Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Якія асноўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі?

2. Чым былі выкліканы асаблівасці правядзення сялянскай рэформы 1861 г. у розных рэгіёнах Беларусі?

3. Якія былі ўмовы рэформы 1861 г. для беларускіх сялян?

4. Якім чынам паўстанне 1863 – 1864 гг. паўплывала на правядзенне сялянскай і іншых буржуазных рэформ 60 – 70-х гг. ХІХ ст. у губернях Беларусі?

5. Як рэформы 60 – 70-х гг. і контррэформы 80-х гг. адбіліся на сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці Беларусі і сацыяльным складзе яе насельніцтва?

6. Якія змены адбыліся ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі пасля адмены прыгоннага права і да пачатку ХХ ст.?

7. Якую ролю адыграў чыгуначны і рачны транспарт у развіцці сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці Беларусі ў 60-я гады ХІХ ст. – першыя гады ХХ ст.?

8. Калі пачалася і якія асаблівасці мела імперыялістычная стадыя капіталізму ў эканоміцы Беларусі?

9. З чаго складаліся, як праводзіліся і якія вынікі мелі сталыпінскія рэформы на Беларусі?

10. Растлумачце сутнасць пазіцыі “чырвыных” і “белых” у паўстанні 1863–1864 гг.

11. Ахарактарызуйце актыўнасць розных пластоў насельніцтва беларускіх губерняў у паўстанні 1863 – 1864 гг. Чаму так адбывалася?

12. Калі адбываўся і якімі асаблівасцямі адзначаўся народніцкі рух на тэрыторыі Белаурсі?

13. З чаго пачынаўся і якімі арганізацыямі быў прадстаўлены беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.?

14. Што абумовіла ўзнікненне ці актывізацыю дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст. палітычных партый і арганізацый з яўна акрэсленай нацыянальна-рэлігійнай арыентацыяй?

15. Назавіце першыя беларускія палітычныя партыі.

16. Дзе і калі адбыліся найбольш значныя выступленні рабочых і сялян на Беларусі ў час рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Якія формы рэвалюцыйнай барацьбы выкарыстоўваліся?

17. Якім чынам Першая сусветная вайна паўплывала на стан сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі?

18. Якую стратэгію і тактыку абралі для сябе розныя палітычныя партыі і арганізацыі, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, ва ўмовах Першай сусветнай вайны?

19. Як развіваўся беларускі нацыянальны рух у гады першай сусветнай вайны?

20. Якія змены ў грамадска-палітычнай сітуацыі на Беларусі выклікала перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе?

21. Якія асаблівасці меў працэс станаўлення белаурскай нацыі ў другой палове ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.?

22. Як нацыянальны склад насельніцтва Беларусі адбіўся на працэсе фарміравання тут сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства?

23. Якую ролю ў станаўленні беларускай нацыі адыгралі навуковае беларусазнаўства, мастацкая літаратура і перыядычны друк?

 

Тэсты

1. “Сакрэтны камітэт для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян”, створаны ў студзені 1857 г. павінен быў

а) абмяркоўваць умовы адмены прыгоннага права;

б) распрацоўваць тэксты закона аб адмене прыгоннага права;

в) распрацоўваць праект закона аб адмене прыгоннага права;

г) распрацоўваць ваенныя мерапрыемствы па прадухіленню ўсеагульнага сялянскага паўстання.

 

2. Якія прапановы ў адрас урада пры падрыхтоўцы сялянскай рэформы выказалі памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў?

а) вызваліць сялян з прадстаўленнем ім зямлі без выкупу;

б) вызваліць сялян без зямлі;

в) наогул не вызваляць сялян;

г) даць сялянам права прыватнай уласнасці на зямлю, але асабістай свабоды не даваць.

 

3. Згодна з рэскрыптам Аляксандра ІІ на імя віленскага генерал-губернатара Назімава ад 20 лістапада 1857 г. былі праведзены мерапрыемствы:

а) праведзены люстрацыі сялянскага землеўладання і складзены інвентары сялянскіх павіннасцей;

б) праведзена адмена прыгоннага права ў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях;

в) створаны тры Губернскія камітэты і Агульная камісія ў Вільні для для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння побыту памешчыцкіх сялян;

г) праведзена секулярызацыя маёмасці каталіцкай царквы ў губернях Беларусі.

