Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Евангеля подле сьвятога Мацьвея 2 страница

Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея | Кніга прарокі Нагума | Кніга прарокі Гавакука | Кніга прарокі Сохоні | Кніга прарокі Гаґея | Кніга прарокі Захары | Кніга прарокі Малаха |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

16 „Вось, я пасылаю вас, як авечкі сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як га́ды, і нявінныя, як галубы. 17 Сьцеражыцеся ж людзёў, бо яны будуць выдаваць вас радам і ў бажніцах сваіх будуць біць вас. 18 I павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам. 19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся, як або што казаць; бо ў тым часе дана будзе вам, што сказаць; 20 Бо ня вы будзеце гу́каць, але Дух Айца вашага будзе гу́каць у вас.

21 „I выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец - дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх. 22 I будуць усі ненавідзіць вас за імя Мае, але хто вытрывае да канца, спасецца.

23 „Калі ж вас будуць гнаць у вадным месьце, бяжыце да другога. Бо запраўды кажу вам: не пасьпееце абыйсьці местаў Ізраелявых, як прыйдзе Сын Людзкі́. 24 Ву́чанік не пераходзе вучыцеля, ані слуга - гаспадара свайго. 25 Досыць ву́чаніку, каб ён быў, як вучыццель ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі ж гаспадара дому назвалі вельзэвулам, пагатове - хатніх ягоных. 26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б, і тайнага, праз што не даведаліся б. 27 Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах.

28 „I ня бойцеся забіваючых цела, а душы ня могучых забіць; а вале́й бойцеся таго, хто можа душу́ й цела загубіць у пекле. 29 Хіба двух вераб'ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага; 30 У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны; 31 Дык ня бойцеся ж, бо вы пераходзіце шмат вераб'ёў. 32 Дык кажнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю й Я перад Айцом Маім, што ў нябёсах; 33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся й Я перад Айцом Сваім, што ў нябёсах.

34 „Ня думайце, што Я прышоў прыне́сьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч; 35 Бо Я прышоў пастанавіць чалавека супроці айца ягонага, і дачку супроці маткі ейнае, і нявестку супроці сьвякрыві ейнае. 36 I непрыяцелі людзіны хатнія яе. 37 Хто любе айца альбо маці балей за Мяне, ня годны Мяне; і хто любе сына альбо дачку балей за Мяне, ня годны Мяне. 38 I хто не бярэць крыжа свайго і ня йдзець за Імною, тый ня годны Мяне. 39 Хто знойдзе жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго. 40 Хто прыйме вас, прыймае Мяне; а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне. 41 Хто прыймае прароку ў імя прарокі, адзяржыць нагароду прароцкую; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, адзяржыць нагароду справядлівага. 42 I хто дасьць піць аднаму з малых гэтых коўню сьцюдзёнае вады ў імя ву́чаніка, запраўды кажу вам аніяк ня згубе нагароды свае".

1 I сталася, як скончыў Ісус расказаваць двананцацём ву́чанікам Сваім, перайшоў стуль вучыць а абяшчаць у местах іхных.

2 Яан жа, пачуўшы ў вязьніцы праз учынкі Хрыстовы, паслаў двух із ву́чанікаў сваіх, 3 Сказаць Яму: „Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?" 4 I, адказаўшы, Ісус сказаў ім: „Пайдзіце, накажыце Яану, што чуеце а бачыце: 5 Нявісныя празіраюць і кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць і ўбогім абяшчаюць Дабравесьць. 6 Шчасьлівы, хто не спакушаецца перазь Мяне".

