Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.

Читайте также:
  1. Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
  2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства
  3. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці:1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.)2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.).4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу. З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадстаўніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30. У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў. Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў.


Вопрос 50-51 ч.1

Сац.-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40 х-першай палове 80 х гадоў. Застойныя з’явы.+ 51. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953). Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.

У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў. У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся. Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР. Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гэты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы.Аднак, нягледзячы на

Вопрос 50-51 ч.2

дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя. Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай.

Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы. Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства. Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай

Вопрос 50-51 ч.3

агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

 

Вопрос 52 ч.1


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 192 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва. | Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | НЭП у Беларусі. | Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі. | Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым. | Вызваленне Беларусі ад акупантаў. | Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.| Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)