Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Напрамкі метадычнай работы

Читайте также:
  1. B. Опубликованные работы
  2. Ftp\DPP\Регламент работы магазина.
  3. HR– менеджмент: технологии, функции и методы работы
  4. I. Задания для самостоятельной работы
  5. I. Задания для самостоятельной работы
  6. I. Задания для самостоятельной работы
  7. I. Задания для самостоятельной работы

У 2011/2012 навучальным годзе праведзены рэспубліканскі маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Вынікі маніторынгу дазволілі выявіць узровень засваення вучнямі пачатковых класаў зместу адукацыі па вучэбных прадметах “Руская мова”, “Беларуская мова”, “Матэматыка”, недахопы ў якасці ведаў вучняў. Аналіз вынікаў маніторынгу дае падставу вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў.

З мэтай удасканалення якасці адукацыі па беларускай і рускай мовах для работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе рэкамендуецца агульная тэма “Удасканаленне арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах”.

На працягу навучальнага года прапануецца правесці 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам кадравага саставу педагагічных работнікаў, дыягностыкі прафесійных уменняў і навыкаў, інтарэсаў і запытаў настаўнікаў. Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2012/2013 навучальным годзе размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www. academy.edu.by).

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем абмеркаваць наступныя пытанні:

нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе;

вынікі рэспубліканскага маніторынгу якасці пачатковай адукацыі і шляхі ўдасканалення адукацыйнага працэсу;

вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў на 2012/2013 навучальны год.

Неабходна звярнуць увагу настаўнікаў II класаў на асаблівасці працы па новым вучэбна-метадычным комплексу “Матэматыка. 2 клас” аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан, настаўнікаў III - IV класаў – на кантрольна-ацэначную дзейнасць на вучэбных занятках па вучэбных прадметах “Музыка”, “Фізічная культура і здароўе”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы, аўтарскія майстэрні і інш.) рэкамендуем абмеркаваць наступныя пытанні:

псіхалагічныя заканамернасці фарміравання арфаграфічнай граматнасці;

псіхолага-педагагічныя асновы фарміравання арфаграфічных навыкаў у пачатковай школе;

прынцыпы беларускай арфаграфіі (правапісу);

рэалізацыя метадычных прынцыпаў пры навучанні арфаграфіі (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, марфемікай і марфалогіяй, развіццём маўлення вучняў, свядомасць працы);

развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў;

удасканальванне метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі на розных этапах (як на этапе засваення тэарэтычных ведаў, так і на этапе фарміравання навыкаў правапісу);

планаванне дзейнасці настаўніка па ўдасканаленні арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў;

камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання вучняў пачатковых класаў рускай (беларускай) мове;

фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб арфаграфічных правілах пісьма з дапамогай мадэляў і схем;

алгарытмы як сродак развіцця мыслення пры вывучэнні арфаграфіі;

метады праблемнага навучання арфаграфіі;

самастойная работа вучняў на занятках па арфаграфіі;

развіццё арфаграфічнай пільнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

выпрацоўка ў вучняў пачатковых класаў арфаграфічных уменняў;

фарміраванне навыку самакантролю на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

арфаграфічная падрыхтоўка да напісання навучальных пераказаў і сачыненняў;

шляхі і сродкі актывізацыі слоўніка малодшых школьнікаў;

навучанне арфаграфіі ў адзінстве з развіццём пісьмовай мовы вучняў;

сістэма работы над памылкамі на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

эфектыўныя прыёмы работы з неправяраемымі напісаннямі слоў;

сістэмная работа са слоўнікавымі словамі;

работа са слоўнікамі на вучэбных занятках па мове як сродак фарміравання моўных здольнасцей малодшых школьнікаў, развіцця іх агульнавучэбных ўменняў, навыкаў самакантролю;

методыка правядзення арфаграфічных практыкаванняў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове ў пачатковых класах;

удасканальванне арфаграфічных навыкаў пры арганізацыі паўтарэння вывучанага;

забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове, стварэнне рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў;

рэалізацыя міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах;

канструяванне (мадэліраванне, праектаванне) на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове.


Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 655 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах | Матэматыка | Дыктант Пераказ Сачыненне | Вучэбна-метадычныя дапаможнікі | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Вучэбна-метадычныя дапаможнікі | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Асаблівасці выкладання вучэбных прадметаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Арганізацыя факультатыўных заняткаў| Павышэнне кваліфікацыі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)