|
Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду
Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца.
Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.
У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага вучэбнага занятку ва ўсiх вучняў.
Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.
Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным вучэбным занятку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.
9. З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У 2012/2013 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.).
Для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№№ 1–12, 2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№№ 1–10, 2010).
Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 5, 2012).
Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 490 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Матэматыка | | | Арганізацыя факультатыўных заняткаў |