Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексіка і фразеалогія

Читайте также:
  1. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
  2. Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
  3. З гісторыі беларускай лексікаграфіі
  4. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
  5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
  6. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле яе паходжання

Публіцыстычны стыль

 

Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, звязаная з грамадска-палітычнай сферай дзейнасці. Гэты стыль прызначаны для абслугоўвання палітыка-ідэалагічных, грамадска-эканамічных, культурна-масавых, спартыўных і іншых зносін. Асноўная функцыя публіцыстычнага стылю – паведаміць пра найбольш актуальныя праблемы і падзеі сучаснасці, выявіць яе праблематычнасць, а таксама ўздзейнічаць на свядомасць людзей, фарміраваць пэўную грамадскую думку, абуджаць грамадзянскія якасці асобы.

У публіцыстычным стылі выдзяляюць наступныя падстылі:

1. газетна-публіцыстычны (артыкулы, фельетоны, нататкі і г.д.);

2. агітацыйны (лістоўкі, пракламацыі, адозвы, заклікі і г.д.);

3. масава-палітычны (выступленні палітычнага характару);

4. афіцыйны палітыка-ідэалагічны (пастановы, выступленні і даклады афіцыйных асоб і г.д.).

У стылістычнай сістэме сучаснай беларускай мовы публіцыстычны стыль займае прамежкавае становішча паміж размоўным, з аднаго боку, і афіцыйна-справавым і навуковым – з другога.

Паводле функцыі сістэмы моўных сродкаў публіцыстычны стыль найбольш збліжаецца з мастацкім. Пры адрозненні гэтых стыляў неабходна ўлічыць наступнае:

1. У творах публіцыстычнага стылю жыццё паказваецца прама і непасрэдна, інфармацыя мае фактаграфічны і дакументальны характар. У мастацкім творы аб’ектыўная рэчаіснасць перадаецца ў вобразна-абагульненай форме, праз фантазію пісьменніка.

2. У публіцыстычных творах аўтары выражаюць сваю пазіцыю прама і адкрыта, а ў творах мастацкай літаратуры аўтарская пазіцыя звычайна праяўляецца ў складанай і шматпланавай маўленча-кампазіцыйнай структуры твора.

3. У публіцыстычных творах часцей, чым у мастацкай літаратуры, сустракаецца маўленне ад 1-й асобы, што дае магчымасць выявіць сапраўднае аўтарскае «я», калі аўтар прама і адкрыта выражае свае адносіны да зместу выказвання.У творах мастацкай літаратуры апавяданне ад 1-й асобы – гэта стылізацыя пад «лірычную плынь», аднак «я» апавядальніка не супадае цалкам з аўтарскім «я». Звычайна ў тэкстах мастацкага стылю гаворка вядзецца ад 3-й асобы і радзей ад 2-й.

 

Моўныя асаблівасці тэкстаў публіцыстычнага стылю

 

Лексіка і фразеалогія

1. У публіцыстычных тэкстах выкарыстоўваюцца выяўленчыя сродкі мовы, хоць ступень іх пашырэння ў публіцыстычных жанрах неаднолькавая. Часцей за ўсё яны сустракаюцца ў нарысах, артыкулах, фельетонах, памфлетах, не так частыя ў выступленнях грамадскіх дзеячаў, дакладах, цалкам адсутнічаюць у матэрыялах, у якіх перадаецца аператыўная інфармацыя.

2. У пераносным значэнні шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя тэрміны: атмасфера (атмасфера даверу), спектакль (палітычны спектакль), тур (чарговы тур перамоў), курс (новы палітычны курс).

3. Часта выкарыстоўваецца так званая публіцыстычная фразеалогія, якая дазваляе хутка і дакладна перадаць інфармацыю: прэзідэнцкая кампанія, пазітыўныя перамены, парламенцкая большасць, апазіцыйныя дэпутаты, палітычны авангард, канстытуцыйнае права.

