Читайте также: |
|
Тыпы тэатраў | Характарыстыка |
Батлейка (папярэднікі лялечных тэатраў) | Спектаклі давалі як на біблейскія, так і на свецкія сюжэты |
Тэатры народнай драмы | Удзельнікі – скамарохі. Рэпертуар – творы гераічнага, камічнага, сатырычнага характару. |
Прыватныя тэатры | Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Зорыча ў Шклове, Агінскага ў Слоніме. |
Аматарскія тэатры | У большасці беларускіх гарадоў працавалі пастаянныя тэатры, якімі валодалі прыватныя асобы. Так, у Мінску з канца 1830-х гг. свій тэатр трымаў таленавіты акцёр і рэжысёр Я. Хелмікоўскі, а пасля яго – В. Драздоўскі. У 1847 г. мінчанам было прапанавана 48 спектаклей, а праз два сезона – 55. Пастаянныя тэатры працавалі ў Гродна, Віцебску, Магілёве. Асабліваю ролю ў развіцці нацыянальнага тэатра адыграў тэатр В. Дуніна-Марцынкевіча. У 1841 г. адбылася прэм’ера аматарскага спектаклю – камічнай аперэты “Рэкруцкі набор”, лібрэта якой напісалі С. Манюшка і К. Кржыжаноўскі. У 1850-я гг. дзейнічала створаная ім тэатральна трупа, па ўзроўню блізкая да прафесійнай. Першапачаткова тэатр В. Дуніна-Марцынкевіча дзейнічаў у яго фальварку Люцынка (пад Івянцом). Акцёрамі ў яго тэатры былі: ён сам, яго дзеці, мясцовыя школьнікі, знаёмыя, суседзі, сяляне. У 1852 г. у Мінску была пастаўлена опера “Сялянка” (“Ідылія”). Новае знаёмства са спектаклем адбылося ў 1994 г., калі паставіў на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы рэжысёр М. Пінігін. З 1910 г. у Вільні дзейнічаў “Беларускі музычна-драматычны гурток”, якім кіраваў А. Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі “Паўлінка” Я. Купалы. |
Прафесійны тэатр | У 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі, якога называюць “бацькам беларускага тэатра”. Калектыў І. Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам., які дзейнічаў з 1910 па 1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў, танцораў (каля 70 чал.). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Пастаноўкі ставіліся на беларускай мове. Тэатр Буйніцкага паставіў п’есы Я. Купалы “Паўлінка”, “Краю мой родны!..” (па творах М. Багдановіча), народныя песні і танцы. Тэатр І. Буйніцкага гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся поспехам. У 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага было створана Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы “Раскіданае гняздо”. Знакамітым дзеячам гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, вядомы драматург, рэжысёр, акцёр, заснавацель своеасаблівай тэатральнай нацыянальнай школы. |
Музыка
С. Манюшка (1819-1872 гг.) – беларуска-польскі кампазітар, дырэжор, педагог. Нарадзіўся пад Мінскам, жыў у Мінску, Вільна, а з 1858 г. – у Варшаве. Пладавітым было яго супрацоўніцтва з В. Дуніным-Марцынкевічам у 1840 –х гг. (оперы “Рэкруцкі набор”, “Сялянка”). С. Манюшка з’яўляецца заснавальнікам польскай і беларускай класічнай музыкі, у яго творах выкарыстаны беларускія народныя матывы.
Антон Абрамовіч (1811 – пасля 1854 гг.), кампазітар з Віцебшчыны. Яму належаць першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў. Сярод яго твораў – “Беларускае вяселле”. А. Абрамовіч напісаў музыку да вершаў Я. Баршчэўскага “Дзеванька” і “Гарэліца”.
Міхаіл Клеафас Агінскі. Адзін з аўтараў праекта “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”. Аўтар музычнага твора, які ў пачатку XIX ст. стаў адным з наўбольш вядомых прыкладаў еўрапейскай музычнай культуры – паланеза “Развітання з Радзімай”. Яго сядзіба ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне атрымала паэтычную назву “Паўночныя Афіны”.
Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, браты, мінчкія музыканты. З 1803 г. на працягу некалькі дзесяцігоддзяў яны былі дырэжорамі гарадскога аркестра.
У 60-90 гг. XIX – пачатку XX стст. музычнае жыццё на тэрыторыі Беларусі асабліва добра развівалася. У Мінску была адкрыта фартэпіанная фабрыка, пачаў працаваць магазін па продажу нот і музычных інструментаў, было створана Мінскае музычнае таварыства (1886 г.), дзейнічаў гарадскі музычны гурток (1896 г.). У 1871 г. у Мінску пры касцёле св. Роха было створана музычнае вучылішча арганістаў, адзінае ў Беларусі.
Актыўна ў Беларусі гастралявалі: рускі хор Д. Славінскага, спявак Ф. Шаляпін, кампазітары і піяністы С. Рахманінаў, А. Скрабін і інш.
У пачатку XX ст. у буйных гарадах БеларусXX сті з’явілася кіно – новы від мастацтва. Да пачатка першай сусветнай вайны ў Мінску працавалі кінатэатры “Мадэрн”, “Эдэн”, “Гігант”, “Люкс”, “Ілюзіён”. Усяго у пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 58 кінатэатраў.
Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, палітыку паланізацыі, а потым русіфікацыі, беларуская культура дынамічна развівалася, набывала больш дэмакратычны, нацыянальны характар. У другой палове XIX ст. пачалася новая хваля беларускага адраджэння, дадатковы імпульс якой далі рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг.
У разглядаемы перыяд часу у галіне адукацыі былі праведзены две рэформы, з’явілася такая новая навука як беларусазнаўства, узнікла новая беларуская літаратура, былі закладзены асновы для станаўлення прафесійнага нацыянальнага тэатра. У галіне архітэктуры з’явіліся новыя напрмкі ў гарадскім будаўніцтве, пачаліся планавыя забудовы населеных пунктаў, адбылася змена стыляў ад рамантызму і класіцызму да мадэрна.
Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 327 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Архітэктура і жывапіс | | | Музей уездной медицины В. М. Бехтерева |