Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кантрольная работа

Читайте также:
  1. I. ЛАБОРАТОРНАЯ РАБОТА
  2. II. Работа с одаренными детьми г. Ярославль
  3. IY. РАБОТА С ДЕТЬМИ.
  4. K6/М1] Практическая работа
  5. Kто может работать в Польше без разрешения на работу?
  6. V. Требования к конкурсным работам.
  7. А мне нет времени ходить в церковь. Хозяйство, дети, работа, телевизор, да и еще куча всяких дел. Нет времени.

Тэма: Бібліятэчны фонд як аб’ект кіравання

Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды студэнтаў па тэме і прывіць ім практычныя навыкі колькаснага аналізу якасці фарміравання фонду бібліятэкі.

Змест і методыка выканання: Студэнт складае агляд дакументаў па праблемах кіравання фарміраваннем фондаў бібліятэк за 2 апошнія гады. Неабходныя дакументы ён выяўляе шляхам аналізу прафесійных перыядычных і неперыядычных выданняў, прадстаўленых ў рознай форме.

Студэнт вывучае структуру фонду канкрэтнай бібліятэкі і прадстаўляе яе графічную мадэль у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Адзіны фонд. ІІ, Фонды аддзелаў. ІІІ. Фонды структурных рпадраздзяленняў, аддзелаў (сектароў, пададдзелаў). ІV Падфонды (па відам дакументаў і іншым прыметам).

V. Раздзелы фонду (па тэматыцы, дзяржаўнай прыналежнасці, мове і інш). VІ. Падраздзелы фонду. Студэнт павінен паказаць гарызантальныя (каардынацыя) і вертыкальныя (субардынацыя) сувязі паміж структурнымі адзінкамі фонду. Неабходна выказаць свае меркаванні і прапановы па дадзенаму пытанню.

Студэнт вывучае структуру кіравання фарміраваннем фонду бібліятэкі і праюдстаўляе яе графічную мадэль, у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Сацыяльнае кіраванне. ІІ. Тэхналагічнае кіраванне. Узровень сацыяльнага кіравання павінен уключыць вышэйшы, сярэдні, ніжэйшыя узроўні кіравання. Тэхналагічны ўзровень павінен уключаць узроўні тэхналагічных працэсаў і аперацый, над якімі ажыццяўляецца кіраванне.

Згодна з планам-заданнем студэнт раскрывае галіновы, відавы, тыпавы, моўны, геаграфічны і храналагічны склад фонду, вызначае паказчыкі велічыні і выкарыстання фонду, характарызуе асноўныя крыніцы камплектавання фонду, прадстаўляе склад карыстальнікаў па відах дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, аналізуе планаванне работы па фарміраванню фонду. У заключэнні дадзенага задання студэнт робіць вывады аб стане фонду бібліятэкі і Яго выкарыстанні, выказвае прапанловы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

Кантрольную работу студэнт завяршае спісам апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры выкананні заданняў.

 

План-заданне

1. Назва бібліятэкі, яе арганізацыйная структура (у рамках ЦБС – структура ЦБ і яе філіялаў).

2. Звесткі аб фондзе: аб’ём фонду на 01.01. …г.; галіновы склад, віды і тыпы дакументаў, храналагічныя, моўныя, геаграфічныя рамкі дакументаў.

Характарыстыка крыніц камплектавання фонду.

3. Склад карыстальнікаў бібліятэкі па віду дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, іх інфармацыйныя інтарэсы і патрэбы.

4. Аналіз планавання работы па фарміраванню фонду бібліятэкі (віды ўнутрыбібліятэчных планаў і іх структура; зводныя (міжбібліятэчныя) планы фарміравання фондаў бібліятэк горада (раёна, вобласці) і іх структура).

5. Складанне і аналіз схемы паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі. Вывады аб тэндэнцыях развіцця фонду і яго выкарыстанні.

Прапановы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

 

 

Схема колькасных паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі

№ п/п Паказчыкі ў абс. Лічбах і % Гады Дынаміка змен у абс. лічбах і %
   
1. Велічыня фонду      
2. Колькасць карыстальнікаў      
3. Колькасць дакументавыдачы      
4. Удзельная вага паступіўшых у фонд дакументаў (у %)      
5. Удзельная вага выбыўшых з фонду дакументаў (у %)      
6. Прырост фонду      
7. Дакументазабяспечанасць карыстальнікаў      
8. Абарачальнасць фонду (агульная)      
9. Чытальнасць      
10. Аптымальная велічыня фонду      
11. Каэфіцыент росту фонду      
12. Каэфіцыент росту карыстальнікаў      
13. Каэфіцыент росту дакументавыдачы      

6. Колькасны аналізаднаго з раздзелаў фонду бібліятэкі. Прычыны невыкарыстання дакументаў. Прапановы па паляпшэнню выкарыстання дакументаў. Вынікі аналізу адлюстраваць у схеме.

 

 

Схема колькасных паказчыкаў велічыні выкарыстання

раздзелу фонду бібліятэкі

  Раздзел фонду Колькасць
назваў дакументаў па каталогу назваў дакументаў па паліцы назваў дакументаў, якія выдадзены карыстальнікам

7. Аналіз укамплектаванасці фонду бібліятэкі па адной хз актуальных тэм прааналізаванага вышэй раздзелу. Для гэтага выкарыстаць бібліяграфічныя дапаможнікі, у тым ліку электронныя (каталогі, базы дадзеных і інш). Прывесці адзнаку і прапановы па дакументнай забяспечанасці тэмы.


Дата добавления: 2015-09-05; просмотров: 208 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Мінск 2010 | ФІДК 435 “Т” група | Тэма 22. Фарміраванне дэпазітарных і рэпазітарных фондаў бібліятэк | Асноўная літаратура | Пытанні для абмеркавання | Асноўная літаратура | Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню | Літаратура |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанні да экзамена| Літаратура па курсу

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)