Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Читайте также:
  1. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
  2. Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
  3. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  4. З гісторыі беларускай лексікаграфіі
  5. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
  6. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
  7. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле яе паходжання

 

Нацыянальная спецыфiка беларускай мовы выразна праяўляецца пры параўнаннi адпаведных словазлучэнняў беларускай i рускай моў, словы ў якiх звязаны дапасаваннем і кipaвaннeм:

1. У беларускай мове лiчэбнiкi два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры звязваюцца з назоўнiкам дапасаваннем, а назоўнiк мае форму назоўнага склону множнага лiку: два алоўкi, тры салодкія яблыкi, абодва браты, чатыры крэслы. У рускай мове ў такіх словазлучэннях словы звязваюцца кipaвaннeм, а назоўнiкi пры лiчэбнiках маюць форму роднага склону адзiночнага лiку: два карандаша, три сладких яблока, оба брата, четыре кресла.

2. Дзеясловы дякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачаць, дараваць звязваюцца з назоўнiкамi цi займеннікамі кіраваннем, i гэтыя залежныя словы маюць форму давальнага склону: дзякаваць нacmaўнікy, выбачаць брату. У рускай мове пры тaкix дзеясловах залежныя словы маюць форму вiнавальнага склону: благодарить учителя, прос­тить брата.

3. Пры дзеясловах руху iсцi, бегчы, ляцець, ехаць, плысцi i iнш., калi яны маюць мэтавае значэнне, ужываюцца назоўнiкi цi займеннiкi ў вiнавальным склоне з прына­зоўнiкам па: пайсцi па ваду, паслаць па урача, ехаць па дачку. У рускай мове адпаведна ўжываецца прыназоунiк за з творным склонам адпаведных часцін мовы: пойти за водой, послать за доктором, ехать за дочерью.

Калi ў словазлучэннях з дзеясловамі руху i волевыяўлення тыпу выпраўляць, пасылаць, накiроўваць, адпраўляць і iншых ужываюцца назоўнiкi — назвы ягад i грыбоў, а таксама словы грыбы, ягады, гэтыя назоўнiкi ўжываюцца ў форме вiнавальнага склону i маюць пры сабе прыназоўнiк у: ехаць у журавiны, пайсці ў малiны, выбралiся ў ягады, адправiла ў грыбы, пайшла ў апенькі. Такiя словазлучэннi ўтва­раюцца i са словамi рыба, морква, шчаўе, дровы, буракi i iнш.: пайшла ў шчаўе, паехалi ў дровы, выбралiся ў буракi, пойдзем у рыбу. У рускай мове тaкiм словазлучэнням адпавядаюць канструкцыі тыпу ехать за клюквой, послать за брусникой, пойти за ягодами, выехать за грибами, у якix назоўнiкi маюць форму творнага склону i ўжываюцца з прыназоўнiкам за.

4. Пры дзеясловах жартаваць, цешыцца, смяяцца, нaсмi­хацца, кпiць, здзекавацца, пасмейвацца ўжываецца прына­зоўнiк з i родны склон iменных часцiн мовы: цешыцца з малога, насмiхацца з няўмекi, кпiць з маўчуна, дзiвiцца з прыгажосцi, пасмейвацца з яе. У рускай мове адпаведныя дзеясловы маюць пры сабе прыназоўнiк над i творны склон iменных часцiн мовы: шутить над сыном, смеяться над ним, подтрунивать над знакомым.

5. Пасля дзеясловаў ажанiць, ажанiцца ў беларускай мове ўжываецца прыназоунiк з i назоўнiк цi займеннiк творна­га склону: ажанiць з Васем, ажанiцца з Hiнaй, ажанiлi з нялюбым. У рускай мове пры тaкix дзеясловах iменныя час­ціны мовы ўжываюцца ў форме меснага склону з прына­зоўнiкам на: жениться на Вере, жениться на ней.

6. Для беларускай мовы характэрна ўжыванне параўналь­ных словазлучэнняў, дзе галоўнае слова (прыметнiк цi прыслоўе) мае форму вышэйшай ступенi параўнання, а залежнае ўжываецца ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за: разумнейшы за яго, старэйшы за сястру, лепшы за яе, даражэйшы за ўcix, мацнейшы за дуб. У рускай мове ў тaкix сло­вазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону i ўжываецца без прыназоўнiка: они дружнее всех, нет ничего страшнее войны, он младше сестры.

7. Пры словах хворы, хварэць назоўнікмае форму вiнавальнага склону і ўжываецца разам з прыназоўнiкам на: хворы на ангіну, хварэць на грып. У рускай мове залежнае слова ў тaкix словазлучэннях мае форму творнага склону без прыназоўнiка: болеть ангиной, больной гриппом.

8. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з месным склонам з прыназоўнікам па: сумую па вясне. У рускай мове дзеясловы спалучаюцца з прыназоўнікам о(об): тосковать о весне.

9. Да слова дзякуй словы дапасуюцца ў мужчынскім родзе: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй.

10. Для вызначэння адлегласці, прасторы пры словах з колькасным значэн­нем ужываюцца назоўнiкi з прыназоўнiкам за: метраў за сем ад хаты, кiламетраў за восем, жыла за дванаццаць вёрст ад родных.
У рускай мове тaкiм словазлучэнням адпавядаюць: километрах в трех, в двух метрах от комбайна, верстах в четырех.

11. У дзеяслоўных словазлучэннях залежныя словы (назоўнiкi, займеннiкi) маюць форму меснага склону множнага лiку з прыназоўнiкам па: iсцi па дарогах (балотах, лясах, палях, paўнінаx), вучылiся па вечарах. У рускай мове такiя словазлучэннi маюць у сваёй структуры прыназоўнiк по, а залежныя словы — форму давальнага скло­ну множнага лiку: идти по дорогам (болотам, лесам, полям, равнинам), учились по вечерам.

12. У беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоўнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: спазніўся праз навальніцу, не прыйшоў праз хваробу, плакала праз цябе, не спаў праз гэта. Taкi прыназоўнiк ужываецца i ў складзе спалучэнняў слоў праз смех, праз слёзы, праз зубы: сказаў праз смех, шаптала праз сон, сказаў праз зубы, а таксама ў словазлучэннях з аб’ектным значэннем памiж кампанентамi са словамi пранiкаць, прабiвацца, праходзiць: прабiвацца праз гушчар, пранiкаць праз фiранкi, праходзiць праз імглу. У рускай мове адпаведна: пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь занавес, проходить сквозь мглу.

У беларускай мове ўжываюцца словазлучэннi: 1) заехаў па дзяцей, прыйшлi да нас, пазычыла сякеры (нажа, нimaк, запалак), павезлi ў млын. У рускай мове адпаведна: заехал за детьми, пришли к нам, одолжила топор, повезли на мельницу; 2) словазлучэннi бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пакоі, больш за сто кніг (рублёў, кіламетраў, гектараў), сабраліся а пятай (шостай, восьмай) гадзіне, пісаць (звяртацца, дасылаць, накіраваць) на адрас, дом на дзевяць паверхаў, падобны да маці, загадчык бібліятэкі. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, дом из трех комнат (с тремя комнатами), более ста книг (рублей, километров, гектаров), собрались в пять (шесть, во­семь) часов или собрались около пяти (шести, восьми) часов, писать (обращаться, посылать, направлять) по адресу, дом в девять этажей, похожий на мать, заведующий библиотекой [7, с. 481—482].

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 228 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)