7 Як жа яны пайшлі, Ісус пачаў гу́каць грудом празь Яана: „Чаго глядзець вышлі вы на пустыню? ці трысьціны, што хістае вецер? 8 Чаго ж глядзець вышлі вы? чалавека, што адзеўшыся ў мяккі́я адзецьці? Гля, у палацах каралеўскіх тыя, што носяць мяккі́я адзецьці. 9 Чаго ж глядзець вышлі вы? прарокі? Але, кажу вам, і вялікшага за прароку. 10 Бо ён тый, пра каторага напісана: 'Вось, Я пасылаю ангіла Свайго перад відам Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою'. 11 Запраўды кажу вам: з народжаных жанкамі не паўстаў вялікшы за Яана Хрысьціцеля, але найменшы ў гаспадарстве нябёсным вялікшы за яго. 12 Ад дзён жа Яана Хрысьціцеля аж дагэтуль гаспадарства нябёснае здабываюць сілаю, і дужыя захапляюць яго; 13 Бо ўсі прарокі а закон аж да Яана праракалі. 14 I калі хочаце прыняць, ён Ільля, каторы мае прыйсьці. 15 Хто мае вушы слухаць, няхай слухае! 16 Але да каго прыраўную род гэты? Ён падобны да дзяцей, што сядзяць на рынках і, гука́ючы таварышам, 17 Кажуць: 'Мы гралі вам на дудцы, і вы не скакалі; мы пяялі пахоўныя песьні, і вы ня плакалі'. 18 Бо прышоў Яан, ані есьць, ані п'ець; і кажуць: 'У ім нячысьцік'. 19 Прышоў Сын Людзкі, есьць і п'ець; і кажуць: 'Во чалавек, жарло й п'яніца, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў'. I апраўджана мудрасьць учынкамі яе".

20 Тады пачаў Ён упікаць местам, ідзе сталася вельмі шмат магучых учынкаў Ягоных, за тое, што яны не пакаяліся: 21 „Бяда табе, Хоразыне! бяда табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыру а Сыдоне сталіся магучыя ўчынкі, сталыя ў вас, то даўно б яны ў зрэбніне а попеле пакаяліся б; 22 Але кажу вам: Тыру а Сыдону лягчэй будзе ў дзень суду, чымся вам. 23 I ты, Капернауме, ці не аж да неба быў узьняты, аж да пеклы ськінены будзеш; бо калі б у Содоме былі́ зьдзеяны магучыя ўчынкі, сталыя ў табе, яна засталася б дагэтуль. 24 Але, кажу вам, што зямлі Содомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чымся табе".

25 У тым часе, адказуючы, Ісус сказаў: „Слаўлю Цябе, Войча, Спада́ру неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб'явіў гэта бязьлеткам. 26 Але, Войча! бо такое было зычэньне Твае. 27 Усе перадаў Імне Айцец Мой, і ніхто ня знае добра Сына, апрача Айца; і Айца ня знае ніхто добра, апрача Сына, і каму Сын хоча аб'явіць. 28 Прыйдзіце да Мяне ўсі спрацаваныя а абцяжараныя, і Я дам вам супакой. 29 Вазьміце йго Мае на сябе і наўчыцеся ад Мяне, бо Я ціхі́ й лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам сваім; 30 Бо йго Мае прыемнае, і цяжар Мой лягкі́".

1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; ву́чанікі Ягоныя запра́глі і пачалі каласаваць а есьці. 2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: „Гля, ву́чанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу". 3 Ён жа сказаў ім: „Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім? 4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром? 5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі́ бязьвінныя? 6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню. 7 Калі б вы ведалі, што знача: 'міласэрдзя хачу, а не аброку', то ня судзілі б бязьвінных; 8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы".

9 I, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную. 10 I вось, чалавек із сухою рукою. I папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: „Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?" 11 Ён жа сказаў ім: „Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне? 12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро. 13 Тады кажа чалавеку таму: „Выцягні руку́ сваю"; I ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая.

14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго. 15 Але Ісус, даведаўшыся, зда́ліўся стуль. I пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх. 16 I забараніў ім азнаймляць празь Яго, 17 Каб спаўні́лася сказа́нае Ісаям прарокам, што кажа: 18 „Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам; 19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага; 20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі; 21 I на імя Ягонае спадзявацца будуць народы".

22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гу́каць і бачыць. 23 I зумеўся ўвесь груд, і гу́каў: „Ці ня гэта Сын Давідаў?" 24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: „Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў". 25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое. 26 I калі шайтан шайтана́ выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае? 27 I калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае.

29 „Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны. 30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае. 31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём. 32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.

33 „Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду. 34 Родзе га́давы! як вы можаце гу́каць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гу́каюць вусны. 35 Добрая людзіна́ з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна́ з благога скарбу выносе благое. 36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны; 37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны".

