Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Евангеля подле сьвятога Мацьвея 3 страница

Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея | Кніга прарокі Нагума | Кніга прарокі Гавакука | Кніга прарокі Сохоні | Кніга прарокі Гаґея | Кніга прарокі Захары | Кніга прарокі Малаха | Евангеля подле сьвятога Мацьвея 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

24 I прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: „Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?" 25 Ён адказаў: „Але́". I як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: „Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?" 26 Пётра кажа Яму: „3 чужых". Ісус сказаў яму: „Значыцца, сынове вольныя. 27 Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе".

1 У тым часе ву́чанікі прыступіліся да Ісуса, кажучы: „Хто найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным?" 2 Ісус, прыгу́каўшы дзецянё, пастанавіў яго сярод іх 3 I сказаў: „Запраўды кажу вам, калі не навернецеся й ня будзеце як дзеці, ніякім парадкам ня ўвыйдзеце да гаспадарства нябёснага; 4 Дык, хто паніжыцца, як гэта дзецянё, тый найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным; 5 I хто прыйме адно такое дзецяне ў імя Мае, тый Мяне прыймае; 6 А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, вале́й, каб таму павесілі млынавы жоран на шыі і ўтапілі яго ў глыбіні морскай. 7 Бяда сьвету ад спадманоў, бо мусяць спадманы прыходзіць; адылі́ бяда людзіне́, ад каторае спадман прыходзе. 8 Калі ж рука твая альбо нага твая спадмануе цябе, адатні іх а кінь ад сябе: вале́й табе ўвыйсьці ў жыцьцё бяз рукі альбо без нагі, чымся зь дзьвюма рукамі і зь дзьвюма нагамі быць укіненым у вагонь вечны; 9 А калі вока твае спадмануе цябе, вырві яго а кінь ад сябе: валей табе з адным вокам увыйсьці ў жыцьцё, чымся з двума ачыма быць укіненым у ґегенну агняную. 10 Глядзіце, ня грэбуйце ніводным із малых гэтых, бо кажу вам, што ангілы іхныя на нябёсах заўсёды бачаць від Айца Майго, што ў нябёсах. 11 Бо Сын Людзкі́ прышоў спасьці загінулае.

12 „Як вам здаецца? Калі б у каго было сто авец, і адна зь іх заблудзіла, то ці не пакіне ён дзевяцьдзясят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблуднае? 13 I калі прылучыцца знайсьці яе, то, запраўды кажу вам, ён цешыцца зь яе балей, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх не заблудных. 14 Дык няма волі Айца вашага нябёснага, каб загінуў адзін із малых гэтых.

15 „Калі ж ізгрэша супроці цябе брат твой, пайдзі й выкажы яму віну ягоную памеж сябе й яго аднаго; калі ён паслухае цябе, ты прыдбаў брата свайго. 16 Калі ж не паслухае, вазьмі із сабою яшчэ аднаго або двух, каб вуснамі дзьвюх альбо трох сьветак пацьвердзілася кажнае слова. 17 Калі ж не паслухае іх, скажы царкве; а калі й царквы не паслухае, то хай будзе ён табе, як паганін а мытнік. 18 Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвяза́на на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвяза́на на небе. 19 Ізноў запраўды кажу вам, што калі двух із вас згодзяцца на зямлі прасіць якое рэчы, то чаго б папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябёснага. 20 Бо, ідзе двух альбо трох зьбершыся ў імя Мае, там і Я сярод іх".

21 Тады Пётра прыступіўся да Яго й сказаў: „Спада́ру! колькі разоў дараваць брату майму, калі ён ізгрэша супроці мяне? ці да сямёх разоў?" 22 Ісус сказаў яму: „Не кажу табе: да сямёх, але аж да семдзясят разоў сем".