 

4. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было

а) садзейнічанне правядзенню люстрацыі сялянскага землеўладання;

б) садзейнічанне складанню ўстаўных грамат;

в) садзейнічанне абмеркаванню умоў адмены прыгоннага права;

г) садзейнічанне распрацоўцы праекта закона аб адмене прыгоннага права.

 

5. Устаўныя граматы – гэта дакумент, у якім

а) вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў у дарэформенны перыяд;

б) змяшчаліся прынцыпы адмены прыгоннага права ў асобных рэгіёнах Расійскай імперыі;

в) змяшчаліся разлікі памераў выкупных плацяжоў для кожнага сялянскага надзелу;

г) вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў у парэформенны перыяд.

 

6. З буржуазных рэформ у 60–70-я гг. ХІХ ст. на Беларусі зусім не праводзілася:

а) ваенная;

б) гарадская;

в) земская;

г) судовая;

д) школьная.

 

7. Асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на замежныя рынкі Беларусі ў другой палове ХІХ ст. былі:

а) памешчыцкія гаспадаркі;

б) сялянскія гаспадаркі;

в) гаспадаркі заможных сялян;

г) рамесніцкія прадпрыемствы;

д) акцыянерныя таварыствы.

 

8. Да сельскагаспадарчага крызісу 1880-х гг. вядучай галіной сельскай гаспадаркі беларускіх губерняў было

а) вырошчванне збожжа (жыта, авёс, ячмень);

б) мяса-малочная жывёлагадоўля;

в) бульбаводства (з далейшай перапрацоўкай бульбы на спірт);

г) вырошчванне тэхнічных культур (бульбы,ільну, каноплі, рапсу).

 

9. У 90-я гады ХІХ ст. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала:

а) вырошчванне збожжа (жыта, авёс, ячмень);

б) мяса-малочная жывёлагадоўля;

в бульбаводства (з далейшай перапрацоўкай бульбы на спірт);

г) вырошчванне тэхнічных культур (бульбы,ільну, каноплі, рапсу).

 

10. У канцы ХІХ ст. менш за ўсё на Беларусі былі развіты галіны прамысловасці, звязаныя з

а) вытворчасцю лесаматэрыялу;

б) металаапрацоўкай;

в) вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў;

г) пераапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны.

 

11. Якая першая чыгунка была пракладзена праз тэрыторыю Беларусі?

а) Маскоўска-Брэсцкая;

б) Пецярбургска-Варшаўская;

в) Лібава-Роменская;

г) Рыга-Арлоўская.

 

12. Вызначце правільную паслядоўнасць з’яўлення чыгуначных ліній на Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

а) 1 – Пецярбургска-Варшаўская, 2 – Рыга-Арлоўская, 3 – Лібава-Роменская і Маскоўска-Брэсцкая, 4 – Пецярбургска-Адэсская, 5 – Палесскія;

б) 1 – Пецярбургска-Варшаўская, 2 – Рыга-Арлоўская, 3 – Лібава-Роменская і Маскоўска-Брэсцкая, 4 – Палесскія, 5 – Пецярбургска-Адэсская;

в) 1 – Пецярбургска-Варшаўская, 2 – Лібава-Роменская і Маскоўска-Брэсцкая, 3 – Палесскія, 4 – Пецярбургска-Адэсская, 5 – Рыга-Арлоўская;

г) 1 – Пецярбургска-Варшаўская, 2 – Рыга-Арлоўская, 3 – Палесскія, 4 – Пецярбургска-Адэсская, 5 – Лібава-Роменская і Маскоўска-Брэсцкая.

