Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.

Читайте также:
  1. Ages de la vie этапы жизни
  2. III. Гражданская война: причины, основные этапы, последствия.
  3. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
  4. Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  5. Билет 2. Становление и основные этапы развития социологии как науки
  6. Билет 58.Социологическое исследование: цели, этапы и виды социологического исследования.

 

Як і любая мова на зямлі, беларуская мова мае гісторыю свайго ўтварэння і развіцця. Утварэнне беларускай мовы пачынаецца з распаду індаеўрапейскайпрамовы, што лягла ў аснову амаль усіх моў еўраазіяцкага кантынента. Час яе існавання — да ІІІ тысячагоддзя да
н. э. Інфармацыю пра храналагічныя межы існавання індаеўрапейскай мовы дапамагла здабыць археалогія. Раскопкі паказалі, што рассяленне плямёнаў, якія мясціліся ў Еўразіі, адбылося прыкладна ў
ІІІ тысячагоддзі да н. э.

Аднак вялікая тэрыторыя функцыянавання мовы і наяўнасць дыялектаў паўплывалі на распад індаеўрапейскай мовы. З яе вылучылася і праславянская мова, з бытаваннем якой звязаны наступны этап утварэння беларускай мовы — праславянскі перыяд. Яго часавыя межы — з ІІІ тысячагоддзя да н. э. па VI ст. н. э.

Вялікая тэрыторыя, што займалі славяне і наяўнасць дыялектаў праславянскай мовы выклікалі распад апошняй на тры асобныя мовы — агульназаходнеславянскую, агульнапаўднёваславянскую і агульна-ўсходнеславянскую. З часам існавання агульнаўсходне-славянскай мовы — з VI ст. па ХІ ст.— звязаны апошні этап утварэння беларускай мовы — агульнаўсходнеславянскі.

Асноўная падзея гэтага перыяду — хрышчэнне Кіеўскай Русі ў 988 г. Разам з прыняццем рэлігіі на тэрыторыю ўсходніх славян прыходзіць пісьменнасць у выглядзе кірылічнага алфавіта. Стваральнікамі яго былі два асветнікі — Кірыла і Мяфодзій, што паходзілі з г. Салунь (сучасны грэчаскі горад Салонікі). Мовай, якая бытавала на гэтай тэрыторыі, была стараславянская, таму кнігі, што прынеслі з сабой асветнікі, зразумела, былі напісаныя на іх роднай мове. Аднак стараславянская мова не прыжылася на землях ўсходніх славян, а стала афіцыйным сродкам вядзення богаслужэнняў у праваслаўнай царкве. Таму яна і атрымала другую назву — царкоўнаславянская мова.

Ужо з канца ХІ ст. з агульнаўсходнеславянскай мовы пачынаюць вылучацца беларуская, руская і ўкраінская мовы. Таму з ХІІ ст. пачынаецца гісторыя развіцця беларускай мовы. Першы этап — старабеларускі. Часавы прамежак — з ХІІ па ХVIII стст.

У ХІV ст. князь Вялікага княства Літоўскага — Вітаўт — прымае закон, паводле якога адзінаю дзяржаўнаю моваю на тэрыторыі княства лічылася беларуская мова. Важна адзначыць, што землі ВКЛ насялялі шматлікія народы — беларусы, рускія, татары, украінцы, яўрэі. Аднак Вітаўт разумеў, што толькі дзяржаўная падтрымка мовы тытульнай нацыі можа зберагчы дзяржаўнасць і незалежнасць краіны. Паводле гэтага закона на беларускай мове пачынае весціся ўся афіцыйная дакументацыя Вялікага княства Літоўскага, якая на сённяшні дзень сабраная і складае больш за 600 тамоў «Літоўскай метрыкі».

Узорам старажытнай юрыдычнай літаратуры гэтага перыяду стаў Статут Вялікага княства Літоўскага, падрыхтаваны канцлерам Львом Сапегам. Статут вытрымаў тры рэдакцыі (1529, 1566 і 1588) і з’явіўся ўзорам для стварэння юрыдычнай літаратуры на тэрыторыях многіх краін Еўропы.

Аднак з поўначы пастаяннымі набегамі пагражалі рыцары Тэўтонскага ордэна (крыжакі), для барацьбы з якімі адбылося аб’яднанне войскаў Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Так сталася, што гэтая кансалідацыя стала пачаткам паступовага збліжэння дзвюх дзяржаў у адзіную краіну — Рэч Паспалітую. Польская карона пастаянна імкнулася да поўнай улады на тэрыторыі канфедэрацыі дзвюх дзяржаў. У ХVІ ст. паслабленне ўлады з боку Вялікага княства Літоўскага прывяло да таго, што ў 1696 г. польскі сейм забараняе ўжыванне беларускай мовы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пачалося апалячванне беларусаў, якому спрыяла каталіцкая царква. З гэтага часу пачаўся заняпад беларускай мовы.

У канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая страціла сваю былую моц, у выніку чаго адбыліся тры яе падзелы. Паводле апошняга, у 1795 г., тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі і стала называцца Паўночна-заходнім краем. Пачалася актыўная русіфікацыя беларускага народа. Забаранялася любое згадванне пра Беларусь і мову нацыі. Можна было ўжываць «Паўночна-заходні край» у дачыненні да назвы краіны, а да мовы — назву «паўночна-заходні дыялект велікарускай мовы». Адсюль і пачынае сваё існаванне міф пра тое, што беларуская мова з’яўляецца дыялектам рускай мовы, яе нацыянальным ненармаваным варыянтам.

Такім чынам, старабеларускі перыяд скончыўся заняпадам беларускай мовы, што паўплывала на развіццё пісьменнасці і ўвогуле культурнага жыцця беларускага народа. Асноўная форма функцыянавання беларускай мовы ў ХVIІ—XVIII стст. — вусны варыянт, дзе праз фальклорныя жанры (песні, казкі, легенды, паданні і інш.) мова перадавалася з пакалення ў пакаленне, чым і забяспечылася яе існаванне да нашых часоў.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 326 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)