23 „Затым гаспадарства нябёснае падобнае да караля, што захацеў разьлічыцца із слугамі сваімі. 24 Як пачаў ён разьлічацца, прывялі да яго кагось, што вінен быў яму дзесяць тысячаў таланёў; 25 А як ён ня меў чым заплаціць, то гаспадар ягоны загадаў прадаць яго а жонку ягоную а дзеці а ўсе, што ён меў, і заплаціць. 26 Тады слуга тый паў і, кланяючыся яму, казаў: 'Спада́ру! май цярплівосьць да мяне, і я ўсе табе заплачу'. 27 Гаспадар, зжаліўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і доўг яму дараваў. 28 Тый жа слуга, вышаўшы, знайшоў аднаго із службовых сяброў сваіх, што вінен быў яму сто дынароў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: 'Аддай імне, што вінен'. 29 Тады службовы сябра ягоны, паўшы ў ногі яму, маліў яго й казаў: 'Май цярплівосьць да мяне, і ўсе табе аддам'. 30 Тый, адылі, не захацеў, але адыйшоў і пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу. 31 Службовыя сяброве ягоныя, бачыўшы сталае, вельмі зьне́марасьціліся і, прышоўшы, зьясьнілі гаспадару свайму ўсе бытае. 32 Тады гаспадар ягоны гука́е яго й кажа: 'Нягодны слуга! увесь доўг гэны я дараваў тэ, бо ты прасіў мяне; 33 Ці не належылася й табе зьмілава́цца над сябрам сваім, як і я зьмілаваўся над табою?' 34 I, угневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу. 35 Гэтак і Айцец Мой нябёсны ўчыне з вамі, калі кажны з вас не даруе із сэрца свайго брату свайму выступкаў ягоных".

1 Як Ісус скончыў словы гэтыя, то адышоў з Ґалілеі і прышоў да граніцаў юдэйскіх, на тый бок Ёрдану́. 2 За ім пайшло шмат грудоў, і Ён уздаравіў іх там.

3 I прыступіліся да Яго фарысэі, і, спакушаючы Яго, казалі Яму: „Ці з кажнае прычыны дазволена камусь адпушчаць жонку сваю?" 4 Ён, адказуючы, сказаў ім: „Ці ня чыталі вы, што Тый, Хто стварыў іх на пачатку, мужчынаю й жонкаю ўчыніў іх. 5 I сказаў: 'Затым пакіне чалавек айца й маці, і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адным целам'; 6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Дык, што Бог злучыў, таго людзіна́ хай не разлучае". 7 Яны кажуць Яму: „Як жа Масей расказаў даваць разводны ліст і адпусьціць яе?" 8 Ён кажа ім: „Масей з прычыны калянасьці сэрца вашага дазволіў вам адпушчаць жонкі вашыя; а спачатку ня было гэтак. 9 Але Я кажу вам, што хто адпусьце жонку сваю не за бязулства і ажэніцца з другой - чужаложа; і хто жэніцца з адпушчанай - чужаложа. 10 Кажуць Яму ву́чанікі Ягоныя: „Калі такая справа чалавека із жонкаю, то вале́й не жаніцца". 11 Але Ён сказаў ім: „Ня ўсі зьмяшчаюць гэтае слова, адно каторым гэта дана; 12 Бо ё легчанцы, што нарадзі́ліся таковымі із жывата маці; і ё легчанцы, каторых людзі вылягчалі; і ё легчанцы, што самы сябе вылягчалі дзеля гаспадарства нябёснага. Хто можа зьмяшчаць, няхай зьмяшчае". 13 Тады прывялі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; ву́чанікі ж сварыліся на іх. 14 Але Ісус сказаў: „Пусьціце дзеці, не перакажайце ім прыходзіць да Мяне, бо гэткіх ё гаспадарства нябёснае". 15 I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.

16 I вось, хтось, падышоўшы, сказаў Яму: „Вучыцелю добры! што добрага імне зрабіць, каб мець жыцьцё вечнае?" 17 Ён жа сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго - Бога. Калі ж хочаш увыйсьці ў жыцьцё, дзяржы расказаньні". 18 Кажа Яму: „Якія?" Ісус жа сказаў: „Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьветч хвальшыва; 19 Сьці айца й маці, і любі прыяцеля свайго, як самога сябе". 20 Маладзён кажа Яму: „Усе гэта рабіў я з маладосьці свае; чаго яшчэ не стаець імне?" 21 Ісус сказаў яму: „Калі хочаш быць дасканальным, пайдзі, прадай маемасьць сваю і раздай убогім; і будзеш мець скарб на нябёсах; і прыходзь а йдзі за Імною". 22 Пачуўшы слова гэтае, маладзён адышоў смутны, бо ён меў вялікую маемасьць.

