Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле яе паходжання

Читайте также:
  1. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
  2. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  3. Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
  4. З гісторыі беларускай лексікаграфіі
  5. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
  6. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
  7. Лексіка і фразеалогія

Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская (уключае ў сябе агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы) і запазычаная.

Найбольш старажытная частка слоў беларускай мовы ўзыходзіць да агульнаславянскага перыяду. У гэты час усе славянскія плямёны карысталіся адной мовай — агульнаславянскай, таму словы, якія ўзніклі ў той час (да VI ст. н. э.), ужываюцца ў многіх славянскіх мовах. Па колькасці гэты гістарычны пласт лексікі адносна невялікі — усяго каля 2000 слоў, прыкладна чвэрць усіх, якія мы ўжываем. Агульнаславянская лексіка складае некалькі тэматычных груп.

Сюды ўключаюцца:

· назвы чалавека і частак яго цела — чалавек, нос, сэрца, нага;

· словы, што абазначаюць сваяцкія адносіны: сын, унук, дзед, брат, сястра;

· словы, звязаныя з пазнаннем прыроды і навакольнай рэчаіснасці: мароз, вецер;

· назвы пор года, адрэзкаў часу: дзень, ноч, год, месяц, раніца, зіма, лета, восень;

· назвы траў і дрэў, сельскагаспадарчых раслін: дуб, бяроза, лаза, клён, сліва,

· назвы свойскіх і дзікіх жывёл, насякомых: ягня, каза, бык, лісіца, мядзведзь;

· назвы працэсаў і дзеянняў, якасцей, уласцівасцей: ісці, ехаць, плесці, бегчы;

 

Многія словы беларускай мовы ўзніклі ў час аб'яднання і кансалідацыі ўсходніх славян, калі ўтварылася старажытная дзяржава з цэнтрам у Кіеве. На працягу VIII—XIII ст. продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў размаўлялі на адзінай для ўсіх іх усходнеславянскай (старажытнарускай) мове, у якой адрозніваліся тэрытарыяльныя дыялекты.

Усходнеславянская лексіка тэматычна багатая і разнастайная. Яна ўключае: словы, звязаныя з грамадскім і палітычным жыццём усходніх славян: сям'я, ваявода, пасол, слуга, служыць, воласць, дань, выкуп, лічэбнік і: адзінаццаць, дванаццаць, пятнаццаць, трыццаць, сорак, дзевяноста, назвы асобных звяроў, птушак, насякомых: леў, тыгр, выдра, кошка, верабей, оісаваранак, галка, салавей, камар словы, звязаныя з раслінным светам, гаспадарчай дзейнасцю чалавека, земляробствам: сад, куст, сцябло, ліст, корань, кара, сук, вярба, сасна, плуг, пшаніца, лён, хмель, ячмень, рэпа, кроп, груша, асіна, вяз; словы, звязаныя з жывёлагадоўляй, паляваннем: вол, карова, кабыла, жарабец, баран, свіння, цяля, пастух, прыплод, конюх, даіць, стрыгчы, зубр, бобр, рысь, аўчына.

Акрамя слоўных рэсурсаў, набытых ад агульнаславянскай і ўсходнеславянскай мовы, лексіка беларускай мовы на працягу XIV—XVII ст. значна папаўняецца за кошт уласнабеларускіх слоў — пераважна з народных гаворак. Менавіта яны і складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы: бусел, бачыць, будаваць, страва, хвароба, хіліць, хустка, дрэнны і інш.

У час фарміравання беларускай нацыі (XIX—XX ст.) лексіка нашай мовы папаўняецца многімі словамі, якія адлюстроўваюць далейшы рост прадукцыйных сіл, вытворчасці, грамадскіх адносін, культуры, эканомікі: завод, вытворчасць, фабрыка

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 307 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)