Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Читайте также:
  1. I. Изменение экономического курса
  2. I. Формирование курса «нейтралитета» Д. Неру
  3. II. Информация о положительном опыте апробации в процессе реализации курса ОРКСЭ
  4. II. Информация о положительном опыте апробации в процессе реализации курса ОРКСЭ
  5. II. Информация о положительном опыте апробации в процессе реализации курса ОРКСЭ
  6. II. Информация о положительном опыте апробации в процессе реализации курса ОРКСЭ
  7. II. Информация о положительном опыте апробации в процессе реализации курса ОРКСЭ

Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства. Змест гісторыі - гістарычны працэс, які раскрываецца ў з'явах жыцця людзей. Задачы айчыннай гісторыі наступныя: 1) вывучэнне гістарычнага працэсу, каб лепей разумець рэчаіснасць і болыл грунтоўна прадбачыць будучыню; 2) тлумачэнне з'яў, падзей і працэсаў з пазіцый аб'ектыўнасці і крытычнасці, іншымі словамі, не даваць факты толькі з негатыўных пазіцый альбо рэдагаваць толькі на станоўчы бок; 3) авалодванне навыкам пошуку прычынна-выніковых сувязей, дзеючых фактараў у гістарычным працэсе; 4) абуджэнне гістарычнай памяці, нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця грамадскай годнасці і гонару; 5) выхаванне патрыёта сваёй Радзімы, добрага гаспадара на зямлі Беларусі і адказнасці ў яго за будучыню краіны. Г історыя займае галоўнае месца сярод грамадскіх навук і цесна звязана з іншымі грамадскімі навукамі: сацыялогіяй, псіхалогіяй, філалогіяй, мовазнаўствам і г. д. У адрозненне ад іншых навук гісторыя разглядае працэс развіцця грамадства ў цэлым, аналізуе сукупнасць з'яў грамадскага жыцця, усіх яго бакоў (эканомікі, палітыкі, быту, культуры). На сутарэнні гістарычных і іншых навук утвараюцца памежкавыя навукі: гістарычная геаграфія, гістарычная геалогія, філасофія гісторыі і г. д. Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі. Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст. Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў. Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі. Б еларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне. Г аспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. М емуарная літаратура і дзённікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, а так сама спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маёнтку, якім валодаў аўтар. П ерыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”. А рхіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі. Г історыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды: старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век(100 тыс.г. да н.э. – 2 тыс.г.да н.э.), бронзавы век (каля 2 тыс.г.да н.э. –пач. 1 тыс. да н.э.) і жалезны(пач.1 тыс. да н.э. – 5 ст. н.э.) сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.), падзяляюцца на 3 перыяды: ранняе сярэдневечча(к.5-пач.9 ст.ст.), высокае сярэдневечча (сяр.9-канец 14 ст.ст.), поздняе (кан.14-16 ст.ст.) новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.); навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

Вопрос 2


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 458 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ. | Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях ў XIV – перш. пал. XVI ст. | Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Царква і культура Беларусі ў X-перш. пал. XIII ст. | Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. | Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе. | Знешняя палітыка РП. | Беларусь у вайне 1812 г. | Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метод 4 из 4: Протокол| Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)