23 Ісус жа сказаў ву́чанікам Сваім: „Запраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства нябёснае. 24 I ўзноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае".

25 Пачуўшы гэта, ву́чанікі Ягоныя вельмі зумеліся й сказалі: „Дык хто ж можа спасьціся?" 26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: „Людзём гэта немагчыма, але Богу ўсё магчыма".

27 Тады Пётра, адказуючы, сказаў Яму: „Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою, што ж нам будзе?" 28 I сказаў ім Ісус: „Запраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Імною, у вадраджэньню, як сядзе Сын Людзкі́ на пасадзе славы Свае, сядзеце й вы на двананцацёх пасадах судзіць двананцаць пакаленьняў Ізраелявых. 29 I кажны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі, дзеля імені Майго, адзяржыць сто разоў, і жыцьцё вечнае спадзець яму. 30 Шмат якія першыя будуць апошнімі, і апошнія - першымі.

1 „Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае. 2 I, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае. 3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы. 4 I тым сказаў: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам". Яны пайшлі. 5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое. 6 I каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: „Што вы стаіце́ тут увесь дзень, дзяньгубячы?" 7 Яны кажуць: „Ніхто нас не згадзіў". Ён кажа ім: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце́". 8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: „Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых". 9 I прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару. 10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару. 11 I, адзяржаўшы, пачалі́ наракаць на гаспадара дамовы, кажучы: 12 „Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад". 13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: „Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною? 14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе. 15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?" 16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя - апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных".

17 I манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх ву́чанікаў асобна й сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі́ будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць; 19 I выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне".

20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго. 21 Ён сказаў ёй: „Чаго ты хочаш?" Яна кажа Яму: „Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім". 22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: „Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?" Яны кажуць Яму: „Можам". 23 I кажа ім: „Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага - не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой".

24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў. 25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: „Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі. 26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы; 27 I хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка; 28 Таксама як Сын Людзкі́ ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат".

29 I як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд. 30 I вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загука́лі, кажучы: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 32 Ісус, адзержыўшыся, пагука́ў іх і сказаў: „Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?" 33 Яны кажуць Яму: „Спада́ру, каб адчыніліся вочы нашы". 34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі́ бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім.

1 I як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух ву́чанікаў, 2 Кажучы ім: „Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывяза́ную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне. 3 I калі хто скажа вам што-лень, скажыце: 'Спадар патрабуе іх', і як стой пашлець іх". 4 А сталася гэта, каб спаўні́лася сказа́нае прарокам, каторы кажа: 5 „Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай". 6 Ву́чанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус: 7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх. 8 I бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе. 9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гука́лі: „Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!" 10 I як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: „Хто гэта?" 11 I груд казаў: „Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага". 12 I ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў. 13 I кажа ім: „Напісана: 'Дом Мой домам малітвы будзе названы', вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў".

14 I дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх.

15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гука́лі ў сьвятыні й казалі: „Госанна Сыну Давідаваму!" абурыліся. 16 I сказалі Яму: „Ці чуеш, што яны кажуць?" Ісус жа кажа ім: „Але! хіба́ вы ніколі ня чыталі: 'З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу́'".

17 I, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там.

18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў. 19 I абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: „Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!" I фіґа якга́ ссохла. 20 Абачыўшы гэта, ву́чанікі дзіваваліся, кажучы: „Як гэта якга ссохла фіґа?" 21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміце́ся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: 'Падыйміся й кінься ў мора', - будзе; 22 I ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце́".

23 I як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: „Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?" 24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю. 25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?" Яны ж разважалі мяжсобку: „Калі скажам: 'Зь нябёсаў', то Ён скажа: 'Чаму вы не паверылі яму?' 26 А калі сказаць: 'Ад людзёў', - баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку". 27 I, адказуючы Ісусу, яны сказалі: „Ня ведаем". Сказаў ім і Ён: „I Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю.