38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: „Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць". 39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: „Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі; 40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі́ будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы. 41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад ка́зані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну. 42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.

43 „Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе; 44 Тады кажа: 'Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў'; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным; 45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне́ тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім".

46 Вось, як Ён яшчэ гу́каў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім. 47 I хтось сказаў Яму: „Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою". 48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: „Хто маці Мая? і хто браты Мае?" 49 I, паказаўшы рукою Сваёй на ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Во маці Мая а браты Мае; 50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці".

1 I таго ж дня, вышаўшы з дому, Ісус сеў ля мора. 2 I зьберліся да Яго чысьленыя груды, так што Ён увыйшоў у струг і сеў, а ўвесь груд стаяў на беразе. 3 I гу́каў ім шмат прыпавесьцьмі, кажучы: „Вось, вышаў сяўбіт сеяць; 4 I як ён сеяў, адныя палі край дарогі, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх; 5 А другія палі на месцы камяністыя, ідзе ня шмат было зямлі, і неўзабаве абышлі, бо зямля была́ няглыбокая; 6 Як жа ўзышло сонца, зьвялі і, ня маючы карэньня, ссохлі; 7 А іншыя палі ў церне, і вырасла церне, і заглушыла іх; 8 Але іншыя палі ў добрую зямлю й далі́ плод: адно сто разоў, другое шасьцьдзясят, іншае трыццаць. 9 Хто мае вушы, няхай слухае!"

10 I, прыступіўшы, ву́чанікі сказалі Яму: „Чаму гу́каеш ім прыпавесьцьмі?". 11 Ён, адказуючы, сказаў: „Бо вам дана ведаць тайны гаспадарства нябёснага, але ім ня было дана; 12 Бо хто мае, таму дасца, і ў яго будзе збытак; а хто ня мае, у таго будзе нават аднята й тое, што мае. 13 Затым кажу ім прыпавесьцьмі, што яны, гледзячы, ня бачаць, і, слухаючы, ня чуюць ані разумеюць. 14 I споўніцца на іх прароцтва Ісаі, што кажа: 'Прыслуха́ючыся, будзеце слухаць, і не зразумееце; і прыглядаючыся, глядзець будзеце, і не зацеміце; 15 Бо абрасло тукам сэрца люду гэтага, і вушамі яны ледзь чуюць, і вочы свае яны зачынілі, каб не абачыць ачыма, і вушамі не пачуць, і сэрцам не зразумець, і не навярнуцца, каб Я не ўздаравіў іх'. 16 Вашы ж вочы шчасьлівыя, бо бачаць, і вушы вашы, бо чуюць; 17 Бо запраўды кажу вам, што шмат прарокаў а справядлівых жадала бачыць тое, што вы аглядаеце, і не абачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі.

18 „Вы ж услу́хайцеся ў прыпаве́сьць празь сяўбіта. 19 Да кажнага, хто чуе слова праз гаспадарства і не разумее, прыходзе злы й хапае пасеянае ў сэрцу ягоным: гэта пасеянае край дарогі. 20 А пасеянае на скалістых месцах - гэта тый, хто чуе слова і неўзабаве з радасьцяй прыймае яго; 21 Але ня мае караня ў сабе і часны, а як настаець уціск альбо перасьледава́ньне за слова, неўзабаве спатыкаецца. 22 А пасеянае ў церню - гэта, хто чуе слова, але клопат гэтага веку й спадман багацьця глуша слова, і яно робіцца бясплодным. 23 Пасеянае ж у добрую зямлю - гэта, хто чуе слова й разумее, гэты родзе плод і даець: хто сто, хто шасьцьдзясят, хто трыццаць".

