Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
  2. Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
  3. Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
  4. НЭП у Беларусі.
  5. Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  6. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай.

Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь- суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулення беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін.

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існавання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). 26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяр­жавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Бе­ларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку перайменавалі ў «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь стаў бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізавана мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях.15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяшчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай. Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбраны А. Р. Лукашэнка.


Вопрос 55


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 147 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: НЭП у Беларусі. | Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі. | Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым. | Вызваленне Беларусі ад акупантаў. | Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу. | Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг. | Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі. | Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.| Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)