28 „А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: 'Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім'. 29 Але яно, адказуючы, сказала: 'Не хачу'; а потым, пакаяўшыся, пайшло. 30 I падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: 'Іду, спада́ру'; і не пайшло. 31 Каторае з дваіх спаўні́ла волю айцову?" Кажуць Яму: „Першае". Ісус кажа ім: „Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага. 32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.

33 „Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў. 34 I як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае. 35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі. 36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае. 37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: 'Будуць мець павагу да сына майго'. 38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: 'Гэта спадкаемца; пайдзі́ма, забіма яго, і нам спадзець спадак'. 39 I, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі, 40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?" 41 Кажуць яму: „Ён неміласьці́ўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару". 42 Ісус кажа ім: „Хіба́ вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: 'Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых'? 43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму. 44 I тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб'юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле".

45 I чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае, 46 I як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку.

1 I, адказуючы, Ісус гу́каў ім ізноў прыпавесьцьмі, кажучы: 2 „Падобнае гаспадарства нябёснае да караля, што справіў вясельную чэсьць сыну свайму. 3 I паслаў слугаў сваіх, каб пагука́лі пазваных на вясельле; і не хацелі прыйсьці. 4 Ізноў паслаў іншых слугаў, сказаўшы: 'Скажыце пазваным: вось я прыгатаваў вячэру сваю, валы свае і што ўкормлена, зарэзана, і ўсе гатова; прыходзьце на вясельную чэсьць'. 5 Але яны ўлегцы замелі тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго. 6 Засталыя, схапіўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі. 7 I, пачуўшы гэта, кароль угневаўся; і, паслаўшы войска сваё, выгубіў убіўцаў тых, а места іхнае спаліў. 8 Тады кажа ён слугам сваім: 'Вясельная чэсьць гатова, а пазваныя ня былі́ годныя; 9 Дык ідзіце на ростані і ўсіх, каго знойдзеце, гука́йце на вясельле'. 10 I слугі тыя, вышаўшы на дарогі, зьберлі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых, і вясельная хароміна напаўні́лася ўзьляжачымі. 11 Кароль, увыйшоўшы паглядзець узьляжачых, абачыў там чалавека, што ня быў адзеўшыся ў вясельным адзецьцю; 12 I кажа яму: 'Прыяцелю! як ты ўвыйшоў сюды не ў вясельным адзецьцю?' Ён жа маўчаў. 13 Тады сказаў кароль служцом: 'Зьвязаўшы яму рукі й ногі, вазьміце яго й кіньце ў цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі; 14 Бо шмат пазваных, але мала абраных".

15 Тады фарысэі пайшлі й ра́дзіліся, як бы злавіць Яго ў гаворцы. 16 I пасылаюць да Яго ву́чанікаў сваіх із Гіродыянамі, кажучы: „Вучыцелю! мы ведаем, што Ты праўдзівы, і дарогі Божае праўдзіва вучыш, дый на нікога не зважаеш, бо не аглядаешся на асобу людзку́ю; 17 Дык скажы нам: як табе здаецца? ці дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?" 18 Але Ісус, бачачы нягоднасьць іхную, сказаў: „Нашто спакушаеце Мяне, двудушнікі? 19 Пакажыце Імне манэту, каторай плаціце падачкі". Яны прыне́сьлі Яму дынар. 20 I кажа ім: "Чый абраз тут а напіс?" 21 Кажуць Яму: „Цэсаравы". Тады кажа ім: „Дык аддайце цэсарава цэсару, а Божае - Богу". 22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі.