24 Другую прыпаве́сьць прывёў Ён ім, кажучы: „Падобнае гаспадарства нябёснае да чалавека, што пасеяў добрую сяўбу на полю сваім; 25 Але, як людзі спалі, прышоў не́прыяцель ягоны, і насеяў кукелю памеж пшонкі, і адышоў. 26 Як жа збожжа абышло й наліло й дало плод, тады выявіўся й кукель. 27 I, прышоўшы, чаляднікі гаспадаровы сказалі яму: 'Спада́ру, ці ня добрую сяўбу пасеяў ты на полю сваім? скуль жа ў ім кукель?' 28 Ён сказаў ім: 'Не́прыяцель зрабіў гэта'. Чаляднікі́ ж яму кажуць: 'Ці хочаш, каб мы пайшлі й выпалалі?' 29 Але ён кажа: 'Не, каб, вырываючы кукель, вы ня вырвалі зь ім разам і пшонкі. 30 Пакіньце расьці абое да жніва, і ў жніво я скажу жнеям: вырвіце ўперад кукель і зьвяжыце ў вязанкі, каб спаліць іх; а пшонку зьбярэце на ток мой'".

31 Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябёснае да зярняці гарчычнага, каторае чалавек узяў пасеяў на полю сваім. 32 Яно запраўды найменшае за ўсю сяўбу, але, як вырасьце, яно найбольшае сярод зельля і стаецца дзервам, так што птушкі нябёсныя прылятаюць і віюць гнезды ў гольлю яго".

33 Іншую прыпаве́сьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябеснае да рашчыны, каторую, узяўшы, жонка замясіла ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе".

34 Усе гэта Ісус гу́каў грудом прыпавесьцямі, а без прыпавесьці ня гу́каў ім; 35 Каб спаўнілася сказа́нае прарокам, што кажа: „Адчыню прыпавесьцьмі вусны Свае; вымаўлю схаванае ад закладзінаў сьвету".

36 Тады, адаслаўшы груды, Ісус, увыйшоў у дом. I прыступілі да Яго ву́чанікі Ягоныя, кажучы: „Зьясьні нам прыпавесьць праз палявы кукель". 37 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Сяўбіт добрае сяўбы ё Сын Людзкі́; 38 Поле ё сьвет; добрая сяўба, гэта - сынове гаспадарства, а кукель - сынове злога; 39 Не́прыяцель, што пасеяў яго, ё д'ябал; жніво ё канчатак веку, а жнеі - ангілы. 40 Затым, як вырываюць кукель і паляць цяплом, так будзе пры канчатку гэтага веку: 41 Пашлець Сын Людзкі́ ангілаў Сваіх, і зьбяруць із гаспадарства Ягонага ўсі спадманы і робячых бяспраўе, 42 I ўкінуць іх у печ агняную; там будзе плач а скрыгот зубамі. 43 Тады справядлівыя будуць зьзяць, як сонца, у гаспадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, няхай слухае!

44 „Падобнае гаспадарства нябёснае да скарбу, схаванага на полю. каторы, знайшоўшы, людзіна́ тое, і з радасьці зь яго йдзець і прадаець усе, што мае, і купляе поле тое.

45 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да купца, што шукае харошых пэрлаў, 46 Каторы, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, адыйшоўшы, прадаў усе, што меў, і купіў яе.

47 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да неваду, закіненага ў мора, што захапляе ўсячыну, 48 Каторы, як напаўні́ўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрую зьберлі ў судзьдзе, а благую выкінулі вон. 49 Гэтак будзе пры канчатку веку: пойдуць ангілы, і вылучаць благіх з пасярод справядлівых, 50 I ўкінуць іх у печ агняную: там будзе плач а скрыгот зубамі".

51 I папытаўся ў іх Ісус: „Ці зразумелі вы ўсе гэта?" Яны адказалі Яму: „Але́, Спада́ру!" 52 Ён жа сказаў ім: „Затым кажны кніжнік, навучаны гаспадарства нябёснага, падобны да дамовага гаспадара, што выносе із скарбніцы свае новае й старое".

53 I сталася, як скончыў Ісус прыпавесьці гэтыя, Ён пайшоў стуль. 54 I, прыйшоўшы да краіны Свае, вучыў іх у бажніцы іхнай, так што зумяваліся яны й казалі: „Скуль у Яго мудрасьць гэтая й магучыя ўчынкі? 55 Ці ня Ён сын цесьлі? Ці ня Маці Ягоная завецца Марыя, і браты Ягоныя Якаў, Язэп, Сымон а Юда? 56 I сёстры Ягоныя ці ня ўсі з намі? У Яго ж скуль усе гэта?". 57 I мелі спаткненьні з прычыны Яго. Ісус жа сказаў ім: „Няма прарокі бязь сьці, хіба адно ў краю сваім а ў доме сваім". 58 I ня зьдзеяў там шмат магучых учынкаў з прычыны няверы іхнае.

