Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.

Читайте также:
  1. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
  2. Кревська унія: причини, зміст, наслідки
  3. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА У 1908 – 1914 гг.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.

У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.

К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.

Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.

Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.

Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы.

У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 578 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии. | Культура Беларуси в IХ – ХII вв. Принятие христианства. | Политический кризис РП, попытки реформирования. Разделы РП и присоединение Бел земель к Российской империи. | Нац-освоб. движение. 2)Фарміраванне бел. нацыі. | Реформа Киселева. 2)Отмена крепостного права. | Буржуазные реформы 60-80-х гг. XIX в. и особенности их проведения в Беларуси. | Лютаўская рэвалюцыя. 2) Кастрычницкая рэвалюция | Первый всебелорусский съезд. Объявление БНР. | Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. | Асноуныя тэнДэнцыiiндустрыяльнага развiцця БССР ва умовах разгортвання наву:кова-тэхнiчнай рэвалюцыi |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адраджэнне, як з,ява глабальнага характару.| Война 1812г.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)