Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

З гісторыі беларускай лексікаграфіі

Читайте также:
  1. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
  2. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  3. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
  4. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
  5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
  6. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле яе паходжання

 

Беларуская лексікаграфія мае шматвяковую гісторыю. Пачатак яе развіцця звязваюць з дзейнасцю беларускага першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Мэтай сваёй дзейнасці Скарына лічыў пашырэнне асветы сярод народа, а таму многія царкоўнаславянскія словы, цяжкія для разумення простаму чытачу, перакладаў словамі старажытнабеларускай мовы на палях («боцех»), холма — узгорш. Такі прыём тлумачэння слоў называлі г л о с а. Скарына растлумачыў на палях сваіх кніг каля 200 слоў, і яго глосы з'явіліся пачаткам перакладных слоўнікаў. Карыснае пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоўнікамі.

 

Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексіконь славеноросскій» Памвы Бярынды. Ен выйшаў у 1627 г. у Кіева-Пячэрскай лаўры (другое выданне выйшла ў 1653 г. у Куцеінскім манастыры каля Оршы). Гэтай працы П. Бярында аддаў 30 гадоў. Ен выкарыстаў многа літаратуры.

У XVII—XVIII ст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексісь» Л. Зізанія і «Лексіконь славеноросскій» П. Бярынды.

У XIX ст. актывізавалася работа па зборы і апрацоўцы як старажытнай лексікі, так і лексікі жывой беларускай мовы. Многія словы старажытнабеларускай мовы былі зафіксаваны і растлумачаны ў лексікаграфічных працах гэтага перыяду (напрыклад, у гістарычных слоўніках I, Насовіча «Алфавитный указатель старинных белорусских слов, извлеченных из актов, относящихся к истории Западной России» (1853—1857), 3 тлумачальных слоўнікаў XIX ст. (друкаваных і рукапісных) найбольш каштоўным з'яўляецца «Словарь белорусского наречия» I. Насовіча (1870). Гэты слоўнік — вынік 16-гадовай працы яго аўтара. У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў).

У 70-я гг. XIX ст. распачаў працу па стварэнні вялікага беларуска-польска-рускага слоўніка Я. Ціхінскі (скончыў у пачатку XX ст.). Перад Вялікай Айчыннай вайной слоўнік рыхтавалі да выдання, але ён так і не быў выдадзены. У час вайны загінула частка рукапісу, а тыя матэрыялы слоўніка, якія ўцалелі, захоўваюцца ў фондах Акадэміі навук ЛітССР у Вільнюсе.

У развіцці беларускай лексікаграфіі савецкага перыяду пэўную ролю адыгралі беларуска-рускія і руска-беларускія слоўнікі, выдадзеныя ў 20—30-я гг. «Руска-беларускі слоўнік» М. і Г. Гарэцкіх (1918), «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік» М. Гарэцкага (1919), «Беларуска-расійскі слоўнік» М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова (1928).

У паслякастрычніцкі перыяд вялася значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі. У 1921 г. была зацверджана Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія, у задачы якой уваходзіла стварэнне беларускай нацыяналытай тэрміналогіі на аснове слоў жывой народнай мовы. У перыяд з 1921 па 1930 г. былі надрукаваны 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі», выдадзены некаторыя тэрміналагічныя слоўнікі. У 1925 г. пры Інстытуце беларускай культуры была створана камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы. Камісія планавала выданне серыі абласных слоўнікаў, аднак былі надрукаваныя два: «Віцебскі краёвы слоўнік» М. I. Каспяровіча (1927) і «Краёвы слоўнік Чэрвенынчыны» М. Шатэрніка (1929). «Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны» I. К. Бялькевіча, праца над якім была распачата ў 20-я гг. і вялася на працягу 35 гадоў, выйшаў з друку ў 1970 г. (яго падрыхтавалі да выдання ўжо пасля смерці аўтара супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР).

У пасляваенныя гады ў Беларусі вядзецца сістэматычная і пастаянная лексікаграфічная праца. Цэнтрамі яе сталі Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук БССР, кафедры беларускай і рускай моў універсітэтаў і педагагічных інстытутаў рэспублікі. У працы па зборы, сістэматызацыі матэрыялу і ўкладанні слоўнікаў розных тыпаў заняты як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-моваведы. Сучасныя слоўнікі беларускай мовы — вынік плённага развіцця беларускай лексікаграфіі.

 

Фразеалогія

Раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння, іх паходжанне і ўжыванне ў мове, называецца ф р а зеалогіяй.

Фразеалогіяй называюць яшчэ і сукупнасць фразеалагізмаў пэўнай мовы.

Фразеалагізмы маюць свае прыметы, і адной з асноўных з'яўляецца

· ўзнаўляльнасць фразеалагізмаў

· непадзельнасць (кампаненты, якія ўваходзяць у склад фразеалагтзмаў у сэнсавых адносінах непадзельныя)

· аздінае, цэласнае значэнне

· устойлівасць

У склад фразеалагізмаў уваходзіць некалькі кампанентаў (слоў), але ў сэнсавых адносінах яны непадзельныя. У фразеалагізме пусціць на свет тры словы: пусціць, на, свет, але ў іх адзіны, цэласны сэнс нарадзіць, даць жыццё'

Значэнні фразеалагізмаў у пераважнай большасці багацейшыя за значэнні адпаведных слоў.

У многіх фразеалагізмах словы страцілі сваё значэнне, а некаторыя з іх самастойна не ўжываюцца: даць драла, лахі пад пахі, лынды біць і інш.

У сінтаксічных адносінах фразеалагізм выступае непадзельнай адзінкай — адным членам сказа

Такім чынам, фразеалагізм (фразема) — гэта ўстойлівая моўная адзінка, якая ўтворана з некалькіх кампанентаў, мае цэласнае значэнне і непадзельная ў сінтаксічных адносінах.

Фразеалагічная адзінка мае некаторыя агульныя рысы со словам і са свабодным словазлучэннем. Яна, як і слова, выражае адно паняцце, мае цэласнае значэнне, можа быць мнагазначнай. (адзін на адзін – без сведкаў, без памочнікаў). Многім фразеалагізмам бел. Мовы ўласцівы і сінанемічныя адносіны. Фразеалагічныя сінонімы адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння ці стылістычнай афарбоўкай: перад вачамі, не за гарамі, пад рукой.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 1650 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)