 

13. Сталыпінская аграрная рэформа прадугледжвала:

а) разбурэнне сялянскай абшчыны, стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян, перасяленне сялян на хутары і адрубы, перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі;

б) захаванне сялянскай абшчыны, дапамога бедным сялянскім гаспадаркам, перасяленне багатых сялян на хутары і адрубы, перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі;

в) разбурэнне сялянскай абшчыны, дапамога найбольш бедным сялянскім сем’ям, перасяленне сялян на хутары і адрубы, перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі;

г) захаванне сялянскай абшчыны, стварэнне ў вёсцы шырокай праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян, перасяленне бедных сялянскіх сем’яў на хутары і адрубы, перасяленне сялян у іншыя рэгіёны імперыі.

 

14. Правыя “чырвоныя” у паўстанні 1863 – 1864 гг.

а) прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў;

б) прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г.;

в) аграрнае пытанне планавалі вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання;

г) разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю і саюз з расійскімі рэвалюцыянерамі.

 

15. У газеце “Мужыцкая праўда” не было заклікаў да:

а) узброенай барацьбы з самадзяржаўем;

б) падтрымкі польскага нацыянальна-вызваленчага руху;

в) барацьбы з праваслаўнай царквой;

г) інтэрнацыянальнай еднасці беларускага і рускага народаў.

 

16. Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім у маніфесце ад 1 лютага 1863 г. заклікаў да барацьбы за:

а) незалежнасць Польшчы;

б) аднаўленне ВКЛ у складзе незалежнай Рэчы Паспалітай;

в) дзяржаўную незалежнасць ВКЛ ад Польшчы і Расіі;

г) аўтаномію Беларусі і Літвы ў межах дэмакратычнай Расіі;

 

17. У паўстанні 1863–1864 гг. найменш актыўна ўдзельнічалі:

а) дваране;

б) мяшчане;

в) навучэнцы;

г) сяляне.

 

18. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем 1863–1864 гг. расійскія ўлады дасягнулі дзякуючы:

а) выкарыстанню вялікай вайсковай сілы;

б) жорсткім рэпрэсіўным дзеянням Віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва;

в)не столькі вайсковай сіле, сколькі эфектыўнай арганізацыі цывільнага кіравання, план якога распрацоўваў М.М. Мураўёў.

 

19. Члены групы “Гоман” прытрымліваліся ідэалогіі:

а) рэвалюцыйнага народніцтва;

б) марксізму;

в) нацыянал-дэмакратызму.

 

20. Першымі ў Расійскай імперыі арганізацыйна аформіліся палітычныя партыі:

а) сацыял-дэмакратычнай арыентацыі;

б) ліберальна-буржуазныя;

в) кансерватыўна-манархічныя;

 

21. Суаднясіце плыні і партыі з сутнасцю іх праграмных палажэнняў:

а) прыхільнікі 1) адзіная арганізацыя, якая абараняе

эканамізму; інтарэсы яўрэйскага пралетарыяту;

б) Бунд; 2) адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту;

в) бальшавікі; 3) пабудаваць сацыялізм, заснаваны на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі;

г) меншавікі; 4) прыхільнікі неадкладнай пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны;

д) эсэры. 5) памяркоўныя ў пытаннях партыйнага будаўніцтва, прыхільнікі выспявання ў Расіі ўмоў для пралетарскай рэвалюцыі.

 

22. Якая з гэтых партый арыентавалася ў першую чаргу на індывідуальны палітычны тэрор, як сродак дасягнення сваіх мэтаў?

а) РСДРП;

б) БСГ;

в) эсэры;

г) Бунд;

д) кадэты.

 

23. Раскол РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў адбыўся:

а) у 1900 г., калі прыхільнікі У. Леніна аб’ядналіся вакол рэдакцыі газеты “Іскра”;

б) у 1903 г. на ІІ з’ездзе, калі быў прыняты статут партыі і абраны яе ЦК;

в) у 1905 г., калі пачалася першая расійская рэвалюцыя.

 

24. Беларуская сацыялістычная грамада падчас рэвалюцыі 1905–1907 гг. найбольш актыўна дзейнічала ў асяроддзі:

а) рамеснікаў і рабочых беларускіх гарадоў;

б) беларускіх сялян;

в) салдат у вайсковых гарнізонах Беларусі.

