Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных думах

Читайте также:
  1. Беларусі ў XIX – пачатку XX стст.
  2. Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі
  3. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст.
  4. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
  5. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.
  6. Революція 1905-07 рр і Україна. Українські громади у І та ІІ російських думах.

Выбары ў Думу. У сувязі з падаўленнем снежаньскіх выступленняў пралетарыят і яго саюзнікі па рэвалюцыйнай барацьбе былі вымушаны адступаць. 3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. 11 снежня 1905 г. быў выдадзены закон аб выбарах Дзяржаўнай Думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голасу гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступенныя. Шматлікія катэгорыі наёмных работнікаў пазбаўляліся права голасу.

Тым не менш ліберальна-буржуазныя партыі заклікалі народныя масы спыніць рэвалюцыйныя выступленні і прыняць удзел у выбарах Думы, абяцаючы ім, што такім – мірным, парламенцкім шляхам можна вырашыць усе набалелыя пытанні. Бальшавікі і ўсе дэмакратычныя партыі спадзяваліся на новы рэвалюцыйны ўздым і прынялі рашэнні байкатаваць выбары, працягваць агітацыйна-арганізацыйную падрыхтоўку звяржэння царызму рэвалюцыйным шляхам. Рабочыя многіх буйных прадпрыемстваў у Мінску, Мазыры, Пінску, Бабруйску, Гродне, Слоніме, Магілёве і іншых месцах байкатавалі выбары, не зважаючы на ўрадавы ўказ, які забараняў гэта. Але асноўная маса сялянства і гарадской дробнай буржуазіі не зжыла яшчэ канстытуцыйных ілюзій. Таму сарваць выбары не ўдалося. Большасць месцаў у Думе заваявалі кадэты.

3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам пры падтрымцы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі, сіяністаў і «Саюза дасягнення раўнапраўнасці яўрэяў у Расіі». Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкаў, 13 інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7 астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін – да сацыял-дэмакратаў і адзін – да правых.

Дзейнасць беларускіх дэпутатаў у Дзяржаўнай луме. Рэвалюцыйны ўздым аказаў пэўны ўплыў і на дзейнасць Дзяржаўнай думы. Галоўным у Думе, як і чакалася, стала аграрнае пытанне. Кадэцкая фракцыя спрабавала выступіць у ролі лідэра агульнанацыянальнай апазіцыі царызму і найперш імкнулася павесці за сабой сялянскую дэмакратыю, прадстаўленую ў Думе фракцыяй трудавікоў. Для надзялення сялян зямлёй кадэты прапанавалі стварыць «дзяржаўны зямельны запас» за кошт казённых, удзельных, манастырскіх і часткі прыватнаўласніцкіх зямель, якія здаваліся памешчыкамі ў арэнду, або ўвогуле не выкарыстоўваліся імі. Такія землі падлягалі адчужэнню на аснове прымусовага выкупу па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы. Трудавікі і эсэры па гэтаму пытанню карэнным чынам разышліся з кадэтамі. Яны выказаліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, за перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме. Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёй перадавалася на месцы зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам.

У ходзе работы Думы ў атмасферы вострых міжпартыйных дыскусій адбыліся істотныя змены ў пазіцыях многіх дзпутатаў ад пяці заходніх губерняў. 3 іх ліку толькі 8 (усе інтэлігенты і 1 памешчык) уступілі ў фракцыю кадэтаў. Сярод іншых гэта зрабілі і 3 сіяністы. 15 дэпутатаў – прыхільнікаў Канстытуцыйна-каталіцкай партыі – далучыліся да фракцыі так званых аўтанамістаў з украінскіх, польскіх, прыбалтыйскіх і мусульманскіх губерняў. У фракцыю трудавікоў уступілі 3 дэпутаты (з іх двое сялян). Шэсць сялянскіх дэпутатаў аб'явілі сябе беспартыйнымі, але пры галасаванні падтрымлівалі кадэтаў, аўтанамістаў, або правых. Абсалютная большасць дэпутатаў-сялян з Беларусі (11 з 13) не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства. Рашучымі праціўнікамі законапраектаў трудавікоў выступілі польска-беларускія памешчыкі-аўтанамісты (Р. Скірмунт і інш.). Па аграрным пытанні яны разышліся і з кадэтамі. Апошніх пакінуў нават адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Пінскай групы Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі князь Друцкі-Любецкі. Найперш яны настойвалі на прадастаўленні аўтаноміі і шырокага абласнога самакіравання, органы якога і павінны былі вырашыць на месцы аграрнае пытанне.