23 Таго ж дня дабліжыліся да Яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрысеньня, і папыталіся ў Яго: 24 „Вучыцелю, Масей сказаў: 'Калі хто памрэць, ня маючы дзяцей, то брат ягоны хай ажэніцца із жонкаю ягонай і прыдба́е насеньне брату свайму'. 25 Было ў нас сямёх братоў: і першы, ажаніўшыся, памер і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму. 26 Падобна й другі й трэйці аж да сёмага. 27 Просьле ж усіх паме́рла й жонка. 28 Дык у часе ўскрысеньня, каторага ізь сямёх будзе яна жонкаю? бо ўсі мелі яе". 29 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Мыляецеся, ня ведаючы Пісьма ані моцы Божае; 30 Бо ў часе ўскрысеньня ані жэняцца, ані выходзяць замуж, але будуць, як ангілы Божыя на нябёсах. 31 А праз ускрысеньне мертвых ці ня чыталі вы, што сказаў вам Бог: 32 'Я Бог Абрагамоў, і Бог Ісакоў, і Бог Якаваў'? Бог ня ё Бог мертвых, але жывых". 33 I як груды чулі, яны зумяваліся з навукі Ягонае.

34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прысі́ліў садукеяў змоўкці, зьберліся разам. 35 I, пытаючы адзін ізь іх, законьнік, спакушаў Яго: 36 „Вучыцелю, якое найвялікшае расказаньне ў Законе?" 37 Ісус сказаў яму: „Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца, і з усяе душы свае, і з усяе думкі свае. 38 Гэта вялікае а першае расказаньне. 39 Другое ж падобнае да яго: любі прыяцеля свайго, як самога сябе. 40 На гэтых двух расказаньнях увесь Закон а прарокі дзяржацца".

41 А як зьберліся фарысэі, Ісус папытаўся ў іх: 42 „Што вы думаеце праз Хрыста? чый Ён сын?" Кажуць Яму: „Давідаў". 43 Кажа ім: „Як жа Давід у духу завець Яго Спадаром, кажучы: 44 'Сказаў Спадар Спадару́ майму: Сядзі па правіцы Маей, пакуль палажу не́прыяцеляў Тваіх пад ногі Твае'? 45 Дык калі Давід завець Яго Спадаром, як жа Ён сын яму?" 46 I ніхто ня мог адказаць Яму ані слова; і адгэнуль ніхто ўжо ня важыўся пытацца ў Яго.

1 Тады Ісус пачаў гу́каць грудом а ву́чанікам Сваім, 2 Кажучы: „На пасадзе Масеявым селі кніжні́кі а фарысэі; 3 Дык усе, што-лень яны кажуць вам дзяржаць, дзяржыце й рабіце; але подле ўчынкаў іхных не рабіце, бо яны кажуць, а ня робяць: 4 Вяжуць цяжары цяжкі́я а нязручныя і кладуць на плечы людзём, а самы ня хочуць і палцам крануць іх; 5 Усі ж учынкі свае робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць начэльнікі і доўжаць кутасы адзецьцяў сваіх; 6 I любяць першыя месцы на чэсьцях, і пярэднія лаўкі ў бажніцах, 7 I здарованьні на рынках, і каб звалі іх людзі: 'Раббі, раббі!' 8 А вы не завіцеся рабінамі, бо адзін правадыр у вас - Хрыстос, усі ж вы - браты; 9 I айцом не заві́це нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, каторы на нябёсах; 10 I не завіцеся правадырамі, бо адзін у вас Правадыр - Хрыстос. 11 Вялікшы з вас хай будзе вам слуга; 12 Бо хто павышае сябе, тый паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, тый павышаны будзе.

13 „Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, бо замыкаеце гаспадарства нябёснае перад людзьмі; бо самы ня ўходзіце і тых, што хочуць увыйсьці, ня пушчаеце. 14 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што зьядаеце дамы ўдовіны, ды пад прыклепам даўгое малітвы, - за тое адзяржыце́ большае засуджэньне. 15 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб прыдбаць аднаго новага верніка; і як ён стане таковым, робіце яго сынам ґегенны, удвая горшым за сябе.

16 „Бяда вам, правадыры нявісныя, каторыя кажаце: 'Калі хто прысягае на дом Божы, то дарма́; а калі хто прысягае золатам дому Божага, то вінен'. 17 Дурныя а нявісныя! што большае: золата ці дом Божы, пасьвячаючы золата? 18 Таксама: 'Калі хто прысягае на аброчнік, то дарма́; калі ж хто прысягае на дар, што на ім, то вінен'. 19 Дурныя а нявісныя і́ што большае: дар ці аброчнік, пасьвячаючы дар? 20 Дык хто прысягае на аброчнік, прысягае на яго і на ўсе, што на ім; 21 I хто прысягае на дом Божы, прысягае на яго й Жывучага ў ім; 22 I хто прысягае на неба, прысягае на пасад Божы і Седзячага на ім.