 

25. У сакавіку 1905 г. у Мінску адбыўся сялянскі з’езд. Яго арганізавалі:

а) РСДРП і Бунд;

б) БСГ і эсэры;

в) Бунд і эсэры;

г) РСДРП і эсэры;

д) БСГ і РСДРП.

 

26. Саветы рабочых дэпутатаў упершыню былі створаны:

а) у час эканамічнага крызісу 1900–1903 гг.;

б) у час рэвалюцыі 1905–1907 гг.;

в) пасля заканчэння рэвалюцыі 1905–1907 гг.;

г) пасля звяржэння самадзяржаўя ў лютым 1917 г.

 

27. Якая з агульнарасійскіх палітычных партый несацыялістычнага кірунку мела на Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для сваёй дзейнасці?

а) “Саюз рускага народа”;

б) “Саюз 17 кастрычніка”;

в) сіяністы;

г) Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя.

 

28. Пасля заканчэння Першай расійскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя:

а) перайшла на нелегальнае становішча;

б) прыпыніла сваю дзейнасць;

в) перастала існаваць увогуле;

г) злілася з партыяй эсэраў.

 

29. Характар дзейнасці газеты “Наша ніва” можна вызначыць як:

а) рэвалюцыйна-прапагандысцкі;

б) афіцыйна-інфармацыйны;

в) ліберальна-асветніцкі;

г) адкрыта-апазіцыйны.

 

30. Якія палітычныя партыі на Беларусі выступалі супраць Першай сусветнай вайны?

а) Бунд;

б) БСГ;

в) бальшавікі;

г) меншавікі;

д) сацыялісты-рэвалюцыянеры.

 

31. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны пачаліся:

а) у жніўні 1914 г.;

б) у лютым 1915 г.;

в) у чэрвені 1915 г.;

г) у жніўні 1915 г.;

д) у кастрыініку 1915 г.

 

32. Свянцянскі прарыў адбыўся

а) у жніўні 1914 г.;

б) у чэрвені 1915 г.;

в) у жніўні 1915 г.;

г) у верасні 1915 г.

 

33. Беларускі народны камітэт – гэта:

а) каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй;

б) тайная арганізацыя, якая была створана для каардынацыі рэвалюцыйнай дзейнасці сярод бежанцаў-беларусаў у гарадах цэнтральнай Расіі;

в) каардынацыйны орган беларускіх нацыяналістаў, якія падчас першай сусветнай вайны выступілі за стварэнне на тэрыторыі Беларусі незалежнай дзяржавы.

 

34. Суаднясіце дату і падзею Першай сусветнай вайны:

а) 19 ліпеня 1914 г.; 1) Свянцянскі прарыў;

б) верасень 1915 г.; 2) пачатак Першай сусветнай вайны;

в) кастрычнік 1915 г.; 3) паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі;

г) жнівень 1915 г.; 4) пачаліся баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі;

д) кастрычнік 1916 г. 5) фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Смаргонь – Баранавічы – Пінск.

 

35. Суаднясіце імёны і падзеі, з імі звязаныя:

а) І. Грынявіцкі 1) выдаваў на свае сродкі газету “Дзянніца”;

б) З. Жылуновіч; 2) быў лідэрам партыі эсэраў;

в) В. Ластоўскі; 3) яго атрад пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы г. Горкі;

г) Р.А. Гершуні; 4) кінуў бомбу ў імператара Аляксандра ІІ;

д) Л. Звяждоўскі. 5) заснаваў у час Першай сусветнай вайны тайную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.

 

36. Двоеўладдзе складалі:

а) буржуазія і пралетарыят;

б) буржуазныя і рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі;

в) Часовы ўрад і бальшавікі;

г) Часовы ўрад і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў;

д) бальшавікі і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

 

37. На з’ездах сялянскіх дэпутатаў у беларускіх губернях вясной 1917 г. была падтрымана аграрная праграма:

а) Бунда;

б) БСГ;

в) бальшавікоў;

г) кадэтаў;

д) сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

 

38. Суаднясіце дату і падзею Лютаўскай рэвалюцыі:

а) 27 лютага 1917 г.; 1) у Петраградзе створаны Часовы ўрад;

б) 2 сакавіка 1917 г.; 2) у Мінску створана міліцыя на чале з М.В. Врунзе;

в) 1 – 4 сакавіка 1917 г.; 3) у Петраградзе перамагла Лютаўскай рэвалюцыя;

г) 4 сакавіка 1917 г.; 4) у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні;

д) 20 красавіка 1917 г. 5) звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь.

