Читайте также: |
|
Лепеш А.В.
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ XIX - ПАЧАТКУ XX СТСТ.
План:
Развіццё адукацыі і навукі
Літаратура
Архітэктура і жывапіс
Тэатр і музыка
Адукацыя і навука
Увогуле палітыку расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі у галіне адукацыі, навукі і культуры ў XIX – пачатку XX стст. можна падзяліць на наступныя этапы:
I. Да паўстання 1830-1831 гг.
У 1802 гг. праводзіласярэформа асветы ў Расійскай імперыі, згодна з якой ствараліся Міністэрства народнай асветы і 6 вучэбных акруг, кожную з іх узначальваў прызначаны імператарам папячыцель (апякун). Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні былі ўключаны ў склад утворанай у 1803 г. Віленскай навучальнай акругі, папячыцелем якой стаў кнзь Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. Да паўстання 1830-1831 гг. у галіне асветы пераважалі паланізатарскія тэндэнцыі. Прапольскай арыентацыі прытрымлівалася і кіраўніцтва Віленскага універсітэта.
У гэты перыяд адбываецца станаўленне беларусазнаўства.
II. Пасля паўстання 1830-1831 гг. і да пачатку 1860-х гг.
Расійскія ўлады мкнуцца пашырыць рускі ўплыў у краіне і робяць усё магчымае, каб уніфікаваць заходнія губерні з унутранымі губернямі Расіі. У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт і часова ліквідавана Віленская навучальная акруга (да 1850 г.). У 1829 г. была створана асобная навучальная акруга для беларускіх губерній – Беларуская навучальная акруга, якая існавала да 1850 г. Сістэма адукацыі была саслоўнай. У школах уводзілася абавязковае навучанне на рускай мове, закрываліся каталіцкія кляштары і навучальныя установы. Пры навучанні вышэйшага саслоўя перавага аддавалася закрытым тыпам навучальных устаноў – кадэцкім карпусам і благародным пансіёнам. Было забаронена рымска-каталіцкай царкве ўмешвацца ў праблемы выхавання моладзі. Уся сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі была павінна адпавядаць расійскаму ўзору.
III. Пасля паўстання 1863-1864 гг. і да 1880-х гг.
Назіраецца правядзенне актыўнай палітыкі русіфікацыі ў галіне асветы і навукі. У 1864 г. у Расійскай імперыі праводзілася школьная рэформа, па якой адукацыя абвяшчалася бессаслоўнай. Але па-ранейшаму сярэднюю і вышэйшую адукацыю можна было атрымаць толькі за вялікія грошы. Таксама вынікам школьнай рэформы стала пашырэнне сеткі пачатковых школ.
У гэты ж час ствараецца шэраг навуковых прац, прысвечаных Беларусі і беларускаму народу. Гэта абумоўлена значнай цікавасцю да беларускага этнаса.
IV. У 1880-х – пачатку 1900-х гг.
У апошняйтрэці XIX – XX ст. сярод чыноўнікаў, настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашыралася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізм. Заходнерусізм – сістэма поглядаў, прыхільнікі якой адмаўлялі гістарычнасць беларусаў як самастойнага і самабытнага народа і атаясамлівалі іх з велікарускім этнасам. Лідэрам ліберальнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерні М.В. Каяловіч.
Табліца 1.
Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 126 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Программа | | | Структура сістэмы адукацыі ў Беларусі ў XIX - пачатку XX стст. |