Читайте также:
|
|
Развiццё культуры ў рэспублiцы (сярэдзiна 50-х - сярэдзiна 60-х гадоў). Пасля смерцi I. В. Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Асаблiвае месца ў вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця ў БССР у 50-60ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты. Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц. Гартнага, М. Чарота, А. Дудара, П. Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П. Броўкi, М. Танка, А. Куляшова, В. Быкава, Я. Брыля i iнш. Многiя творы беларускiх аўтараў ("Апошняя сустрэча" Я. Брыля, "Нявестка" А. Кулакоўскага) баранiлi высокае званне чалавека. У 60-ыя гады з'яўляюцца такiя значныя творы, як "Людзi на балоце" I. Мележа, "Сасна пры дарозе" I. Навуменкi, "Засценак Малiнаўка" А. Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стаў раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм". Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi, паказваюць жыццё беларускай вёскi, гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехаў лiтаратура дасягнула ў асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны. Многа зрабіў, каб сказаць праўду пра вайну, В. Быкаў у творах "Жураўлiны крык", "Сотнiкаў", "Здрада", "Пастка". Новае асэнсаванне вайны знайшло месца ў творах I. Навуменкi, I. Чыгрынава i iнш. Ва ўсiх творах пра вайну звычайны чалавек стаў героем у вайне, змагаўся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I. Навуменкi "Сасна пры дарозе", I. Пташнiкава "Тартак", А. Адамовiча "Сыны iдуць у бой". У перыяд 50-60 гадоў якасна абноўлена загаварылi беларускiя паэты: П. Броўка, М. Танк, А. Звонак, А. Лойка, Г. Бураўкiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы ў драматургii. Сярод iх "Брама неўмiручасцi" К. Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А. Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатраў з'яўляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю. Семенякi, опера А. Туранкова "Яснае свiтанне", К. Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш. Вялiкую увагу ўдзялялi ваеннай тэматыцы. На сцэне iшлi спектаклi па п'есах К. Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзіў з афiш Рускага тэатра iмя А. М. Горкага спектакль "Галоўная стаўка" па п'есе К. Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны. На сцэне беларускiх тэатраў iшлi спектаклi па п'есах А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Шэкспiра. У 1956г. быў адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача. Новым зместам папоўнiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтараў прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I. Лучанка, "Абелiск" Д. Смольскага, кантата А. Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш. Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржаўная харавая капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыўся ансамбль "Песняры". Выяўленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яўляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М. Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М. Савiцкi напiсаў цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы", прысвечаных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З. Азгура, А. Глебава, В. Цыгаля, А. Селiханава i iнш. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя. Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек. Перабудова iшла і ў ПТВ. У пачатку 60-х гадоў з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася і ўдасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрываў БДУ, у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтаў. Але галоўным недастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя ўсiх звенняў школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б. Сцяпанаў зрабіўважныя адкрыцці ў вобласцi люмiнiсцэнцыi. М. Паўлючэнка даследваў механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсаў рэспублiкi займалiся К. Лукашоў, Т. Багамолаў, А. Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.
Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 115 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Калаборационизм | | | Вопрос 51 |