Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічнае развіццё і грамадска-палітычная барацьба у 1908 – 1914 гг.

Читайте также:
  1. Аграрная рэформа і развіццё сельскай гаспадаркі. Увядзенне земстваў
  2. ВОПРОС22:Палитычная и Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
  3. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.
  4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
  5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў першай палове XIX ст.

Развіццё прамысловасці Прамысловыўздым. 3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пасля дэпрэсіі 1904 – 1908 гг. пачаўся новы прамысловы ўздым, які працягваўся да пачатку першай сусветнай вайны. Ён быў абумоўлены павышэннем пакупной здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, прытокам капіталаўкладанняў у прамысловую вытворчасць.

Тэмпы развіцця прамысловасці Беларусі былі ніжэйшыя, чым у краіне ў цэлым. За пяцігоддзе (1908 – 1913) буйная фабрычна-заводская прамысловасць Беларусі павялічыла выпуск валавой прадукцыі на 67,5%. Сярэднегадавы рост склаў 13,9%. Такіх высокіх тэмпаў развіцця Беларусь не ведала.

Пасля крызісу ажывілася і саматужна-рамесная вытворчасць. Паводле аб'ёму прадукцыі яна павялічылася на 43 %, па колькасці работнікаў – на 23,8 %. У 1913 г. у саматужна-рамеснай вытворчасці былі заняты амаль 170 тыс. чалавек. Нягледзячы на хуткае развіццё буйной прамысловасці, на Беларусі захоўваўся высокі ўзровень дробнай вытворчасці. У 1913 г. дробнакапіталістычная і саматужна-рамесная вытворчасць давала 53,5 % валавой прадукцыі, у той час як па ўсёй Расіі – 31,4 %. Узровень прамысловага развіцця Беларусі быў ніжэйшым, чым у цэлым па краіне. У 1913 г. на Беларусі на душу насельніцтва прыпадала амаль у два разы менш прамысловай прадукцыі, чым у Расіі.

У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыянернага капіталу. Напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Палова іх узнікла ў 1908 – 1914 гг. Карыстаючыся падтрымкай банкаў, акцыянерныя таварыствы атрымлівалі значна большыя магчымасці дзеля павелічэння вытворчасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі. 3 1900 да 1913 г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза.

Аднак на Беларусі, нягледзячы на істотныя зрухі, па-ранейшаму захоўваўся адносна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Дробнакапіталістычныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы ў 1913 г. давалі больш за палову (53,5 %) усёй валавой прадукцыі. На гэтых прадпрыемствах у 1913 г. было занята 184,8 тыс. работнікаў, г. зн. у 3,4 раза больш, чым у цэнзавай прамысловасці. Беларусь значна адставала ад агульнарасійскага ўзроўню па вытворчасці прамысловай прадукцыі, што прыпадала на душу насельніцтва.

На пачатку XX ст. буйная прамысловасць найбольш хутка развівалася ў Мінску і Віцебску, дзе колькасць рабочых на цэнзавых прадпрыемствах з 1900 па 1913 г. павялічылася ўдвая (адпаведна да 5,1 і 4 тыс.). Новыя адносна буйныя прадпрыемствы з'явіліся ў Гродне, Мінску, Гомелі і іншых гарадах. Аднак у цэлым для Беларусі было характэрна пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і больш таннай рабочай сілы.

Заснаванне акцыянерных таварыстваў і кампаній, будаўніцтва імі пераважна буйных фабрык і заводаў садзейнічала росту канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. У 1913 г. на прадпрыемствах з колькасцю рабочых 500 і больш працавала 18,8 % ад агульнай колькасці занятых у цэнзавай прамысловасці. У Расіі на такіх прадпрыемствах было сканцэнтравана 56,5 % фабрычна-заводскіх рабочых. Перавага ў прамысловасці Беларусі параўнальна невялікіх фабрык і заводаў вызначалася галоўным чынам яе спецыялізацыяй па перапрацоўцы драўніны, бульбы і іншай сельскагаспадарчай сыравіны. Такія галіны прамысловасці не патрабавалі прадпрыемстваў буйных памераў, як металургія, машынабудаванне, здабыча вугалю, нафты і г. д.

У характэрных для Беларусі галінах прамысловасці – запалкавай, папяровай, шкляной, дрожжавой – канцэнтрацыя дасягнула пэўных памераў, што садзейнічала ўключэнню многіх заводчыкаў у агульнарасійскія і рэгіянальныя манапалістычныя аб'яднанні. Так, Заходняе дрожджава-вінакурнай і сельскагаспадарчай прамысловасці акцыянернае таварыства з капіталам 4,5 млн руб. уваходзіла ў агульнарасійскі сіндыкат. Утварыліся аб'яднанні запалкавых фабрыкантаў і ўладальнікаў шкляных заводаў Беларусі. Лесапрамыслоўцы ўваходзілі ў Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю і г. д.