23 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што даіце́ дзесяціну зь мяты, кропу а кмену, і пакінулі цяжшае ў Законе: суд, міласэрдзе а веру; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць. 24 Правадыры нявісныя, што цэдзіце камара, а вярблюда глытаеце!

25 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што чысьціце звонку коўні а місы, прымеж таго ўнутры поўныя дзярлівасьці а няўзьдзержлівасьці. 26 Фарысэю нявісны! ачысьці ўперад нутр коўні а місы, каб чыстай была́ й навоннасьць іх.

27 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што падобныя да пабяляных грабоў, каторыя знадворку здаюцца харошыя, а ўнутры поўныя касьцей памерлых і ўсялякае брыды. 28 Гэтак і вы з выгляду здаіце́ся людзём справядлівымі, а ўнутры поўныя двудушнасьці а бяспраўя.

29 „Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што становіце грабы прарокам, і прыбіраеце помнікі справядлівых, 30 I кажаце: 'Калі б мы былі́ за дзён айцоў нашых, то ня былі́ б сябрамі іх у крыві прарокаў'. 31 Гэткім парадкам вы самы на сябе сьветчыце, што вы сынове тых, каторыя прарокаў пазабівалі. 32 Дапаўняйце ж і вы меру айцоў сваіх.

33 „Га́ды, родзе, яшчарыны! як уцячыце́ вы ад засуджэньня да Ґегенны?

34 „Затым, вось, Я пасылаю да вас прарокаў а мудрыцоў а кніжнікаў; і вы іншых заб'іце́ а ўкрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах сваіх і гнаць ізь места да места. 35 Так прыйдзе на вас уся кроў справядлівая, разьлітая на зямлі, ад крыві Авеля справядлівага аж да крыві Захары Варашонка, каторага вы забілі памеж дому Божага і аброчніка. 36 Запраўды кажу вам, усе гэта прыйдзе на род гэты.

37 „Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе; колькі разоў Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка зьбірае кураняты свае пад крылы, і вы не захацелі! 38 Вось, застане́цца вам дом вашы пусты. 39 Бо кажу вам: ніяк не абачыце Мяне адгэтуль, пакуль не гукніце́: 'Шчасьлівы Йдучы ў імя Спадарова!'"

1 I Ісус, вышаўшы ізь сьвятыні, пайшоў; і дабліжыліся ву́чанікі Ягоныя, ка́б паказаць Яму будынкі сьвятыні. 2 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застане́цца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены".

3 Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго ву́чанікі асобна й папыталіся: „Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?"

4 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас; 5 Бо шмат хто прыйдзе пад імям Маім і будуць казаць: 'Я Хрыстос' і шмат зьвядуць. 6 Таксама будзеце чуць войны а дзейкі праз войны. Глядзіце, не лякайцеся, бо належа ўсяму гэтаму быць; але гэта яшчэ не канец.

7 „Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах. 8 Усе гэта пачатак тру́дненьня. 9 Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае. 10 I тады спакусіцца шмат хто; і адзін аднаго ізрадзяць, і зьненавідзяць адзін аднаго.

11 „I паўстане шмат хвальшывых прарокаў, ды зьвядуць шмат каго; 12 I, з прычыны памнажэньня бяспраўя, у шмат каго асьцюдзянее любоў. 13 Хто вытрывае да канца, спасецца. 14 I будуць пашыра́ць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец.

15 „Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказа́ную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, - чытаючы хай разумее, - 16 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; 17 I хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго; 18 I хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае.

19 „Бяда цяжарным а соючым тых дзён! 20 Маліцеся, каб ня прылучыліся ўцекі вашы ўзімку альбо ў сыботу; 21 Бо тады будзе вялікая атуга, якое ня прылучылася ад пачатку сьвету дагэтуль, і ніяк ня станецца. 22 I калі б не скараціліся тыя дні, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных скароцяцца тыя дні.

