Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.

Читайте также:
  1. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
  2. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
  3. Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
  4. НЭП у Беларусі.
  5. Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
  6. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.

1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны. СССР імкнуўся дагнаць і перагнаць развітыя індустрыяльныя краіны па ўзроўню прамысловага развіцця. Гэта таксама забяспечвала яму ўмацаванне абараназдольнасці. Таму індустрыялізацыя ў СССР была звязана, перш за ў.сё, з развіццём цяжкай прамысловасці. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР было звязана з развіццём лёгкой прамысловасці. У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодт), згодна якому прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемтваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя «КІМ» (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937; 1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментавым, Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі і інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі бьшо сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як уцарныя брыгады, стаханаў-скірух за перавыкананне планавых паказчыкаў, а ў канцы 30-х гт. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Індустрыялізацыя, якая праводзілася ў СССР па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі, атрымала назву «звыш-індустрыялізацыі». Яе лозунгам стаў наступны: «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарастання працоўнага энтузіазму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.2. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індівідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі ў гады НЭПа у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася ў роз­ных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы

Вопрос 36 – 37 ч.2

сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У.І. Леніным кааператыўнаму плану, асноўнымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да найбольш складаных форм кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы «хлебныкрызіс» 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Пачалі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі (ізымання) збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прымусова стварацца кал­гасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў кал­гасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае незадавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калекгывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпаў, які выступаў за выкананне добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на правядзенне суцэльнай калектыві-зацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У яе выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з форм дзяржаўнай уласнасці.3. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышін-дустрыялізацыі» і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. У гэтай справе энтузіязм працоўных быў выкарыстаны дзяржавай для выканання заданы мадэрнізацыі (ператварэння) грамадства. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана мод­ная індустрыяльная база, пашырылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, куль­туры. У эканамічнай галіне ўсталявалася адзіная дзяржаўная уласнасць на сродкі вытворчасці. «Сталінская мадэрнізацыя» забяспечыла будаўніцтва ў краіне так званага «дзяржаўнага сацыялізму», як яго характарызуюць сучасныя гісторыкі.

Вопрос 38

Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.


Вопрос 39-40


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 272 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Царква і культура Беларусі ў X-перш. пал. XIII ст. | Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. | Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе. | Знешняя палітыка РП. | Беларусь у вайне 1812 г. | Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік. | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва. | Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
НЭП у Беларусі.| Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)