Польска-беларускія аўтанамісты цвёрда адстойвалі неабходнасць захавання і памешчыцкай, і сялянскай уласнасці на зямлю.

20 чэрвеня 1906 г. была апублікавана ўрадавая праграма па аграрнаму пытанню, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёй у асабістую ўласнасць, рпсшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк. Публікацыя гэтай праграмы паставіла Думу перад неабходнасцю звароту да народа са свайго боку. У ходзе абмеркавання гэтага пытання левыя фракцыі ў Думе згуртаваліся на рэвалюцыйнай платформе. Кадэты засталіся ў ізаляцыі. Урад, не чакаючы выбуховага дакумента, указам ад 9 ліпеня 1906 г. распусціў Думу і назначыў новыя выбары.

Значная колькасць дэпутатаў, найбольш з ліку кадэтаў і трудавікоў, неадкладна выехалі ў Выбарг і там 10 ліпеня падпісалі адозву «Народу ад народных прадстаўнікоў», у якой выказалі пратэст супраць сваволля ўрада і заклікалі насельніцтва адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканання павіннасцей на карысць дзяржавы. «Выбаргская адозва» атрымала шырокае распаўсюджанне, у тым ліку і на Беларусі, але масавага руху супраціўлення царызму не выклікала. Крыху пазней фракцыі сацыял-дэмакратаў і трудавікоў разам з рэвалюцыйнымі партыямі і саюзамі выдалі адозвы «Да арміі і флоту», «Да ўсяго народа» і «Маніфест да ўсяго расійскага сялянства» з заклікамі да ўзброенага паўстання супраць царызму. Аднак арганізаваць яго не ўдалося. Асобныя паўстанні матросаў і салдат (Свеабарг, Кранштат) былі падаўлены. Урад перайшоў да адкрытага ваеннага тэрору.

У канцы 1906 – пачатку 1907 г. прадпрымальнікі правялі шэраг лакаутаў – часовае спыненне работы прадпрыемства з мэтай масавага звальнення рабочых. Таму барацьба з лакаутамі, арганізацыя дапамогі беспрацоўным і многія, іншыя напрамкі дзейнасці прафсаюзаў патрабавалі аб'яднання іх сіл і ў гарадскім, і ў рэгіянальным, і ў агульнарасійскім маштабах. У снежні 1906 г. на сходзе прадстаўнікоў 8 прафсаюзаў у Бабруйску было створана гарадское бюро. Востра стаяла гэта пытанне і ў Мінску, дзе ў пачатку 1907 г. налічвалася 19 прафсаюзаў, але сувязяў паміж імі не было. Адпаведныя перагаворы вяліся ў Віцебску. У сакавіку 1907 г. адбыўся рэгіянальны з’езд гарбароў, у якім прынялі ўдзел дэлегаты 17 прафсаюзаў з 16 гарадоў і мястэчак Беларусі, Літвы і ўсходняй часткі Польшчы. На ім было выбранае Цэнтральнае бюро краявога саюза. Такія ж з'езды рыхтавалі прафсаюзы будаўнікоў, друкароў, шаўцоў, краўцоў і інш.

 

Выбары ў II Дзяржаўную думу. Пазіцыя дэпутатаў ад Беларусі. У канцы 1906 – пачатку 1907 г. ва ўмовах відавочнага спаду рэвалюцыйнай барацьбы і наступлення контррэвалюцыі адбыліся выбары ў II Дзяржаўную думу. Усе партыі дзмакратычнага лагера адмовіліся ад тактыкі байкоту і прынялі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі, пераадольваючы пры гэтым контрмеры ўлад. На Беларусі арганізацыі РСДРП, Бунда, ПСР, БСГ выкрывалі рэакцыйную, шавіністычную сутнасць палітыкі царызму і пазіцый правых, чарнасоценных і акцябрысцкіх арганізацый, якія тут выступалі ў адным блоку. Каб супрацьстаяць іх націску, арганізацыі левых партый у некаторых гарадах заключылі пагадненні аб выстаўленні агульных спісаў кандыдатаў. У Мінску ў перадвыбарны камітэт левых у кастрычніку 1906 г. увайшлі прадстаўнікі мясцовых арганізацый РСДРП, Бунда, ПСР і БСГ, а таксама некаторых прафсаюзаў і груп беспартыйных рабочых. Дзякуючы аб’яднанню сваіх сіл, левы блок на гарадскіх выбарах у Мінску ў студзені 1907 г. атрымаў перамогу. Аднак вынікі гэтых выбараў неўзабаве былі скасаваны.