1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса. 2 I сказаў служцом сваім: „Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім. 3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго; 4 Бо Яан казаў яму: „Ня маеш права ты мець яе". 5 I хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку. 6 На ўгодкі радзі́наў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад. 7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе. 8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: „Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля". 9 I засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць. 10 I паслаў, і сьцялі́ галаву Яана ў вязьніцы, 11 I прыне́сьлі галаву ягоную на талерцы, і далі́ дзеўцы, а яна зане́сла яе маці сваёй. 12 Ву́чанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу. 13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой. 14 I, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.

15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго ву́чанікі Ягоныя, кажучы: „Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы". 16 Але Ісус сказаў ім: „Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці". 17 Яны ж кажуць Яму: „Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў". 18 Ён сказаў: „Прынясіце іх Імне сюды". 19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі ву́чанікам, а ву́чанікі - грудом. 20 I елі ўсі, і пад'елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных. 21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей.

22 I за́раз прысі́ліў Ісус ву́чанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды. 23 I адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін. 24 А струг пасярод мора быў кі́даны хвалямі, бо вецер быў праціўны.

25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору. 26 I вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: „Гэта здань"; і із страху закрычэлі. 27 Але Ісус якга загу́каў да іх, кажучы: „Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся". 28 I, адказуючы Яму, Пётра сказаў: „Спада́ру, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе". 29 Ён сказаў: „Ідзі". I, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса; 30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: „Спада́ру! ратуй мяне". 31 Ісус якга выцягнуў руку́, ухапіў яго й кажа яму: „Малаверны, чаму ты суміўся?" 32 I як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх. 33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: „Запраўды Ты Сын Божы".

34 I, пераплыўшы, прыбылі́ да зямлі Ґенісарэцкае. 35 I як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прыне́сьлі да Яго ўсіх хворых, 36 I прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі́ сусім уздароўлены.

1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы: 2 „Чаму ву́чанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб". 3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: „Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго? 4 Бо Бог расказаў: 'Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць'. 5 А вы кажаце: 'Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе, 6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю'. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго. 7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая: 8 'Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне; 9 Але дарма́ кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх'".

10 I прыгу́каўшы груд, сказаў ім: „Слухайце й разумейце: 11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну́; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну́".

12 Тады ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: „Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?" 13 Але Ён, адказуючы, сказаў: „Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена; 14 Пакіньце іх, яны - нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму".

15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Зьясьні нам прывавесьць гэтую". 16 Ісус сказаў: „Нягож і вы яшчэ не разумееце? 17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон? 18 А выходзячае з роту - із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну́; 19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні. 20 Гэта брудзяне людзіну́; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны".

21 I, вышаўшы стуль, Ісус зда́ліўся ў краіны тырскія а сыдонскія. 22 I вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: „Зьмілу́йся над імною, Спада́ру, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю". 23 Але Ён не адказаў ані слова. I ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: „Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі". 24 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага". 25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: „Спада́ру! памажы імне". 26 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам". 27 Яна ж сказала: „Але, Спада́ру! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных". 28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: „О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго". I ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны. 29 I, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там. 30 I прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх; 31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гу́каючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага.

32 Ісус жа, прыгу́каўшы ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе". 33 I кажуць ву́чанікі: „Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?". 34 I сказаў ім Ісус: „Колькі маеце букаткаў?" А яны кажуць: „Сем і колькі рыбак". 35 I Ён расказаў грудом сесьці на зямлі. 36 I ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў ву́чанікам Сваім, а ву́чанікі - груду. 37 I елі ўсі, і пад'елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных; 38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей. 39 I, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае.

