Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе.

Читайте также:
  1. Административно-правовой статус беженца.
  2. АДМИНИСТРАТИВНО-ПРАВОВОЙ СТАТУС ВЫНУЖДЕННОГО ПЕРЕСЕЛЕНЦА
  3. Актуальные проблемы суверенитета в Российской Федерации и политического статуса ее субъектов
  4. Богатство и статус
  5. Введение статусных товаров в сознание
  6. Вопрос 16. Административно-правовой статус граждан. Административная правоспособность, дееспособность, деликтоспособность граждан.
  7. Вопрос 20. Президент и его правовой статус в сфере государственного управления.

Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г. Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным: — цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў скай дзяржавы; — імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дробных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы; — жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады; — разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польшчу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі. 2. У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася. ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся: — адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады); — заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.); — судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал); — войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц); — тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая); — пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);

— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы). 3. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст. Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ. Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачячванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.

 


Вопрос 15 ч.1


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 200 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі. | Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ. | Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях ў XIV – перш. пал. XVI ст. | Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Царква і культура Беларусі ў X-перш. пал. XIII ст. | Беларусь у вайне 1812 г. | Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік. | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ.| Знешняя палітыка РП.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)