Читайте также: |
|
(практычныя заняткі 4 гадзіны)
Мэта: Пазнаёміць студэнтаў з методыкай стварэння асобных элементаў даведачнага апарату ў дапамогу камплектаванню.
Заданне:
1. Стварыць картатэку культурна-эканамічнага профілю абслугоўвання рэгіёну на падставе апісання бібліятэкі і характарыстык населенага пункту, у якім яна знаходзіцца.
2. Стварыць картатэку чытацкага профілю бібліятэкі, абапіраясь на звесткі аб яе вядучых чытацкіх групах і картатэку культурна-эканамічнага профілю рэгіёна.
Методыка выканання:
1. Азнаёміцца з “бібліятэчнай сітуацыяй” апісання бібліятэкі. Падабраць неабходны матэрыял: выданні, прысвечаныя населенаму пункту, у якім знаходзіцца бібліятэка, даведнікі, энцыклапедыі і г.д. Аформіць раздзеляльныя карткі для картатэкі культурна-эканамічнага профілю абслугоўваемага рэгіёна. Аформіць карткі для прадпрыемстваў і арганізацыі, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання. Стварыць картку культурна-эканамічнаг профілю абслугоўваемага рэгіёну.
2. Картатэка чытацкага профілю абслугоўваемага рэгіёну ствараецца з дапамогай даведніка “Моя профессия” і “2000 профессий”, у якіх апісваецца асноўны змест прафесійнай дзейнасці.
Літаратура
1. Эйдемиллер И.В. Стратегия формирования фондов публичных библиотек: Маркетинговый подход. / И.В.Эйдемиллер – СПб., 1995. – С. 71 – 93.
Тэма №4.
Распрацоўка тэматыка-тыпалагічнага плана камплектавання (профіля фонду бібліятэкі)
(практычныя заняткі 4 гадзіны)
Мэта: навучыць студэнтаў распрацаваць профіль фонда бібліятэкі ў залежнасці ад яе віда, задач, характара абслугоўваемага рэгіёна, чытацкага кантынгента.
Заданне: Стварыць профіль камплектавання фонду бібліятэкі па аднаму з галіновых комплексаў на падставе тыпавых профіляў, культурна-эканамічных асаблівасцей рэгіёна чытацкага профіля і бібліятэчнай сітуацыі, якая дадзена ў заданні.
Літаратура
1. Столяров Ю.Н. Библиотечный фонд: учебник. / Ю.Н.Столяров – М., 1991. – С. 131 – 133.
2. Терешин В.И. Библиотечный фонд: Учебное пособие для студентов техникумов. / В.И.Терешин – 2 изд., испр. и доп.– М., 2000. – С.42 – 56.
3. Эйдемиллер И.В. Стратегия формирования фондов публичных библиотек: Маркетинговый подход. / И.В.Эйдемиллер – СПб., 1995. – С. 71 – 93.
Тэма № 5.
Картатэка папярэдняга заказу
(практычныя заняткі 4 гадзіны)
Мэта: Выпрацаваць навыкі састаўлення картатэкі папярэдняга заказу.
Заданне: Скласці картатэку папярэдняга заказу бібліятэкі.
Літаратура
1. Терешин В.И. Библиотечный фонд: учебное пособие для студентов техникумов. /В.И.Терешин. – 2 изд., испр. и доп. – М., 2000. – С. 77 - 84.
Тэма №6.
Дата добавления: 2015-09-05; просмотров: 205 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Асноўная літаратура | | | Літаратура |