Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вопрос 52

Дапаможныя навуки | Перадумовы фармавання ВКЛ | Эвалюцыя ВКЛ | Вопрос 23 | Беларусь у вайне 1812 г. | Бел. Нац. Рух. | Пачатак ВАВ | Калаборационизм | Культура и белорусiзацiя |


Хрушчоўская адліга. Нарастание крызісу ідэялагічнай сістэмы ў 50-я - перш. пал. 80-х гг.

Хрушчоўская адліга - неафіцыйнае абазначэнне перыяду ў гісторыі СССР пасля смерці І. Сталіна (сярэдзіна 1950-х - пачатак 1960-х гадоў). Характарызаваўся ва ўнутрыпалітычнай жыцці СССР паслабленнем таталітарнай улады, з'яўленнем некаторай свабоды слова, адноснай дэмакратызацыяй палітычнага і грамадскага жыцця, большай свабодай творчай дзейнасці. Назва звязаная са знаходжаннем на пасадзе Першага сакратара ЦК КПСС М. Хрушчова (1953-1964).

Катэгорыя: СССР.

 

 

53). Асноуныя дасягненні беларускай культуры,адукацыі,..

Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады). Галоўным дасягненнем у развiццi народнай адукацыi з'явіўся пераход да агульнай сярэдняй адукацыi, якi пачаўся ў другой палове 70-ых гадоў. Усе выпускнiкi 8-х класаў працягвалi атрымлiваць адукацыю (98% ад агульнай колькасцi вучняў). Колькасць сярэднiх школ павялiчылася з 1600 у 1960г. да 2500 у 1985г. Намечаны меры па павышэнню якаснага ўзроўня адукацыi. Праводзiцца работа папрывядзенню падручнiкаў у адпаведнасць з дасягненнямi НТП, павышаецца практычная накiраванасць школьных курсаў. Школы пераходзяць на кабiнетную сiстэму. Развiваецца палiтэхнiчнае навучанне на базе спалучэння з вытворчасцю. Вялiкую ролю пачалi адыгрываць ВВК, майстэрнi, кабiнеты. Але ў той жа час народная адукацыя адставала ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы, асаблiва ў галiне камп'ютэрызацыi. Ушчамлялiся нацыянальныя iнтарэсы пры вывучэннi беларускай мовы i г.д. Устанавiлася сiстэма панавання iнструкцый i цыркуляраў, строгая рэгламентацыя жыцця школы. Сiстэма народнай адукацыi прывяла да росту адукацыйнага ўзроўня насельнiцтва. У 1985г. на 1000 чалавек насельнiцтва 662 (60%) мелi вышэйшую i сярэднюю адукацыю. Але, з другога боку, адукацыя не выконвала сваю сацыяльную функцыю у якасцi рухавiка грамадскага прагрэсу. Спад у эканомiцы сказаўся i на развiццi навукi. Некаторыя, напрыклад, прыродазнаўчыя навукi мелi поспехi, займалi першынство ў сусветнай навуцы. Грамадскiя навукi займалiся фальсiфiкацыяй рэчаiснасцi, перапрацоўкай старых догм у новыя. У гэтыя гады развiвалiся навукi матэматычнага цыклу. У. Спрынджук працаваўпа тэорыi лiкаў, У. Платонаў займаўся праблемамi алгебры i iнш. Значныя поспехi былі ў фiзiцы ў сувязi з работамi В. Фёдарава, Б. Сцяпанава, С. Шушкевiча, М. Барысевiча i iнш. На дастаткова высокiм узроўнi знаходзiлася геалагiчная, геаграфiчная i iншыя галiны навукi. У гэты час з'явiлiся iдэi плюралiзму ў гiстарычнай навуцы. Выйшлi "Гiсторыя БССР" у 675-цi тамах, "Гiсторыя рабочага класа БССР" i iнш. Выйшлi працы па археалогii Э. Загарульскага i Л. Побаля i г.д. Нямала лiтаратуры выдадзена i па фiласофii, атэiзму. Такiм чынам, навука БССР развiвалася ў супярэчлiвых умовах. Галоўная супярэчнасць заключалася ў тым, што было шмат разнагалоссяў памiж прыродазнаўчымii грамадскiмi навукамi. Беларуская лiтаратура атрымала сваё развiццё у розных жанрах, нягледзячы на засiлле партыi. Вялiкую увагу атрымала асвятленне падзей вайны. Найбольш яскрава гэта знайшло адлюстраванне ў творах В. Быкава "Кар'ер", 'Знак бяды", I. Навуменкi "Сорак трэцi". Выходзiць аповесць А. Адамовiча "Хатынская аповесць". Апавяданнi пра зверствы фашыстаў паказаны ў кнiгах Я. Брыля і ў. Калеснiка "Я звогненнай вёскi", I. Чыгрынава "Свае i чужыя" i iнш. У многiх творах раскрываецца мастацкая гiсторыя народа. Да гэтых твораў адносяцца: раман I. Мележа "Завеi, снежань...", "Чорны замак Альшанскi" У. Караткевiча i iнш. Даволi вялiкiя поспехi беларускай паэзii звязаны з творчасцю М. Танка, А. Вярцiнскага, С. Грахоўскага, Р. Барадулiна i iнш. Развiваецца беларуская драматургiя. Вялiкі ўплыў аказалi творы А. Макаёнка, К. Крапiвы, М. Матукоўскага. Значны аўтарытэт заваявалi прадстаўнiкi музычнага i выяўленчага мастацтва БССР, якiя прысвяцiлi свае творы светлай камунiстычнай будучынi. Вялiкiм поспехам карысталiся ў гледачоў оперы беларускiх, расiйскiх i замежных кампазiтараў ("Жанiцьба Фiгара", "Севiльскi цырульнiк" i iнш.). Беларускае мастацтва развiвалася ў цяжкi час. Аб гэтым сведчыць лёс А. Анiкейчыка, М. Шагала, Я. Iсачова i iнш. Культура знаходзiлася пад уплывам партыi, а таксама ўвасабляла ў сабе савецкага чалавека, якi вёу барацьбу за камунiзм.