4. Для тэкстаў публіцыстычнага стылю характэрна стандартызацыя моўных сродкаў, звязаная з частай паўтараемасцю вобразных адзінак. Гэта спрыяе ператварэнню апошніх у штамп. Асабліва злоўжываюць моўнымі штампамі аўтары газетных карэспандэнцый, якія надаюць асобным словам нейкае агульнае, няпэўнае, прыблізнае значэнне. У выніку такія словы становяцца як бы «універсальнымі»: задача, праблема, паглыбіць, забяспечыць, мерапрыемства і г.д. «Звычайна такія «універсальныя» словы спалучаюцца з трафарэтнымі азначэннямі – «прывескамі», таксама пазбаўленымі пэўнага сэнсу: калі крытыка, то рэзкая; калі падтрымка, то гарачая; калі размах, то шырокі; калі мерапрыемствы, то практычныя; калі задачы, то карэнныя і г.д. У нас часта віншуюць з дасягнутымі поспехамі, разглядаюць атрыманыя прапановы, авалодваюць сапраўдным масйстэрствам, абмяркоўваюць вынікі праведзеных выбараў, апладзіруюць запрошаным гасцям і г.д., хаця нікому не прыйдзе ў галаву віншаваць з поспехамі, якіх не дасягнулі, разглядаць неатрыманыя прапановы, авалодваць несапраўдным майстэрствам, абмяркоўваць вынікі неправедзеных выбараў або апладзіраваць гасцям, якіх забыліся запрасіць» [60, c. 39].

5. Найбольш спецыфічнай для публіцыстычнага стылю з’яўляецца грамадска-палітычная лексіка: рэспубліка, парламент, канстытуцыя, дэмакратыя, свабода, роўнасць, дыктатура, рэакцыйны, апазіцыйны.

6. Шырокае выкарыстанне ацэначных слоў і фразеалагізмаў (як са станоўчай, так і з адмоўнай канатацыяй): гераічны, доблесны, самаахвярнасць, міласэрнасць, мітынгоўшчык, мафія, цынічны, лабіраваць, людзі добрай волі, жоўтая прэса, пятая калона.

 

Марфалогія

1. Прадуктыўнымі з’яўляюцца адцягненыя назоўнікі на - асць, -ства, -нне, -енне (-энне): пераемнасць, супрацоўніцтва, утаймаванне, пераўзбраенне, павышэнне.

2. Шырока ўжываюцца назоўнікі з суфіксамі іншамоўнага паходжання -ы[j], -ацы[j], -і(ы)зацы[j], -ізм, -шчын: індустрыя, ізаляцыя, палярызацыя, механізацыя, калектывізм, штурмаўшчына.

3. Часта сустракаюцца словы з прыстаўкамі між-, звыш-, усе-, прыстаўкамі іншамоўнага паходжання анты-, контр-, дэз-, пра-: міжуніверсітэцкі, звышмагутны, усеагульны, антыфашызм, контрмеры, дэзінтэграцыя, праамерыканскі.

4. Выкарыстоўваюцца адцягненыя назоўнікі ў форме множнага ліку без абазначэння колькасці: улады ‘сукупнасць асоб, надзеленых паўнамоцтвамі ўлады’ (гарадскія ўлады), свабоды – са значэннем канкрэтызацыі (палітычныя свабоды).

5. Шырока ўжываюцца дзеясловы загаднага ладу: развівайце, беражыце, звярніце ўвагу, давайце задумаемся.

 

Сінтаксіс

1. Пашыраны словазлучэнні з назоўнікамі ў форме роднага склону: выхад з эканамічнага крызісу, рэформа цэн, плюралізм думак, адказ ад ваеннай сілы.

2. Рытарычнае пытанне (пытальны сказ, які не патрабуе адказу, бо змест яго сцвярджальны): Ну як не думаць пра свабоду?

3. Паўторы: Самастойнасць – гэта адказнасць за свае ўчынкі, гэта пастаянны кантроль і ўлік, самастойнасць – гэта адказнасць за іншых, за слабых і моцных, за сваіх і чужых.

4. Антытэза (супрацьпастаўленне кантрастных прадметаў, паняццяў, дзеянняў): Вайна – гора і смерць; Мір – радасць і шчасце.

5. Інверсія (адметны ад звычайнага парадак сінтаксічных кампанентаў ў сказе, што дазваляе сэнсава выдзеліць асобнае слова): Краем блакітных азёр завуць Беларусь.

6. Шырока выкарыстоўваюцца аднасастаўныя сказы ў якасці загалоўкаў, якія надаюць асаблівую экспрэсію публіцыстычным творам: «Не палепшылі, а пагоршылі», «Ці навучымся лічыць грошы?», «Купляйце беларускае».

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 360 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)