Развіццё асобных галін прамысловасці. Напярэдадні першай сусветнай вайны галіновая структура прамысловасці была амаль такой жа, як і ў канцы XIX ст. Дамінуючае становішча займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.

Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. Толькі ў 1911 – 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяровая, запалкавая, лесахімічная вытворчасці. Выраб фанеры, напрыклад, павялічыўся ў 5 разоў. Доля Беларусі ў агульнарасійскай вытворчасці фанеры і запалкавай саломкі ў той час дасягала, адпаведна, 23,5 і 44,8 %, а ў лесаэкспарце Расіі – 27,4 %. Да ліку параўнальна развітых галін прамыслонасці Беларусі, якія выкарыстоўвалі ў вытворчасці драўніну, належала кардонна-папяровая. На папяровых фабрыках была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка, на якой было занята 1500 чалавек. На Беларусі выраблялася 23,5 % шпалернай паперы Расіі.

Напярэдадні вайны на долю Беларусі прыпадала каля 12 % у аб'ёме вытворчасці запалкавай прамысловасці краіны, а таксама 18 % прадукцыі лесахімічнай прамысловасці. Параўнальна буйныя прадпрыемствы па сухой перагонцы дрэва мелі акцыянерныя таварыствы «Шэрынг» і «П. і I. Данішэўскія».

Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці в ытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Напярэдадні сусветнай вайны ўзніклі акцыянерныя прадпрыемствы, у прыватнасці акцыянернае таварыства «Заходняя Дзвіна» з асноўным капіталам 600 тыс. руб., якому належаў шклозавод «Ноўка». Былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. У 1912 г. шклопрадпрыемствы Беларусі давалі 55,7 % белага ліставога аконнага шкла і 20,1 % багемскага. Такім чынам вызначылася спецыялізацыя шкляной вытворчасці.

У 1909 – 1913 гг. узмацніўся прыток капіталу і ў вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. У гэты час узніклі акцыянерныя таварыствы кафельнамаёлікавых заводаў у Віцебску, цагельных заводаў у Гомелі і інш. У 1912 г. на Беларусі выраблялася 32,2 % пячной аднакаляровай кафлі, каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і кватэр. Гэтыя вырабы знаходзілі значы попыт на рынках Расіі.

Эканамічны ўздым спрыяльна адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрняў, занятых рамонтам рухомага саставу. Пра гэта сведчыць рост аб'ёма вытворчасці і ўзбуйненне саміх майстэрняў. Так аб'ём вытворчасці з 1908 па 1913 г. павялічыўся на 30 %. У 1913 г. у майстэрнях, дзе працавала звыш 1 тыс. рабочых, была сканцэнтравана амаль трэцяя частка ўсіх рабочых чыгуначных майстэрняў Беларусі.

Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамысловасць выклікала з'яўленне новых прадпрыемстваў. На пачатку XX ст. руска-бельгійскім таварыствам была пабудавана льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску. Аўстрыйскім прадпрымальнікам належала Высачанская льно-прадзільная фабрыка. Французскае «Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж і К°» набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. Гэта прывяло да абнаўлення асноўнага капіталу. Да 1913 г. на новых прадпрыемствах выпрацоўвалася 78,7 % прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці Беларусі. 3 1908 па 1913 г. аб'ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1,6 раза.

У гады прамысловага ўздыму ўзніклі першыя фабрыкі ў гарбарна-абутковай вытворчасці: абутковая фабрыка «Арол», гарбарны завод Сальмана ў Мінску і інш. Аднак гарбарна-абутковая вытворчасць заставалася ў асноўным на саматужна-рамесным узроўні.

Такім чынам, у пачатку XX ст. і асабліва ў гады ўздыму прамысловасць Беларусі зрабіла вялікі крок наперад. Колькасць адносна буйных, цэнзавых – пераважна фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900 – 1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1тыс. да 54,9 тыс. Пры гэтым магутнасць рухавікоў павялічылася з 27, 3 тыс. конскіх сіл у 1908 г. да 44,9 тыс. у 1913 г., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,71 да 0,82 к. с., што ўскосна сведчыць аб якасным росце рабочага класа.


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 189 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I і II Дзяржаўных думах| Аграрная рэформа і развіццё сельскай гаспадаркі. Увядзенне земстваў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)