54.

Гарбачоўская перабудова, асаблівасці яе правядзення на Беларусі. Пачатак дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў рэспубліцы. Усталяванне шматпартыйнасці.

Перабудовачны". Другая палова 80-х - пачатак 90-х. У 1985 годзе ў Савецкiм Саюзе пачынаецца гарбачоўская перабудова. Са спазьненьнем (Вандэя), але працэс дэмакратызацыi, дэманапалiзацыi i дэiдэалягiзацыi пачынаецца ў Беларусi. Вяртаюцца зь небыцьця iмёны i творы рэпрэсаваных "нацдэмаўскiх" пiсьменьнiкаў. Ствараецца БНФ, мацнее адраджэнскi рух. Галоўнымi лiтаратурнымi пляцоўкамi Дубаўца становяцца "ЛiМ" i "Нёман". Сяргей пiша прозу, крытычныя i лiтаратуразнаўчыя артыкулы, дапамагае рэабiлiтоўваць спадчыну. Зьяўляецца адным з лiдэраў лiтаратурнай арганiзацыi "Тутэйшыя" (узьнiкла ў 1987 г.). Найбольшым посьпехам карысталiся яго артыкулы пра "новую культурнiцкую сытуацыю". У 1991 годзе Дубавец пачынае свой галоўны праект "Наша Нiва".

З рызыкоўнага аднаўленьня першай беларускай газэты бярэ адлiк i новы творчы пэрыяд пiсьменьнiка - "вiленскi". Сяргей пераяжджае ў Вiльню, стварае рэдакцыю "НН", улазiць у скуру друкара i газэтчыка. Вакол Дубаўца паўстае "каманда" - Мiнкiн, Харэўскi, Дзярновiч, Бабкоў, Шупа, Астраўцоў, Аблажэй. "Наша Нiва" робiцца iнтэлектуальным, элiтарным выданьнем. На яе старонках друкуюцца творы Мiлаша, Шульца, Борхеса. З беларускiх аўтараў - Глёбус, Мiнкiн, Пятровiч, Сапач. "Чырвонай нiткаю" праз усю газэту праходзiць тэма беларускай Вiльнi. Дубавец, з дапамогаю выданьня, спрабуе "гадаваць" беларускую элiту новай фармацыi. У гэты час ён пачынае пiсаць нататкi на палiтычныя тэмы, у тым лiку i для газэты "Свабода".

Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст

1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з палгтыкай перабудо-вы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гар-бачовым.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ

2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яд-нанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай пад-трымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала ка-нец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.

Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жні-веньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г.

У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступав заадраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратыч-най рэспублікі.

Устанаўленне аднапартыйнасці

Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.

