшча і Савецкая Расія, 1921 г.;

в) Польшча і Беларусь, 1920 г.

 

31. Ці захавала БССР сваю дзяржаўнасць і суверэнітэт у лютым 1919 г.?

а) так, захавала;

б) не, не захавала, па сутнасці страціла.

 

32. Хто ўзначаліў паход Чырвонай Арміі на Варшаву ў 1920 г.?

а) А. Мяснікоў;

б) А. Чарвякоў;

в) М. Тухачэўскі.

 

33. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору ў складзе БССР знаходзілася:

а) шэсць паветаў Мінскай губерні;

б) пяць заходніх губерняў былой Расійскай імперыі;

в) Магілёўская, Віцебская і Мінская губерні;

г)Гродзенская, Віленская і Мінская губерні.

 

34. Дата другога абвяшчэння БССР:

а) 12 ліпеня 1920 г.;

б) 31 ліпеня 1920 г.;

в) 30 снежня 1920 г.;

г) 12 ліпеня 1921 г.

 

35. Першы ўрадавы крызіс БССР 16 студзеня 1919 г. выклікала:

а) імклівае наступленне польскай арміі;

б) адстаўка Зм. Жылуновіча з пасады старшыні ўрада;

в) адабранне ад БССР па рашэнні РКП(б) Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў;

г) увядзенне палітыкі “ваеннага камунізму”.

 

Суаднясіце элементы мностваў

36. дату і падзею:

А) 25 сакавіка 1918 г. 1. Утварэнне БССР

Б) 3 сакавіка 2. Абвяшчэнне незалежнасці БНР.

В) 1 студзеня 1919 г. 3. Брэсцкі мірны дагавор.

 

а) А1 Б2 В3;

б) А2 Б3 В1;

в) А3 Б2 В1.

 

37. асобу і пасаду:

А) К. Ландар 1. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.;

Б) А. Мяснікоў 2. Старшыня СНК;

В) М. Духонін 3. Старшыня ВБР;

Г) Я. Лёсік 4. Кіраўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.

 

а) А1 Б2 В3 Г4;

б) А3 Б2 В4 Г1;

в) А2 Б1 В4 Г3;

г) А4 Б3 В1 Г2.

 

38. асобу і пасаду:

А) Я. Лёсік 1. Белнацком;

Б) А. Смоліч 2. Аблвыкамзах;

В) А. Чарвякоў 3. ВБР;

Г) А. Мяснікоў 4. Рада БНР.

 

а) А1 Б2 В3 Г4;

б) А3 Б4 В1 Г2;

в) А4 Б1 В3 Г1;

г) А2 Б3 В4 Г1.

 

39. дату, падзею і яе сутнасць (усе 1918 г.):

 

А) 3 сакавіка 1. II Устаўная грамата I. Абвяшчэнне незалежнасці

БНР;

Б) 9 сакавіка 2. Брэсцкі мір II. Пагадненне між Германіяй і Савецкай Расіяй;

В) 21 лютага 3. III Устаўная грамата III. Права беларускага народа

на самавызначэнне;

Г) 25 сакавіка 4. Тэлеграма Рады БНР IV. Стварэнне БНР;

германскаму імператару

Вільгельму

Д) 25 красавік 5. I Устаўная грамата V. Падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавізму, прапановы пратэктарату Германіі над Беларуссю.

 

а) А3 IV Б2 V В1 II Г5 V Д4 IV;

б) А2 II Б1 IV В5 III Г3 I Д4 V;

в) А5 III Б2 V В1 II Г4 I Д3 IV.

 

40. арганізацыю і яе дзейнасць:

 

А) Народны сакратарыят Беларусі 1. Арганізацыя, створаная пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР;

Б) Выканаўчы камітэт Усебеларускага 2. Першы ўрад Беларускай

з’езду народнай рэспублікі;

В) Беларускі нацыянальны камісарыят 3. Аб’яднанне беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія знаходзіліся на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі і выступамі за стварэнне незалежнай Беларусі;

Г) Беларускія секцыі РКП(б) 4. Партыйныя ячэйкі бальшавікоў-беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі.

а) А3 Б2 В4 Г1;

б) А2 Б3 В1 Г4;

в) А4 Б2 В3 Г1;

г) А1 Б4 В2 Г3.

 

 

ТЭМА VІІ. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ І ПАБУДОВЫ САЦЫЯЛІЗМУ. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921–1939)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 152 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)