|
Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930-я гг.
Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай улады ўсе пар-тыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама са-вецкіх органаў. Пасля з’яўлення ўказа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г., усе творчыя аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў НКУС. Рэгістра-цыі падлягала нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменні-каў (БелАПП), створаная па ініцыятыве камуністаў.
Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел). Тэатральнае мастацтва таксама знаходзілася ў полі зроку савецкіх і партыйных органаў. 19 лістапада 1926 г. п’еса Я. Купалы «Тутэй-шыя» адразу ж пасля прэм’еры была выключана Галоўлітам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай улады акцэнты. Драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны і як «польскі шпіён» асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.
З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтварацца ў адзін са сродкаў пабудовы сацыя-лізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды ў лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б правёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)»Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы», але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся толькі ў 1932 г.
У 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Ад членаў «Усебеларускай асацыяцыі мастакоў», «Рэва-люцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі», суполкі «Прамень» патра-бавалі пастаноўкі іх творчасці на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі і стварэння такой самай «Магнітабудоўлі мастацтва». 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам «строга сакрэтна» пастановай ЦК КП(б)Б «Аб стварэннi аўта-номнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў». У 1934 г. абраны на I Усебеларускай канферэнцыі кампазітараў Аргка-мітэт распачаў працу па ўтварэнні творчага саюза, якая скончылася толькі ў 1938 г. Першым старшынёй Саюза кампазітараў быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан.
Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 199 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Культура и белорусiзацiя | | | Вопрос 52 |