Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.

Читайте также:
  1. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
  2. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
  3. Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
  4. Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
  5. НЭП у Беларусі.
  6. Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  7. Пытанне 2. Характарыстыка мадэляў сістэмы.

У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.

Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існа-вання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Такім чынам, Беларусь уступіла ў новы этап свайго развіцця. Вялікае значэнне мела прыняцце 15сакавіка 1994 г. Канстытуцыі РБ. У лістападзе 1996 г. на рэспубліканскім рэферэндуме ў Канстытуцыю РБ былі ўнесены папраўкі і дапаўненні.

Канстытуцыя —гэта асноўны закон дзяржавы, які вызна-чае дзяржаўны і грамадскі лад, прынцыпы і парадак стварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян.

Адпаведна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай.

Прынятая Канстытуцыя РБ налічвае 9 раздзелаў, 146 артыкулаў. Найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы з'яў-ляецца чалавек, яго правы, свабоды, гаранты іх рэалізацыі. Носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь абвешчан на-род, які ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органыўлады. Дэмакратыя ў рэспубліцы ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогіі. поглядаў. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Заканадаўчым органам Рэспублікі Бе-ларусь з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь—парламент, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Судовую ўладу ажыццяўляюць суды. Кан-троль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.

Упершыню ў рэспубліцы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй уведзена прэзідэнтская форма праўлення. Прэзідэнт з'яўля-ецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі РБ, праў і свабод чалавека і грамадзяніна. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам краіны быў абраны А.Р. Лукашэнка. Дзейнасць прэзідэнта падкантрольна толькі парламенту, рэгламентуецца Канстытуцыяй РБ і законамі дзяржавы. Трэба зазначыць, што Канстытуцыя РБ адпавядае ўсім асноўным параметрам сусветных дэмакратычных стандартаў дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва.

У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання. А.Г.Лукашэнка на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г унес змяненні і дапаўненні: замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада. У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.


Вопрос 56


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 117 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі. | Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым. | Вызваленне Беларусі ад акупантаў. | Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу. | Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг. | Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі. | Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг. | Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.| Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)