Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні і заданні. 1. Што азначаў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР



Читайте также:
  1. Пытанні і заданні
  2. Пытанні і заданні
  3. Пытанні і заданні
  4. Пытанні і заданні
  5. Пытанні і заданні
  6. Пытанні і заданні

1. Што азначаў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, прыняты ў 1985 г.?

2. У якіх дакументах КПСС была вызначана палітыка перабудовы і пад якім лозунгам яна павінна была праводзіцца? Што было мэтай перабудовы?

3. Чаму сцвярджэнне аб крызісным развіцці, застойных з’явах у савецкай эканоміцы у 70–80-я гады з’яўляецца міфам?

4. Як ішоў працэс фарміравання палітычнай апазіцыі ў БССР?

5. Растлумачце сутнасць тэзіса: “КПСС не была партыяй у тым сэнсе, як гэта разумеюць на Захадзе. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства”.

6. Чым былі абумоўлены крызіс аднапартыйнай сістэмы, зыход КПСС з арэны палітычнага кіраўніка краіны, ліквідацыя савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу?

7. Якія герб і сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь у 1991 г.?

8. Чаму герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме 1995 г. не былі прызнаны народам нацыянальнымі дзяржаўнымі сімваламі?

9. Чаму на рэферэндуме 1996 г. было вырашана перанесці Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня?

10. Як вы разумееце сутнасць рынка? Рынак цывілізаваны і нецывілізаваны? Рынак – сродак рэгулявання і стымулявання вытворчасці і спажывання? Рынак – сродак капіталізацыі эканомікі?

11. Што вы можаце назваць у якасці станоўчага і адмоўнага пад час правядзення эканамічнай рэформы як састаўной часткі палітыкі перабудовы?

12. Як праводзіліся рыначныя рэформы ў Беларусі метадам “шокавай тэрапіі” у 1992–1994 гг.?

13. У чым сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця?

14. Назавіце асноўныя напрамкі фарміравання рыначнай эканомікі. Як праводзілася раней і як праводзіцца цяпер прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь?

15. Раскажыце аб развіцці і рэфарміраванні аграрнага сектару беларускай эканомікі… Грашова-фінансавай сістэмы… Знешнеэканамічнай дзейнасці.

16. Што ўяўляюць сабой ліберальная і сацыяльна арыентаваная мадэлі рыначнай эканомікі?

17. У чым сутнасць рэформы агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы?

18. Назавіце вядомых дзеячоў сучаснага беларускага тэатральнага мастацтва.

19. Якіх вы ведаеце сучасных беларускіх кампазітараў? Мастакоў? Пісьменнікаў і паэтаў?

 

Тэсты

1. У якія гады і па чыёй ініцыятыве праводзілася палітыка перабудовы ў СССР і БССР?

а) у 1980–1990 гг., па ініцыятыве Якаўлева А.Н.;

б) у 1984–1991 гг., па ініцыятыве Рыжкова Н.І.;

в) у 1985–1990 гг., па ініцыятыве Лігачова Я.К.;

г) у 1985–1991 гг., па ініцыятыве Гарбачова М.С.

 

2. У якім годзе ў СССР быў здзейснены дзяржаўны пераварот і забаронена дзейнасць КПСС і КПБ?

а) у 1993 г.;

б) у 1991 г.;

в) у 1989 г.;

г) у 1995 г.

 

3. У якім годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адмяніў сваю памылковую пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС–КПБ і дазволіў існаванне ўсіх яе структур і органаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

а) у 1991 г.;

б) у 1992 г.;

в) у 1993 г.;

г) у 1994 г.

 

4. З якога часу Беларуская ССР стала звацца Рэспублікай Беларусь?

а) з 15 снежня 1991 г.;

б) з 19 верасня 1991 г.;

в) з 27 ліпеня 1991 г.;

г) з 10 студзеня 1991 г.

 

5. Калі быў дэнансаваны дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і дзе гэта адбылося?

а) 10 кастрычніка 1991 г. у Віцебску;

б) 15 лістапада 1991 г. у Гродне;

в) 8 снежня 1991 г. у Віскулях Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

6. Назавіце прозвішчы кіраўнікоў Расіі, Беларусі і Украіны, якія паставілі свае подпісы пад дакументам аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР:

а) Ельцын, Шушкевіч, Краўчук;

б) Пуцін, Кебіч, Юшчанка;

в) Ельцын, Кучма, Чыгір.

 

7. Калі была прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь?

а) 10 лістапада 1993 г.;

б) 23 снежня 1993 г.;

в) 15 студзеня 1994 г.;

г) 15 сакавіка 1994 г.

 

8. Назавіце важнейшыя дасягненні сусветнай цывілізацыі ў сферы арганізацыі эканомікі:

а) гаспадарчы разлік і самафінансаванне;

б) план і рынак;

в) фінансы і гандаль.

 

9. Якія спецыялізаваныя сярэднія навучальныя установы былі створаны ў Рэспубліцы Беларусь?

а) рэальныя вучылішчы і гімназіі;

б) ліцэі і гімназіі;

в) школы і вучылішчы.

 

10. У якія новыя навучальныя ўстановы была ператворана частка тэхнікумаў Беларусі?

а) універсітэты;

б) акадэміі;

в) каледжы.

 

11. Што з’яўлялася асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стст.?

а) дзейнасць дзяржаўных навучальных устаноў;

б) дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў.

 

12. Колькі тэатраў працавала ў Беларусі ў 1991 г. у параўнанні з 1985 г.?

а) 30 супраць 20;

б) 40 супраць 10;

в) 21 супраць 17;

г) 31 супраць 27.

 

13. Якія арганізацыі знаходзяцца ў цэнтры канцэртнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь?

а) Міністэрства культуры;

б) Дзяржаўны музычны тэатр;

в) Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі;

г) Беларуская акадэмія музыкі.

 

14. Хто з’яўляецца кіраўніком Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь?

а) В. Роўда;

б) М. Казінец;

в) М. Фінберг;

г) М. Дрынеўскі.

 

15. Як называецца свята песні, якое з 1992 г. штогод праходзіць у Віцебску?

а) Залатыя галасы;

б) Славянскі базар;

в) Залаты шлягер;

г) Салаўіныя спевы.

 

16. Якая ўстанова з’яўляецца самай буйной скарбонкай твораў выяўленчага мастацтва?

а) Рэспубліканская мастацкая галерэя;

б) Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;

в) Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі;

г) Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

 

17. Колькі помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі?

а) больш за 15 тыс.;

б) больш за 20 тыс.;

в) больш за 25 тыс.;

г) больш за 30 тыс.

 

18. Якому гораду пастановай Савета Міністраў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь?

а) Навагрудку;

б) Нясвіжу;

в) Віцебску;

г) Мінску.

 

19. Які гісторыка-культурны запаведнік Беларусі ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры?

а) Лідскі;

б) Гродзенскі;

в) Навагрудскі;

г) Полацкі.

 


ПРАВІЛЬНЫЯ АДКАЗЫ НА ТЭСТЫ

Тэма І

1 – г; 2 – б; 3 – а; 4 – а; 5 – а; 6 – в; 7 – б; 8 – б; 9 – в; 10 – б; 11 – а; 12 – а; 13 – а; 14 – а; 15 – в; 16 – б; 17 – в; 18 – г; 19 – б; 20 – в.


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 236 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)