1 I прыступіліся фарысэі а садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак ізь неба. 2 Ён жа, адказуючы, сказаў ім: „Як вечарэе, вы кажаце: 'Будзе пагода, бо неба чырвонае'; 3 I нараніцы: 'Сядні нягода, бо неба хмарна чырванее!' Двудушнікі! відзеньне неба вы ведаеце, як адрозьніць, а знакоў пораў ня можаце?4 Род нягодны а чужаложны знаку шукае, і знак ня дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі". I, пакінуўшы іх, адыйшоў.

5 Перабавіўшыся на другі бок, ву́чанікі Ягоныя забыліся букатак узяць. 6 Ісус сказаў ім: „Глядзіце а сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае". 7 А яны разважалі мяжсобку, кажучы: „Гэта значыцца, што хлеба мы не ўзялі́!" 8 Ведаючы гэта, Ісус сказаў ім: „Чаму разважаеце мяжсобку, о малаверныя, што ня прыне́сьлі букаткаў? 9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі? 10 Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі? 11 Як не зацямляеце, што не праз букаткі сказаў Я вам 'Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае'? 12 Тады яны ўцямілі, што Ён сказаў ім не сьцерагчыся закісі букатак, але навукі фарысэяў а садукеяў.

13 Прышоўшы ж да зямлі Цэсары Піліпавае, Ісус пытаўся ў ву́чанікаў Сваіх, кажучы: „За каго людзі маюць Мяне, Сына Людзкога?" 14 Яны сказалі: „Адныя за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў".

15 Ён кажа ім: „А вы за каго Мяне маеце?" 16 Адказуючы, Сымон Пётра сказаў: „Ты - Хрыстос, Сын Бога жывога". 17 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб'явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах. 18 I Я таксама кажу табе: ты - Пётра, і на гэтай ска́ле Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе; 19 I дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвяза́на на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвяза́на на нябёсах". 20 Тады расказаў Ён ву́чанікам Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ё Ісус Хрыстос.

21 Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць ву́чанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць.

22 I, узяўшы Яго, Пётра пачаў Яго ганіць: „Зьмілу́йся над Сабою, Спада́ру! няхай ня будзе гэта з табою!" 23 Ён жа, абярнуўшыся, сказаў Пётру: „Адыйдзі назад ад Мяне, шайта́не! ты Імне спатыкненьне, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое".

24 Тады Ісус сказаў ву́чанікам Сваім: „Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і йдзі за Імною; 25 Бо хто хоча ўсьцерагчы жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго. 26 Якая карысьць людзіне́, калі прыдба́е ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзе? Або якую адмену дасьць людзіна́ за душу́ сваю? 27 Бо неўзабаве прыйдзе Сын Людзкі ў славе Айца Свайго з ангіламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму подле ўчынкаў ягоных.

28 „Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых тут, што не паспытаюцца сьмерці, як ужо абачаць Сына Людзкога, у гаспадарстве Сваім ідучага.

1 А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую. 2 I адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня. 3 I вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гу́каючы зь Ім. 4 I, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: „Спада́ру! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі". 5 Як ён яшчэ гу́каў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: „Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце". 6 I, пачуўшы, ву́чанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся. 7 Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: „Устаньце й не палохайцеся". 8 I ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса.

9 I як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: „Нікому не кажыце пра гэту ві́дзень, пакуль Сын Людзкі́ ня ўскрэсьне зь мертвых".

10 I папыталіся ў Яго ву́чанікі Ягоныя: „Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?" 11 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе; 12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі́ будзе цярпець ад іх". 13 Тады ву́чанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля.

14 I як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім, 15 Сказаў: „Спада́ру! зьмілу́йся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта - ў ваду. 16 I я быў прывёўшы яго да ву́чанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго". 17 I Ісус, адказуючы, сказаў: „О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды". 18 I зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны.

19 Тады ву́чанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: „Чаму мы не маглі выгнаць яго?" 20 Ісус жа сказаў ім: „З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: 'Перайдзі адгэтуль туды', і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам. 21 Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам".

22 I як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: „Сын Людзкі́ неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкі́я; 23 I заб'юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне". I яны вельмі засмуціліся.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 61 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Евангеля подле сьвятога Мацьвея 1 страница| Евангеля подле сьвятога Мацьвея 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.025 сек.)