Акцябрысты і чарнасоценцы беларускіх і іншых заходніх губерняў у кастрычніку 1906 г. на з’ездзе ў Вільні аб’ядналіся ў «Русский окраинный союз»). Уся дзейнасць «саюзнікаў» на Беларусі вялася пад лозунгам «Расія для рускіх і рускія павінны кіраваць ёю». Змагаючыся з рэвалюцыяй, яны разам з тым імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўласнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Для гэтага рабілася стаўка на падтрымку з боку беларускага праваслаўнага сялянства. Каб павесці яго за сабою, РОС патрабаваў ад урада прымусовага выкупу казною ў польскіх памешчыкаў «усіх без выключэння» маёнткаў, што перавышалі земскі цэнз, і перадачы іх «рускім земляробчым праваслаўным элементам», да ліку якіх далучаў і праваслаўных беларусаў. РОС адмаўляў існаванне беларускай нацыі, а беларускі нацыянальны рух характарызаваў як «інтрыгу» польскіх паноў і касцёла, накіраваную супраць «адзінай і непадзельнай Расіі». Дзякуючы такой агітацыі, якая інтэнсіўна вялася праз дзяржаўныя ўстановы, праваслаўную царкву, школы, шматлікія мясцовыя і сталічныя органы друку, акцябрысцка-чарнасоценны блок правёў у Думу ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерняў 15 дэпутатаў, прычым у Мінскай губерні ўсе 9 дэпутатаў, з іх 6 сялян, былі яго стаўленікі. Аўтанамісты – польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы, са свайго боку, разгарнулі масавую агітацыю праз касцёл і друк, даказваючы беларускім сялянам-католікам, што яны – палякі і павінні выбіраць у Думу тых, хто абараняе польскае насельніцтва і каталіцкую веру. Раз'юшаная антыпольская і антыкаталіцкая прапаганда акцябрыстаў і чарнасоценцаў дапамагала ім у гэтым. Аўтанамісты крытыкавалі палітыку ўрада і дзейнасць урадавых партый і арганізацый, асабліва па нацыянальных і рэлігійных пытаныях. Як і рускія вялікадзяржаўнікі, яны выступалі супраць рэвалюцыйнага руху, але, у адрозненне ад іх, лічылі неабходнай «моцную ліберальную ўладу» і заклікалі насельніцтва Беларусі і Літвы да «адзінай, цвярозай і добразычлівай» работы на карысць культурнага і эканамічнага развіцця свайго краю. Аўтанамісты асуджалі «Выбаргскую адозву» і абураліся «авантурнай» палітыкай кадэтаў.

Ім удалося заваяваць 11 месцаў у Думе, з іх 7 – у Віленскай губерні. Колькасць дэпутатаў ад кадэтаў скарацілася да двух. Астатнія 8 дэпутатаў ад заходніх губерняў (усе сяляне) фармальна былі беспартыйнымі, а фактычна падтрымлівалі правых і часткова кадэтаў.

Такім чынам, на выбарах у II Дзяржаўную думу на Беларусі перамаглі 2 шавіністычна-клерыкальныя, контррэвалюцыйныя групоўкі – руская акцябрысцка-чарнасоценная і польская – аўтанамісцкая. Кожная з іх змагалася за панаванне на беларускай зямлі, адмаўляючы пры гэтым існаванне беларускага этнасу. Левыя партыі – народнікі і сацыял-дэмакраты – не змаглі супрацьстаяць ім і пацярпелі на выбарах поўнае паражэнне.