 

 

55)

. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі далейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверынітэту.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утварэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Гэта падзея адбілася на лесе кожнага грамадзяніна, бо ў аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік.

 

 

56)

Ряспад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Геапалітычнае становішча

Ряспад СССР і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г.э калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы.

Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. Геапалітычнае становішча Беларуси

Асаблівасьць геапалітычнага палажэння Беларусі ужо не вызывае, а ні спрэчак, а ні сумненняў. Больш таго, праблематыка звязаная з цывілізацыйнымі і палітычнымі прыарытэтамі гэтай краінай, сталася аб’ектам навуковага даследвання як у межах краіны, а так сама прыцягвае ўвагу замежных дасьледчыкаў. Сярод беларускіх дасьледчыкаў можна выдзяліць два нурты: афіцыйны і незалежны. Прадстаўнікі першага нурту (В.А. Мельнік, В.М.Матусевіч, Князев С.Н. А.В. Шарапо і інш.)

Тым, не менш, не гледзячы на пэўнае карыснае геапалітычнае палажэнне, шэраг тэорыяў, пакуль цяжка сказаць якія геапалітычныч накірункі для Беларусі найбольш прэарытэтныя, а таксама з пэўнасьцю сказаць, што з сябе ўяўляе геапалітыка Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя. Галоўнай прычынай геапалітычнай дэзарыэнтаванасьці, з’яўляецца суб’ектывізацыя геапалітыкі, прывязання яе да цяперашніх патрэбаў палітычнай эліты на чале з А.Г. Лукашэнка. Геапалітыка, як і іншыя сферы функцыянавання краіны, сталася «лукашэнкацэнтрычнай». Патрэбы краіны, перспектвы яе развіцця ў будучыні, гістарычны лес абмежаваны сенняшнім станам палітычнай улады і жаданнямі кіраўніка дзяржавы.

 

 

57) Шляхі умацавання РБ.

15.сакавiка 1994г - прыняцце Канстытуцыi РБ (24.11.1996 - у новай рэдакцыi)

выпрацоука сваёй пазiцыi у дачыненнi да палiтычных i эканамiчных дзеянняу суседнiх дзяржау

прызнанне незалежнасцi адбылося спакойна

створана сетка пасольств РБ, якiя праводзяць знешнюю культурную палiтыку(дзе няма пасольств РБ, яго функцыi выконваюць пасольствы РФ)

 

58) Геапалітычнае становішча РБ.

спецыфiка - прыярытэтны курс на супрацоунiцтва з СНД

З 2009г Беларусь уключана у праграму усходняга партнёрства.

Найбольшы грашовы абарот - з Германiяй.

Асаблiвасцi сацыяльна-эканамiчнага развiцця: скiраванасць у сацыяльны бок.

 

59) Культ. Паліт. РБ.

да 1996г палiтыка была невызначана, закрывалiся сотнi бiблiятэк, гурткоу i г.д.

1996г - вылучаны прыярытэтныя напрамкi у культыры.

Дзяржава падтрымлiвала развiццё гiстарычнага жанру: пъесы, помнiкi мясцовым гiстарычным дзеячам.

Пачалося актыунае развiццё фестывальнага руху:

музыкальныя - Славянскi базар, Маладзечна, Студзеньскiя вечары;

тэатральныя - Убэльскiя ластаукi, фэст. нацыянальнай культуры у Гродна, фэст нац. драматургii у Бабруйску.

Адкрывалiся тэатры у Пiнску, Слонiму i г.д.

60) Дух. і культ. Жыццё бел. Народа 20 – 21 ст.

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа", яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці. З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыняты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гарантаваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсебаковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накіраванасць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці. На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы адукацыі. З 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўнымі рысамі сталі: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, арыентацыя яе на агульначалавечыя каштоўнасці, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Пачаўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з'явілася больш за 120 "элітарных" гімназій, ліцэяў, каледжаў. У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб'яднала універсітэты, акадэміі. Побач з імі ўзніклі 20 недзяржаўных навучальных устаноў, навучанне ў якіх платнае. Выпрабаванне часам з іх вытрымалі толькі 12, аднак альтэрнатыўнасць формаў ВНУ стала фактам. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. чалавек. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з'яўляецца найбольшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны. У 90-я гады складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту - у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сценах якой сканцэнтравана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.

 

 


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 312 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Вопрос 51| Билет №1.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)