23 „Тады, калі хто скажа вам: 'Во тут Хрыстос', альбо 'во тут', - ня верце; 24 Бо паўстануць хвальшывыя хрысты а хвалынывыя прарокі і дадуць вялікія знакі́ а дзівы, каб спадмануць, калі магчыма, і абраных. 25 Вось, Я наперад сказаў вам.

26 „Дык, калі скажуць вам: 'Вось, Ён на пустыні́', - ня выходзьце; 'вось, у сховах', - ня верце; 27 Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога. 28 Бо, ідзе будзе труп, там зьбяруцца й арлы.

29 „I зараз, па атузе тых дзён, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае, і зоры зваляцца зь неба, і сілы нябёсныя захістаюцца. 30 Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай. 31 І пашлець ангілаў Сваіх із трубою вялікаю, і зьбяруць абраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад аднаго канца нябёсаў аж да другога.

32 „Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: як галуза яе мякчэе й пушчае лісьцё, вы ведаеце, што лета блізка; 33 Дык, як вы абачыце ўсе гэта, ведайце, што блізка, у дзьвярох, 34 Запраўды кажу вам: ня мінець род гэты, як усе гэта станецца; 35 Неба й зямля прамінуць, але слова Мае не прамінець.

36 „Празь дзень жа тый а гадзіну ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец Мой адзін. 37 Але як было за дзён Ноя, так будзе і ў прыход Сына Людзкога; 38 Бо як за дзён перад патопаю елі, пілі́, жаніліся й выходзілі замуж да таго дня, калі ўвыйшоў Ной у караб, 39 I ня зналі, пакуль ня прышла патопа і не забрала ўсіх, - так будзе й прыход Сына Людзкога.

40 Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.

42 „Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце, каторае гадзіны Спадар ваш прыйдзе. 43 Але гэта вы ведаеце, што калі б ведаў дамовы гаспадар, каторае варты прыйдзе злодзей, то быў бы чукавы і ня даў бы падкапацца пад дом свой. 44 Дык і вы будзьце гатовы, бо, каторае гадзіны ня думаеце, прыйдзе Сын Людзкі.

45 „Дык хто верны а разумны слуга, каторага гаспадар прызначыў над дамоваю сваёй, даваць ежу ў пару? 46 Шчасьлівы тый слуга, каторага гаспадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 47 Запраўды кажу вам, што ён прызнача яго над усёй маемасьцяй сваёй.

48 „Калі ж благі слуга тый скажа ў сэрцу сваім: 'Длякаецца гаспадар мой прыйсьці'; 49 I пачнець біць сяброў сваіх, і есьці а піць із п'яніцамі, - 50 То прыйдзе гаспадар слугі таго дня, каторага ён не спадзяецца, і гадзіны, каторае ня ведае, 51 I разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі.

1 „Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому. 2 Зь іх пяць было мудрых і пяць неразумных. 3 Неразумныя, узяўшы лянпы свае, не ўзялі́ із сабою алівы. 4 Мудрыя ж узялі́ алівы ў судзінах ізь лянпамі сваімі. 5 I як малады задлякаўся, то задрымалі ўсі й паснулі. 6 I а поўначы разьлёгся крык: 'Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!' 7 Тады ўсталі дзявушчыя тыя і агле́дзелі лянпы свае. 8 Неразумныя ж сказалі мудрым: 'Дайце нам алівы вашае, бо лянпы нашыя гаснуць'. 9 А мудрыя адказалі: 'Калі б нам і вам ня стала, валей пайдзіце да прадаўнікоў і купіце сабе'. 10 А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся. 11 Потым прыходзяць і іншыя дзявушчыя, кажучы: 'Спада́ру, спада́ру! адчыні нам'. 12 Ён жа адказаў ім і сказаў: 'Запраўды кажу вам: ня знаю вас'. 13 Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, каторае прыйдзе Сын Людзкі.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 56 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Евангеля подле сьвятога Мацьвея 2 страница| Евангеля подле сьвятога Мацьвея 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.018 сек.)