 

39. Чаму пераважную колькасць гарадскіх жыхароў у Беларускіх губернях складалі яўрэі?

а) іх рэлігійныя вераванні забаранялі апрацоўваць зямлю;

б) ім юрыдычна было забаронена набываць землю і займацца земляробствам;

в) ім нявыгадна было жыць у вёсках, таму што яўрэі займаліся перш за ўсё рамяством і гандлем.

 

40. Беларуская нацыянальная буржуазія ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. была пераважна:

а) прамысловай;

б) гандлёвай;

в) банкаўскай;

г) сельскагаспадарчай.

 

41. Аснову беларускай літаратурнай мовы склалі:

а) паўночнабеларускія гаворкі;

б) усходнебеларускія гаворкі;

в) сярэднебеларускія гаворкі;

г) заходнебеларускія гаворкі;

д) паўднёвабеларускія гаворкі.

 

42. Першай легальнай недзяржаўнай газетай на Беларусі была:

а) Мужыцкая праўда;

б) Віленскі веснік;

в) Гоман;

г) Губернские ведомости;

д) Епархиальные ведомости:

е) Минский листок;

ж) Наша доля.

 

43. Да дзейнасці І.І. Насовіча адносіцца:

а) “Слоўніка беларускай мовы”;

б) “Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”;

в) “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”;

г) “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”.

д) трохтомнік “Беларусы”.

 

44. Да дзейнасці М.Я. Нікіфароўскага адносіцца:

а) “Слоўніка беларускай мовы”;

б) “Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”;

в) “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”;

г) “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”.

д) “Беларускі зборнік”.

 

45. Да дзейнасці Я.Ф. Карскага адносіцца

а) “Слоўніка беларускай мовы”;

б) “Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”;

в) “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”;

г) “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”.

д) трохтомнік “Беларусы”.

 

46. У бытавым жанры мастацтва (канец ХІХ ст.) спецыялізаваўся

а) А. Гараўскі;

б) Н. Селівановіч;

в) К. Альхімовіч;

г) В. Бялыніцкі-Біруля.

 

47. У гістарычным жанры мастацтва (канец ХІХ ст.) спецыялізаваўся

а) А. Гараўскі;

б) Н. Селівановіч;

в) К. Альхімовіч;

г) В. Бялыніцкі-Біруля.

 

48. З сярэдзіны ХІХ ст. на змену класіцызму ў архітэктуры Бкларусі прыходзіць

а) рамантызм;

б) готыка;

в) барока;

г) эклектыка.

 

49. Суаднясіце дзеяча культуры і яго творы:

а) Ф. Багушэвіч; 1) камедыя “Пінская шляхта”;

б) Я. Лучына; 2) зборнік “Вязанка”;

в) В. Дунін-Марцінкевіч; 3) “Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”;

г) П.В. Шэйн; 4) “Слоўніка беларускай мовы”;

д) І.І. Насовіч. 5) “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”.

 

50. Суаднясіце тэрмін і яго азначэнне

а) ўстаўныя граматы; 1) абставіны ў грамадстве, якія служаць паказчыкам спеласці сацыяльна-палітычных умоў для сацыяльнай рэвалюцыі;

б) прысяжныя засядацелі; 2) улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, і рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў;

в) рэвалюцыйная сітуацыя; 3) нарматыўныя акты, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў;

г) двоеўладдзе; 4) выкарыстанне форм розных стыляў – готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш.;

д) “архітэктура гістарызму”. 5) ўдзельнікі судовага працэсу, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне, вінаваты падсудны ці не.

 

ТЭМА VІ. АД ЛЮТАГА ДА КАСТРЫЧНІКА 1917 г.
КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ.
НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА.
ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ІНШАЗЕМНАЯ ІНТЭРВЕНЦЫЯ
(1917–1920)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 176 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.042 сек.)