|
Дзейнасць калабарацыяністаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.
48) Партызанскі рух і барацьба…
Водгукам на акупацыйны рэжым стаў масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Супраціў ворагу пачалося з першых дзён вайны- Ствараліся падпольныя арганізацыі, партызанскія фармаванні. Аднымі з першых сталі дзейнічаць Менскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі партыйныя і камсамольскія камітэты Ў чэрвені 1941 г. працаўнік пінскага абкама партыі В. Корж сфармаваў партызанскі атрад. У Суражскім раёне Віцебскай вобласці дзейнічаў у 1941 г. атрад М. Шмырева. У Палескай абрасці - партызанскі атрад Бумажкова і Павловского. І калі аснову першых партызанскіх атрадаў складалі байцы Чырвонага Войска, якія не змаглі выйсці з асяроддзя, то з зімы 1941г. ствараюцца партызанскія атрады з мясцовых жыхароў, а ўжо ўвесну 1942г. узнікаюць цэлыя партызанскія фармаванні.
На тэрыторыи Беларусі дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, у якіх ваявала 370 000 чалавек. Падпольныя арганізацыі і групы выпускалі ўлёткі і газеты, здабывалі звесткі пра перасоўванне нямецкіх войскаў і тэхнікі, распаўсюджвалі звесткі пра становішча на франтах. У тыле ворага з'явіліся цэлыя вызваленыя раёны, у якіх была адноўлена савецкая ўлада. З вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з ударамі Чырвонага Войска. Але не толькі камуністы супрацівіліся на Беларусі фашыстам: не меней гераічную барацьбу вялі на захадзе рэшткі польскага рэгулярнага войска - Войскі Краявой і на поўдні - Арганізацыя Ўкраінскіх нацыяналістаў пад кіраўніцтвам Р.Шуховича і С.Бандеры.
Нямецкае камандаванне і акупацыйныя ўлады праводзілі ваенныя аперацыі па ліквідацыі партызанскага руху, выяўленню і ліквідацыю мясцовых жыхароў, якія дапамагалі партызанам. Але нягледзячы на нямецкія акцыі тэрору, на запалохванне, барацьба супраць акупантаў працягвалася.
Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Пачатак ВАВ | | | Культура и белорусiзацiя |