У цэлым па краіне, нягледзячы на страту месцаў, кадэтам і ў II Думе ўдалося заняць становішча ўплывовага цэнтра, які ўмела выкарыстоўваў ваганні і непаслядоўнасць трудавікоў і меншавікоў, а па некаторых пытаннях – падтрымку аўтанамістаў. Кадэты прыкметна абмежавалі свае аграрныя патрабаванні, а па пытанню ўлады перайшлі да формулы стварэння ўрада, які карыстаецца даверам большасці. Трудавікі, народныя сацыялісты і эсэры ў Думе па-ранейшаму настойвалі на неабходнасці нацыяналізацыі зямлі. Акцябрысты і чарнасоценцы падтрымалі аграрную праграму старшыні ўрада П. А. Сталыпіна, якая прадугледжвала захаванне памешчыцкага землеўладання і разбурэнне сялянскай абшчыны. Польска-беларускія аўтанамісты разам з дэпутатамі ад Польшчы («Польскае кола») патрабавалі аўтаноміі для Каралеўства Польскага з уласным заканадаўчым сеймам, а для 9 заходніх, беларуска-літоўска-ўкраінскіх губерняў – «шырокага самакіравання», якое выбіралася б усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем. Органы гэтага самакіравання павінны былі падрыхтаваць аграрныя законапраекты і перадаць іх для канчатковага разгляду ў Дзяржаўную думу.

Патрабаванні аўтанамістаў выклікалі раз'юшаныя нападкі з боку чарнасоценцаў і акцябрыстаў, у тым ліку сялянскіх дэпутатаў ад Мінскай губерні. Яны катэгарычна адхілялі ўсякую думку аб аўтаноміі Беларусі і выказвалі сваю гатоўнасць да канца «абараняць веру, цара і айчыну ад ворагаў знешніх і ўнутраных». Разам з тым яны скардзіліся на малазямелле і патрабавалі дадатковага надзялення зямлёю на правах уласнасці. Адзін з лідэраў чарнасоценцаў у Думе прапанаваў задаволіць гэтыя патрабаванні за кошт польскіх памешчыкаў, абавязаўшы іх прадаць ураду ў пэўны тэрмін усе свае землі.

II Дзяржаўная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне ў падрыхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія пачала расследаванне.

3 чэрвеня 1907 г. Мікалай II не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, выдаў загад аб роспуску II Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, то гэты крок урада з’яўляўся, па сутнасці дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня 1907 г. сведчылі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі.

Паражэнне рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі – звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання – не была дасягнута.

Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі пасля рэвалюцыі. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту выразілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага больш за ўсіх пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія былі вымушаны значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна-буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў.

У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне «западнороссов». Як ідэалогія «западнорусизм» узнік пасля паўстання 1863 – 1864 гг. “ Западнороссы” прызнавалі беларусаў самастойнай народнасцю, але разглядалі іх як састаўную частку рускага народа, у які ўключалі яшчэ велікарусаў і ўкраінцаў. Галоўнай сваёй мэтай “западнорусизм” лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячом і ідэолагам “западнорусизма” быў Л. Саланевіч. Ён з’яўляўся адным з арганізатараў “Белорусского общества”, выдаваў газеты “Белорусская жизнь” (1909 – 1911 гг.) і “Северо-западная жизнь” (1911 – 1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна падтрымліваў П. Сталыпін.

Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім становішчы. БСГ як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час прыходзілася весці барацьбу на два фронты – супраць рускіх і супраць польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць беларускага народа. У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага руху стала газета “Наша ніва”. Яна выдавалася з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні.

У склад рэдакцыі ўваходзілі I. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). “Наша ніва” займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці “нашаніўцы” лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, за пераадоленне яго рэлігійнага расколу. Значную ўвагу “Наша ніва” надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. Пры газэце ствараўся беларускі нацыянальны музей. 3 1910 г. “Наша ніва” выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопіс “Саха”, у гэты ж час для моладзі пачаў выдавацца літаратурны месячнік “Лучынка”. “Наша ніва” разам з другім буйным беларускім выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша ваконца ”, якое заснавалі Б. Эпімах-Шыпіла і В. Іваноўскі, забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай кніжнай прадукцыі. “Наша ніва” выхавала цэлую плеяду беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх Я. Колас і Я. Купала, А. Пашкевіч і М. Багдановіч, А. Гарун і М. Гарэцкі, 3. Бядуля і Ц. Гартны.


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 511 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Беларусь у пачатку ХХ ст.| ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА У 1908 – 1914 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)